Новае ў блогах
Артыкулы
Форум
Блогі
Фотаальбом
Подпісы да форумаў
Афіша
Паштоўкі
Жывы слоўнік
Наша мапа
Каляндар
Рэгістрацыя
Пошук па форуме
Сябры і Групы
Пашпарт
» Уваход
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       
Вершыкі-загадкі ад Алены Церашковай

Пераход да іншай старонкі: « папярэдняя  1, 2, 3, 4, 5, 6, 7, 8, 9  наступная » 

Спіс форумаў Нашыя дзеткі » Дзіцячая літаратура
 
Аўтар Паведамленне
Black aspid

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 05.04.2009
Паведамленні: 1206

ПаведамленнеДададзена: 16.05.10 22:38    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Супер! а "вясёлка" не публікуе... сапраўду, неварта чакаць міласцяў ад прыроды!

Будзе дождж – ды што за страх,
Я нясу з сабою дах!
Як пачую кропляў звон,
Раскрываю…
Алена Церашкова
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
julcik

Адміністратарка


Зарэгістраваны: 15.03.2006
Паведамленні: 7682

ПаведамленнеДададзена: 16.05.10 23:18    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Прыйшла чарговая вясёлка. Яна жахлівая! Не буду працягваць падпіску. Тэкст чытаць не хочацца з-за жудаснага афармлення. Толькі якасць паперы добрая. Лепш бы было наадварот...

Па тэме: Магу зрабіць чорна-небулыя малюнкі, як размалёўкі - тады лёгка рабіць самаробныя кніжкі - друкуй сабе

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
Black aspid

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 05.04.2009
Паведамленні: 1206

ПаведамленнеДададзена: 17.05.10 15:56    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Па талерцы на стале
Дзіўны карабель плыве:
Чарпане ваду бартом –
Сустракаецца са ртом.
Што гэта? Падумай крышку.
Здагадаўся? Гэта....
Алена Церашкова
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
mama Halja

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 24.01.2007
Паведамленні: 1718
Адкуль: USA (а раней Менск)

ПаведамленнеДададзена: 18.05.10 0:49    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

          [quote="kropka"]Black aspid, у мяне чамусьці з матузкамі чаравікі, а з абцасамі
Выцемка:

"туфлі", але гэта я сама сабе прыдумала... Сьмешка


я таксама заўсёды мяркавала, што пантофлі - гэта хатні абутак. А мяне выправілі, што тапачкі. Маўляў пантофлі - гэта прыгожыя і на абцасах, чаравікі - мужчынскія, лакіркі - лакіраваныя, а хатнія гэта тапачкі. Я ведаю, што Крапіва дае пантофлі як хатнія, але бел-рас Байкова Некрашэвіча падае пантопля - туфелька, туфля, што зусім не гучыць як хатні абутак. Гэй, фахоўкі (і фахоўцы), што скажыце?!!!

_________________


Sow a thought reap an action. Sow an action reap a habit.
Sow a habit reap a character. Sow a character reap a destiny
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Наведаць сайт аўтара
Black aspid

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 05.04.2009
Паведамленні: 1206

ПаведамленнеДададзена: 18.05.10 8:54    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Анатоль Клышка ў "Чую,бачу,гавару" дае туфлі - на абцасах, тапкі - з заднікамі і пантофлі - тапкі без заднікаў, шлёпанцы то бок.Ухвалена мінадукацыі для пачатковай школы.

Кожны дзень са зброяй гэтай
Я палюю на катлеты.
З першай спробы ў іх пацэліць
Вастразубы мой ...

Алена Церашкова
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
mama Halja

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 24.01.2007
Паведамленні: 1718
Адкуль: USA (а раней Менск)

ПаведамленнеДададзена: 18.05.10 21:20    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

дзякуй! Клышка мяне не вельмі суцяшае, бо там даволі шмат русізмаў, але цікава ведаць думку іншых.

Нашая Паўлінка добра адгадвае вершы! а Данілка яшчэ не заўсёды : 50:50

_________________


Sow a thought reap an action. Sow an action reap a habit.
Sow a habit reap a character. Sow a character reap a destiny
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Наведаць сайт аўтара
Black aspid

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 05.04.2009
Паведамленні: 1206

ПаведамленнеДададзена: 18.05.10 21:42    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Тады трымайце яшчэ!

Як паспее распаліцца,
Дык пачне шыпець-сварыцца.
Чуеш, пах ідзе з варэльні?
Смажыць бульбачку ...

Алена Церашкова
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Palina007

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 02.03.2007
Паведамленні: 2291
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 18.05.10 22:48    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

julcik, мне вельмі падабаліся твае размалёўкі на А4 з кароценькімі вершыкамі. Для 2-годак - самае тое Супер! Так мы і вершы вучылі ў свой час. Надрукаваў стосік, пасадзіў малое - і хай займаецца, а тым часам разам вершыкі бубнім. Харошы фармат.

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
Black aspid

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 05.04.2009
Паведамленні: 1206

ПаведамленнеДададзена: 19.05.10 15:38    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Самвыдат... Рамантыка!Сьмешка
Шарыць доўгай сквапнай лапай
Пад сталом і пад канапай,
Пыл збірае ў мяшок
Працавіты ...
Алена Церашкова
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
kropka

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 12.05.2006
Паведамленні: 1501
Адкуль: Чэхія

ПаведамленнеДададзена: 19.05.10 18:11    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

...пылашмок Сьмешка так Паўлінка сказала, у яе сваё ўяшленьне пра рыфму.

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Black aspid

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 05.04.2009
Паведамленні: 1206

ПаведамленнеДададзена: 19.05.10 18:24    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Сьмешка
Шафа белая жывая
Холад у сабе трымае.
Прачынаецца ўночы
І пад нос сабе буркоча:
- У мяне пастаўце ежу –
Зберагу я ежу свежай,
Будзе ў вас парадак поўны,
Калі спраўная…

Алена Церашкова
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
mama Halja

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 24.01.2007
Паведамленні: 1718
Адкуль: USA (а раней Менск)

ПаведамленнеДададзена: 19.05.10 19:13    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Супер! Супер! Супер! Пляскаю

_________________


Sow a thought reap an action. Sow an action reap a habit.
Sow a habit reap a character. Sow a character reap a destiny
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Наведаць сайт аўтара
kropka

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 12.05.2006
Паведамленні: 1501
Адкуль: Чэхія

ПаведамленнеДададзена: 19.05.10 19:30    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Black aspid, а пра пральную машыну? ці я нешта прапусьціла...

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Black aspid

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 05.04.2009
Паведамленні: 1206

ПаведамленнеДададзена: 19.05.10 21:51    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Не пытанне. трымайце. Сьмешка

Як я з вуліцы прыйду –
Вопратку туды складу,
Каб з-за бруду ды з-за плямаў
Не перажывала мама.
Вечка шчыльна прыціскаю,
Парашку дам - і ўключаю.
Хутка справіцца павінна
З брудам ...

Алена Церашкова
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Black aspid

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 05.04.2009
Паведамленні: 1206

ПаведамленнеДададзена: 20.05.10 18:00    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

і ў працяг.

Бруд адмыць, вядома ж, мала.
Каб усё прыгожым стала,
Стрэлачкі на нагавіцах
І аборкі на спадніцах,
Стужкі, што ўпляцеш у косы,
І фіраначкі ў палосы
Я разгладжу, дай мне час!
Я – бабулін сябра....

Алена Церашкова
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Паказаць паведамленні:   

Распачаць новую тэмуАдказаць на тэмуprinter-friendly view    Спіс форумаў Нашыя дзеткі -> Дзіцячая літаратура Часавы пояс: GMT + 3
Пераход да іншай старонкі: « папярэдняя  1, 2, 3, 4, 5, 6, 7, 8, 9  наступная »
Старонка 6 з 9.

 
Перайсці:  
Вы не можаце распачынаць тэмы
Вы не можаце адказваць на паведамленні
Вы не можаце рэдагаваць свае паведамленні
Вы не можаце выдаляць свае паведамленні
Вы не можаце галасаваць у апытанках
Вы можаце далучаць файлы
Вы можаце сцягваць файлы

Падобныя тэмы
 Тэмы   Адказы   Аўтар   Праглядаў   Апошняе паведамленне 
Няма новых паведамленняў Гурток "Ветахі" 42 pink_by 81575 27.09.10 2:38
pink_by Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Купляйце "Світанак" 23 наталька 60874 3.02.09 0:18
Наста Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў мой муж не хоча займацца "бабскімі" справамі 17 Lida 45935 9.10.06 12:01
Kryscina Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў 2 квіткі на "Сымона-музыку" 15.09 3 Kryscina 26857 13.09.06 11:51
Kryscina Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Набуду "Дамініку" 15 Lida 47341 2.07.06 11:43
Kryscina Паглядзець апошняе паведамленне
 
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       


Board Security

Каталог TUT.BY Rating All.BY Internet Map