Новае ў блогах
Артыкулы
Форум
Блогі
Фотаальбом
Подпісы да форумаў
Афіша
Паштоўкі
Жывы слоўнік
Наша мапа
Каляндар
Рэгістрацыя
Пошук па форуме
Сябры і Групы
Пашпарт
» Уваход
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       
Вершыкі-загадкі ад Алены Церашковай

Пераход да іншай старонкі: « папярэдняя  1, 2, 3, 4, 5, 6, 7, 8, 9  наступная » 

Спіс форумаў Нашыя дзеткі » Дзіцячая літаратура
 
Аўтар Паведамленне
Palina007

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 02.03.2007
Паведамленні: 2291
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 3.02.10 12:45    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

І я лічу, слушна. Пралескі блакітныя.
Белыя кветкі, якія ў нас таксама часам завуць пралескамі, знайшла ў "Школьном ботаническом атласе" (М., 1964) як "ветреница". Па-беларуску "ветраніца, кураслеп, анемона" (акадэмічны слоўнік), у Байкова-Некрашэвіча "курасьлеп" - ветреніца. Так што julcik мае рацыю.
Black aspid, можа, яшчэ і пра сон-траву напішаце?
Мне падабаецца, што ў загадках не толькі "лірыка", але і канкрэтная цікавая інфармацыя. Калі ласка, кіньце мне спасылачак, адкуль бераце.

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
Black aspid

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 05.04.2009
Паведамленні: 1204

ПаведамленнеДададзена: 3.02.10 16:11    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

http://fotodays.ru/photo/plants/flowers/pasque-flower/
з вікіпедыі і з чырвонай кнігі пераважна. (у гугле шуканай)

з сон-травой бяда: гэта мая рамантычная кветка. Таму ў фармат цяжка памясціцца:
выбіраць давядзецца вам.
2.
Ліловы званочак расце пад сасною,
За сонцам цікуе - вядзе галавою.
Пухнаты, як коцік, пакратай рукой.
Чароўную кветку завуць сон-травой.
Алена Церашкова

1.
Ледзь надыдзе вясна ў сасновым бары –
Распускаюцца кветкі на схіле гары.
Гэтай траўкай лячылі жывёл і людзей,
Гэту траўку на шчасце даваў чарадзей:
- Калі хату будуеш, пад кут пакладзеш –
І няшчасце, і гора трава адвядзе!
Вецер ціха гайдае галоўкі-званы,
Як сланечнік, за сонцам цікуюць яны.
Белы пух пакрывае сцябло і бутон.
Фіялетавы цуд называецца сон.
Алена Церашкова


Апошні раз рэдагавалася: Black aspid (3.02.10 20:14), усяго рэдагавалася 1 разоў
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Palina007

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 02.03.2007
Паведамленні: 2291
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 3.02.10 16:35    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Ого, "выбірайце"! Мне абодва падабаюцца! : )
У першым адгадка - поўная назва. Таму я за першы (то бок № 2).
Р.s. Не выпраўляю, але прапаную: "За сонцам ЦІКУЕ - вядзе галавою".

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
kropka

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 12.05.2006
Паведамленні: 1501
Адкуль: Чэхія

ПаведамленнеДададзена: 3.02.10 17:48    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Black aspid, цяжка выбраць! Усё вельмі прыгожае. Але № 2 карацейшы, таму як па-мне, то для загадкі лепш.

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Black aspid

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 05.04.2009
Паведамленні: 1204

ПаведамленнеДададзена: 3.02.10 20:13    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

проста пра №1 мне муж сказаў - не загадка!
давялося спрабаваць яшчэ раз.
Palina007, праўка прымаецца з задавальненнем. Папраўлю Супер!
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Black aspid

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 05.04.2009
Паведамленні: 1204

ПаведамленнеДададзена: 4.02.10 8:51    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Запаўзла на плот ліяна,
упрыгожыла старанна
кветкамі-варонкамі,
белымі, ружовымі.
Налятай, пчаліны рой,
зачакаўся ўжо павой.
Алена Церашкова.

Яшчэ пажаданні?
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
julcik

Адміністратарка


Зарэгістраваны: 15.03.2006
Паведамленні: 7682

ПаведамленнеДададзена: 4.02.10 13:02    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Агародніна? Сьмешка

Palina007, а вашая кантора выдае толькі "заслужаных" пісменнікаў? Цудоўныя ж загадкі!

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
Black aspid

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 05.04.2009
Паведамленні: 1204

ПаведамленнеДададзена: 4.02.10 13:44    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

http://upzimer.ru/zveroboj.php
На Купалле зацвіце зёлка варажбітава:
Жоўтых зорачак букет, а лісты "прабітыя".
Кветку пальцамі патрэш – зробіцца чырвонаю.
Можна фарбы здабываць для шаўкоў ды воўны.
Ад дзядоў праз сотні год нам дайшлі паданні:
Пераможа сто хвароб зёлка святаяннік
Алена Церашкова
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Black aspid

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 05.04.2009
Паведамленні: 1204

ПаведамленнеДададзена: 5.02.10 8:30    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Ён срэбна-зялёны, драбнюткія кветкі,
Гарчэйшы за гора і водарам рэзкі.
Прагоніць з гарода нахабных мышэй,
З вантробаў – глістоў, а з кватэры – чарцей.
Паміж ведзьмакоў сваёй сілаю слынны
Твой даўні і добры знаёмы палын.
Алена Церашкова
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Palina007

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 02.03.2007
Паведамленні: 2291
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 5.02.10 20:20    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

julcik пісаў(-ла):

вашая кантора выдае толькі "заслужаных" пісменнікаў? Цудоўныя ж загадкі!


Якраз гэтым займаюся Міргаю

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
Hali

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 24.09.2008
Паведамленні: 174

ПаведамленнеДададзена: 6.02.10 4:00    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Цудоўна атрымалася, дзякуй, Алена, будзем радыя набыць Вашую кнігу.

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Black aspid

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 05.04.2009
Паведамленні: 1204

ПаведамленнеДададзена: 6.02.10 9:19    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Долу сцелецца раслінка –
Ані кусцік, ні травінка.
Распаўзлася каранямі,
Разраслася дыванамі.
На канцы сцяблін – галоўкі,
Над зямлёй прыўзняты лоўка.
З кветак - белых ці ружовых ,
Пахкіх, лекавых, мядовых -
Пойдзе водар на ўвесь бор,
Скажа ўсім: цвіце чабор.
Алена Церашкова
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
julcik

Адміністратарка


Зарэгістраваны: 15.03.2006
Паведамленні: 7682

ПаведамленнеДададзена: 6.02.10 23:50    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Дадада! Будзем радыя!

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
Black aspid

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 05.04.2009
Паведамленні: 1204

ПаведамленнеДададзена: 10.02.10 9:19    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

На іншую тэму.

Хіба гэтак не бывае?
Шапка быццам падрастае.
Можна шапку падстрыгаць,
Можна шапку фарбаваць.
Мыем мы яе ды сушым,
папраўляем, разварушым...
Але , колькі не прасі,
Зняць не можам валасы!
Алена Церашкова
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Black aspid

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 05.04.2009
Паведамленні: 1204

ПаведамленнеДададзена: 21.02.10 18:58    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Раніцай з вады ціхутка венчык вынырне бялюткі.
Цэлы дзень плыве-красуе ды за сонейкам цікуе.
Але ўвечары, а шостай закрываюцца пялёсткі.
У ваду нырне – і ты бачыш зноў адно лісты.
Не лісты, а цэлы пляц! Добра жабкам там спяваць.
Што за кветкі дзіўныя? Жабкі скажуць квачучы:
- Ква-ралевы сажалкі - белыя гарлачыкі!
Алена Церашкова
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Паказаць паведамленні:   

Распачаць новую тэмуАдказаць на тэмуprinter-friendly view    Спіс форумаў Нашыя дзеткі -> Дзіцячая літаратура Часавы пояс: GMT + 3
Пераход да іншай старонкі: « папярэдняя  1, 2, 3, 4, 5, 6, 7, 8, 9  наступная »
Старонка 4 з 9.

 
Перайсці:  
Вы не можаце распачынаць тэмы
Вы не можаце адказваць на паведамленні
Вы не можаце рэдагаваць свае паведамленні
Вы не можаце выдаляць свае паведамленні
Вы не можаце галасаваць у апытанках
Вы можаце далучаць файлы
Вы можаце сцягваць файлы

Падобныя тэмы
 Тэмы   Адказы   Аўтар   Праглядаў   Апошняе паведамленне 
Няма новых паведамленняў Гурток "Ветахі" 42 pink_by 79631 27.09.10 2:38
pink_by Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Купляйце "Світанак" 23 наталька 59715 3.02.09 0:18
Наста Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў мой муж не хоча займацца "бабскімі" справамі 17 Lida 44717 9.10.06 12:01
Kryscina Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў 2 квіткі на "Сымона-музыку" 15.09 3 Kryscina 26442 13.09.06 11:51
Kryscina Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Набуду "Дамініку" 15 Lida 46336 2.07.06 11:43
Kryscina Паглядзець апошняе паведамленне
 
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       


Board Security

Каталог TUT.BY Rating All.BY Internet Map