Новае ў блогах
Артыкулы
Форум
Блогі
Фотаальбом
Подпісы да форумаў
Афіша
Паштоўкі
Жывы слоўнік
Наша мапа
Каляндар
Рэгістрацыя
Пошук па форуме
Сябры і Групы
Пашпарт
» Уваход
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       
Абвесткі

Пераход да іншай старонкі: 1, 2, 3  наступная » 

Спіс форумаў Нашыя дзеткі » Рознае
 
Аўтар Паведамленне
Дзед-барадзед

Мінак





ПаведамленнеДададзена: 19.05.06 13:01    Загаловак паведамлення: Абвесткі Адказаць з выцемкаю

Форум для прыватных абвестак
Угару
Мінак







ПаведамленнеДададзена: 19.05.06 13:04    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Запрашаем ахрэсьцніска-жодзінска-навінкаўскіх “сядзельцаў” (дый наагул, нармалёвых беларусаў), а таксама тых, хто мае адкрытую летувіскую візу, на падарожжа ў былую сталіцу ВКЛ (Вільню), а гэтаксама ў рэзідэнцыю вялікіх князёў Троскі (Тракайскі) замак (з заездам у замак, што ў Медніках-Меднікаі, 20-21 траўня.

Тэрмінова!
292-54-58 (менскі гарадзкі), 622-57-20, 509-12-16 (Зьміцер)
Угару
Kryscina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 23.03.2006
Паведамленні: 9054
Адкуль: Miensk

ПаведамленнеДададзена: 21.05.06 14:30    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Па просьбе пана Скіргайлы звяртаюся да ўсіх, хто быў на Калядах 2004/2005 на Варвашэні. Ці не ведаеце Вы, у каго захаваліся відэаздымкі батлейкі з той імпрэзы. Патрэба тэрміновая! Адгукацца можна на маю пошту ці цыдулкамі.

_________________
Хто хоча зрушыць свет, хай пасуне сябе. Сакрат
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Наведаць сайт аўтара Yahoo Messenger
Vadzim

Мінак





ПаведамленнеДададзена: 16.06.06 14:53    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Šanoŭny čalec kampanii "Za svabodu"!
U getuju niadzeliu u Viciebsku adbuducca bykaŭskija chytańni. Mienski
haracki štab kampanii "Za svabodu" rady prapanavaci Vam mahčymaść
paŭdzelničać ŭ hetaj cudoŭnaj litaraturnaj padzei! My zarganizuem aŭtobus
ź Miensku da Vitebsku, mierapryjemstvy planujucca jak u samim Viytebsku,
tak i na małoj radzime Vasila Bykava u vioscy Byčki! Vandroŭka različana
na ŭvieś dzeń, adjezd u 7.00 viartańnie ŭ Miensk u 22.00. Prajezd
biaspłatny!
Za bolš dakładnaj infarmacyjaj pra miesca adpraŭleńnia zviartacca pa
telefonie: +375 29 3716131 da Jurasia Mieliaškieviča.
Perašlice kali łaska hety list tym siabram kampanii "Za svabodu" ź jakimi
Vy kantaktujece".
Угару
Kryscina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 23.03.2006
Паведамленні: 9054
Адкуль: Miensk

ПаведамленнеДададзена: 15.06.08 16:21    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Выцемка:
Фотавыстава "Нашыя дзеці".
Выстава будзе арыентавана на дарослага гледача. Мэта - звярнуць увагу на праблему сіроцтва, на ўмовы, у якіх узрошчвае нашае грамадства свае будучае пакаленне.
Чаму ў нас так шмат дзіцячых дамоў, сацыяльных прытулкаў?
Чаму дзяцей знаходзяць на вуліцы?
Што адбываецца з дзецьмі, якія збягаюць з дзіцячых дамоў і прытулкаў?
Якая будучыня чакае дзяцей, якія з дзяцінства былі на вуліцы ці жылі побач з п'янствам і гвалтам?
Мы ня можам адказаць на ўсе пытанні, але мы можам паказаць прабалему нашага грамадства.
Фотавыстава - гэта фоты дзяцей з вуліцы, з дзіцячых дамоў і прытулкаў, дзеці з вескі, дзеці, якія "попрашайничают", дзеці з падвалаў і "теплотрасс", дзеці з роддома (нараджаюцца амаль ўсе аднолькава) і дома малюткі , дзеці проста з бацькамі, - спіс можа працягвацца, Ваш крыэтыў вітаецца...
ШУКАЕМ ФАТОГРАФАЎ І ТЫХ, ЯКІМ БУДЗЕ ЦІКАВА ПРЫНЯЦЬ УДЗЕЛ У ГЭТЫМ МЕРАПРЫЕМСТВЕ. СТЫЛЬ І ЖАНР ВЫ АБІРАЕЦЕ САМІ. ВЫ МОЖАЦЕ ЖЫЦЬ У ЛЮБЫМ ГОРАДЗЕ БЕЛАРУСІ І ПАСПРАБАВАЦЬ СТВАРЫЦЬ ЦІКАВЫЯ ФОТЫ. ЧАС ДЛЯ ПАДРЫХТОЎКІ - УСЕ ЛЕТА.
Усіх, хто зацікавіўся - скантактуйцеся з намі. Пішыце на мыла my.dzieciam@gmail.com
Ці тэлефануйце: Мара +37529-767-666-8, Віка +37529-503-97-60, Паліна +37529-128-52-54.

http://community.livejournal.com/my_dzieciam/

_________________
Хто хоча зрушыць свет, хай пасуне сябе. Сакрат
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Наведаць сайт аўтара Yahoo Messenger
Kryscina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 23.03.2006
Паведамленні: 9054
Адкуль: Miensk

ПаведамленнеДададзена: 19.07.08 21:19    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Грамадскае аб'яднанне верхавой язды ды іпатэрапіі рэалізуе праект "Падкова на шчасце". Асноўная мэта - рэабілітацыя і аздараўленне дзяцей-інвалідаў і падлеткаў з інтэрнатаў Менску і вобласці.
Кантакт: Валянціна Вінаградава, web45@mail.ru, (017) 2310106, (029) 7565413

_________________
Хто хоча зрушыць свет, хай пасуне сябе. Сакрат
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Наведаць сайт аўтара Yahoo Messenger
Kryscina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 23.03.2006
Паведамленні: 9054
Адкуль: Miensk

ПаведамленнеДададзена: 27.07.08 22:18    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

ФЭСТ "БЭСКІДЫ" ВА ЎКРАІНЕ
Запрашаюцца актыўныя, ініцыятыўныя, адказныя валанцёры да арганізацыі фэсту песні "Бэскіды" (www.beskydy.com.ua).
Праца палягае ў наступным:
- кіраўніцтва намётавым летнікам;
- арганізацыя і правядзенне экскурсій па Бескідах;
- дапамога выканаўцам і канкурсантам;
- дапамога ў добраўпарадкаванні тэрыторыі;
- пошук спонсараў;
- праца са СМІ;
- праца ў інфармацыйным цэнтры фэсту;
- вырашэнне арганізацыйных і бягучых пытанняў.
Фэст пройдзе 8 - 10 жніўня 2008 г. у вёсцы Верхняе Сінявіднае Сколіўскага раёну Львоўскай вобласці, ў гарах Карпаты на зліцьці рэчак Стрый і Опір. Жанр фэсту: аўтарская песня і спеўная паэзія.
Паводле svetlahorsk.belarda.org

_________________
Хто хоча зрушыць свет, хай пасуне сябе. Сакрат
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Наведаць сайт аўтара Yahoo Messenger
lizzy

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 30.05.2007
Паведамленні: 388
Адкуль: Крупіца, Менскі раён

ПаведамленнеДададзена: 23.09.08 20:15    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Ведаю, што гэта ёсць у афішы, але нагадаю:

Наперадзе іх чакае жыцьцё. Якім яно будзе? Сьветлым ці цёмным? Лёгкім ці цяжкім? Гэтага ня ведае ніхто.
Яны пакуль толькі пачынаюць свой шлях. І ўжо па-рознаму.
Хто яны? Нашыя дзеці
Валанцёрская ініцыятыва "разам_дзецям" запрашае на фотавыставу "Нашыя дзеці". Зазірніце ў свет дзяцей, што жывуць побач з вамі.
27 верасня - 3 кастрычніка, кінатэатр "Перамога", вул Інтэрнацыянальная, 20.
Прэзентацыя 27 верасьня ў 18 00.
Чакаем!
Распаўсюд вітаецца!

ЗЫ. Дарэчы, там будзе фотка і нашага Міраславіка Упс...

_________________



жж - lizzytaki.livejournal.com
мой блог доулы і кансультанта па гв - nursing-lizzy.livejournal.com
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
Kryscina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 23.03.2006
Паведамленні: 9054
Адкуль: Miensk

ПаведамленнеДададзена: 18.10.08 17:42    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Выцемка:
“Дух – гэта, людзі, Я!”
Пад такім назовам 26 кастрычніка 2008 года ў вёсцы Гарошкаў, непадалёк ад Рэчыцы, адбудзецца традыцыйнае свята паэзіі ў гонар Анатоля Сыса. Сёлетняе свята праводзіцца акурат у Дзень народзін паэта.
У свяце бяруць удзел родныя і землякі Анатоля, ягоныя сябры, а таксама вядомыя беларускія паэты, барды і мастакі. У тым ліку: Васіль Жуковіч, Леанід Дранько-Майсюк, Эдуард Акулін, Сяржук Сыс, Галіна Дубянецкая, Павал Змітрук, Ларыса Раманава, Андрэй Мельнікаў, Вальжына Цярэшчанка, Алесь Пушкін, Генік Лойка, Вадзім Болбас, Генадзь Лапацін ды інш.
Ласкава запрашаем усіх, каму на справе, а не на словах, дарагі несмяротны Дух айчыннай паэзіі, хто любіць і памятае творчасць Анатоля Сыса -- аднаго з найвыбітнейшых беларускіх паэтаў ХХ стагоддзя. Пачатак свята а 12–ай гадзіне на Гарошкаўскіх могілках, дзе адбудзецца адкрыццё надмагільнага помніка паэту. А 13-й – пачнуцца паэтычныя чытанні і бардаўскі канцэрт на падворку роднай хаты Анатоля Сыса.
Ушануйма годна памяць Паэта, чыю творчасць называюць “жураўліным сэрцам” беларускай паэзіі!
Для тых, хто жадае далучыцца да імпрэзы, кантактны тэлефоны: +37529 -7-68-56-14 (у Мінску) і +37533-6-72-24-60 (у Рэчыцы).

http://www.litbel.org/by/news/1883.html

_________________
Хто хоча зрушыць свет, хай пасуне сябе. Сакрат
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Наведаць сайт аўтара Yahoo Messenger
Kryscina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 23.03.2006
Паведамленні: 9054
Адкуль: Miensk

ПаведамленнеДададзена: 19.10.08 17:23    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Выцемка:
Сёмы нумар альманаху сучаснае беларускае культуры pARTisan ужо ў продажы!
Тэма нумару: Лузэры
Набыць часопіс можна ў галерэі "Падземка", кніжным кірмашы "Мір кніг" або звярнуўшыся да: Артура Клінава [галоўны рэдактар]: arturklinov@yahoo.de, +37529 653 48 38; Алі Сідаровіч [адказны сакратар]: alja.sidarovicz@gmail.com, +37529 619 80 53.

_________________
Хто хоча зрушыць свет, хай пасуне сябе. Сакрат
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Наведаць сайт аўтара Yahoo Messenger
Kryscina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 23.03.2006
Паведамленні: 9054
Адкуль: Miensk

ПаведамленнеДададзена: 25.02.09 10:56    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Выцемка:
В СУББОТУ 28 февраля в Семейном центре Юлии Гусаковской-Старовойтовой будет проходить выставка-ярмарка! ПРИХОДИТЕ!!! Выбирайте для своих малышей ИГРУШКИ, получите КОНСУЛЬТАЦИЮ ПСИХОЛОГА по их выбору. www.likbez.by порадует Вас большим колличеством тематических и детских книг. Будущие мамы смогут подобрать приданное для малыша, осчастливив его красивой, качественной одежкой из Польши, или выбрать для себя удобное и комфортное белье для кормящих мам торговой марки «Тонус Эласт», а также модную, стильную одежду для тех, кто кормит грудью от магазина www.Moideti.shop.by Ждем вас по адресу: г. Минск, ул. Заславская, 15. 28 февраля, с 13-00 до 18-00.

razumniki.com

_________________
Хто хоча зрушыць свет, хай пасуне сябе. Сакрат
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Наведаць сайт аўтара Yahoo Messenger
Weranika

Вельмі актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 10.10.2008
Паведамленні: 510
Адкуль: Minsk, "Захад"

ПаведамленнеДададзена: 3.06.09 1:57    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

А на пр. Машэрава (дакладней зараз гэта пр.Пераможцаў) ў выставачным цэнтры Белэкспа сёньня 2-га траўня пачалася выстава "Белагра".
На яе кожны год прывозяць розных жывёл (коней, коз, авечак, каровак і інш. Аднойчы нават сабакі былі - шчанюкі лаек й аўчуганаў), птушак, рыб...
Выстава будзе доўжыцца да пятніцы, але калі хто хоча паглядзець на жывёл, трэба ісьці не ў апошні дзень.
Я амаль кожны год хажу, каб на жывёл паглядзець. Сьмешка Супер! Магчыма і дзецям можа быць цікава. Толькі нешта надвор'е сапсавалася, магчыма і не наважуся ісьці са сваім маленькім... Яшчэ не ведаю...

_________________


тэл. +375-29-9672826 / +375-29-7777681
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Наведаць сайт аўтара
Weranika

Вельмі актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 10.10.2008
Паведамленні: 510
Адкуль: Minsk, "Захад"

ПаведамленнеДададзена: 3.06.09 2:06    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Выцемка:
Сёмы нумар альманаху сучаснае беларускае культуры pARTisan ужо ў продажы!
Тэма нумару: Лузэры


Ага, вельмі рэкамендую, калі яшчэ ёсьць у продажы. Супер!
Асабліва артыкул "МЖ" Марыі Мартысевіч. Вось пачатак: "Я вельмі люблю мужчынаў. Асабліва беларускіх. Прычыну маёй любові да беларускіх мужчынаў патлумачыць проста: мяне ўсё жыцьцё непрагматычна й неадольна цягне да няўдачнікаў. ..." Артыкул вельмі добры. Без жартаў. І нумар файны - мне вельмі спадабаўся.

_________________


тэл. +375-29-9672826 / +375-29-7777681
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Наведаць сайт аўтара
Kryscina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 23.03.2006
Паведамленні: 9054
Адкуль: Miensk

ПаведамленнеДададзена: 3.06.09 12:40    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Выцемка:

Магчыма і дзецям можа быць цікава

Мы летась хадзілі. Мірціку спадабалася вельмі! Там пад вечар аграрыі "пад мухай" задаюць дзецям пытанні:
- Вы ведаеце, чым кормяць гэтага каня, каб ён людзей вазіў?
- Не...
- Бензінам! А гэтую кароўку?
- Не...
- Салам!
Вельмі шчасьлівы

_________________
Хто хоча зрушыць свет, хай пасуне сябе. Сакрат
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Наведаць сайт аўтара Yahoo Messenger
Alenka

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 28.04.2006
Паведамленні: 2261
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 3.06.09 13:10    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Раз ужо гаворка пайшла пра "Белагра", карысная інфа зь Сямейства:

"В этом году сельхозвыставка проходит с необычным размахом, самые интересные мероприятия для детей и их родителей - в 5 км от Минска, в хозяйстве Гастелловское. Добираться очень просто - выезжаем из Минска на Слуцкую трассу, проезжаем 5 км, видим поворот на Леонтьевичи, добрый ГАИшник показывает, где парковаться. ВСЕ! вход бесплатный и, помимо традиционных и интересных для профессионалов выставок и семинаров, прямо на входе организован настоящий праздник: представлены экзотические и не очень животные (коровки-кролики-поросята, маленькие страусы), организована "рыбацкая деревня" с вкуснючими шашлыками из рыбы и ухой. В общем, при посещении сего мероприятия премьер-министр дал указание не ограничивать выставку рабочими днями и продлить ее в выходные".

http://semeistvo.by/forum/showthread.php?p=2432997#post2432997

_________________


Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Паказаць паведамленні:   

Распачаць новую тэмуАдказаць на тэмуprinter-friendly view    Спіс форумаў Нашыя дзеткі -> Рознае Часавы пояс: GMT + 3
Пераход да іншай старонкі: 1, 2, 3  наступная »
Старонка 1 з 3.

 
Перайсці:  
Вы не можаце распачынаць тэмы
Вы не можаце адказваць на паведамленні
Вы не можаце рэдагаваць свае паведамленні
Вы не можаце выдаляць свае паведамленні
Вы не можаце галасаваць у апытанках
Вы не можаце далучаць файлы
Вы не можаце сцягваць файлы

Падобныя тэмы
 Тэмы   Адказы   Аўтар   Праглядаў   Апошняе паведамленне 
Няма новых паведамленняў Кніжкі для самых маленькіх 460 julcik 466894 4.12.18 14:41
drakosha2000 Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Сядушка для ровара 61 Volha 98610 24.03.15 10:28
AndreyUK Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Музыка для дзетак 63 julcik 112103 3.05.13 22:13
Kryscina Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Карысныя гульні для нашых дзетак 26 pink_by 55998 28.03.12 13:28
CheGirl Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Ідэя для ТБШ 3 наталька 17381 21.06.06 1:11
Kryscina Паглядзець апошняе паведамленне
 
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       


Board Security

Каталог TUT.BY Rating All.BY Internet Map