Новае ў блогах
Артыкулы
Форум
Блогі
Фотаальбом
Подпісы да форумаў
Афіша
Паштоўкі
Жывы слоўнік
Наша мапа
Каляндар
Рэгістрацыя
Пошук па форуме
Сябры і Групы
Пашпарт
» Уваход
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       
дабрачыннасць

Пераход да іншай старонкі: 1, 2, 3, 4, 5, 6, 7, 8  наступная » 

Спіс форумаў Нашыя дзеткі » Рознае
 
Аўтар Паведамленне
tasia

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 24.09.2006
Паведамленні: 144

ПаведамленнеДададзена: 18.11.06 22:51    Загаловак паведамлення: дабрачыннасць Адказаць з выцемкаю

Палазіла па саце - не знайшла такой тэмы, але на мой погляд, яна вельмі патрэбная. Вось чаму у мяне і зайшла пра яе размова: мая аднагрупніца спытала ў мяне якой вопраткі ад майго малога і вопраткі для цяжарных, у яе з'явілася новая суседка, жыве з мужам, сям'я зусім кеспка забяспечаная, грошаў хапае толькі на з'ём кватэры да на кой-якую ежу, я аддала ёй тое, што захвалася і паназбірала ў знаёмых - радасці ў будучай мамы не было межы. Такія людзі зрэдку звяртаюцца да спецыяльных службаў, але ім дапамога патрэбна ня меньш, тым больш сціплыя яны з большасці. Ехала на днях у аўтобусе, стаяла побач са мной мама з дзіцём гадоў 2, але дзіцё ледзь не апранута ў дарослую куртку і не замотана замест шапкі шалікам, бачна, што яна не алкагалічка, не наркаманка, але бог-ведай, што ў яе там з жыццём (можа без мужы выхоўвае, сірата ці што іншае - цяжка ўсё ж), і сама саромеецца, але я неяк не падумала падысці, спытаць пра дапамогу. Гэта ж зусім няцяжка: давайце будзем скідваць сюды патрэбнасці тых, каму гэіта патрэбна (па вопыту ведаю, што такіх людзей ведаюць па суседзям, знаёмым) і разам дапамагаць, з сайтам - гэта ня мае абмежаванасцей, а ва ўсіх знойдзёцца ну хоць што аддаць.)))

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
algunia

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 30.09.2006
Паведамленні: 154
Адкуль: Гародня

ПаведамленнеДададзена: 19.11.06 1:42    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Файная тэма...
Магу аддаць каму-небудзь новы пакунак Куранцила - выпила тольки адну таблетку. Мо каму трэ?

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
pink_by

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 24.04.2006
Паведамленні: 1336
Адкуль: Менск-Гомель

ПаведамленнеДададзена: 19.11.06 2:13    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Сп. Зялёная Усьмешка магу толькі напісаць, што магу аддаць. стаіць пакунак дома невялікі таго, што засталося. Толькі ў Менску. Але такіх блізкіх знаёмых, якія б мелі супер патрэбу ў нечым у мяне няма. Сп. Зялёная Усьмешка ды і я вырашыла свой альтруізм прытрымліваць тут... Так што такая прапанова. Магу выкласці спіс адзення і прыкладны ягоны стан, чаго у мяне там ляжыць, а вы можаце (ці нехта іншы) займацца іх размеркаваннем.
Выцемка:

Магу аддаць каму-небудзь новы пакунак Куранцила - выпила тольки адну таблетку. Мо каму трэ?

Вельмі шчасьлівы

_________________
на форуме не бываю. таму калі выпадкова нехта ўсё ж захоча са мной звязацца - прыватная скрыня ці пазначаныя кантакты.

skype pink_by
http://pink-by.livejournal.com/
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Наведаць сайт аўтара Yahoo Messenger MSN MessengerНумар ICQ
tasia

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 24.09.2006
Паведамленні: 144

ПаведамленнеДададзена: 19.11.06 22:35    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

pink_by

А чаму так выказаліся на конт альтруізма?Няўжо лепей каб гэтыя рэчы стаялі ў пылу дома, калі нехта мае ў іх патрэбнасць, можна ж зайсці ў любы аддзел сацыяльнай дапамогі і там з радасцю іх прыбярусь, каб размеркаваць па тым жа шматдзетным сем'ям

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
algunia

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 30.09.2006
Паведамленні: 154
Адкуль: Гародня

ПаведамленнеДададзена: 20.11.06 1:11    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

pink_by,
Выцемка:

магу толькі напісаць, што магу аддаць

ну дык напишыце

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
pink_by

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 24.04.2006
Паведамленні: 1336
Адкуль: Менск-Гомель

ПаведамленнеДададзена: 20.11.06 2:28    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Вельмі шчасьлівы ну вы гэта... мяне не так зразумелі. 1. я раблю націск на слове ТУТ у цытаце пра альтруізм. Перачытайце з іншымі акцэнтамі. 2. Я зараз не ў Менску, дзе ў мяне асноўная база. Можа, нехта заўважыў. 3. У мяне рэчы не ляжаць дома ў пылу Вельмі шчасьлівы амаль што ўсё я раздаю адразу. 4. Калі я вярнуся ў Менск мне будзе не вельмі складана выкласці гэты спіс. Але калі ён будзе адзіны - падаецца глядзецца будзе смешна ці несур'ёзна. Можа, шчэ каго-небудзь заахвоціце? 5. І падумайце, калі б я не хацела чымсьці дапамагчы, я бы проста нічога не адказала. Адкуль у вас вывады пра маё кепскае стаўленне да альтруізма? Зьбянтэжаны
А дарэчы, вы ведаеце, што ў некаторых суполках існуе ўнутраны сэканд? Цікава а для мясцовага народа такі сэканд прымальная ідэя ці дзеці толькі на новых рэчах?

_________________
на форуме не бываю. таму калі выпадкова нехта ўсё ж захоча са мной звязацца - прыватная скрыня ці пазначаныя кантакты.

skype pink_by
http://pink-by.livejournal.com/
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Наведаць сайт аўтара Yahoo Messenger MSN MessengerНумар ICQ
Alina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 06.04.2006
Паведамленні: 3916
Адкуль: Менск, Даўгабродская

ПаведамленнеДададзена: 20.11.06 2:59    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

pink_by,
пачынаць заўсёды трэба зь сябе. Той, хто захоча -- падцягнецца. А ўшчуваньне -- "я-дык заўсёды, а вось іншыя такія разтакія -- ня хочуць" -- справа няўдзячная.

_________________



______________________________
мой тэлефон -- 6616440, мой skype -- alinastefanovic
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
pink_by

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 24.04.2006
Паведамленні: 1336
Адкуль: Менск-Гомель

ПаведамленнеДададзена: 20.11.06 3:06    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Ня ведаю... не бачу, дзе я каго ўшывала. калі вы адчулі сабе ўшытымі тэрмінова звярніцеся ў суд па правох чалавека Сп. Зялёная Усьмешка

_________________
на форуме не бываю. таму калі выпадкова нехта ўсё ж захоча са мной звязацца - прыватная скрыня ці пазначаныя кантакты.

skype pink_by
http://pink-by.livejournal.com/
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Наведаць сайт аўтара Yahoo Messenger MSN MessengerНумар ICQ
Alina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 06.04.2006
Паведамленні: 3916
Адкуль: Менск, Даўгабродская

ПаведамленнеДададзена: 20.11.06 3:14    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

pink_by,
ушчуваньне і ўшываньне -- вельмі розныя рэчы Гыгыгы
а пра слова "тут" мы гаварыць ня будзем, не. гэта я зноўку акцэнты ня так зразумела Вельмі шчасьлівы

А насамрэч, я ня ведаю, ці ёсьць сэнс тут выкладаць сьпісы рэчаў. Калі будзе такая патрэба, і будзе зварот -- "людзі, памажыце!" -- будзе канкрэтная гаворка. А вось так дэкляраваць намеры ня бачу сэнсу.

_________________



______________________________
мой тэлефон -- 6616440, мой skype -- alinastefanovic
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
hormashyki

Вельмі актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 24.05.2006
Паведамленні: 912

ПаведамленнеДададзена: 20.11.06 9:32    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Мне падаецца, сюды ў гэты тэму трэба скідваць што мы можам аддаць таму каму трэба, ці можа хтосьці ведае што з яго знаёмых ці сяброў гэта трэба. Бо рэчы такая штука, калі становіцца іх шмат дома, то гэтае ўжо хлам. Я вось напрыклад не ведала, каму аддаць некаторыя рэчы пасля цяжарнасці, напрыклад малакаатсоснік, і так ці ляжыць, ці можа ўжо выкінула. Так што справа добрая, я думаю з часам будзе карыстацца гэта тэма папулярнасцю. Супер!

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Alina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 06.04.2006
Паведамленні: 3916
Адкуль: Менск, Даўгабродская

ПаведамленнеДададзена: 20.11.06 14:50    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

усё ж такі "падару" і "дабрачыннасьць" -- тэмы розныя. Калі мне сяброўка дае дзіцячыя рэчы пакарыстацца, я не лічу, што яна робіць дабрачыннасьць у адносінах да мяне. я таксама з задавальненьнем даю сябрам пэўныя рэчы -- і зноўку ж, не лічу, што займаюся дабрачыннасьцю.
Таму дабрачыннасьць дабрачыннасьцю (правільна, што ёсьць асобная тэма), а калі проста маеце рэчы, якімі хочаце падзяліцца, прапаную заводзіць асобныя тэмы, тыпу "аддам вопратку на хлопчыка 0-3 мес", "дам пакарыстацца ложачкам" і г.д.

_________________



______________________________
мой тэлефон -- 6616440, мой skype -- alinastefanovic
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
julcik

Адміністратарка


Зарэгістраваны: 15.03.2006
Паведамленні: 7682

ПаведамленнеДададзена: 20.11.06 15:06    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Alina, +1

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
Kryscina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 23.03.2006
Паведамленні: 9054
Адкуль: Miensk

ПаведамленнеДададзена: 20.11.06 16:28    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Паколькі я старэйшая ў вялікай сям'і, то на нашыя рэчы ўжо стаіць чарга прэтэндэнтаў Сп. Зялёная Усьмешка Але тэма карысная. Адзін мой знаёмы, напрыклад, можа аддаць вазок дзіцячы - стары і не самы прэзентабельны, але функцыйны. Можа каму на першы час стане выратаваннем.
Увогуле, тэма створаная - гэта дае надзею тым, каму яна можа спатрэбіцца.
Дарэчы, ёсць яшчэ адна магчымая падтэма "дабрачыннасці": магу аддаць дзіцячаму садку (кнігі, цацкі, кветкі, вазоны, фіранкі, элементы ўнутранага і знешняга дэкору, канцпрылады, матэрыялы для рамонту (калі пасля свайго хатняга засталіся)...)

_________________
Хто хоча зрушыць свет, хай пасуне сябе. Сакрат
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Наведаць сайт аўтара Yahoo Messenger
Мінак







ПаведамленнеДададзена: 20.11.06 16:35    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

А у мяне мамон у сямейным жыцьці вырас і цяпер шмат дарослай вопраткі магу аддаць ці памяняцца на большую. Дарослым жа таксама трэба ў нечым хадзіць.
Угару
Kryscina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 23.03.2006
Паведамленні: 9054
Адкуль: Miensk

ПаведамленнеДададзена: 20.11.06 16:38    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Можа давайце так:
спіс рэчай з кароткімі характарыстыкамі -- кантакты --- умовы вывазу

_________________
Хто хоча зрушыць свет, хай пасуне сябе. Сакрат
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Наведаць сайт аўтара Yahoo Messenger
Паказаць паведамленні:   

Распачаць новую тэмуАдказаць на тэмуprinter-friendly view    Спіс форумаў Нашыя дзеткі -> Рознае Часавы пояс: GMT + 3
Пераход да іншай старонкі: 1, 2, 3, 4, 5, 6, 7, 8  наступная »
Старонка 1 з 8.

 
Перайсці:  
Вы не можаце распачынаць тэмы
Вы не можаце адказваць на паведамленні
Вы не можаце рэдагаваць свае паведамленні
Вы не можаце выдаляць свае паведамленні
Вы не можаце галасаваць у апытанках
Вы можаце далучаць файлы
Вы можаце сцягваць файлы

Падобныя тэмы
 Тэмы   Адказы   Аўтар   Праглядаў   Апошняе паведамленне 
Няма новых паведамленняў Кінапрагляды не для ўсіх 4 Kryscina 12083 12.04.18 2:08
Эдуард Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Новы вершык Веры Бурлак (з яе ласкавага дазволу) 17 Булачка 36036 25.08.14 12:44
Джэці Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Нашае вясельле было незабыўным!!! 199 Kryscina 212991 20.07.13 23:40
Kryscina Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Шукаем робатаў, але не простых і не залатых 4 Птушкі-калібры 15555 6.09.12 1:02
Птушкі-калібры Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Наваградак — ня Леніна, але Міндоўга! 0 Wojsza 18115 8.07.09 9:38
Wojsza Паглядзець апошняе паведамленне
 
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       


Board Security

Каталог TUT.BY Rating All.BY Internet Map