Новае ў блогах
Артыкулы
Форум
Блогі
Фотаальбом
Подпісы да форумаў
Афіша
Паштоўкі
Жывы слоўнік
Наша мапа
Каляндар
Рэгістрацыя
Пошук па форуме
Сябры і Групы
Пашпарт
» Уваход
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       
Прыйшоў, забачыў, зьеў (хуткае харчаваньне ў Менску)

Пераход да іншай старонкі: « папярэдняя  1, 2, 3 

Спіс форумаў Нашыя дзеткі » Рознае
 
Аўтар Паведамленне
Паўліна

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 23.04.2006
Паведамленні: 345
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 11.10.11 8:29    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

          
Kryscina пісаў(-ла):
Але падставаў цкаваць іх выключна з-за комплексаў уласнай непаўнавартасці пэўных кліентаў не бачу.

А не з-за комплексаў - можна? Гыгыгы
Вось толькі ўчора з малой мелі размову пра Макдональдс, чаму мы туды не ходзім і да т.п. У выніку дзіця выдала мне "бізнэс-план" па стварэнні здаровай альтэрнатывы Макдаку Кул!

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
julcik

Адміністратарка


Зарэгістраваны: 15.03.2006
Паведамленні: 7682

ПаведамленнеДададзена: 11.10.11 8:36    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Хто дзе працуе (ці ў каго сваякі дзе працуюць) - той тое і не есць. Я вось ведаю, што нельга есьці каўбасы - у ранішніх партыях ёсць перакручаныя пацукі. А яшчэ нельга піць квас з бочак, асабліва на пачатку сезона - бо іх ніколі не мыюць.

Я ў макдональдсе бяру салат і рол з курыцай. Мне гэта не падаецца не здаровым (ну хіба што маянэз - але ж часам і яго можна). І гэта не ад беднасці і не для здаровага харчавання. І панты таксама тут ні пры чым. Проста гэта АДЗІНАЕ месца дзе я магу хутка атрымаць ежу. Нават піцы гатуюць хвілін па 20 (і па здаровасці яны прыкладна там жа, дзе і макдак).

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
Nadzeyka

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 20.02.2007
Паведамленні: 1379
Адкуль: Менск, Серабранка

ПаведамленнеДададзена: 11.10.11 10:12    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

у мяне ў памяці малюнак. рана зранку заходзіць мама з дзіцём у вазочку і замаўляе хотдог (самае хуткае, дзіця галоднае)

а ў нас толькі ўчарашнія сасіскі яшчэ (ну вось дзецям звычайна пасвяжэй выбіралі, а тут ну толькі ўчарашнія (больш чым паўдні на грылі праляжалі, пасля склаліся ў лядоўню, а раніцай наноў на грыль пайшлі). Каб там ніхто не завёўся старанна тэмпература ў іх правяралася ўвесь час..
Па смаку не адрозніш, усё адно ў хот догу)).

_________________
Кастусь (10), Васіль ( 8 ), Анэля (2)
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
Kryscina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 23.03.2006
Паведамленні: 9054
Адкуль: Miensk

ПаведамленнеДададзена: 11.10.11 11:36    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Nadzeyka, я б з задавальненнем атрымала пару адрасоў кавярняў у цэнтры, дзе ў абед хутка прыносяць абедзенае меню (і каб не суп з канцэнтратаў і сасіскі з макаронамі, і не абавязковы непадзельны набор, а нейкі выбар страваў), каб у 45 хвілін укласціся; замовіць, паесці і заплаціць.
Palina007, людзі без бедаў і комплексаў проста выступаюць за здаровае харчаванне. А не супраць канкрэтнай (самай паспяховай) бізнэс-мадэлі, ігнаруючы яшчэ больш шкодныя але менш паспяховыя.
Паўліна, дзецям у прынцыпе трэба прывіваць навык фільтраваць інфармацыю і гадоў да 18-ці сур'ёзныя рашэнні прымаць толькі з улікам меркавання бацькоў. Бо агрэсіўную і некарэктную рэкламу праз дзяцей вядуць многія: БРСМ, Белаграпрамбанк, Кіндэр, Сочный і г.д.

_________________
Хто хоча зрушыць свет, хай пасуне сябе. Сакрат
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Наведаць сайт аўтара Yahoo Messenger
Nadzeyka

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 20.02.2007
Паведамленні: 1379
Адкуль: Менск, Серабранка

ПаведамленнеДададзена: 11.10.11 11:50    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Kryscina, Налібокі, Цвік.

У Налібокі часта з дзецьмі заходзіла ў абед, адмыслова пыталася пра якасць прадуктаў у менеджара. Я разумею, што можна не верыць, але я веру яе ўпэўненасці). Цудоўная цёця - праводзіла нас, скокала каля малых, хутка прыносілі стравы, суп, адбіўныя..
Васіль наплюхаў баршчом на абрус беленькі, я нават рота раскрыць не паспела, была каля нас. "Вы толькі не хвалюйціся і ні ў якім разе не сварыціся на дзіця!" Прыбегі, прынеслі дадатковых сурвэтак.
Яна нейкім чынам умудрылася запомніць майго мужа, у выніку часта на абед з більядным сталом у пакойчыку сядзім. Бо ведае, што ў залю для паляшчых не пойдзем, а для непаляшчых часта забіта.

Аліва мне не спадабаўся - доўга гатуюць для абедзеннага меню (затое дзецям выдаюць размалёўкі і алоўкі). Дазары смачна, але доўга для абеду.

_________________
Кастусь (10), Васіль ( 8 ), Анэля (2)
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
julcik

Адміністратарка


Зарэгістраваны: 15.03.2006
Паведамленні: 7682

ПаведамленнеДададзена: 11.10.11 13:50    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

у абедзенны час паўсюль прыносяць хутка. вось Эльпамідора на Бангалоры - хутка смачна і танна, калі паспець да 16:00. А мне хутка пажраць (прабачце, але менавіта гэтае слова перадае сутнасць працэсу) трэба ў 16:45. І ўсё прапала - у такі час няма дзе Сумнік Ссабойкі, макдак і падазроныя піцы.

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
Kryscina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 23.03.2006
Паведамленні: 9054
Адкуль: Miensk

ПаведамленнеДададзена: 12.10.11 9:45    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Я хіба магу антырэкамендацыяў даць, з таго, што ў мяне паблізу: Піца-Тэмпа (і на праспекце, і на Я.Колса) - павольна, часам па 20 хвілін замову не бяруць, Васількі - вельмі марудна, хаця атмасфера больш прыемная, але сціплы абед нават у 1,5 гадзіны не ўкладаецца. Яшчэ ёсць Габрава і Limoncello - не смачна, у апошім у абед выключна комплексы з пустым супам і халоднымі макаронамі. Больш-менш прымальна - Юла і Акадэмічная кавярня, але там залежыць ад меню, бо выбар не вялікі (2 супчыкі, 3 салацікі, пару гарніраў), ды і не гатуецца гэта адмыслова, а разграецца ў мікрахвалёўцы. У доме журналіста ці доме друку ў абед не прапіхнуцца. Планета сушы - напалена и няўтульна. Гарадок - той жа фастфуд, але часта з шчыра заплеснелымі салацікамі.


Што да Налібокаў, то яны хаця і адносна недалёка, але абед там таксама немагчымы - калі я хвілін 15-20 мушу чакаць месца ў залі для непалёнцаў, то ніяк не паспею паесці ў абедзены перапынак. А ў кавярні з палёнцамі я не хаджу.
Эль-Памідора я спрабавала на Чрвонай, таксама не супер-хутка. Паспрабую Бангалор.

_________________
Хто хоча зрушыць свет, хай пасуне сябе. Сакрат


Апошні раз рэдагавалася: Kryscina (12.10.11 9:58), усяго рэдагавалася 1 разоў
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Наведаць сайт аўтара Yahoo Messenger
Nadzeyka

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 20.02.2007
Паведамленні: 1379
Адкуль: Менск, Серабранка

ПаведамленнеДададзена: 12.10.11 9:58    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

ну ў Цвіку адмыслова ўчора глядзела на гадзіннік, замову ўзялі за 5 хвілін..
Праз 8 хвілін пасля замовы прынеслі салацікі. Праз 20 хвілін пасля замовы прынеслі гарачыя патэльні з дранікамі і эскалопам пад соусам (такая гарачая патэльня каштуе 24 500). Вельмі смачнае мяса (не парубленае, не перакручанае, і па мойму нават не адбітае, але мяккае і смачнае).

У налібоках нам заўсёды прапаноўвалі залю з більярдам, калі не было месцаў у звычайнай для непалёнцаў. Магчыма таму, што мы прыходзілі даволі вялікай кампаніяй.

зы: давайце зробім тэму, дзе можна смачна паабедаць у Мінску))

_________________
Кастусь (10), Васіль ( 8 ), Анэля (2)
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
наталька

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 14.05.2006
Паведамленні: 4353
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 14.10.11 20:04    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

          
julcik пісаў(-ла):
у абедзенны час паўсюль прыносяць хутка. вось Эльпамідора на Бангалоры - хутка смачна і танна, калі паспець да 16:00. А мне хутка пажраць (прабачце, але менавіта гэтае слова перадае сутнасць працэсу) трэба ў 16:45. І ўсё прапала - у такі час няма дзе Сумнік Ссабойкі, макдак і падазроныя піцы.

julcik, а Лідо табе ніяк не пасуе? Там можна хутка паесць, і ў 16:45. Толькі вось праблема з паркоўкай пэўна... Зранку, калі мы там бывае пасемся, дык пуста, але гэта + 2 тыс.

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Нумар ICQ
Kryscina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 23.03.2006
Паведамленні: 9054
Адкуль: Miensk

ПаведамленнеДададзена: 15.10.11 19:36    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

наталька, у абед у Лідо не ўвайсці. А зранку паўсюль пуста, зазвычай нават зніжкі на сняданкі робяць, каб хоць неяк прывабіць у кавярню тых, каму на працу не трэба.

_________________
Хто хоча зрушыць свет, хай пасуне сябе. Сакрат
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Наведаць сайт аўтара Yahoo Messenger
наталька

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 14.05.2006
Паведамленні: 4353
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 16.10.11 9:53    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Kryscina, Лідо працуе з 8-й, можна паснедаць і да работы, а ў 16:45 ужо не абед, магчыма месца і можна знайсці.

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Нумар ICQ
Паказаць паведамленні:   

Распачаць новую тэмуАдказаць на тэмуprinter-friendly view    Спіс форумаў Нашыя дзеткі -> Рознае Часавы пояс: GMT + 3
Пераход да іншай старонкі: « папярэдняя  1, 2, 3
Старонка 3 з 3.

 
Перайсці:  
Вы не можаце распачынаць тэмы
Вы не можаце адказваць на паведамленні
Вы не можаце рэдагаваць свае паведамленні
Вы не можаце выдаляць свае паведамленні
Вы не можаце галасаваць у апытанках
Вы можаце далучаць файлы
Вы можаце сцягваць файлы

Падобныя тэмы
 Тэмы   Адказы   Аўтар   Праглядаў   Апошняе паведамленне 
Няма новых паведамленняў Калі адпускаць на вуліцу аднаго? 48 Volja 61337 31.05.16 22:17
гануля-мамуля Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў [ Апытанка ] Калі пры вас б'юць дзяцей 56 julcik 90536 29.11.10 18:38
mama Halja Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Калі аддаваць дзіця ў школу? 134 Тэлевіталь 176810 30.10.09 0:51
momto4 Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Ці ёсьць у вашай дзеткі фотааальбом? 37 Tanya 55172 18.03.09 16:56
Nadzeyka Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Калі чужыя выхоўваюць тваё дзіця? 7 stasia 35269 29.10.07 11:37
momto4 Паглядзець апошняе паведамленне
 
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       


Board Security

Каталог TUT.BY Rating All.BY Internet Map