Новае ў блогах
Артыкулы
Форум
Блогі
Фотаальбом
Подпісы да форумаў
Афіша
Паштоўкі
Жывы слоўнік
Наша мапа
Каляндар
Рэгістрацыя
Пошук па форуме
Сябры і Групы
Пашпарт
» Уваход
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       
Вершыкі-загадкі ад Алены Церашковай

Пераход да іншай старонкі: « папярэдняя  1, 2, 3, 4, 5, 6, 7, 8, 9  наступная » 

Спіс форумаў Нашыя дзеткі » Дзіцячая літаратура
 
Аўтар Паведамленне
наталька

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 14.05.2006
Паведамленні: 4353
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 27.01.10 11:08    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

julcik, можа давай на сайце асобна выкладзем, калі Алена ня супраць. Сьмешка

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Нумар ICQ
Black aspid

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 05.04.2009
Паведамленні: 1206

ПаведамленнеДададзена: 27.01.10 11:34    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Вельмі шчасьлівы
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Black aspid

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 05.04.2009
Паведамленні: 1206

ПаведамленнеДададзена: 27.01.10 11:44    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

У траве ў зялёнай свіце
Да ўзыходу сонца спіць ён.
А як сонейка вітае – золатам кашуля ззяе.
Раптам зробіцца надзьмуты
У пухнатым белым футры.
А пад ветрам гайданецца –
Дык у момант распранецца.
Што за модны маладзец?
Ну, вядома ж, дзьмухавец!
Алена Церашкова
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
julcik

Адміністратарка


Зарэгістраваны: 15.03.2006
Паведамленні: 7682

ПаведамленнеДададзена: 27.01.10 11:48    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Так, трэба.

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
Black aspid

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 05.04.2009
Паведамленні: 1206

ПаведамленнеДададзена: 27.01.10 14:17    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Мы расцем не на градзе, мы красуем на вадзе.
Першы белы, як сняжок, другі жоўты, як жаўток.
Не зрывайце нас дарма: без вады жыцця няма.
Пчолка кветку апыляе – кветка пад ваду нырае.
Пад вадой плады саспеюць, і вада іх будзе сеяць -
Круглыя, як мячыкі кветачкі-гарлачыкі.
Алена Церашкова
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Black aspid

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 05.04.2009
Паведамленні: 1206

ПаведамленнеДададзена: 28.01.10 9:34    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Што за куст цвіце букетамі ,
Фіялетавымі кветкамі?
Зломім па галінцы ўсе ,
Ў хату радасць прынясем.
Абламайце хоць увесь,
Крыўдаваць не будзе бэз.
Алена Церашкова
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Black aspid

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 05.04.2009
Паведамленні: 1206

ПаведамленнеДададзена: 29.01.10 12:47    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Паўсюль вы сустрэнеце гэтыя кветкі:
Блакітныя вочкі і жоўтыя зрэнкі.
На лузе, у лесе, па ўскрайку балота
Растуць яны дружна. Збірай у ахвоту.
Калі прыварот трэба моцны ды хуткі,
Каханку на грудзі кладзі незабудкі.
Алена Церашкова
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Black aspid

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 05.04.2009
Паведамленні: 1206

ПаведамленнеДададзена: 30.01.10 16:49    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Паміж двух лістоў – драточак.
На драточку – сем званочкаў.
Пчолкі ў званочкі б’юць
І мядок дамоў нясуць.
І ў лісточках, і ў кветках
І атрута ёсць, і лекі.
Можа , некалі пасадзіш
Ты на клумбе белы ландыш.
Алена Церашкова

Лісточкі-далонькі і золата- кветкі.
Трымайцеся з імі абачліва, дзеткі!
У кветачкі гэтай атрутныя сокі:
На скуры ад іх застаюцца апёкі.
Рукамі пакраталі – вочкі шкадуйце:
Пякучым спрадвек называецца люцік.
Алена Церашкова

Жоўтае сонейка ў белых пялёстках –
Кожны з нас ведае кветачку простую.
П’ем з ёй гарбату (прастуда міне),
З ёю варожым (кахае ці не).
Дык пра якія тут кветкі гамонка?
Ты здагадаўся? Вядома ж, рамонкі!
Алена Церашкова

Узімку цыбулінка спіць-спачывае.
Прачнецца – і кветкі наволю пускае.
Хай снег, хай мароз – у вясновым падлеску
Красуюць блакітныя кветкі – пралескі.
Алена Церашкова
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Palina007

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 02.03.2007
Паведамленні: 2291
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 30.01.10 20:19    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Нам з Настассяй страшэнна падабаецца! Супер!

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
mama Halja

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 24.01.2007
Паведамленні: 1718
Адкуль: USA (а раней Менск)

ПаведамленнеДададзена: 31.01.10 5:15    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Люцік - гэта не беларускае назва. Казялец альбо курасьлеп. ландыш, здаецца, таксама мае беларускі адпаведнік.

_________________


Sow a thought reap an action. Sow an action reap a habit.
Sow a habit reap a character. Sow a character reap a destiny
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Наведаць сайт аўтара
Black aspid

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 05.04.2009
Паведамленні: 1206

ПаведамленнеДададзена: 31.01.10 9:18    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Ландыш можна назваць канвалія (гэта з лаціны - конваллярыя, у маст. літаратуры сустракала). Але пра кураслеп - дзякуй, пагляджу. Дыскусію пра "запазычаныя словы" пачынаць не буду. Сьмешка
Паглядзела. Васіль Вітка з вамі не згодны
Васіль Вітка Казкі і краскі
Казка
...
Дружна ўзяліся расці Львіны зеў,
Конскае шчаўе, Каціная мята,
А
Кураслеп
адцвісці паспеў -
Будзе ўраджай багаты.
.......
А ты на двары каля дому гатоў
Адрозніць ад красак увесну:
Блёкат, Цыкуту, Балігалоў,
Люцік,
Паслён і Пярэсну?
......
1978 http://knihi.com/vitka/kraski.html ШЫКОЎНАЯ РЭЧ

ГУГЛ ДАЕ ПА-РАСЕЙСКУ ЛЮТІК - КУРОСЛЕП Так што хто тут болей аўтэнтычны...

http://slounik.org/155116.html тут пра кураслеп лясны - рэдкі від, занесены ў ЧКнігу. А люцік яшчэ праполваць і праполваць да чырвонай кнігі!
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Black aspid

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 05.04.2009
Паведамленні: 1206

ПаведамленнеДададзена: 31.01.10 10:07    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

7. Казялец / Лютики / Buttercup, Yellow-cup/ Ranunculus
http://www.kraj.vitebsk.net/?page=kvetki_sloynik
З казяльцом мушу пагадзіцца - люцік. Але і люцік - люцік.
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Palina007

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 02.03.2007
Паведамленні: 2291
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 31.01.10 19:53    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Акадэмічны трохтамовік дае 3 варыянты: казялец, люцік, кураслеп )
Васілёк таксама называюць па-беларуску і васільком, і валошкай.
mama Halja, у загадках ландыш лепей назваць ландышам - назва агульнапрынятая і вядомая. Бо хто ж з дзяцей адгадае "канвалію" ці "камвалею"?

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
julcik

Адміністратарка


Зарэгістраваны: 15.03.2006
Паведамленні: 7682

ПаведамленнеДададзена: 31.01.10 22:37    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Кураслеп - гэта не любы люцік, а толькі жоўты, ІМНО

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
Black aspid

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 05.04.2009
Паведамленні: 1206

ПаведамленнеДададзена: 1.02.10 14:18    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Сьмешка

Што пахне на лузе так соладка ўлетку?
Трайныя лісточкі ды шарыкі-кветкі.
Карове, каню ды сямейцы трусінай
Наш Яська пайшоў накасіць канюшыны.
Алена Церашкова
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Паказаць паведамленні:   

Распачаць новую тэмуАдказаць на тэмуprinter-friendly view    Спіс форумаў Нашыя дзеткі -> Дзіцячая літаратура Часавы пояс: GMT + 3
Пераход да іншай старонкі: « папярэдняя  1, 2, 3, 4, 5, 6, 7, 8, 9  наступная »
Старонка 2 з 9.

 
Перайсці:  
Вы не можаце распачынаць тэмы
Вы не можаце адказваць на паведамленні
Вы не можаце рэдагаваць свае паведамленні
Вы не можаце выдаляць свае паведамленні
Вы не можаце галасаваць у апытанках
Вы можаце далучаць файлы
Вы можаце сцягваць файлы

Падобныя тэмы
 Тэмы   Адказы   Аўтар   Праглядаў   Апошняе паведамленне 
Няма новых паведамленняў Гурток "Ветахі" 42 pink_by 81627 27.09.10 2:38
pink_by Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Купляйце "Світанак" 23 наталька 60919 3.02.09 0:18
Наста Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў мой муж не хоча займацца "бабскімі" справамі 17 Lida 45978 9.10.06 12:01
Kryscina Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў 2 квіткі на "Сымона-музыку" 15.09 3 Kryscina 26878 13.09.06 11:51
Kryscina Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Набуду "Дамініку" 15 Lida 47381 2.07.06 11:43
Kryscina Паглядзець апошняе паведамленне
 
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       


Board Security

Каталог TUT.BY Rating All.BY Internet Map