Новае ў блогах
Артыкулы
Форум
Блогі
Фотаальбом
Подпісы да форумаў
Афіша
Паштоўкі
Жывы слоўнік
Наша мапа
Каляндар
Рэгістрацыя
Пошук па форуме
Сябры і Групы
Пашпарт
» Уваход
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       
Усялякія розныя конкурсы

Пераход да іншай старонкі: « папярэдняя  1, 2, 3 ... , 10, 11, 12  наступная » 

Спіс форумаў Нашыя дзеткі » Рознае
 
Аўтар Паведамленне
Alenka

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 28.04.2006
Паведамленні: 2261
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 14.01.13 21:10    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Vializny dziakuj za vinshavanni! Ales' prachytau ih use i hodzic' shchaslivy. Сьмешка

Konkurs byu samy zvychajny, mozhna bylo napisac' sachynenne pa temah "“Мае зімовыя прыгоды”, “Аднойчы пад Новы год”, “Чым жа новы год спаткае?..”, “Навагоднія мары”.
Ales' abrau temu "Adnojchy pad Novy god", napisau nevialikuju kazku. Pastarajusia vyklasci kazku na forume.
Naagul, ja i nia vedala, shto gety konkurs pravodzic' muzej Jakuba Kolas, dumala, shto geta nejki shkolny ci rajonny konkurs. Nastaunica dala temy, skazala Alesiu prynesci sachynenne - jon i prynios. Вельмі шчасьлівы Tolki pad Novy god ja dabralasia da internetu (a termin padachy tvorau skonchyusia 30 snezhnia), paguglila i davedalasia pra toe, shto geta za konkurs. Mabyc', konkurs sapraudy ladziusia pad peramogu kankretnyh liudzej, bo shyroka infarmacyja pra jago ne raspausiudzhvalasia... Udzelnikau pavinna bylo byc' nashmat bolsh, chym nekalki dziasiatkau... Infarmacyja pra konkurs jauna ne raspausiudzhvalasia u 23 i 4-j gimnazijah.

Na uznagarodzvanne nas zaprasili jashche 10 studzenia (ale pra vyniki ne skazali). Zbiraemsia isci. Cikava paznajomicca z razumnymi dziauchatami, jakija zaniali pershae mesca. Ржунімагу

P.S. Vybachajusia za pavedamlenne lacinicaj.Pishu ne sa svajgo kamputara, a belaruskaja mova na im chamusci ne stavicca.

_________________


Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Palina007

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 02.03.2007
Паведамленні: 2291
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 14.01.13 22:21    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Як файна! Віншаванні Алесю!!! Ганарымся ўсёй кампаніяй! Пляскаю

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
Kryscina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 23.03.2006
Паведамленні: 9054
Адкуль: Miensk

ПаведамленнеДададзена: 21.01.13 22:06    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Выцемка:
Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту запрашае да ўдзелу ў новым праекце!

Дашліце фатаздымкі (не старэйшыя за 5 год) драўляных збудаванняў са сваёй мясцовасці (Беларусь і памежныя тэрыторыі), якія маглі б стаць помнікамі народнай архітэктуры і атрымайце прызы ад музея.

Лепшыя фатаздымкі будуць выстаўляцца на старонках Беларускага дзяржаўнага музея народнай архітэктуры і побыту у сацыяльных сетках "В контакте" http://vk.com/etnaby і Facebook https://www.facebook.com/EtnaBY .

Пазнайма нашую спадчыну разам!

Фатаздымкі дасылайце на адрас siarhiejrakaviec@gmail.com

_________________
Хто хоча зрушыць свет, хай пасуне сябе. Сакрат
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Наведаць сайт аўтара Yahoo Messenger
Kryscina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 23.03.2006
Паведамленні: 9054
Адкуль: Miensk

ПаведамленнеДададзена: 30.01.13 14:55    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Лізнулі, прыдуркі! Сумнік
Выцемка:
В БГУ впервые пройдет конкурс творческих проектов школьников «Мой язык, моя культура, я»

Конкурс творческих проектов школьников «Мой язык, моя культура, я» впервые пройдет в Белорусском государственном университете.

Как сообщили корреспонденту агентства «Минск-Новости» в пресс-службе БГУ, инициатором проведения конкурса выступил совет молодых ученых филологического факультета вуза. Цель – развитие сотрудничества и взаимодействия средней и высшей школы, поддержка талантливой молодежи, которая интересуется литературой, культурой, языками.

Состязания пройдут в номинациях «Реклама своей любимой книги или «антиреклама» нелюбимой», «Перевод стихотворения Владимира Высоцкого», «Эссе «Я родился здесь», «Эссе «Интернет-коммуникация: проблемы реальной и виртуальной личности». Принять участие в конкурсе может любой ученик 9–11-х классов школ, гимназий, лицеев страны. При этом авторство может быть как индивидуальным, так и коллективным. Работы на русском или белорусском языке принимаются до 28 февраля. Итоги и победителей объявят 14–15 марта на филфаке БГУ.

_________________
Хто хоча зрушыць свет, хай пасуне сябе. Сакрат
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Наведаць сайт аўтара Yahoo Messenger
Kryscina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 23.03.2006
Паведамленні: 9054
Адкуль: Miensk

ПаведамленнеДададзена: 23.02.13 14:41    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

http://belsat.eu/be/wiadomosci/a,12676,a-vashaie-dzitsia-razmauliaie-pabielarusku-konkurs.html

А вашае дзіця размаўляе па-беларуску? (Конкурс)

Відэа на конкурс "Белсата" "Дзеткі па-беларуску" дасылайце да 25 сакавіка 2013 года
У Дзень роднай мовы нашая старонка распачынае конкурс «Дзеткі па-беларуску».

Як удзельнічаць у конкурсе:

1) Здыміце відэа, як дзіця па-беларуску размаўляе, спявае, чытае вершык або бярэ ўдзел у тэатральнай пастаноўцы.

2) Запампуйце відэа на «Youtube» і дашліце нам спасылку да 25 сакавіка 2013 года разам з кароткаю інфармацыяй пра яго аўтара і героя на электронную пошту belsat.eu@gmail.com або на нашыя акаўнты ў сацыяльных сетках.

3) Пераможцу мы вызначым паводле колькасці праглядаў і «лайкаў» на «Youtube’е».

4) Аўтар найлепшага відэароліку атрымае спадарожнікавую талерку, дзякуючы якой зможа глядзець «Белсат», а герой – прыемную неспадзяванку.

ГАЛАСУЙЦЕ!

_________________
Хто хоча зрушыць свет, хай пасуне сябе. Сакрат
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Наведаць сайт аўтара Yahoo Messenger
Volha

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 24.04.2006
Паведамленні: 3954
Адкуль: Менск-Мінск

ПаведамленнеДададзена: 9.03.13 11:58    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Конкурс для дзяцей «Шукаем з Гарбузікам цуды свету»

Ці ведаеш ты, дружа, што жывеш у незвычайным свеце, поўным цудаў? Побач з намі знаходзяцца дзівосныя творы прыроды – і дасканалыя дасягненні людской культуры!

Егіпецкія піраміды, вадаспад Вікторыя, Вялікая кітайская сцяна, азёры і балоты Беларусі, рымскі Калізей, джунглі Амазоніі... Стагоддзямі людзі складалі свае спісы цудаў свету, апавядалі пра іх легенды, марылі туды патрапіць.

Паўдзельнічай у новым конкурсе «Гарбузіка»! Раскажы пра цудоўнае месца ці з'яву, якія табе давялося пабачыць. Можаш прыдумаць сваю гісторыю ці легенду пра гэты цуд. Дашлі нам сваё апавяданне – і тваё імя трапіць на старонкі часопіса, а твой цуд увойдзе ў спіс цудаў свету «Гарбузіка».

Найлепшыя аповеды мы надрукуем ў новым нумары «Гарбузіка». Удзельнікаў і пераможцаў конкурсу чакаюць цікавыя прызы і прыемныя неспадзяванкі.

Знайдзі з «Гарбузікам» свае цуды свету!

Умовы конкурсу:

На конкурс прымаюцца апавяданні на беларускай мове. Пажаданы памер тэкста – 1–2 старонкі (1800–2500 знакаў). Пры жаданні да тэкстаў можна далучыць здымкі ці малюнкі. У конкурсе можна паўдзельнічаць у адной з намінацыяў:

– дзеці да 6 год,
– дзеці 7-10 год,
– дзеці, старэйшыя за 10 год.

У заяўцы пазначце: імя і прозвішча ўдзельніка, узрост, навучальную ўстанову, адрас.

Апавяданні на конкурс прымаюцца да 30 красавіка 2013 г. на паштовы адрас 220029 Мінск а/с 57 альбо на email harbuzik.by@gmail.com.

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Kryscina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 23.03.2006
Паведамленні: 9054
Адкуль: Miensk

ПаведамленнеДададзена: 4.05.13 0:02    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Конкурс "Дызайн беларускіх сувеніраў"
Праект urbanpunk.org пры ўдзеле майстэрні Wonder Workers і рэкламнага агенцтва VMESTE абвяшчаюць конкурс на распрацоўку беларускіх сувеніраў. Удзел могуць прыняць беларусы ўсіх узростаў: не толькі прафесіяналы, але і аматары – усе, хто гатовы прапанаваць арыгінальныя ідэі для стварэння вобразу любімай краіны. Дзеці да 16 гадоў удзельнічаюць у конкурсе з дазволу бацькоў.

Майстэрня Wonder Workers і рэкламнае агенцтва VMESTE бяруць на сябе ўсе матэрыяльныя выдаткі для стварэння эксперыментальных узораў, накладу, а таксама прасоўвання і продажаў.

З 25 сакавіка па 25 чэрвеня 2013 усе жадаючыя дасылаюць свае працы на пошту urbanpunk.gallery@gmail.com

Тэмы для ўдзелу ў конкурсе:
1. Паганскія багі, у якіх верылі старажытныя беларусы. Персанажы, святы, легенды.
2. Вялікія і знакамітыя людзі Беларусі.
3. Нацыянальная сімволіка, арнаменты.
4. Спорт. Чэмпіянат свету па хакеі 2014.

Мэты і задачы: распрацаваць сучасныя беларускія сувеніры, раскрыць творчы патэнцыял людзей, якія здольныя адлюстраваць аўтэнтычны вобраз Беларусі. Зрабіць сувеніры, якія захочацца мець і дарыць іх з гонарам.
Лепшыя працы будуць запушчаны ў вытворчасць, а аўтары атрымаюць славу і % ад кожнага прададзенага выраба. З пераможцамі будуць заключаныя дамовы аб выплаце аўтарскіх ганарараў.

Склад журы:
Святлана Валкавец – мастацтвазнаўца, брэнд-менеджэр OASIS Group
Ганна Чыстасердава – арт-дырэктар галерэі сучаснага мастацтва "Ў"
Віктар Радзькоў – галоўны рэдактар ​​часопіса "Большой"
Дзмітрый Сурскі – старшыня саюза дызайнераў Беларусі
Яўген Дабратворскі – трэнер Рэспубліканскага цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі адзінаборстваў, славянафіл.

Усе падрабязнасці і дэталі на http://urbanpunk.org/index.php?url_id=13857
Арганізатар і кіраўнік urbanpunk.org: Дзмітрый Долгаў +375 (29) 634-09-75
Памочнік кіраўніка urbanpunk.org: Ганна Доўгель +375 (44) 741-43-03
E-MAIL: urbanpunk.gallery@gmail.com
Група ў facebook: https://www.facebook.com/groups/113577202016052/

_________________
Хто хоча зрушыць свет, хай пасуне сябе. Сакрат
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Наведаць сайт аўтара Yahoo Messenger
Kryscina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 23.03.2006
Паведамленні: 9054
Адкуль: Miensk

ПаведамленнеДададзена: 7.06.13 19:48    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Конкурс "Малыя вандроўнікі"
Выцемка:
У дзень дзіцяці “Белсат” абвесціў конкурс для малых падарожнікаў. Ты любіш прыгоды і паходы ды вандруеш са ваймі бацькамі? Гэты конкурс для цябе.

УМОВЫ КОНКУРСУ
Занясі на край свету сцяжок, як Вожавуж, і дашлі нам свой здымак. Ускраінай свету ў вачах дзіцяці можа быць як суседняя прыкметная вуліца, гэтак і прыўкрасныя беларускія палацы ды замкі, ды заморскія краіны. Разам мы зможам болей даведацца пра Беларусь ды пазнаёміць з ёю дзетак, а таксама пазнаёміцца з іншымі краінамі.

Цягам месяца, да 1-га ліпеня, мы будзем прымаць фота на адрас belsat.eu@gmail.com. Далучыце кароткае апісанне, дзе ён зроблены і хто галоўны герой здымку. Здымкі малых вандроўнікаў апублікуюць на нашым сайце belsat.eu.

Аўтары 30 найлепшых фотаздымкаў атрымаюць каляровую cупрацьсонечную заслонку ў машыну са Свінтусам ды Вожавужам. А ўсе ўдзельнікі – дыск з дзіцячаю праграмаю “Белсату” “Прыгоды і паходы”. Пераможцаў абярэ журы.

http://belsat.eu/be/wiadomosci/a,14213,malyia-vandrouniki-konkurs.html

_________________
Хто хоча зрушыць свет, хай пасуне сябе. Сакрат
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Наведаць сайт аўтара Yahoo Messenger
Black aspid

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 05.04.2009
Паведамленні: 1206

ПаведамленнеДададзена: 1.08.13 10:08    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Арт-суполка імя Тадэвуша Рэйтэна, Міжнародны фэстываль саверсізму і ігдрасілізму “ДАХ”, выдавецтва “Галіяфы”, рэдакцыя альманаха “Тэксты” абвяшчаюць пра пачатак прыему твораў на конкурс гістарычнай прозы імя Тадэвуша Рэйтэна.(канец - 1 верасня 2013)

На конкурс прымаюцца празаічныя творы (раман, апавяданне, эсэй, замалёўка і г.д), п’есы, навукова-папулярныя артыкулы на гістарычную тэму.

Разглядаюцца тэксты на беларускай мове, якія раней не друкаваліся.

Асаблівая ўвага будзе нададзеная творам, прысвечаным Тадэвушу Рэйтэну.

Узяць удзел у конкурсе могуць пісьменнікі, даследчыкі, літаратурныя крытыкі, журналісты.
Падрабязней - http://kamunikat.org/naviny.html?artid=1802
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Kryscina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 23.03.2006
Паведамленні: 9054
Адкуль: Miensk

ПаведамленнеДададзена: 7.10.13 15:02    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

http://un.by/news/belarus/12c.html - Міжнародны конкурс дзіцячых малюнкаў "Вытворчыя адходы"

_________________
Хто хоча зрушыць свет, хай пасуне сябе. Сакрат
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Наведаць сайт аўтара Yahoo Messenger
Kryscina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 23.03.2006
Паведамленні: 9054
Адкуль: Miensk

ПаведамленнеДададзена: 7.10.13 15:15    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю


_________________
Хто хоча зрушыць свет, хай пасуне сябе. Сакрат
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Наведаць сайт аўтара Yahoo Messenger
Kryscina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 23.03.2006
Паведамленні: 9054
Адкуль: Miensk

ПаведамленнеДададзена: 7.10.13 15:33    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

http://www.belta.by/ru/all_news/society/V-Belarusi-objavlen-konkurs-detskogo-tvorchestva-ArxNovatsija-2013_i_646574.html - Конкурс дзіцячай творчасці "Архітэктурныя фантазіі"

_________________
Хто хоча зрушыць свет, хай пасуне сябе. Сакрат
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Наведаць сайт аўтара Yahoo Messenger
Black aspid

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 05.04.2009
Паведамленні: 1206

ПаведамленнеДададзена: 4.01.14 6:02    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Даеш дэматывтары й фотажабы!
http://charter97.org/ru/news/2014/1/3/83123/
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Black aspid

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 05.04.2009
Паведамленні: 1206

ПаведамленнеДададзена: 17.01.14 11:23    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

МОВА-ПАНТОВА! Малюнкі і фоткі!
http://www.svaboda.org/content/mova-pantova-konkurs-umovy/25232053.html
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Kryscina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 23.03.2006
Паведамленні: 9054
Адкуль: Miensk

ПаведамленнеДададзена: 28.01.14 23:11    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Традыцыйны конкурс Масленічнай лялькі правдзіцца ў Этнаграфічным музеі 2 сакавіка 2014 г.
Таксама музеі збірае http://etna.by/by/component/content/article/2-news/224-pazhadann-qmaslenczyqўражанні пра Масленіцы мінулых гадоў, прапановы і пажаданні:

_________________
Хто хоча зрушыць свет, хай пасуне сябе. Сакрат
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Наведаць сайт аўтара Yahoo Messenger
Паказаць паведамленні:   

Распачаць новую тэмуАдказаць на тэмуprinter-friendly view    Спіс форумаў Нашыя дзеткі -> Рознае Часавы пояс: GMT + 3
Пераход да іншай старонкі: « папярэдняя  1, 2, 3 ... , 10, 11, 12  наступная »
Старонка 11 з 12.

 
Перайсці:  
Вы не можаце распачынаць тэмы
Вы не можаце адказваць на паведамленні
Вы не можаце рэдагаваць свае паведамленні
Вы не можаце выдаляць свае паведамленні
Вы не можаце галасаваць у апытанках
Вы можаце далучаць файлы
Вы можаце сцягваць файлы

Падобныя тэмы
 Тэмы   Адказы   Аўтар   Праглядаў   Апошняе паведамленне 
Няма новых паведамленняў пра нас 160 Alina 136893 10.06.14 22:34
Kryscina Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Расповеды пра роды 285 pink_by 209499 10.06.13 13:56
urshulia Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў [ Апытанка ] Расповеды пра беларускую мову 122 pink_by 119940 27.04.12 0:19
Kjara Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў забабоны і праўда пра цяжарнасць 82 schtirliz 74332 30.03.07 11:26
schtirliz Паглядзець апошняе паведамленне
Гэтая тэма зачыненая, вы не можаце адказваць і рэдагаваць паведамленні. [ Апытанка ] Водгукі пра Ялінку 26.12.06 15 Kryscina 23982 29.12.06 19:37
Tanya Паглядзець апошняе паведамленне
 
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       


Board Security

Каталог TUT.BY Rating All.BY Internet Map