Новае ў блогах
Артыкулы
Форум
Блогі
Фотаальбом
Подпісы да форумаў
Афіша
Паштоўкі
Жывы слоўнік
Наша мапа
Каляндар
Рэгістрацыя
Пошук па форуме
Сябры і Групы
Пашпарт
» Уваход
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       
Калі аддаваць дзіця ў школу?

Пераход да іншай старонкі: 1, 2, 3, 4, 5, 6, 7, 8, 9  наступная » 

Спіс форумаў Нашыя дзеткі » Выхаванне і Адукацыя
 
Аўтар Паведамленне
Тэлевіталь




Зарэгістраваны: 06.06.2006
Паведамленні: 37
Адкуль: Горадня

ПаведамленнеДададзена: 19.12.06 1:02    Загаловак паведамлення: Калі аддаваць дзіця ў школу? Адказаць з выцемкаю

У наступным годзе маёй дачцэ споўніцца 6 гадоў.Трэба весьці ў школу . Але ж апошнім часам пачаў заўважаць, што шмат знаёмых бацькоў не павялі ў 6 год. Хацелася б даведацца, а што кажа статыстыка?Ды й наогул якімі крытэрамі кіравацца пры прыняцьці рашэньня?

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
Alina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 06.04.2006
Паведамленні: 3916
Адкуль: Менск, Даўгабродская

ПаведамленнеДададзена: 19.12.06 1:27    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

а ў якім месяцы у дачкі дзень народзінаў? Адась нарадзіўся ў красавіку. Вось я думаю, 6 з паловай -- нармальны ўзрост. Наўрадці будзем сядзець дома да сямі з паловай.

_________________



______________________________
мой тэлефон -- 6616440, мой skype -- alinastefanovic
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
Tanya

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 28.04.2006
Паведамленні: 1921
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 19.12.06 3:50    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Тэлевіталь, 6 і 3, як у вашым выпадку, гэта добры ўзрост, калі ісьці ў 1 клясу ў садок пры школе (там дзеткі сьпяць удзень, ды і абстаноўка садочкавая больш камфортная, як мне падаецца). Пэўна ж, і ў Горадні такія ёсьць. Калі не, то лепей у 7. Але гэта маё меркаваньне і я не ведаю вашу дзяўчынку Сьмешка У мяне таксама шмат хто з знаёмых пашкадавалі, што пайшлі зарана, таму тыя, у каго дзеткі зараз малыя, зьбіраюцца ісьці пазьней.

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
julker

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 23.05.2006
Паведамленні: 1384
Адкуль: Таронта

ПаведамленнеДададзена: 20.12.06 0:32    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

у садок пры школе зараз мусяць ісьці ўсё першакляшкі. Трэба глядзець па дзіцёнку. Насамрэч трымаць да сямі няварта. Ну калі толькі вашае чада не мае моцных асаблівасьцяў развіцця. У Вацакавай клясе (звычайнай раённай)ёсьць некалькі дзетак, якім семь з паловаю, але зь іх астатнія дзеці сьмяюцца. Карацей ім нянадта добра псіхалагічна. Першакляшак трэба падтрымліваць ледзьве ня болей як двухгодак. Абавязкова вітаміны, трэба сачыць каю дзіця добра высыпалася, не перагружаць заняткамі дома. І нават пры такім раскладзе быць гатовым да таго, што пад Каляды дзіця стоміцца. Бо нагрузка вялікая.

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
Тэлевіталь




Зарэгістраваны: 06.06.2006
Паведамленні: 37
Адкуль: Горадня

ПаведамленнеДададзена: 20.12.06 1:13    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Ну а ўсёж такі, ці існуе статыстыка, у якім узросце аддавалі ў гэтым годзе дзяцей ў школу? І якія вымалёўваюцца тэндэнцыі?

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
Тэлевіталь




Зарэгістраваны: 06.06.2006
Паведамленні: 37
Адкуль: Горадня

ПаведамленнеДададзена: 20.12.06 1:18    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

julker пісаў(-ла):
У Вацакавай клясе (звычайнай раённай)ёсьць некалькі дзетак, якім семь з паловаю, але зь іх астатнія дзеці сьмяюцца. Карацей ім нянадта добра псіхалагічна.

Вось не хацелася б адваротнага - аддаваць шасьцігадовае дзіця да сямігодак.

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
Volha

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 24.04.2006
Паведамленні: 3960
Адкуль: Менск-Мінск

ПаведамленнеДададзена: 20.12.06 1:51    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

julker пісаў(-ла):
У Вацакавай клясе (звычайнай раённай)ёсьць некалькі дзетак, якім семь з паловаю, але зь іх астатнія дзеці сьмяюцца.

Не надта зразумела - чаму. Магчыма, рэч не ва ўзросце, а ў нейкіх індывідуальных адметнасцях тых старэйшых.
Дарэчы - дзяўчынкі ці хлопцы?
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Палівач

Мінак





ПаведамленнеДададзена: 20.12.06 21:30    Загаловак паведамлення: Re: Калі аддаваць дзіця ў школу? Адказаць з выцемкаю

Тэлевіталь пісаў(-ла):
У наступным годзе маёй дачцэ споўніцца 6 гадоў.Трэба весьці ў школу . Але ж апошнім часам пачаў заўважаць, што шмат знаёмых бацькоў не павялі ў 6 год. Хацелася б даведацца, а што кажа статыстыка?Ды й наогул якімі крытэрамі кіравацца пры прыняцьці рашэньня?


Мая большая дачка пайшла ў школу роўна ў 5 гадоў. У гэтым годзе сканчвае апошні 11-ы клас.
Угару
наталька

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 14.05.2006
Паведамленні: 4353
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 21.12.06 14:28    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Вось вельмі дрэнна, што на форумы ходзяць так мала бацькоў "дарослых" дзетак. Няма каму падзяліцца вопытам. Людзі, ау!!! Нам патрэбен ваш досьвед!!!!!!! Крычу!

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Нумар ICQ
julcik

Адміністратарка


Зарэгістраваны: 15.03.2006
Паведамленні: 7682

ПаведамленнеДададзена: 21.12.06 14:44    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Маё меркаваньне - што калі аддаць на год пазьней - увесь час у жыцьці дзіця будзе ў пазыцыі даганяючага. То бок ягоныя сябры - аднагодкі ўжо ў школе - а я з малышнёй.
Ну і вучыцца будзе складанаей - чым старэйшы чалавек, тым горш ён усё засвойвае. Пэўная разьвіцьцёвая перавага будзе хіба што ў 1 клясе - потым яна зьнікне.
Яшчэ патэнцыйныя праблемы (не абавязковыя - але ўсё трэба ўлічваць) для хлопца - гэта армія, у семігодак ёсьць дадатковыя праблемы, прынамсі былі ў мае часы; для дзеўчыны - усе хлопцы ў класе "замалыя".
Зь іншага боку, калі дзіця псіхалагічна не гатовае ці фізічна слабое - то лепей пачакаць.

Па-мойму працэнт людзей, якія пакідаюць дзіця на дадатковы год дома не такі і вялікі, каб атрымалася, што 6-годка пайшла да 7-годак. Наадварот шмат выпадкаў калі бацькі спрабуюць знайсьці спосабы каб аддаць дзіця ў школу раней, калі яму 5,8, напрыклад, каб не чакаць 6,8 (зараз такое, здаецца, не дазволена, але людзі круцяцца...)

І яшчэ, па сваім вопыце магу сказаць - быць самай малодшай у пэўнай кампаніі вельмі выгодна. Не пазбаўляйце дзіця гэтай перавагі Сьмешка

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
Volha

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 24.04.2006
Паведамленні: 3960
Адкуль: Менск-Мінск

ПаведамленнеДададзена: 21.12.06 15:12    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

julcik пісаў(-ла):
І яшчэ, па сваім вопыце магу сказаць - быць самай малодшай у пэўнай кампаніі вельмі выгодна. Не пазбаўляйце дзіця гэтай перавагі Сьмешка

Ключавы элемент рэплікі - "жаночы" канчатак (малодшай).
Для хлопчыка роля заўсёднага меншага - сумнеўны падарунак. ІМГА.
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
julcik

Адміністратарка


Зарэгістраваны: 15.03.2006
Паведамленні: 7682

ПаведамленнеДададзена: 21.12.06 19:09    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Volha, пытаньне пра дзяўчынку

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
Volha

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 24.04.2006
Паведамленні: 3960
Адкуль: Менск-Мінск

ПаведамленнеДададзена: 21.12.06 19:17    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

julcik, а адказы - пра дзяцей. Міргаю
Тэлевіталь, можа, варта параіцца з садочкавымі выхавацелямі (псіхолагам)? Якія ведаюць адметнасці менавіта Вашага дзіцяці.
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
helin

Вельмі актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 30.09.2006
Паведамленні: 873
Адкуль: Случчына-Менск

ПаведамленнеДададзена: 21.12.06 20:45    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Магу сказаць з нашага сямейнага вопыту-мяне аддалі у школу на год раней(у 6 год,калі я вучылася.то дзяцей бралі ў школу з 7),а брата Сьмешка -наадварот, аддалі амаль у 8 год.
Я ў школе заўседы адставала ад сваі аднакляснікаў Я ў шоку! -у вучобе і па агульнаму развіцьцю,у выніку і ва ўнівер я паступіла не з першага разу,а вось брат-наадварот-заўседы і ва ўсім паспяваў,а зараз нават мае навуковую ступень і выкладае ва ўніверы.

_________________


Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Tanya

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 28.04.2006
Паведамленні: 1921
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 21.12.06 23:34    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

У маіх сяброў дачка пайшла ў 6 (5 верасня дзень народз.), вельмі стамлялася ў школе, хатнія заданьні ўвесь час са слязьмі, на занятках увесь час круцілася, залазіла пад парту і г.д. Добра, што настаўніца разумела (ды й яна там не адна такая была) і дадатковых стрэсаў не рабіла. Зноў такі, па ёй і было відаць, што зарана.
А брат у мяне, які пайшоў у 6 год (жнівеньскі) вельмі пераймаўся з таго, што ён самы малодшы, і недзе да 7 клясы таіў свой узрост (набаўляў год). З вучрбай праблемаў не было, адзін з лепшых. Сьмешка
Глядзіце на дзіцё, а не статыстыку.

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Паказаць паведамленні:   

Распачаць новую тэмуАдказаць на тэмуprinter-friendly view    Спіс форумаў Нашыя дзеткі -> Выхаванне і Адукацыя Часавы пояс: GMT + 3
Пераход да іншай старонкі: 1, 2, 3, 4, 5, 6, 7, 8, 9  наступная »
Старонка 1 з 9.

 
Перайсці:  
Вы не можаце распачынаць тэмы
Вы не можаце адказваць на паведамленні
Вы не можаце рэдагаваць свае паведамленні
Вы не можаце выдаляць свае паведамленні
Вы не можаце галасаваць у апытанках
Вы можаце далучаць файлы
Вы можаце сцягваць файлы

Падобныя тэмы
 Тэмы   Адказы   Аўтар   Праглядаў   Апошняе паведамленне 
Няма новых паведамленняў Прылеплена: Як тут што працуе? (FAQ) 107 julcik 132898 27.08.12 18:40
Kjara Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Калі адпускаць на вуліцу аднаго? 48 Volja 50109 31.05.16 22:17
гануля-мамуля Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў [ Апытанка ] Калі пры вас б'юць дзяцей 56 julcik 80247 29.11.10 18:38
mama Halja Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Маю вельмі шмат вопраткі ў асноўным на дзяўчынку да 6 мес 0 MartaFreeBY 11193 12.08.10 13:00
MartaFreeBY Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Калі чужыя выхоўваюць тваё дзіця? 7 stasia 32245 29.10.07 11:37
momto4 Паглядзець апошняе паведамленне
 
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       


Board Security

Каталог TUT.BY Rating All.BY Internet Map