Новае ў блогах
Артыкулы
Форум
Блогі
Фотаальбом
Подпісы да форумаў
Афіша
Паштоўкі
Жывы слоўнік
Наша мапа
Каляндар
Рэгістрацыя
Пошук па форуме
Сябры і Групы
Пашпарт
» Уваход
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       
Вершыкі-загадкі ад Алены Церашковай

Пераход да іншай старонкі: 1, 2, 3, 4, 5, 6, 7, 8, 9  наступная » 

Спіс форумаў Нашыя дзеткі » Дзіцячая літаратура
 
Аўтар Паведамленне
TroLik




Зарэгістраваны: 17.01.2010
Паведамленні: 6

ПаведамленнеДададзена: 17.01.10 18:17    Загаловак паведамлення: Вершыкі-загадкі ад Алены Церашковай Адказаць з выцемкаю

падкажыце, дзе можна знайсьці дзіцячыя вершыкі-загадкі?!
(у прыватнасьці цікавяць вершаваныя загадкі слова "ключ", "дзьвер", "замок"...)
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Black aspid

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 05.04.2009
Паведамленні: 1204

ПаведамленнеДададзена: 17.01.10 19:36    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

трымайце.

Я на клямачцы вішу -не кусаю, не брашу.
Не пушчу чужых у госці, не прашу за гэта косці...
Здагадацца ты ўжо мог, што размова пра замок.
Алена Церашкова.
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
TroLik




Зарэгістраваны: 17.01.2010
Паведамленні: 6

ПаведамленнеДададзена: 19.01.10 12:42    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

ай, дзякуй!!!
а пра дзьверы й ключык ня ведаеце?!?!
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Black aspid

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 05.04.2009
Паведамленні: 1204

ПаведамленнеДададзена: 19.01.10 18:55    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

ужо ведаю.

Я любога прыпыняю,
падаваць руку змушаю.
Маю вочка і званок,
маю моцны я замок.
Толькі вартаму даверу
гаспадар адчыніць дзверы!
Алена Церашкова

Ён у вашага замка
нібы правая рука.
Далікатна, небалюча
адмыкае дзверы ключык.
Алена Церашкова

ЗЫ Даследчыкі маёй творчасці! Датай напісання гэтых твораў можна лічыць дату іх публікацыі Razz
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Palina007

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 02.03.2007
Паведамленні: 2291
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 19.01.10 22:58    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Алена, мала хто настолькі ўдала піша вершы "на замову"! Ружа Пагатоў дзіцячыя. Пагатоў загадкі.
Трэба Вам што-небудзь яшчэ замовіць Клічнік
Пра кветкі можаце? Прыкладам, дзьмухавец, бэз, незабудка, валошка, рамонак, шыпшына... Ці яшчэ што-небудзь знаёмае-пазнавальнае.

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
Black aspid

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 05.04.2009
Паведамленні: 1204

ПаведамленнеДададзена: 20.01.10 10:23    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

дзякуй шчыры Сьмешка пабачым. Пакуль што "вітальная" тэма раскручваецца:
Расцягнуўся ён пры дзверы
(стаў сурвэткай дзеля ног),
не прапусціць у кватэру
бруд прыгожы дыванок.
Алена Церашкова

Я крычу ўсё часцей:
гаспадар, прымай гасцей!
Шчабятаць магу як птушка
Ці мычэць нібы цялушка,
Ды за звонкі галасок
клічаце мяне - званок.
Алена Церашкова
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
julcik

Адміністратарка


Зарэгістраваны: 15.03.2006
Паведамленні: 7682

ПаведамленнеДададзена: 20.01.10 17:32    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Так, мне таксама вельмі падабаюцца. Нязмушаныя вершы.

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
mama Halja

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 24.01.2007
Паведамленні: 1718
Адкуль: USA (а раней Менск)

ПаведамленнеДададзена: 20.01.10 17:57    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Black aspid, ня маю слоў! Супер! Пляскаю Пляскаю Пляскаю !

_________________


Sow a thought reap an action. Sow an action reap a habit.
Sow a habit reap a character. Sow a character reap a destiny
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Наведаць сайт аўтара
Black aspid

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 05.04.2009
Паведамленні: 1204

ПаведамленнеДададзена: 21.01.10 10:26    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

крыху на раслінную тэму

Маніць чырванню пладоў
Шчыльная сцяна кустоў.
На калючкі не крыўдуй,
Лепш плады іх пакаштуй.
Не шукай наўпрост дарог:
жываплотам вырас глог.
Алена Церашкова

Беларускай ружай клічуць.
Пчолкі кветкі ёй казычуць.
Як пялёсткі абляцелі -
Хутка і плады паспелі.
Толькі есці іх не варта.
Лепей кінуць у гарбату.
Мноства розных вітамінаў
назапасіла шыпшына.
Алена Церашкова
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Palina007

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 02.03.2007
Паведамленні: 2291
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 25.01.10 0:46    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Black aspid, ну зусім файна! Супер! Супер! Мне ВЕЛЬМІ падабаецца.
Шыпшыну адгадалі! А глог - не (бо ўлетку не звярталі на яго ўвагі, хоць ля садка расце ))

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
Black aspid

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 05.04.2009
Паведамленні: 1204

ПаведамленнеДададзена: 26.01.10 10:01    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Сьмешка дзякуй. Тады працягваю

Красавала, чырванела
кветачка на градках.
Як пялёсткі абляцелі - засталася хатка.
Патрасеш - яна звініць.
Хто у хаціне той сядзіць?
Булкам адмысловы смак
надае звычайны мак.
Алена Церашкова
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
TroLik




Зарэгістраваны: 17.01.2010
Паведамленні: 6

ПаведамленнеДададзена: 26.01.10 12:22    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

дзякуй-дзякуй-дзякуй!!! дапамаглі!!!!!!!! Супер!
Танчу!
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Black aspid

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 05.04.2009
Паведамленні: 1204

ПаведамленнеДададзена: 26.01.10 15:22    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

цікава, куды такая спецыфіка спатрэбілася. Але працягнем.

За плот чапляецца вусамі
сцябло з тугімі гаманцамі.
У гаманцах сядзяць сынкі,
гадуюць круглыя бакі.
Калі вусач пажоўк, засох,
глядзі: пара збіраць гарох!
Алена Церашкова
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Kotka

Вельмі актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 22.02.2007
Паведамленні: 587
Адкуль: Менск, Паўднёвы Захад

ПаведамленнеДададзена: 26.01.10 22:39    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Black aspid, класна! загадкі проста цуд Супер!

_________________


Мой тэлефон 5872619 (Velcom)
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
Black aspid

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 05.04.2009
Паведамленні: 1204

ПаведамленнеДададзена: 27.01.10 9:47    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

шчыры дзякуй.

Краску клічуць пустазеллем:
рвуць усе, ніхто не сее.
Пчолкі ў жыта залятаюць,
неба кропелькі шукаюць.
Ведае, напэўна, кожны
Нашы сціплыя валошкі.
Алена Церашкова
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Паказаць паведамленні:   

Распачаць новую тэмуАдказаць на тэмуprinter-friendly view    Спіс форумаў Нашыя дзеткі -> Дзіцячая літаратура Часавы пояс: GMT + 3
Пераход да іншай старонкі: 1, 2, 3, 4, 5, 6, 7, 8, 9  наступная »
Старонка 1 з 9.

 
Перайсці:  
Вы не можаце распачынаць тэмы
Вы не можаце адказваць на паведамленні
Вы не можаце рэдагаваць свае паведамленні
Вы не можаце выдаляць свае паведамленні
Вы не можаце галасаваць у апытанках
Вы можаце далучаць файлы
Вы можаце сцягваць файлы

Падобныя тэмы
 Тэмы   Адказы   Аўтар   Праглядаў   Апошняе паведамленне 
Няма новых паведамленняў Гурток "Ветахі" 42 pink_by 79752 27.09.10 2:38
pink_by Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Купляйце "Світанак" 23 наталька 59780 3.02.09 0:18
Наста Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў мой муж не хоча займацца "бабскімі" справамі 17 Lida 44760 9.10.06 12:01
Kryscina Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў 2 квіткі на "Сымона-музыку" 15.09 3 Kryscina 26459 13.09.06 11:51
Kryscina Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Набуду "Дамініку" 15 Lida 46422 2.07.06 11:43
Kryscina Паглядзець апошняе паведамленне
 
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       


Board Security

Каталог TUT.BY Rating All.BY Internet Map