Новае ў блогах
Артыкулы
Форум
Блогі
Фотаальбом
Подпісы да форумаў
Афіша
Паштоўкі
Жывы слоўнік
Наша мапа
Каляндар
Рэгістрацыя
Пошук па форуме
Сябры і Групы
Пашпарт
» Уваход
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       
Вершыкі-загадкі ад Алены Церашковай

Пераход да іншай старонкі: « папярэдняя  1, 2, 3, 4, 5, 6, 7, 8, 9  наступная » 

Спіс форумаў Нашыя дзеткі » Дзіцячая літаратура
 
Аўтар Паведамленне
Palina007

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 02.03.2007
Паведамленні: 2292
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 1.10.12 0:45    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Black aspid, а што, добрыя кніжкі - наша ўсё! Сьмешка
1-я. У першай загадцы слушны націск не "на спінЕ", а "на спІне", адпаведна, рыфма мусібыць іншай.
2. Хвост у фарбу "памаЧаць".
3. Абдрук: "Захоўвайце" )
6-я. "Па спІне ў ёй там і ТУТ
Лічбы з рыскамі БЯГУЦЬ" (націск у сл. "спІне" і не вельмі дакладная рыфма).
7. "У ДЗВЯРЭЙ ёсць - за яе дзверы адчыняюць".
9. "Сшыты".
11. "Лоўка" - лепш "спрытна"; дзеля справядлівасці - варыянт дапушчальны, але трохі русізм )
Рэдактарскі сверб, прабачце))

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
Black aspid

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 05.04.2009
Паведамленні: 1205

ПаведамленнеДададзена: 1.10.12 8:04    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

СпІну чула толькі ў тэатры (але слоўнік падцвярджае. Памру негламурнай). Сшыты - гэта мяне пераклініла. Дзякуй.
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Black aspid

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 05.04.2009
Паведамленні: 1205

ПаведамленнеДададзена: 1.10.12 8:15    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

неяк паправіла.
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
julcik

Адміністратарка


Зарэгістраваны: 15.03.2006
Паведамленні: 7683

ПаведамленнеДададзена: 1.10.12 9:00    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Ок, я не супраць, на наступных выходных пачну

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
Kryscina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 23.03.2006
Паведамленні: 9042
Адкуль: Miensk

ПаведамленнеДададзена: 1.10.12 10:56    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Black aspid, спІна - так гавораць у заходне-беларускіх вёсках, дзе мова захавалася.

_________________
Хто хоча зрушыць свет, хай пасуне сябе. Сакрат
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Наведаць сайт аўтара Yahoo Messenger
Black aspid

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 05.04.2009
Паведамленні: 1205

ПаведамленнеДададзена: 13.03.14 22:57    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Свежанькае.

Сагрэеш камяк - здабудзеш глыток. Сагрэеш глыток - здабудзеш дымок.
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Black aspid

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 05.04.2009
Паведамленні: 1205

ПаведамленнеДададзена: 12.04.14 16:43    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

ну вось. ніхто не адгадаў (((( Снег, вада і пара, калі што.

нешта пацягнула на мядзвежую тэму.

Ён калматы, буры, мажны,
ходзіць пушчаю паважна.
Праз гушчар - кульгець-кульгець.
Як завуць яго?....

Не растуць цукеркі ў лесе,
дык мядзведзь у вулей лезе.
Ведае лясной народ,
што мядзведзі любяць....

Неяк раз пайшла дзяўчына
у чарніцы ды маліны.
Дзень па пушчы праблукала,
да мядзведзя завітала.
хто з вас першы мне адкажа,
як завуць дзяўчынку? .....

(Маша яна, гэтая дзяўчынка)

Вецер хвою паваліў,
усё карэнне агаліў.
Пад карэннем тым - кватэра,
толькі што не мае дзвераў.
для каго гатова хата?
Вожыку - велікавата,
зайчыку - глыбакавата,
барсуку - шыракавата.
А мядзведзь прыйшоў ды лёг!
Успамер яму..... (бярлог)
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Black aspid

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 05.04.2009
Паведамленні: 1205

ПаведамленнеДададзена: 2.05.14 21:42    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Загадкі з кіёска

На вялікіх аркушах
Працьма літар у слупках.
Сто навін пра ўсё на свеце
Адшукаем у

(газеце)

Ён пра тое і пра гэта.
Ён тўсцейшы за газету.
Дапаможа ў розных справах –
І на працы, і ў забавах.
Нам цікавы кожны допіс.
Любім мы чытаць…

(часопіс)

Святочная дама
У скрынцы паштовай:
Прыгожы малюнак
Ды цёплыя словы.

(паштоўка)

Папяровую кішэньку ведаем і я, і ты.
У яе кладзем паштоўкі, у яе кладзем лісты.
На кішэньцы пазначаем: хто пісаў, каму пісаў –
І па пошце адсылаем родным, блізкім ды сябрам!

(канверт)

Задарма не хоча пошта нашы рассылаць лісты.
Набываем мы за грошы адмысловыя квіткі.
Як наклеім на канверцік гэты дробненькі квіток –
Павязуць наш ліст па свеце у пазначаны куток!

(марка)

Любяць Сашкі, Машкі й Мішкі
“недаробленыя” кніжкі,
Дзе магчыма маляваць,
Крэсліць, крэмзаць, фарбаваць,
Кожны – сам сабе мастак.
Ты таксама робіш так!

(размалёўкі)

На старонках – сеткі-краткі.
Паміж краткамі – загадкі.
Хто загадку адгадае –
Кратку словам запаўняе.

(крыжаванка)
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Black aspid

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 05.04.2009
Паведамленні: 1205

ПаведамленнеДададзена: 10.07.14 9:47    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

вершык, не загадка

ПРАБЛЕМЫ ГЕНДЭРА

Кураня хвалюецца:
Певень я ці курыца?
Ці мне з татам уставаць,
ці падолей з мамай спаць?
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Black aspid

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 05.04.2009
Паведамленні: 1205

ПаведамленнеДададзена: 18.09.14 13:26    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Дзве дужкі за вушкі, два шкельцы на твары.
нарэшце бабуля знайшла...
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Black aspid

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 05.04.2009
Паведамленні: 1205

ПаведамленнеДададзена: 29.10.14 7:38    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Акуляры знайшла бабуля, калі што.

Загадкі на твары:

Паглядзі: абапал твару
“Лапухі” растуць напару.
Не шануеш “лапухі” -
Застанешся ты глухі!

У гэтай гары дзве глыбокіх пячоры.
Там моцны скразняк, але гэта – не гора.
А гора тады нам з табою бывае,
Як тыя пячоры пазатапляе!
А як жа скразняк у пячоры вярнуць?
Насоўку паднесці і чхнуць!

У адзін бок пазіраюць,
Разам весела міргаюць,
Засумуюць – разам плачуць.
А сябе – у люстэрку бачаць!


(вушы, нос, вочы)
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Black aspid

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 05.04.2009
Паведамленні: 1205

ПаведамленнеДададзена: 6.03.15 17:31    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

На жалезныя бліны
ставім гатавацца мы
мяса, кашы, бульбу, шчы,
і кампоты, і баршчы…
ўсё гатуецца на раз,
і паліць не трэба газ.

Алена Церашкова
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Black aspid

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 05.04.2009
Паведамленні: 1205

ПаведамленнеДададзена: 6.03.15 18:34    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

(эл.пліта)

Ён вуркоча ды гудзіць,
можа размяшаць і ўзбіць.
Хто не ўмее выключаць,
доўга будзе прыбіраць!

Алена Церашкова
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Black aspid

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 05.04.2009
Паведамленні: 1205

ПаведамленнеДададзена: 6.03.15 18:52    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

(міксер)

Посуд са стала збіраю,
спрытна ў шафачку складаю
і “пігулку” закідаю…
Праз гадзіну чысты маю!

Алена Церашкова

(пасудамыйная машына)
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Black aspid

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 05.04.2009
Паведамленні: 1205

ПаведамленнеДададзена: 6.03.15 19:02    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Каб яго я не ўключыў, я бы посуд перамыў.
Каб яго не загружаў, я бы рэчы ў шафу склаў.
І вячэру згатаваў. І паштоўку падпісаў.
А цяпер я, хоць ты плач, не паспею. Мам, прабач!

Праз кавалак палатна
іголка бегае сама.
Нітачка за ёй бяжыць.
Толькі пальцы беражы!
Алена Церашкова
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Паказаць паведамленні:   

Распачаць новую тэмуАдказаць на тэмуprinter-friendly view    Спіс форумаў Нашыя дзеткі -> Дзіцячая літаратура Часавы пояс: GMT + 3
Пераход да іншай старонкі: « папярэдняя  1, 2, 3, 4, 5, 6, 7, 8, 9  наступная »
Старонка 8 з 9.

 
Перайсці:  
Вы не можаце распачынаць тэмы
Вы не можаце адказваць на паведамленні
Вы не можаце рэдагаваць свае паведамленні
Вы не можаце выдаляць свае паведамленні
Вы не можаце галасаваць у апытанках
Вы можаце далучаць файлы
Вы можаце сцягваць файлы

Падобныя тэмы
 Тэмы   Адказы   Аўтар   Праглядаў   Апошняе паведамленне 
Няма новых паведамленняў Гурток "Ветахі" 42 pink_by 79007 27.09.10 2:38
pink_by Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Купляйце "Світанак" 23 наталька 59325 3.02.09 0:18
Наста Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў мой муж не хоча займацца "бабскімі" справамі 17 Lida 44432 9.10.06 12:01
Kryscina Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў 2 квіткі на "Сымона-музыку" 15.09 3 Kryscina 26300 13.09.06 11:51
Kryscina Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Набуду "Дамініку" 15 Lida 46030 2.07.06 11:43
Kryscina Паглядзець апошняе паведамленне
 
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       


Board Security

Каталог TUT.BY Rating All.BY Internet Map