Новае ў блогах
Артыкулы
Форум
Блогі
Фотаальбом
Подпісы да форумаў
Афіша
Паштоўкі
Жывы слоўнік
Наша мапа
Каляндар
Рэгістрацыя
Пошук па форуме
Сябры і Групы
Пашпарт
» Уваход
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       
калядныя стравы

Пераход да іншай старонкі: 1, 2  наступная » 

Спіс форумаў Нашыя дзеткі » Кулінарны клуб
 
Аўтар Паведамленне
кавахалва




Зарэгістраваны: 22.11.2009
Паведамленні: 2

ПаведамленнеДададзена: 22.11.09 9:35    Загаловак паведамлення: калядныя стравы Адказаць з выцемкаю

Па першае, нарэшце я зарэгістравалася, вялізны дзякуй за гэты сайт.

А мы рыхтуемся з дзецьмі да калядау, вось шукаю рацэпт куцці. Прыкладна ведаю, але можа хто гатавау і можа даць карысныя парады. Ды і іншыя стравы беларускай кухні. Мачанка у нас заужды ідзе на ура, але хочацца нечага больш цікавага.
Дзякуй!
Вера Кавалькова
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
kropka

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 12.05.2006
Паведамленні: 1501
Адкуль: Чэхія

ПаведамленнеДададзена: 22.11.09 11:44    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

http://dzietki.org/forum/viewtopic.php?t=977 паглядзіце вось тут.

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
julcik

Адміністратарка


Зарэгістраваны: 15.03.2006
Паведамленні: 7682

ПаведамленнеДададзена: 27.11.09 16:03    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

А хто-небудзь пёк пернічкі, каб вешаць на елку? Янка (дзякуй мышцы Пік-Пік) вельмі хоча на гэты год навешаць "пеўнічкаў" на елку.

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
Palina007

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 02.03.2007
Паведамленні: 2291
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 27.11.09 18:42    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

julcik, можна напячы крохкага (пясочнага) печыва - як тады ў вас з Міронам і Настассяй. Формачкі ў вас якраз маленькія, галінкі не будуць прагінацца. Потым печыва можна ў фольгу загарнуць.
А мы паспрабуем зрабіць сняжынкі (паводле "Калядаў з хроснай") Сьмешка

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
kropka

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 12.05.2006
Паведамленні: 1501
Адкуль: Чэхія

ПаведамленнеДададзена: 27.11.09 19:01    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

julcik, мы вось такое рабілі http://www.say7.info/cook/recipe/642-Novogodnee-pechene.html. Добра атрымалася і смачна.

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
hormashyki

Вельмі актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 24.05.2006
Паведамленні: 912

ПаведамленнеДададзена: 9.12.09 8:36    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

вось знайшла рэцэпт пернікаў, ды ячшэ і трафарэт трох фігурак таксама http://gotovim-doma.ru/view.php?r=835-recept-Imbirnye-prianiki

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
julcik

Адміністратарка


Зарэгістраваны: 15.03.2006
Паведамленні: 7682

ПаведамленнеДададзена: 9.12.09 13:32    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Хачу падзяліцца рэцэптам вельмі смачнага коржыка. Па інгрыдыентах ён вельмі калядны + вельмі смачны і карысны.

Узяць шмат арэхаў, не менш за шклянку, і розных сухафруктаў - яшчэ шклянку. Арэхі крыху памалоць камбайнам. Літаральна 2-3 разы націснуць на кнопку імпульснага рэжыму, каб некаторыя частка арэхаў раскалолася, але большасцьзасталася цэлымі.
Вялікія сухафрукты парэзаць пад памер арэхаў, а разынкі пакінуць як ёсць.
Ува ўсё гэта дадаць 3 яйкі, паўшклянкі мукі і паўшклянкі цукру. І мяшаць (проста лыжкай). Цеста павінна быць мала - літаральна каб толькі абмазаць арэшкі і сухафрукты.
Выліць ўсё гэта на накрытую паперай бляху тонкім слоем. Можна адным коржыкам. можна песанюшкамі. Толькі майце на ўвазе - яны расцякаюцца. Слой цеста мусіць быць тонкі, не больш за паўсантыметры. Арэхі будуць тырчаць.
Пячы 15-20 хв на 200 градусах. Пакуль цеста не стане крыху карычневатым. Тады адкрыць і паліць мёдам (калі мёд густы - загадзя яго крыху пагрэць, але не грэць больш чым да 40 градусаў, яму нібыта гэта шкодна). Даць крыхупастаяць, каб мёд упітаўся і застыў, парэзаць кавалачкамі і есці.

Янка кажа. што гэта так смачна, што можна язык праглынуць Сьмешка

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
kropka

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 12.05.2006
Паведамленні: 1501
Адкуль: Чэхія

ПаведамленнеДададзена: 9.12.09 13:52    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

julcik, а калі мёд не дадавць гэты коржык не развальваецца? Мае мёд не ядуць...

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
julcik

Адміністратарка


Зарэгістраваны: 15.03.2006
Паведамленні: 7682

ПаведамленнеДададзена: 9.12.09 14:15    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

kropka, не, не развальваецца. Ён не зусім коржык (цеста не цвёрдае). проста я не ведаю, як гэта называецца.

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
kropka

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 12.05.2006
Паведамленні: 1501
Адкуль: Чэхія

ПаведамленнеДададзена: 9.12.09 15:21    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Ну, хай кожны заве, як хоча. Але атрымалася смачна. Я ўжо зрабіла з мёдам (сабе і на пачастункі) і сваім бяз мёду. Паўлінка сказала: смачныя пячэнькі. Значыць у нас будуць пячэнькі.

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
julcik

Адміністратарка


Зарэгістраваны: 15.03.2006
Паведамленні: 7682

ПаведамленнеДададзена: 14.12.09 19:00    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю



вось коржык у карцінках Сьмешка

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
kropka

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 12.05.2006
Паведамленні: 1501
Адкуль: Чэхія

ПаведамленнеДададзена: 14.12.09 23:15    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

julcik, а я нешта сфатаграфаваць не пасьпела хутка з'елі. Сумнік
Дарэчы, сяброўка мне падказала, што тут, аказваецца ёсьць падобныя штукі, толькі заліваюцца яны зьверху чакалядай і завуцца мараканкі.

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
julcik

Адміністратарка


Зарэгістраваны: 15.03.2006
Паведамленні: 7682

ПаведамленнеДададзена: 15.12.09 1:15    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

kropka, а мараканка, гэта ад якога слова? Ад Марока?

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
Weranika

Вельмі актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 10.10.2008
Паведамленні: 510
Адкуль: Minsk, "Захад"

ПаведамленнеДададзена: 15.12.09 3:43    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

julcik, сапраўды класнае печыва. а ў мяне гэта Мазуркамі называецца. І звычайна толькі 2 яйкі бяру. І вельмі падабаецца замест пшанічнай жытнюю муку выкарыстоўваць. У яе і разам з мёдам смак больш арыгінальны. А арэхі лепш за ўсё здаецца кеш'ю падыходзяць. Але чым гэтае печыва яшчэ класнае, што можна напхаць туды што заўгодна: ад разынак з чарнаслівам да кунжута.
Не ўяўляла як будзе без мёду, бо зараз мёду не ем. А вельмі смачна і без мёду.

_________________


тэл. +375-29-9672826 / +375-29-7777681
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Наведаць сайт аўтара
julcik

Адміністратарка


Зарэгістраваны: 15.03.2006
Паведамленні: 7682

ПаведамленнеДададзена: 15.12.09 11:29    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Weranika, а я не вельмі люблю кешью.
Мой любімы арэх - фундук. Раблю з трох арэхаў: фундука, міндалю і грэцкага. Грэцкія не люблю, але ў падсмажаным выглядзе яны нічога.

Паспрабую з жытняй мукі, мабыць сапраўды будзе смачна.

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
Паказаць паведамленні:   

Распачаць новую тэмуАдказаць на тэмуprinter-friendly view    Спіс форумаў Нашыя дзеткі -> Кулінарны клуб Часавы пояс: GMT + 3
Пераход да іншай старонкі: 1, 2  наступная »
Старонка 1 з 2.

 
Перайсці:  
Вы не можаце распачынаць тэмы
Вы не можаце адказваць на паведамленні
Вы не можаце рэдагаваць свае паведамленні
Вы не можаце выдаляць свае паведамленні
Вы не можаце галасаваць у апытанках
Вы можаце далучаць файлы
Вы можаце сцягваць файлы

Падобныя тэмы
 Тэмы   Адказы   Аўтар   Праглядаў   Апошняе паведамленне 
Няма новых паведамленняў Хто пераклаў бы гэты вершык беларускай мовай? 5 Кот Максім 1722 17.09.17 11:05
Кот Максім Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Дзякуй! 22 Kryscina 29590 12.03.12 21:44
Tanya Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў [ Апытанка ] Як зрабіць гэты сайт лепей? 144 julcik 168765 11.10.11 8:27
julcik Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Дзякуй шчырым людзям за такі файны сайт!!! 21 Ліцьвін 33122 17.02.07 20:56
Алена Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Якім вы бачыце гэты рэсурс? 5 julcik 17420 3.07.06 0:56
Ptyz Паглядзець апошняе паведамленне
 
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       


Board Security

Каталог TUT.BY Rating All.BY Internet Map