Новае ў блогах
Артыкулы
Форум
Блогі
Фотаальбом
Подпісы да форумаў
Афіша
Паштоўкі
Жывы слоўнік
Наша мапа
Каляндар
Рэгістрацыя
Пошук па форуме
Сябры і Групы
Пашпарт
» Уваход
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       
Прыйшоў, забачыў, зьеў (хуткае харчаваньне ў Менску)

Пераход да іншай старонкі: « папярэдняя  1, 2, 3  наступная » 

Спіс форумаў Нашыя дзеткі » Рознае
 
Аўтар Паведамленне
julcik

Адміністратарка


Зарэгістраваны: 15.03.2006
Паведамленні: 7682

ПаведамленнеДададзена: 1.12.06 16:32    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Kryscina, ну зь іншых студэнцкіх яна мабыць лепшая, але гэта ўсё ж сталоўка.

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
Kryscina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 23.03.2006
Паведамленні: 9054
Адкуль: Miensk

ПаведамленнеДададзена: 1.12.06 16:32    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Выцемка:

танна і з гусцікам

Не ведаю як там з густам, але са смакам, танна і хутка - дакладна! Так

_________________
Хто хоча зрушыць свет, хай пасуне сябе. Сакрат
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Наведаць сайт аўтара Yahoo Messenger
Kryscina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 23.03.2006
Паведамленні: 9054
Адкуль: Miensk

ПаведамленнеДададзена: 1.12.06 16:36    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Я не фанатка сталовак, але сапраўды месцаў, дзе хутка абслугоўваюць, і можна паабедаць, а не перабіць апетыт булачкай ці канапкай - мала Плачу!

_________________
Хто хоча зрушыць свет, хай пасуне сябе. Сакрат
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Наведаць сайт аўтара Yahoo Messenger
julker

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 23.05.2006
Паведамленні: 1384
Адкуль: Таронта

ПаведамленнеДададзена: 1.12.06 17:33    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Выцемка:

julker, а што дома няма ахвоты гатаваць, што ў кафэшкаць вячэраць сабраліся?

Канешне няма. А я што, калісьці казала, што люблю гатаваць? Я ў шоку!

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
Ptyz

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 02.07.2006
Паведамленні: 266
Адкуль: МенскЗялёныЛуг

ПаведамленнеДададзена: 1.12.06 20:01    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

julcik пісаў(-ла):
а як жа экс-крыніца? Міргаю

Ежы там мала, выбар невялікі. Мо зараз лепей, але мы пару разоў заходзілі (апошні раз, пэўна, з год таму), неяк так сабе было. Тамака ежа болей у ролі закускі да піва выступае.
julcik пісаў(-ла):
Ptyz, а цябе што - дома ня кормяць?

Кормяць шчэ як, але ж у хаце ўвесь час нецікава + час эканоміцца, калі ня ў хаце есьці.
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
hormashyki

Вельмі актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 24.05.2006
Паведамленні: 912

ПаведамленнеДададзена: 2.12.06 1:14    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

А ячшэ мая сяброўка казала, што зараз даволі танныя абеды можна атрымаць у вялікіх рэстарацыях падчас іх ЛАНЧаў. І прыводзіла прыклад Крыніцы, былога Падсдама.

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Lida

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 26.05.2006
Паведамленні: 77
Адкуль: Baranavicy

ПаведамленнеДададзена: 2.12.06 16:01    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Выцемка:

зараз даволі танныя абеды можна атрымаць у вялікіх рэстарацыях падчас іх ЛАНЧаў

Але іх доўга чакаць, за гадзіну абедзенага часу паесьці немагчыма

_________________
Нас больш, чым іх!
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
julcik

Адміністратарка


Зарэгістраваны: 15.03.2006
Паведамленні: 7682

ПаведамленнеДададзена: 10.10.11 8:51    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

[мад.: працяг тэмы адсюль.]
Часам ем у макдаку. Не ганаруся гэтым, бо гэтым не прынята ганарыцца Сьмешка. Але вось наконт якасці - ніколі не было праблемаў. Моцна сумняюся, што па якасці ежа, скажам, у эльпамідора (дзе я таксама часам ем) - лепшая. Затое ў макдаку я магу атрымой мае рол + салат + кактэйль за 5 хвілін не выходзячы з машыны, за што яму моцна ўдзячная.

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
Паўліна

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 23.04.2006
Паведамленні: 345
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 10.10.11 10:12    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Мы не ходзім у Макдак. Мяне абурае там не столькі ежа, колькі агрэсіўная рэклама, скіраваная на дзяцей.

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Lisa

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 10.02.2007
Паведамленні: 332
Адкуль: Маладэчна

ПаведамленнеДададзена: 10.10.11 12:06    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

          
Kryscina пісаў(-ла):
Не зразумела, чаго трэба баяцца аматарам макдональдсу ў параўнанні са школьнымі сталоўкамі, напрыклад Rolling Eyes

Ну, сталоўкі розныя бываюць. У той, дзе я рэгулярна харчуюся, мяне ўсё задавальняе, а найперш цэны: пякоткі ці якіх іншых праблем са страўнікаў не было ніколі. А вось пасля наведвання аднаго маладзечанскага кафэ былі. Думаю, залежыць ад канкрэтных людзей на канкрэтным месцы.

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
Kryscina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 23.03.2006
Паведамленні: 9054
Адкуль: Miensk

ПаведамленнеДададзена: 10.10.11 12:24    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Lisa, вось і я пра тое ж: прэтэнзіі да макдональдса збольшага чыста эканамічныя. Чым больш паспяховая бізнэс-мадэль, тым больш у яе зайздроснікаў і ненавіснікаў, якія падкідваюць "інфу" для тых, хто не можа сабе дазволіць карыстацца прадуктам, але здатны ўліцца ў шэрагі "народнага апалчэння".
У суботу ў Палацы дзяцей і моладзі была лацінаамерыканская выстава. На стэндзе Кубы распаўсюджвалі ўлёткі "Уся праўда пра ЗША" і "Яшчэ адна хлуслівая прапаганда Амерыкі абвергнутая". Рыторыка дужа нагадвае антымакдональдсаўскія тэксцікі. Міргаю

_________________
Хто хоча зрушыць свет, хай пасуне сябе. Сакрат
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Наведаць сайт аўтара Yahoo Messenger
Nadzeyka

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 20.02.2007
Паведамленні: 1379
Адкуль: Менск, Серабранка

ПаведамленнеДададзена: 10.10.11 15:30    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Выцемка:
адкідваюць "інфу" для тых, хто не можа сабе дазволіць карыстацца прадуктам

пасмяялася))
танней за мак цяжка знайсці ежу на ягонай радзіме))
маючы досьвед працы ў штатах у фастфудзе, свядома ні разу ні вадзіла туды дзяцей. Мяркую, што не хутка самі "папросяць")
Абедам у Налібоках давяраю значна болей) Не адмаўляю, што калі б давялося папрацаваць у нашых кавярнях, я б можа і туды не хадзіла)))

_________________
Кастусь (10), Васіль ( 8 ), Анэля (2)
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
Kryscina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 23.03.2006
Паведамленні: 9054
Адкуль: Miensk

ПаведамленнеДададзена: 10.10.11 16:35    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Nadzeyka, у Штатах абеды ў казіно танней за Макдональдс. Яшчэ студэнцкія сталоўкі танней. Міргаю
І мы абмяркоўваем нашыя рэаліі, бо страшныя казкі распавядаюць тут, і баяцца іх мясцовыя людзі.

Са словаў сваячкі магу распавесці, што ў Беларусі нельга есці хлеб, асабліва чорны - у цеста замешваюць усё высахлае і заплеснелае, што вярнулася з крамаў, ніхто не трымаецца ніякіх правілаў гігіены, не сочыць за практыкантамі, якія ледзьве не соплі аб чаны з цестам выціраюць. А гэты хлеб падаюць у рэстарацыях. Я лепей булачку з макдональдсу з'ем.
Яшчэ адзін знаёмы працуе на мясакамбінаце - усё мяса прадаюць на Расею, а на наш рынак ідуць выключна субпрадукты ў лепшым выпадку з пячонкі-селязёнкі альбо з рагоў-капытоў. Вы думаеце, якім чынам катлеты ў школьных сталоўках такія танныя атрымліваюцца? А ва ўмовах дэфіцыту мяса, жорсткага размеркавання яго па крамах з гарадскіх маразільнікаў - рэстарацыі купляюць часцей за ўсё паўфабрыкаты. І вялікае-вялікае пытанне, фатст-фуд ці рэстаран першай нацэначнай катэгорыі набудзе іх у лепшай якасці.
Упэўненая, што ў макдональдсе прынамсі не горш, затое прыемней.

Не тое, каб я нейкім апалагетам жоўтых арак была - раз на пару месяцаў магу зайсці. Але падставаў цкаваць іх выключна з-за комплексаў уласнай непаўнавартасці пэўных кліентаў не бачу.

_________________
Хто хоча зрушыць свет, хай пасуне сябе. Сакрат
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Наведаць сайт аўтара Yahoo Messenger
Nadzeyka

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 20.02.2007
Паведамленні: 1379
Адкуль: Менск, Серабранка

ПаведамленнеДададзена: 11.10.11 0:13    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Kryscina, я ж і напісала так - што цяжэй знайсці (казіно, студ сталоўку і гд), чым Макдональдс на любой дарозе))

я пакуль не ведаю, што такое школьныя сталоўкі) Памятаючы студэнцкія сталовыя, мяса там таксама было. Зараз мяса калі ёсць у краме, то толькі свежае)
Дарэчы вытворчасць "інгрыдыентаў" для згаданай арганізацыі пад Масквой. 2 замарозкі мяса мінімум. Ну магу падумаць, што паспяваюць прывезці ўсё па стандартам (не размарожваючы), гародніну ў лядоўнях.. Але кошт гэтага павінны выліцца ў кошт нашых кавярняў)) І таму я не разумею аматараў Макдональдса менаваіта ў нас (добра, у штатах грошы эканомяць))). Але ў нас та.. лепей схадзіць пад'есці ў кавярню (у абед там хутка ўсё прыносяць з абедзеннага меню). Кошты мака не ведаю, але мне нешта падказвае, што тое на тое). НАВАТ калі ў іх замарожанае мяса, нават калі два разы замарожанае - то ўсё адно не горшае за "мяса" з макдональдса)) Ну хіба што як дзецям пальцы растапырыць (от жа ж, толькі ў нас можна ганарыцца абедамі ў Макдональдсе і расказваць пра тое сябрамСумнік ) Калі ж пройдзе гэты час.. і калі прыбяруць меню "як у макдональдсе - аля бульба фры з дзіцячых кавярняў Сумнік


У макдональдса ёсць плюс - там вы дакладна не атравіцеся))) То бок чысціню і тэхналогіі блюдуць, мяса смажаць на патрэбнай тэмпературы, смажаць і смажаць, калі няма кліентаў. Пшанічныя "пустыя" замарожаныя булачкі. Ых, цвіллю яны прыкольна пакрываюцца - знутры больш)


То бок параўноўваючы пытанне бяспекі (ну вось баюся, што нейкія практыканты верагодна выцерлі соплі аб цеста) - то вам у макдональдс. там калі такое заўважаць, то ай-ай-ай)))). Калі пытанне стаіць знайсці нешта карыснае ў хлебе і мясе, то я б туды не хадзіла. Булачкі са злакамі і кавалкі чорнага хлебу, супчыкі, запечанае мяса, нават курыныя катлеты (я не ведаю, як у іх можна дадаць супрадукты - яно ж на смак адразу адчуецца, калі гэта не "заяўленае" філе). А дранікі смачней за любую фры з замарожанай бульбы)

_________________
Кастусь (10), Васіль ( 8 ), Анэля (2)
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
Palina007

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 02.03.2007
Паведамленні: 2291
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 11.10.11 0:27    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Выцемка:

Не тое, каб я нейкім апалагетам жоўтых арак была - раз на пару месяцаў магу зайсці. Але падставаў цкаваць іх выключна з-за комплексаў уласнай непаўнавартасці пэўных кліентаў не бачу.


Крысціна, заўваж: макдак "цкуюць" людзі зусім не бедныя! І не ў комплексах тут пытанне, а ў здаровым ладзе жыцця.

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
Паказаць паведамленні:   

Распачаць новую тэмуАдказаць на тэмуprinter-friendly view    Спіс форумаў Нашыя дзеткі -> Рознае Часавы пояс: GMT + 3
Пераход да іншай старонкі: « папярэдняя  1, 2, 3  наступная »
Старонка 2 з 3.

 
Перайсці:  
Вы не можаце распачынаць тэмы
Вы не можаце адказваць на паведамленні
Вы не можаце рэдагаваць свае паведамленні
Вы не можаце выдаляць свае паведамленні
Вы не можаце галасаваць у апытанках
Вы можаце далучаць файлы
Вы можаце сцягваць файлы

Падобныя тэмы
 Тэмы   Адказы   Аўтар   Праглядаў   Апошняе паведамленне 
Няма новых паведамленняў Калі адпускаць на вуліцу аднаго? 48 Volja 60731 31.05.16 22:17
гануля-мамуля Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў [ Апытанка ] Калі пры вас б'юць дзяцей 56 julcik 90007 29.11.10 18:38
mama Halja Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Калі аддаваць дзіця ў школу? 134 Тэлевіталь 175648 30.10.09 0:51
momto4 Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Ці ёсьць у вашай дзеткі фотааальбом? 37 Tanya 54850 18.03.09 16:56
Nadzeyka Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Калі чужыя выхоўваюць тваё дзіця? 7 stasia 35135 29.10.07 11:37
momto4 Паглядзець апошняе паведамленне
 
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       


Board Security

Каталог TUT.BY Rating All.BY Internet Map