Новае ў блогах
Артыкулы
Форум
Блогі
Фотаальбом
Подпісы да форумаў
Афіша
Паштоўкі
Жывы слоўнік
Наша мапа
Каляндар
Рэгістрацыя
Пошук па форуме
Сябры і Групы
Пашпарт
» Уваход
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       
Дзіця адмаўляецца смактаць грудзі

 

Спіс форумаў Нашыя дзеткі » Кансультацыі па ГВ
 
Аўтар Паведамленне
наталька

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 14.05.2006
Паведамленні: 4353
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 17.12.09 17:01    Загаловак паведамлення: Дзіця адмаўляецца смактаць грудзі Адказаць з выцемкаю

Дачушка нарадзілася маленькай, 2760, у 38 тыдняў. Не магла прысмактацца да цыцкі, часам атрымоўвалася, часам не. У радзільні акушэрка параіла карміць праз накладкі, стала лепей, праўда малако падцякала з рота. Прыбавілі мы толькі на 6-я суткі трохі, і то давалі ў радзільні трохі дакорму. Потым тапталіся з вагой на месцы. З вагой 2550 мы выпісаліся з радзільні (у мяне былі праблемы з маткай). Дома праз некалькі дзён узялі напракат вагі - было 2420. Смактала дрэнна. Я выклікала кансультанта па ГВ, тая параіла адмаўляцца ад накладак, паспрабавала, трохі стала атрымлівацца, але ня вельмі, бо часам гадзіну маглі спрабаваць прысмактацца. Дачушка раўла і засынала. Пачала прыкармліваць сумесьсю, бо вага не набіралася па грам 10. Але ў адзін момант яна так пачала раўсьці каля грудзей, што пакуль не дала бутэльку, не супакоілася. Зараз набралі 2800, але смактаць грудзі ня хоча, нават праз накладкі, малако стараюся сцэджваць і даваць ёй. І як нам наладзіць ГВ, ня ведаю...
Франка я карміла і сваім малаком (спачатку праз накладкі недзе да 5-6 месяцаў, бо саскі былі маленькія), і сумесьсю, але карміла да году і месяца.

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Нумар ICQ
Ольга Бабаян




Зарэгістраваны: 11.09.2009
Паведамленні: 16
Адкуль: Полоцк

ПаведамленнеДададзена: 17.12.09 23:18    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Добры вечар, Наталька!

Першае, што трэба было зрабіць, гэта сапраўды адмовіцца ад накладак. Яны заўседы выклікаюць няправільнае прыкладваньне да грудзі, а значыць меншы набор вагі, чым у выпадку, калі б прыкладваньне было правільным. Аднак пасля накладак вельмі часта прыходзіцца зноў вучыцца прыкладваць дзіця і гэта займае нейкі час, а таксама патрабуе ад маці упартасьці і упэуненасьці ў сваіх дзеяньнях. Напэўна ж кансультант паказала вам як прыкладваць без накладкі, ці не? Напэўна ж расказала, як выглядае правільны захват. Калі не, пішыце, а лепш - тэлефануйце, буду вам расказваць, на жаль паказаць не змагу праз форум и тэлефон.

Цяпер непасрэдна пра адмаўленьне. Адной з важкіх прычын такіх паводзін з'яўляецца бутэлечная соска, а таксама пустышка. Праз соску малако выцякае вельмі хутка і без намаганьняў з боку малога. Некаторыя дзеткі хутка выбіраюць больш лекгі для сябе шлях, аднак паводзяць яны сябе так не па сваей ахвоце. Как б не далі бутэльку, яны б смакталі грудзі і былі б задаволены. То е ж датычыцца і пустышкі. Калі і трэба увесьці дакорм, то рабіць гэта лепш за ўсе з лыжкі, шпрыца без іголкі, піпеткі, існует таксама пальцавы метад дакорма.

Калі ўсе ж такі прыйшлося дакарміць з бутэлькі, то рабіць гэта лепш за ўсе як зрабіў брат Наты (вось чаго не чакала ад мужчыны, не кожная жанчына дадумаецца да такого! Маладзец!). Каб кармленьне з бутэлькі таксама было цяжкім і займала столькі ж часу, як і з грудзі! Можна таксама памяньшаць наклон бутэлькі, каб сумесь або малако выцякала павольней. У гэтым выпадку больш шанцаў пазбегнуць адмаўленьня.

Што рабіць цяпер? Па -першае, давайце назавем гэта не адмаўленьнем, а перавучваньнем з бутэлькі на грудзь. Паводзіць дзяця сябэ ў гэтым выпадку таксама ж, як і пры адмаўленьні.
Справіцца можна!!! Наталька, галоўнае - гэта ваша жаданьне карміць груддзью! Калі яно есць, то астатняе - справа часу і вашай настойлівасьці!
1) Мне неабходна ведаць, колькі дакорму (сумесь гэта ці сцэджанае малако?) за суткі вы даецё, якімі порцыямі і калі? Змаглі б вы дакармліваць іншым спосабам, акрамя бутэлькі? Паспрабуйце даць па-іншаму спачатку колькі атрымаецца.
2) Падлічыце таксама, колькі ў дачушкі папісаў за суткі. Гэта неабходна ведаць, каб адрэгуляваць колькасьць дакорму і пачаць ад яго адыходзіць патроху. Для гэтага здымаеце падгузнік на суткі і лічыце.
(Да слова - паказчык вагі не самы галоўны ў вызначэньні дастатковасьці малака дзіцяці. Есць сэнс узважваць дзіця раз у тыдзень!)
3) Далей плануеце свой час, каб вы маглі некалькі дзен (або нават 2 тыдні) правесьці дома! Толькі з дзіцем! Шукайце падтрымку, памочнікаў. Вам неабходна зноў як бы вярнуцца ў пасляродавы перыяд і навучыцца разумець свае дзіця, а яму неабходна вярнуць давер да маці.
4) Паспрабавала вам апісваць далейшыя дзеяньні - вельмі многа нюансаў, якія трэба прагаворваць. Самае лепшае - гэта вам мне патэлефанаваць!
Тэл: 514-22-98 мтс, 179-18-09 vel

5) І яшчэ, што можна напісаць праз форум, каб не гаварыць па тэлефону. На гэтыя дні вам пажадана выключыць:
- паходы на вуліцу (добра, што мароз спрыяе);
- наведваньні дзіцячай паліклінікі; розныя працэдуры;
- прыход гасцей і іншых людзей;
- дакрананьне да дзіця каго-небудзь, акрамя вас!
Абавязкова неабходна наладзіць сумесны сон і ў дзень, і ўначы. Пакуль будзе “востры” перыяд (3-4 дні). У гэты перыяд дачушка будзе плакаць пад груддзью, будзе адварочвацца і г.д. Да гэтага вам трэба быць гатовай. А вось потым абавязкова пачнецца паляпшэньне!
Калі дзяця павісне на грудзі, можна сказаць, што ўсе атрымалася!

Для маральнай падтрымкі чытайце таксама артыкулы.
http://detstvo-m.narod.ru/information/mama/otkaz1.html
http://detstvo-m.narod.ru/information/mama/otkaz.html
Калі выкарыстоўваеце пустышку, ад яе таксама трэба адмовіцца, ў вашым узросьце – можна адразу. Спосабы супакойваньня дзіця без грудзі скажу вам па тэлефону.
Тэлефануйце па п.4. Самыя галоўныя дзеяньні вам не сказала (інфармацыя вельмі індывыдуальная).
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Наведаць сайт аўтара
наталька

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 14.05.2006
Паведамленні: 4353
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 18.12.09 12:19    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Вольга, дзякуй, я абавязкова патэлефаную. Сьмешка

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Нумар ICQ
Ольга Бабаян




Зарэгістраваны: 11.09.2009
Паведамленні: 16
Адкуль: Полоцк

ПаведамленнеДададзена: 19.12.09 23:55    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Добры вечар, Наталька.

На сайце Малочнае Дзяцінства з'явіўся вельмі цікавы і карыстны для вас артыкул пра адмаўленьне: http://detstvo-m.narod.ru/information/new/otkaz2.html

_________________
Консультант по ГВ
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Наведаць сайт аўтара
наталька

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 14.05.2006
Паведамленні: 4353
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 20.12.09 12:35    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Дзякуй, прачытала, стараемся! Сьмешка

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Нумар ICQ
Паказаць паведамленні:   

Распачаць новую тэмуАдказаць на тэмуprinter-friendly view    Спіс форумаў Нашыя дзеткі -> Кансультацыі па ГВ Часавы пояс: GMT + 3
Старонка 1 з 1.

 
Перайсці:  
Вы не можаце распачынаць тэмы
Вы не можаце адказваць на паведамленні
Вы не можаце рэдагаваць свае паведамленні
Вы не можаце выдаляць свае паведамленні
Вы не можаце галасаваць у апытанках
Вы не можаце далучаць файлы
Вы не можаце сцягваць файлы

Падобныя тэмы
 Тэмы   Адказы   Аўтар   Праглядаў   Апошняе паведамленне 
Няма новых паведамленняў Як лепей шукаць кватэру? 23 наталька 18049 25.04.12 17:42
Kryscina Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў [ Апытанка ] Як зрабіць гэты сайт лепей? 144 julcik 181462 11.10.11 8:27
julcik Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Кармленне ў грамадскім месцы 13 stasia 20311 18.05.09 15:50
mama Halja Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў У беларускамоўнай групе у ДС №570 есьць 3 вакантных месцы 32 adelka 42221 20.04.09 12:27
adelka Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Бацькі рускамоўныя - што лепей рабіць? 29 SunKa 43495 18.02.09 3:37
Lisa Паглядзець апошняе паведамленне
 
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       


Board Security

Каталог TUT.BY Rating All.BY Internet Map