Новае ў блогах
Артыкулы
Форум
Блогі
Фотаальбом
Подпісы да форумаў
Афіша
Паштоўкі
Жывы слоўнік
Наша мапа
Каляндар
Рэгістрацыя
Пошук па форуме
Сябры і Групы
Пашпарт
» Уваход
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       
дабрачыннасць

Пераход да іншай старонкі: « папярэдняя  1, 2, 3, 4, 5, 6, 7, 8  наступная » 

Спіс форумаў Нашыя дзеткі » Рознае
 
Аўтар Паведамленне
Kryscina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 23.03.2006
Паведамленні: 9054
Адкуль: Miensk

ПаведамленнеДададзена: 23.03.11 10:08    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Alona LonTre, на жаль не ведаю дакладна пра гэты выпадак - проста перадаю абвестку. Але з размоваў з Карытас ведаю, што дапамога патрэбная і дзецям і дарослым, і што галоўная просьба, каб рэчы перадаваліся з павагай да тых людзей, якія іх атрымаюць, а не несліся парваныя, непамытыя і прыдатныя толькі на анучы (на жаль, так часта бывае).

_________________
Хто хоча зрушыць свет, хай пасуне сябе. Сакрат
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Наведаць сайт аўтара Yahoo Messenger
Wojsza

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 10.01.2009
Паведамленні: 234
Адкуль: Miensk

ПаведамленнеДададзена: 23.03.11 11:00    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Каліласка, інфармацыя (ў камэнтах) для тых, хто хацеў ба перадаць адзёжу ў іншы час…
http://community.livejournal.com/minsk_by/7261799.html

_________________
Gente Lithuanus natione Albaruthenus
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Наведаць сайт аўтара
Kryscina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 23.03.2006
Паведамленні: 9054
Адкуль: Miensk

ПаведамленнеДададзена: 7.12.11 11:20    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Выцемка:
Рух святога Мікалая збірае сродкі на падарункі дзецям-інвалідам
Грэка-Каталіцкая Царква

Дабрачынную акцыю «Калядныя паштоўкі на карысць хворых дзяцей» распачалі Валанцёры хрысціянскага руху святога Мікалая разам з навучэнцамі нядзельнай школкі грэка-каталіцкай парафіі Маці Божай Фацімскай у Гродне.

Акцыя прымеркавана да Дня інваліда, які адзначаецца 3 снежня. Кожны, хто складзе ахвяраванні для набыцця падарункаў для дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі, атрымае калядную паштоўку.

Як паведамляе сайт грэка-каталіцкай газеты «Царква», агульнымі намаганнямі ўжо зроблена каля 120 паштовак, і праца працягваецца. Каля 40 паштовак ужо разышлося. Валанцёры будуць рады ўсім, хто захоча далучыцца да гэтай працы.

Скласці ахвяраванні на карысць хворых дзетак і выбраць сабе калядную паштоўку можна ў грэка-каталіцкай капліцы на Дзевятоўцы ў Гродне (вул. Курчатава, каля польскай школы).

Збор сродкаў працягнецца да свята Божага Нараджэння.

Нагадаем, што аказаць міласэрнасць і дапамагчы патрабуючым можна таксама праз удзел у акцыі «Святы Мікалай ідзе да дзяцей». Згодна з яе ідэяй, кожны чалавек можа на нейкі час стаць святым Мікалаем і падрыхтаваць падарунак для пэўнага дзіцяці з дзіцячага дома альбо з небагатай сям’і.

http://www.catholic.by/2/home/news/belarus/gkc/110768-padarunki-dzeciam-invalidam.html

Выцемка:
Дапамажыце святому Мікалаю прыйсці да дзяцей

Валанцёры хрысціянскага руху Святога Мікалая заахвочваюць да ўдзелу ў дабрачыннай акцыі «Святы Мікалай ідзе да дзяцей». Згодна з яе ідэяй, кожны чалавек можа на нейкі час стаць святым Мікалаем і падрыхтаваць падарунак для пэўнага дзіцяці з дзіцячага дома альбо з небагатай сям’і.

Для таго, каб падарункі былі прыкладна аднолькавымі, арганізатары акцыі просяць кожнага, хто хоча стаць святым Мікалаем, выбіраць для падарунка нейкія канцылярскія тавары (альбомы, блакноты, алоўкі, фарбы і г.д.) і штосьці салодкае. Акрамя таго, кожнаму, хто хоча павіншаваць дзіця, мы прапануем напісаць ліст ад імя святога Мікалая.

Сабраныя падарункі будуць урачыста падараваны выхаванцам з дзіцячых дамоў і дзецям з бедных сем’яў на свята Божага Нараджэння. Акрамя падарункаў вы можаце далучыцца да акцыі праз любыя іншыя ахвяраванні (напрыклад, грошы, сродкі гігіены, цацкі, салодкае, новыя цёплыя дзіцячыя шкарпэткі і інш.)

Падарункі прымаюцца да 23 снежня.

Калі вы маеце пытанні па правядзенні акцыі ці жадаеце прыняць у ёй удзел, можаце напісаць нам на sw.mikalaj@gmail.comГэты e-mail адрас абаронены ад спаму-ботаў, для яго прагляду ў Вас павінен быць уключаны Javascript альбо звярнуцца па тэлефонах:

+375 29 962 20 19, +375 29 299 72 41 а. Аляксандр.

Жадаючыя могуць атрымаць электронны варыянт плаката акцыі і лісток практычных парадаў для яе правядзення.

http://www.catholic.by/2/home/announcements/110634-dabrachynnaja-akcyja.html

_________________
Хто хоча зрушыць свет, хай пасуне сябе. Сакрат
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Наведаць сайт аўтара Yahoo Messenger
Tanya

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 28.04.2006
Паведамленні: 1921
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 15.02.12 20:30    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Дабрачынная інтэрнэт-крама http://www.takprosto.by/index.php?mode=showcategory&cid=202

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Kryscina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 23.03.2006
Паведамленні: 9054
Адкуль: Miensk

ПаведамленнеДададзена: 15.05.12 13:32    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Выцемка:
Дабрачынная акцыя «Дзень дабрыні»

19 і 20 мая ад 11.00 да 21.00 у гіпермаркеце «Гіпа» (Мінск, вул. Гарэцкага, 2) пройдзе дабрачынная акцыя па зборы ахвяраванняў «Дзень
дабрыні».

Мэта акцыі: збор грашовых сродкаў, адзення, абутку, кніг, цацак (можна б/к), канцылярскіх прыладаў, памперсаў, сродкаў гігіены і іншых рэчаў для дзяцей-сіротаў і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў.

Усе сабраныя ахвяраванні будуць перададзены ў дзіцячыя дамы, школы-інтэрнаты і дзіцячыя сацыяльныя прытулкі Мінскай і Віцебскай
вобласці.

Даведкі па т.: + 375 44 783 59 95 або праз электронную скрыню info@sirota.by

http://nn.by/?c=ar&i=73446

_________________
Хто хоча зрушыць свет, хай пасуне сябе. Сакрат
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Наведаць сайт аўтара Yahoo Messenger
Luba

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 16.01.2009
Паведамленні: 268
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 16.05.12 23:57    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю


_________________


Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Kryscina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 23.03.2006
Паведамленні: 9054
Адкуль: Miensk

ПаведамленнеДададзена: 30.05.12 0:57    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Выцемка:
ПРЭС-РЭЛІЗ
акцыі “У СВЕЦЕ ДЗЯЦІНСТВА”, прымеркаванай да Міжнароднага дня абароны дзяцей

1 чэрвеня ў 10.30 у Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры ў рамках сацыяльнай акцыі “У свеце дзяцінства”, прымеркаванай да Міжнароднага дня абароны дзяцей, адбудзецца адкрыццё выставы “Свет вачыма дзяцей” Дзяржаўнай установы “Дзіцячы дом-інтэрнат для дзяцей-інвалідаў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця”.
На выставе будуць прадстаўлены работы творчых майстэрняў згаданай установы розных накірункаў дзейнасці: кераміка, дэкупаж, бісерапляценне, вышыўка, вышываныя іконы, вырабы з прыродных матэрыялаў, разьба па дрэве, выпальванне.
Падчас мерапрыемства прысутныя пазнаёмяцца з гісторыяй дома-інтэрната, убачаць нумары мастацкай самадзейнасці ў выкананні яго выхаванцаў і іх творчыя працы.
Навучэнцы дома-інтэрната разам з майстрамі-настаўнікамі дадуць майстар-класы па стварэнні абярэгаў, роспісе і інш. Наведвальнікі, удзельнікі майстар-класаў, за невялікае ахвяраванне, якое пойдзе на развіццё творчых майстэрняў, змогуць забраць сабе на добры ўспамін зробленую рэч.
Да акцыі далучаюцца Яна Янішчыц, унучка вядомых беларускіх паэтаў Сяргея Панізніка і Яўгеніі Янішчыц, з прэзентацыяй міні-выставы “Мая чароўная планета” і ансамбль эстраданага танца “Чарлі” Дзяржаўнай установы адукацыі “Цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі “Ветразь” г.Мінска”.

Месца правядзення: Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. М.Багдановіча, 13, Траецкае прадмесце).
Кантактныя тэлефоны: (017) 334-56-21.

_________________
Хто хоча зрушыць свет, хай пасуне сябе. Сакрат
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Наведаць сайт аўтара Yahoo Messenger
Natulka




Зарэгістраваны: 16.04.2009
Паведамленні: 43
Адкуль: Нямеччына

ПаведамленнеДададзена: 16.06.12 2:51    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Прабачце, калі ўжо давалі спасылку, зараз амаль 2 ночы, не асілю перачытаць ўсё Упс...
http://www.club5000.of.by/, у кантакце http://vk.com/club_5000
Дзякуй Вам!
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Саня

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 26.05.2010
Паведамленні: 111
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 11.07.12 23:14    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Падобна, што гэтая ініцыятыва вельмі блізкая да тэматыкі сайта dzietki.org:

http://nn.by/?c=ar&i=76555

Арганізатары (blago.chitayka@gmail.com) плануюць наступнае мерапрыемства на 18-е жніўня і будуць радыя дапамозе.
А яшчэ, пры той колькасці творчых, артыстычных, ды, і проста неабыякавых людзей на гэтым форуме, напэўна, мае сэнс падумаць, што яшчэ добрага можна зрабіць у гэтым рэчышчы.

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Kryscina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 23.03.2006
Паведамленні: 9054
Адкуль: Miensk

ПаведамленнеДададзена: 12.07.12 10:05    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Саня, не абмяркоўваючы ініцыятыву і намеры добрасардэчных людзей, маю сумневы, што праз адрас "Блага чытайка" можна зрабіць нешта добрае для беларускіх дзетак. Можа для разанскіх ці пермскіх - так, а для беларускіх - не. Калі чалавек карэнным чынам добрага ад благога не адрознівае, тут трэба яму самому дапамагаць...

_________________
Хто хоча зрушыць свет, хай пасуне сябе. Сакрат
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Наведаць сайт аўтара Yahoo Messenger
Саня

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 26.05.2010
Паведамленні: 111
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 12.07.12 11:29    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Kryscina, у арганізацыі мерапрыемства ўдзельнічаюць і рускамоўныя людзі. На мой погляд, гэта не памяншае вартасці падзеі, што дае дзеткам магчымасць паслухаць беларускіх літаратараў і актораў, пра існаванне якіх менавіта гэтыя дзеткі маглі бы ніколі і не здагадацца.
Таму тыя, каму такая тэматыка цікавая, могуць дапамагчы гэтай ініцыятыве і паспрабаваць зрабіць яе яшчэ лепшай, а могуць арганізаваць свае карысныя для грамадства мерапрыемствы, і тады, трэба верыць, ім таксама з радасцю хто-небудзь дапаможа.

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Kryscina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 23.03.2006
Паведамленні: 9054
Адкуль: Miensk

ПаведамленнеДададзена: 12.07.12 14:45    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Саня, я не абмяркоўваю вартасць падзеі. Я кажу пра тое, што людзі, якія робяць нешта для дзяцей, павінны быць у мільён разоў больш адказныя і ўважлівыя да якасці і зместу сваёй працы. Тое, што магчымае ўспрыняцце іх тэкстаў з пункту гледжання беларускамоўнага чытача-слухача, нават не разглядаецца і не дапускаецца - як мінімум палітнекарэктна. Адрас пошты выбіраўся відавочна з сэнсам. І сэнс гэты - маскоўска-артадаксальны. І гэта абражае.

Я сустракаюся з дзетдомаўскімі дзеткамі часам. Яны лічаць Латвію сталіцай Літвы і не могуць назваць ніводнага беларускага паэта. Ім неабходныя веды, звесткі, дадатковая інфармацыя, сустрэчы, чытанні, уражанні. Але гэта павінна спрыяць іх развіццю, а не дэградацыі, як грамадзянаў Беларусі.

_________________
Хто хоча зрушыць свет, хай пасуне сябе. Сакрат
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Наведаць сайт аўтара Yahoo Messenger
Саня

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 26.05.2010
Паведамленні: 111
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 12.07.12 15:33    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Kryscina, у прыведзенай на НН інфармацыі пра само мерапрыемства я не заўважыў нічога, што спрыяла бы дэградацыі дзяцей як грамадзянаў Беларусі, хутчэй наадварот.

Тым, хто гадуе дзяцей, і так відавочна, што іх выхаванне і навучанне патрабуюць вельмі шмат намаганняў. Як відавочна і тое, што шмат дзяцей недаатрымліваюць і ўвагі, і сустрэч, і чытанняў, і ўражанняў. Паколькі Вы маеце кантакты з дзетдомаўскімі дзеткамі, напэўна, Вам лепей бачна, што і як для іх гарманічнага развіцця могуць зрабіць дабраахвотнікі, таму Вашыя ідэі і прапановы шчыра вітаюцца.

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
CheGirl

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 01.12.2008
Паведамленні: 289
Адкуль: Менск, Чыжоўка

ПаведамленнеДададзена: 14.08.12 17:41    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Спадарства! Дзеткі з дому дзіцёнка №1 з удзячнасцю прымуць у падарунак абутак. Калі ў вас ёсць магчымасць і жаданне дапамагчы ці нейкія пытанні - звяртайцеся:
+375297727095,
+375293978580, Святлана
альбо пішыце ў прыват

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
Kryscina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 23.03.2006
Паведамленні: 9054
Адкуль: Miensk

ПаведамленнеДададзена: 26.11.13 17:27    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

http://infobank.by/infolinebigview/ItemId/4024/default.aspx - беларускамоўныя дзетдомаўскія дзеткі напісалі лісты Дзеду Марозу. Паглядзіце, калі ласка!

Думаю, што прынамсі беларускамоўных кніжак і канцпрыладаў варта перадаць. Хаця, вядома, сапраўдны Святы Мікалай дзеткам быў бы проста цудоўным падарункам

_________________
Хто хоча зрушыць свет, хай пасуне сябе. Сакрат
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Наведаць сайт аўтара Yahoo Messenger
Паказаць паведамленні:   

Распачаць новую тэмуАдказаць на тэмуprinter-friendly view    Спіс форумаў Нашыя дзеткі -> Рознае Часавы пояс: GMT + 3
Пераход да іншай старонкі: « папярэдняя  1, 2, 3, 4, 5, 6, 7, 8  наступная »
Старонка 7 з 8.

 
Перайсці:  
Вы не можаце распачынаць тэмы
Вы не можаце адказваць на паведамленні
Вы не можаце рэдагаваць свае паведамленні
Вы не можаце выдаляць свае паведамленні
Вы не можаце галасаваць у апытанках
Вы можаце далучаць файлы
Вы можаце сцягваць файлы

Падобныя тэмы
 Тэмы   Адказы   Аўтар   Праглядаў   Апошняе паведамленне 
Няма новых паведамленняў Кінапрагляды не для ўсіх 4 Kryscina 11983 12.04.18 2:08
Эдуард Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Новы вершык Веры Бурлак (з яе ласкавага дазволу) 17 Булачка 35816 25.08.14 12:44
Джэці Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Нашае вясельле было незабыўным!!! 199 Kryscina 211902 20.07.13 23:40
Kryscina Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Шукаем робатаў, але не простых і не залатых 4 Птушкі-калібры 15483 6.09.12 1:02
Птушкі-калібры Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Наваградак — ня Леніна, але Міндоўга! 0 Wojsza 18054 8.07.09 9:38
Wojsza Паглядзець апошняе паведамленне
 
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       


Board Security

Каталог TUT.BY Rating All.BY Internet Map