Новае ў блогах
Артыкулы
Форум
Блогі
Фотаальбом
Подпісы да форумаў
Афіша
Паштоўкі
Жывы слоўнік
Наша мапа
Каляндар
Рэгістрацыя
Пошук па форуме
Сябры і Групы
Пашпарт
» Уваход
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       
ВАКАНСІІ ў сістэме адукацыі

Пераход да іншай старонкі: 1, 2, 3, 4, 5, 6  наступная » 

Спіс форумаў Нашыя дзеткі » Выхаванне і Адукацыя
 
Аўтар Паведамленне
Мінак







ПаведамленнеДададзена: 18.05.06 14:22    Загаловак паведамлення: ВАКАНСІІ ў сістэме адукацыі Адказаць з выцемкаю

Прапаную ў гэтай рубрыцы змяшчаць інфармацыю пра існуючыя вакансіі ва ўстановах адукацыі (садкі, школы, пазашкольныя ўстановы, грамадскія арганізацыі) і ў сем'ях (няні), а таксама пакідаць кароткую інфаомацыю пра тых, хто шукае падобную працу.
Угару
Мінак







ПаведамленнеДададзена: 18.05.06 14:26    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Незарэгістраваная Крысціна Гыгыгы , на твой заклік капіюю:
damino пісаў(-ла):
Вітаньне ўсім!
Усё разважала, што гэтыя старонкі не для мяне,бо сваіх дзяцей ня маю. Сумнік
Але... праз месяцаў 5 у суседнім пакоі мусіць зьявіцца маленькі цуд Сп. Зялёная Усьмешка Сп. Зялёная Усьмешка Сп. Зялёная Усьмешка Сп. Зялёная Усьмешка Сп. Зялёная Усьмешка Сп. Зялёная Усьмешка Сп. Зялёная Усьмешка Сп. Зялёная Усьмешка Сп. Зялёная Усьмешка Сп. Зялёная Усьмешка Сп. Зялёная Усьмешка (невялічкай ЗБСаўскай тусай здымаем кватэру))). Да таго ж маю досьвед працы выхавацелькай у сямьі, і яшчэ па той самай спецыяльнасьці адукацыю...
Хацелася б што-нб прапанаваць. Далучыцца нейкім чынам да ўзгадаваньня нашай будучыні, бо беларусы сёньняшняга дня Упс... Пытальнік Плачу! Плачу! Зьбянтэжаны
Угару
Kryscina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 23.03.2006
Паведамленні: 9054
Адкуль: Miensk

ПаведамленнеДададзена: 18.05.06 14:31    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

У садок № 187 (кахоўская, 64-а) шукаем няню (ясельная беларуская група) і выхавацелі. Патрабаванні:
- прапіска менская ці менскага раёну,
- вышэйшая педагагічная адукацыя (для няні - можна няскончаная),
- дасканалае валоданне беларускай мовай.
Садок працуе з 7.00 да 19.00.
Заробкі, як і паўсюдна ў сістэме адукацыі, невялікія. Але мы гарантуем, што з боку бацькоў будзе падтрымка і дапамога, і Ваша праца будзе ўдзячнай.
Звяртацца да Юрчык Таццяны Міхайлаўны (загадчыца), кабінет на 1 паверсе, тэл. 213-06-71.

_________________
Хто хоча зрушыць свет, хай пасуне сябе. Сакрат
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Наведаць сайт аўтара Yahoo Messenger
damino




Зарэгістраваны: 17.05.2006
Паведамленні: 10
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 19.05.06 4:09    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

фантастычная прапанова Сп. Зялёная Усьмешка дзякуй
адзінае, на што трапляю - так гэта на дасканалае валоданьне беларускай мовай. а калі ўлічваць, што ўсё ў жыцьці адносна...
Kryscina,
мне сёньня ў галаву ідэя прыйшла. як там у нашых беларускамоўных садочках з узроўнем прафесіяналізму? на настаўніцкім сайце пра менавіта дашкольную адукацыю/выхаваньне/разьвіцьцё нічога амаль няма. прапаную замуціць праэкт: адправіць на стажыроўку (ці студыйна-азнаямляльны візіт) да эўрапейскіх ДДУ розных формаў ахвотных і здольных выхавацеляў. Мяркую, праэкт мусіць іх зацікавіць. Але ідэя пакуль толькі ўзьнікла, па водгуках на прапанову буду падымаць тэму з тымі, хто можа гэта арганізаваць (ура, знайшла прымяненьне сваім кантактам Вельмі шчасьлівы )
Клічнік для бацькоў магу перакладаць навукова-папулярныя артыкулы а-ля "якімі мусяць быць найэфектыўнейшыя бацькі" etc. і вешаць іх на сайт - так,пачытаць, калі ахвота пазаганяцца на што-нб высокае - філязоўскае Rolling Eyes
Пытальнік што вы думаеце наконт працаў Спока? я, напрыклад, менавіта па ім падымала свае тарэтычныя веда па дзетках.

_________________
Fac fideli sis fidelis
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Kryscina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 23.03.2006
Паведамленні: 9054
Адкуль: Miensk

ПаведамленнеДададзена: 19.05.06 9:05    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

damino!
Класныя ідэі! Але крыху крытыкі (якая не ў якім разе не мусіць адмяніць рэалізацыю задуманага!)
Выхавацелі ў садках працуюць зранку да ночы, нават на бальнічныя не сыходзяць, што жахліва. ТАму сярод году выцягнуць іх куды-небудзь нельга. Улетку патэнцыйныяы арганізатары і прымаючы бок адпачываюць, ды й выхавацеляў невядома па якіх градах і лецішчах збіраць. А яшчэ для іх выдаткі на пячатку ў пашпарце з дазволам на выезд непад'ёмныя. Але трэба з гэтым нешта рабіць!!!
Выцемка:

што вы думаеце наконт працаў Спока?

Спок мяне таксама зацікавіў, але пасля нараджэння дзіцяці я зразумела, наколькі памылковыя многія яго ідэі. Цікавей чытаць перакладных аўтараў, якія апісваюць свой практычны досвед выхавання дзяцей. Люблю польскія часопісы для бацькоў.
Выцемка:

для бацькоў магу перакладаць навукова-папулярныя артыкулы

З якіх моваў вы перакладаеце? Бо інф-я па-расейску і так усім даступная, а вось нешта з іншамоўных крыніц будзе безумоўна цікава. Пры сустрэчы магу нават даць тэксты для перакладу.
У любым выпадку, ад нас вы ужо не збяжыце. Дзякуй за імпэт і жаданне працаваць!

_________________
Хто хоча зрушыць свет, хай пасуне сябе. Сакрат
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Наведаць сайт аўтара Yahoo Messenger
наталька

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 14.05.2006
Паведамленні: 4353
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 19.05.06 10:42    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Калі я не памыляюся, то на работу можа быць прыняты чалавек, які жыве у гарадах ці мясцовасцях, да якіх ездіць электрычка. Так што тым, хто жыве ў Маладэчне, Жодзіна ігд можна паспытаць шчасця.

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Нумар ICQ
pink_by

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 24.04.2006
Паведамленні: 1336
Адкуль: Менск-Гомель

ПаведамленнеДададзена: 19.05.06 14:29    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Выцемка:

Выхавацелі ў садках працуюць зранку да ночы, нават на бальнічныя не сыходзяць, што жахліва. ТАму сярод году выцягнуць іх куды-небудзь нельга.

Ну тое вы перабольшваеце Я ў шоку! У нас выхавацелі працуюць у дзве змены. Да абеду і да 19.00. Спакойна ходзяць на бальнічныя (нам тады дасылаюць рускамоўных Twisted Evil)Прынамсі так было вельмі часта ў нашых яслях. Так што можа хто і зацікавіцца. Толькі калі разлічваць на выхавацелей... яны ж зусім розныя. Нат правераныя беларускамоўныя... Хто ведае пра іх палітычную арынентацыю і ці захочуць яны еўрапейскі вопыт? Хаця гэтае слова халява Сп. Зялёная Усьмешка
Выцемка:

што вы думаеце наконт працаў Спока?

Пра Спока думаю наступнае. Дастаткова карысныя кнігі. Але галоўнае іх ідэя: "Не бойцеся саміх сабе, дзетак, вы можаце больш, чым вам падаецца" Вось такая мантра на працягу кнігі Сп. Зялёная Усьмешка

_________________
на форуме не бываю. таму калі выпадкова нехта ўсё ж захоча са мной звязацца - прыватная скрыня ці пазначаныя кантакты.

skype pink_by
http://pink-by.livejournal.com/
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Наведаць сайт аўтара Yahoo Messenger MSN MessengerНумар ICQ
Alina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 06.04.2006
Паведамленні: 3916
Адкуль: Менск, Даўгабродская

ПаведамленнеДададзена: 19.05.06 14:41    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

я пра Спока думаю вельмі кепска. люблю Сірсаў.

_________________



______________________________
мой тэлефон -- 6616440, мой skype -- alinastefanovic
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
damino




Зарэгістраваны: 17.05.2006
Паведамленні: 10
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 19.05.06 15:19    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Сп. Зялёная Усьмешка
вялізны дзякуй за актыўнасьць
Тут!
калі ўсё ж такі замуціць гэтую афёру са стажыроўкай выхавацеляк, то рабіць гэта пляную толькі на афіцыёных умовах - праз міністэрства, амбасаду і г. д. і,само сабой , з кампенсацыяй выдаткаў (віза, праезд,пражываньне харчаваньне...).
у нас праца па эўраінтэграцыі на дадзены момант ахоплівае ўсе ўзроставыя групы акрамя самых маленькіх, прынамсі, я пра такое пакуль не чула.
хм... карацей, напачатку патрэбна пабалакаць з патэнцыйным арганізатарам, што пляную ажжыцявіць да канца тыдня.
адзінае, што мне яшчэ патрэбна - інфа пра тыя праграмкі, з якімі працуюць у нашых беларускамоўных садках (акрамя Пралескі), методыкі і г.д.
Пытальнік
Kryscina,
наконт няні у Ваш садочак варта падыходзіць адразу да загадчыкі? то бок патрабавантні да прэтэндэнта вылучаны якім бокам і чаго мне чакаць ад яе?

_________________
Fac fideli sis fidelis
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
julcik

Адміністратарка


Зарэгістраваны: 15.03.2006
Паведамленні: 7682

ПаведамленнеДададзена: 19.05.06 15:23    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Спок злобны монсьцер Сьмешка)

Мне Камароўскі спадабаўся. Гэта праўда не пра выхаваньне, а пра дагляд і закальваньне. Сірсаў я мала чатала - толькі асобныя главы, бо ў мяне кампутаровая версія і чытаць з манітора цяжка. Наконт выхаваньня мне спадабалася Мантэсоры (у сучаснай апрацоўцы). І японец які заснавальнік Соні (ня памятаю як яго...)

але чытала я болей напачатку, калі Янік малы зусім быў, а зараз Упс... забіла на ўсё гэта. Толькі калі сутыкаюся з канкрэтнай праблемай шукаю неабходную інфармацыю.

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
Мінак







ПаведамленнеДададзена: 19.05.06 15:43    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

julcik,
закаливание -> загартоўка Міргаю. Перакладаю ў садок інструкцыі - пра водныя працадуры, сонечныя ванны, гігіенічныя патрабаванні да летняга дзіцячага адзення. Чытво надзвычай займальнае Сп. Зялёная Усьмешка *пазяхае*.
Угару
damino




Зарэгістраваны: 17.05.2006
Паведамленні: 10
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 19.05.06 15:44    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Kryscina!
наконт перакладаў: пры сустрэчы ішла гаворка пра польскія часопісы.
магу заняцца, хаця вольнай польскую сваю не назаву, тое самае тычыцца ангельскіх і францускіх выданьняў. па пажаданьнях/патрэбах/зацікаўленасьцях наведвальнікаў магу перакладаць пэўныя артыкулы.

_________________
Fac fideli sis fidelis
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
damino




Зарэгістраваны: 17.05.2006
Паведамленні: 10
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 7.06.06 18:11    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Kryscina,
на жаль, польскімі перакладамі зараз ня маю часу займацца. Але з задавальненьнем паперакладаю што-нб з ангельскай, калі ёсьць гатовыя матэрёялы. Каі няма, то пашукаю што-нб харошае ў нэце, адзінае, падкажыце, чым народ цікавіцца.

_________________
Fac fideli sis fidelis
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Alina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 06.04.2006
Паведамленні: 3916
Адкуль: Менск, Даўгабродская

ПаведамленнеДададзена: 7.06.06 18:47    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

damino,
на мой погляд, вось вельмі цікавыя артыкулы. Аўтар -- Jean Liedloff, яна напісала вельмі цікавую кнігу пра выхаваньне. Пра кнігу можаш пачытаць тут http://www.continuum-concept.org/

вось тры артыкулы, якія я прапаную да перакладу:
прынцыпы кантынуума
важнасьць ручнога пэрыяда
хто галоўны

адразу папярэджваю, што тут паказваецца цікавая, але ня вельмі адназначная філязофія выхаваньня дзяцей. Ня кожны зь ёй пагодзіцца. Але тым лепш, будзе пра што падыскутаваць на форуме. Міргаю
На мой погляд, разумнае зерне там ёсьць. Проста надта ж мы прывыклі да зусім іншага падыходу да выхаваньня дзетак.

_________________



______________________________
мой тэлефон -- 6616440, мой skype -- alinastefanovic
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
Alina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 06.04.2006
Паведамленні: 3916
Адкуль: Менск, Даўгабродская

ПаведамленнеДададзена: 7.06.06 18:51    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

damino,
я сама перакладчык. Калі будзе жаданьне абмеркаваць тое ці іншае ангельскае слова -- з задавальненьнем падключуся! Сьмешка

_________________



______________________________
мой тэлефон -- 6616440, мой skype -- alinastefanovic
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
Паказаць паведамленні:   

Распачаць новую тэмуАдказаць на тэмуprinter-friendly view    Спіс форумаў Нашыя дзеткі -> Выхаванне і Адукацыя Часавы пояс: GMT + 3
Пераход да іншай старонкі: 1, 2, 3, 4, 5, 6  наступная »
Старонка 1 з 6.

 
Перайсці:  
Вы не можаце распачынаць тэмы
Вы не можаце адказваць на паведамленні
Вы не можаце рэдагаваць свае паведамленні
Вы не можаце выдаляць свае паведамленні
Вы не можаце галасаваць у апытанках
Вы можаце далучаць файлы
Вы можаце сцягваць файлы

Падобныя тэмы
 Тэмы   Адказы   Аўтар   Праглядаў   Апошняе паведамленне 
Няма новых паведамленняў пра нас 160 Alina 135502 10.06.14 22:34
Kryscina Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Расповеды пра роды 285 pink_by 207138 10.06.13 13:56
urshulia Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў [ Апытанка ] Расповеды пра беларускую мову 122 pink_by 118920 27.04.12 0:19
Kjara Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў забабоны і праўда пра цяжарнасць 82 schtirliz 73390 30.03.07 11:26
schtirliz Паглядзець апошняе паведамленне
Гэтая тэма зачыненая, вы не можаце адказваць і рэдагаваць паведамленні. [ Апытанка ] Водгукі пра Ялінку 26.12.06 15 Kryscina 23761 29.12.06 19:37
Tanya Паглядзець апошняе паведамленне
 
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       


Board Security

Каталог TUT.BY Rating All.BY Internet Map