Новае ў блогах
Артыкулы
Форум
Блогі
Фотаальбом
Подпісы да форумаў
Афіша
Паштоўкі
Жывы слоўнік
Наша мапа
Каляндар
Рэгістрацыя
Пошук па форуме
Сябры і Групы
Пашпарт
» Уваход
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       
Хатні маянэз без яек

 

Спіс форумаў Нашыя дзеткі » Кулінарны клуб
 
Аўтар Паведамленне
julcik

Адміністратарка


Зарэгістраваны: 15.03.2006
Паведамленні: 7682

ПаведамленнеДададзена: 30.12.09 13:48    Загаловак паведамлення: Хатні маянэз без яек Адказаць з выцемкаю

Вельмі хацела маянэз, але баялася сальманэлы.
Паспрабавала зрабіць маянэз без яек (і адпаведна без сальманэлы). Мне так спадабалася, што не магу з вамі не падзяліцца.
Арыгінальны рэцэпт у ЖЖ тут http://trio-mia.livejournal.com/74570.html аднак я рабіла крыху інакш.
Я ўзяла толькі 100 мл малака (проста больш не было, Янка менавіта 100 учора не дапіў Сьмешка). Заліла ў камбайн, туды ж заліла прыкладна 50 мл алею (сланечнікавага), уключыла. Астатні алей (250 мл) далівала струменчыкам (у памяць ад сапраўдным маянэзе Сьмешка)
Дадала крыху гарчычнага парашку, соль, вінны воцат (2 маленькія лыжачкі) і аліўкавы алей (2 сталовыя лыжкі). Алею я дадала так мала, бо ў мяне алей з вельмі яркім смакам, калі дадаць яго шмат ці зрабіць толькі на ім, ён будзе забіваць пах стравы.
Яшчэ крыху усё пазбівала кабайнам (камбайн у мяне круціць не надта хутка). Атрымалася эмульсія, але вадкаватая - як дрэнная смятана.
Далей збівала пагружным міксерам на максімальнай хуткасці. Літаральна за хвіліну эмульсія пагусцела да такога стану, што ў яе можна лыжку ставіць і яна стаіць.


_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
CheGirl

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 01.12.2008
Паведамленні: 289
Адкуль: Менск, Чыжоўка

ПаведамленнеДададзена: 30.12.09 21:31    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

часцяком раблю такі майанез, блендэр у мяне хуткі, таму да шчыльнага стану даходзіць імгненна.а калі не дадаваць соль, гарчыцу і г.д. атрымліваецца нешта, нагадваючае раслінныя бітыя вяршкі. Часам выкарыстоўваю іх для сдобных прысмакаў Супер!

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
kropka

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 12.05.2006
Паведамленні: 1501
Адкуль: Чэхія

ПаведамленнеДададзена: 3.01.10 18:24    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Выцемка:

Вельмі хацела маянэз, але баялася сальманэлы

дзесьці я чытала, што ў перапяліных яйках сальманэлы не бывае і іх раюць выкарыстоўваць у тых стравах, дзе патрэбныя сырыя яйкі.

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
julcik

Адміністратарка


Зарэгістраваны: 15.03.2006
Паведамленні: 7682

ПаведамленнеДададзена: 3.01.10 21:03    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

kropka, гэта не праўда, гэта вельмі распаўсюджаны міт (альбо маркетынгавы крок). Я чытаю блог жанчыны, якая па адукацыі бактэрыёлаг. Яна не так даўно тлумачыла, што сальманэла вельмі добра жыве пры тых 42 градусах, якія мае тэмпература цела перапёлак. Яны паміраюць толькі пры тэмпературах, блізкіх да 60 градусаў.

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
Паказаць паведамленні:   

Распачаць новую тэмуАдказаць на тэмуprinter-friendly view    Спіс форумаў Нашыя дзеткі -> Кулінарны клуб Часавы пояс: GMT + 3
Старонка 1 з 1.

 
Перайсці:  
Вы не можаце распачынаць тэмы
Вы не можаце адказваць на паведамленні
Вы не можаце рэдагаваць свае паведамленні
Вы не можаце выдаляць свае паведамленні
Вы не можаце галасаваць у апытанках
Вы можаце далучаць файлы
Вы можаце сцягваць файлы

Падобныя тэмы
 Тэмы   Адказы   Аўтар   Праглядаў   Апошняе паведамленне 
Няма новых паведамленняў Прылеплена: Як тут што працуе? (FAQ) 107 julcik 148783 27.08.12 18:40
Kjara Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Хто тут ёсць з Гародні? 53 dimaidr 97300 3.01.16 0:33
Maryia Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Дзень добры... Мы тут упершыню 129 fasolinka 128096 20.11.14 1:43
pleonazm Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Новы вершык Веры Бурлак (з яе ласкавага дазволу) 17 Булачка 35640 25.08.14 12:44
Джэці Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў [ Апытанка ] Ці літвіны (літвінкі) тут ёсць? 15 Mann Kurt 36441 20.02.09 14:09
Wojsza Паглядзець апошняе паведамленне
 
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       


Board Security

Каталог TUT.BY Rating All.BY Internet Map