Новае ў блогах
Артыкулы
Форум
Блогі
Фотаальбом
Подпісы да форумаў
Афіша
Паштоўкі
Жывы слоўнік
Наша мапа
Каляндар
Рэгістрацыя
Пошук па форуме
Сябры і Групы
Пашпарт
» Уваход
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       
Купляйце "Світанак"

Пераход да іншай старонкі: 1, 2  наступная » 

Спіс форумаў Нашыя дзеткі » Купляй беларускае!
 
Аўтар Паведамленне
наталька

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 14.05.2006
Паведамленні: 4353
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 19.05.06 11:00    Загаловак паведамлення: Купляйце "Світанак" Адказаць з выцемкаю

На вул. Скрыганава (4?) ёсць фірмовая крамка "Світанка". Гэта за вязніцай на Кальварыйскай. Выходзіць на прыпынку вул. Пінская. Крамка ад фабрыкі. Дам заўсёды вельмі вялікі выбар. Учора купіла два файных летніх стройчыка на хлопчыка. Адзін просьценькі, проста ў машынкі (6 тыс.). Другі стылевы, з нашытымі гузікамі, намаляванымі кішэнямі (9 тыс.).
Вопратка там і на маленькіх, і на дарослых. Была адна памаранчавая цішотка, але 52-га памеру.
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Нумар ICQ
Мінак







ПаведамленнеДададзена: 19.05.06 17:35    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Другая фірмовая крамка знаходзіцца на Прытыцкага, 62. Выбар таксама вялікі. Любім "Сьвітанак" і часта там нешта набываем. Найлепшы выбар бывае не ў сэзон (у сэзон усё разьбіраюць), шмат прыгожых летніх стройчыкаў я набывала ў студзені.
Угару
Alina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 06.04.2006
Паведамленні: 3916
Адкуль: Менск, Даўгабродская

ПаведамленнеДададзена: 21.05.06 20:38    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

шчэ адна крамка -- на рынку на Малініна (Серабранка). Хоць і не магу сказаць, што надта фанацею па Сьвітанку...

_________________



______________________________
мой тэлефон -- 6616440, мой skype -- alinastefanovic
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
Alenka

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 28.04.2006
Паведамленні: 2261
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 24.05.06 1:11    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Часта набываю прадукцыю "Сьвітанку", задаволеная ёю. Плюсы - якаснае, натуральнае, зручнае, недарагое, добра сядзіць, рэч можна набыць "па памеры", а не "на вока". Мінусы - цяжка знайсьці рэчы ў нармалёвай колеравай гаме.
Калі на майцы "Сьвітанку" напісана "100% бавоўна", я гэтаму веру. Калі на кітайскай майцы напісана "100% cotton", ня веру, бо адразу бачная сынтэтыка. Увогуле цярпець не магу кітайскую вопратку, прынцыпова нічога не набываю кітайскага для дзіцяці. А калі не кітайскае, дык застаецца якаснае беларускае ("Сьвітанак", "Купалінка"), расейскае ("Маруся", "Gee Jay"), украінскае ("Бэмбі"), польскае.
"Маруся", на мой погляд, робіць прыгожую вопратку для дзяўчынак, а для хлопчыкаў чамусьці нічога мне не спадабалася, хаця глядзела і ў "Аранжавым вярблюдзе", і ў "Апранайцы", і ў ГУМе. Занадта пярэстымі іх рэчы падаліся. І дорага... Рука не падымаецца набываць дзіцячыя майткі за 7500, калі ў краме "Сьвітанку" набудзеш за 1700... Цішотку "Марусі" бачыла за 18000, "Сьвітанак" - 6000-9000.
Дарэчы, пытаньне на засыпку: калі Маруся - конік жаночага полу, як яна можа мець BOYFRIEND? Пісалі бы ўжо "HORSEFRIEND". (Для тых, хто ня ведае: сэрыя вопраткі для хлопчыкаў называецца "Marusya's Boyfriend").

На кожны дзень носім "сьвітанкаўскае" - усе майкі-майточкі, цішоткі, некалькі баек. Хлопчыку, які ідзе гуляцца ў пясочніцу, цішотку ад "Марусі" пашкадуеш апранаць. А вось на "выхады ў сьвет" мы набываем ужо больш дарагое - польскую модную вопратку.
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
pink_by

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 24.04.2006
Паведамленні: 1336
Адкуль: Менск-Гомель

ПаведамленнеДададзена: 24.05.06 3:33    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Вось у Аранжавым верблюдзе толькі расейскае ды кітайскае. Набывалі там калісьці адзенне для дзіця... гхм. дорага. ды і няма чаго падтрымліваць расейцаў ды кітайцаў. перабраліся ў Апранайку. А калі быць дакладнай пакуль не набываем нічога, бо нам столькі адзення аддалі Сп. Зялёная Усьмешка вось, а шчэ перыядычна затаварваліся раней і сэкандзе... трэ пра гэта таксама пабалбаць...

_________________
на форуме не бываю. таму калі выпадкова нехта ўсё ж захоча са мной звязацца - прыватная скрыня ці пазначаныя кантакты.

skype pink_by
http://pink-by.livejournal.com/
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Наведаць сайт аўтара Yahoo Messenger MSN MessengerНумар ICQ
Kryscina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 23.03.2006
Паведамленні: 9052
Адкуль: Miensk

ПаведамленнеДададзена: 24.05.06 9:30    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Горш за "Світанак" толькі "Купалінка", ды і маечкі "Марусі" у нас фарбавалі скуру малому. Таму імкнуся прымяркоўваць усе набыткі на выезды ў Польшчу: ад майткаў і калготак да куртак і абутку. Дарэчы, расейскі абутак "Ціп-топ" неблагі

_________________
Хто хоча зрушыць свет, хай пасуне сябе. Сакрат
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Наведаць сайт аўтара Yahoo Messenger
Tanya

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 28.04.2006
Паведамленні: 1921
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 18.08.06 15:47    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Набылі две майкі "світанка". Да якасці і колераў без прэтэнзій. А дома прачытала подпіс пад малюнкам - Best frend. Сорамна. Сумнік

_________________



Апошні раз рэдагавалася: Tanya (20.08.06 23:15), усяго рэдагавалася 1 разоў
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
pink_by

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 24.04.2006
Паведамленні: 1336
Адкуль: Менск-Гомель

ПаведамленнеДададзена: 18.08.06 16:37    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Сьмешка Мы доўга смяяліся з мужам са Світанаўскай маечкі - I Have a bad day Сп. Зялёная Усьмешка Проста супер. Але іншых праблемаў са Світанаўскамі маечкамі няма. Вывад - набывайце без чужых ангельскіх надпісаў, бо на Світанке ведаюць шчэ меньш ангельскую, чым звычайныя беларусы Сп. Зялёная Усьмешка

_________________
на форуме не бываю. таму калі выпадкова нехта ўсё ж захоча са мной звязацца - прыватная скрыня ці пазначаныя кантакты.

skype pink_by
http://pink-by.livejournal.com/
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Наведаць сайт аўтара Yahoo Messenger MSN MessengerНумар ICQ
julcik

Адміністратарка


Зарэгістраваны: 15.03.2006
Паведамленні: 7682

ПаведамленнеДададзена: 20.08.06 22:19    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

pink_by, а што дрэннага з надпісам?.. Ня ведаю...

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
pink_by

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 24.04.2006
Паведамленні: 1336
Адкуль: Менск-Гомель

ПаведамленнеДададзена: 10.09.06 16:34    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Rolling Eyes у мяне нейкае адчуванне - што дыскусію пра надпіс мы ўжо вялі, а тут паведамленне як быццам бы новае... у мяне дэжавю ці гэта не мой глюк?
Я вось нешта адказвала - што дзеці тыпу не панкі і чаго гэта нармальнаму вясёламу дзіцю набываць майку з такім надпісам (нешта зараз дапісала Міргаю А julcik адказала, што свайму бы набылі... А я пра тое, што нам лепей сонейкі ....

_________________
на форуме не бываю. таму калі выпадкова нехта ўсё ж захоча са мной звязацца - прыватная скрыня ці пазначаныя кантакты.

skype pink_by
http://pink-by.livejournal.com/
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Наведаць сайт аўтара Yahoo Messenger MSN MessengerНумар ICQ
julcik

Адміністратарка


Зарэгістраваны: 15.03.2006
Паведамленні: 7682

ПаведамленнеДададзена: 10.09.06 21:28    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

pink_by, не, гэта база не за апошні дзень. Два дні размоваў загінулі Прабач .

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
kropka

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 12.05.2006
Паведамленні: 1501
Адкуль: Чэхія

ПаведамленнеДададзена: 20.11.06 11:54    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Выцемка:

Мы доўга смяяліся з мужам са Світанаўскай маечкі - I Have a bad day

A my atrymali u padarunak Svitankauskuju koftacku z nadpisam Princess dyk use znajomyja adrazu pacali pytacca kali heta belarusy perajsli z azbuki na lacinku.
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
наталька

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 14.05.2006
Паведамленні: 4353
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 6.02.07 12:45    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

У фірмовай краме Сьвітанку купіла Фраку дзьве мацкі з машынкамі, адну з даўгімі рукавамі, другую з кароткімі. Надпісы ўсе ангельскія.

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Нумар ICQ
наталька

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 14.05.2006
Паведамленні: 4353
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 17.09.08 21:05    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

На лаўца і зьвер бяжыць! Вельмі шчасьлівы
Учора прабягала па Скрыганава, раптам чую - голасная музыка, а перад крамкай Світанка расьцелены дыван -- для паказу! Праўда пачатак паказу я правароніла, але недзе сярэдзіну і канец паглядзела. Падлеткі і дзеткі гадкоў 7-8 паказвалі спартовае і штодзённае адзеньне. Было шмат цікавых мадэляў, праўда ў продажы было ня ўсё, што паказвалі, але мусяць падвезьці.
Па абноўцы я ўсім чальцам сямейства выкупіла! Міргаю І яшчэ мне сказалі, што у фірмовай крамцы, што знаходзіцца ў "Сталіцы" завозы бываюць часьцей. Завітвайце! Сьмешка

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Нумар ICQ
hormashyki

Вельмі актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 24.05.2006
Паведамленні: 912

ПаведамленнеДададзена: 20.09.08 8:52    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Днямі заходзіла ў Сталіцу, там ёсць крама Світанка... усё як заўсёды, выбар малы і колеры жадаюць лепшага.

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Паказаць паведамленні:   

Распачаць новую тэмуАдказаць на тэмуprinter-friendly view    Спіс форумаў Нашыя дзеткі -> Купляй беларускае! Часавы пояс: GMT + 3
Пераход да іншай старонкі: 1, 2  наступная »
Старонка 1 з 2.

 
Перайсці:  
Вы не можаце распачынаць тэмы
Вы не можаце адказваць на паведамленні
Вы не можаце рэдагаваць свае паведамленні
Вы не можаце выдаляць свае паведамленні
Вы не можаце галасаваць у апытанках
Вы можаце далучаць файлы
Вы можаце сцягваць файлы

Падобныя тэмы
 Тэмы   Адказы   Аўтар   Праглядаў   Апошняе паведамленне 
Няма новых паведамленняў Гурток "Ветахі" 42 pink_by 79631 27.09.10 2:38
pink_by Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў "Нельга" у паўтары гады 88 julcik 73010 30.01.07 23:40
matias Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў мой муж не хоча займацца "бабскімі" справамі 17 Lida 44717 9.10.06 12:01
Kryscina Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў 2 квіткі на "Сымона-музыку" 15.09 3 Kryscina 26442 13.09.06 11:51
Kryscina Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Набуду "Дамініку" 15 Lida 46336 2.07.06 11:43
Kryscina Паглядзець апошняе паведамленне
 
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       


Board Security

Каталог TUT.BY Rating All.BY Internet Map