Новае ў блогах
Артыкулы
Форум
Блогі
Фотаальбом
Подпісы да форумаў
Афіша
Паштоўкі
Жывы слоўнік
Наша мапа
Каляндар
Рэгістрацыя
Пошук па форуме
Сябры і Групы
Пашпарт
» Уваход
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       
Любімая кавярня

Пераход да іншай старонкі: « папярэдняя  1, 2, 3, 4, 5, 6  наступная » 

Спіс форумаў Нашыя дзеткі » Давайце знаёміцца і сустракацца!
 

Часьцей за ўсё я хаджу ў кавярні для
сяброўскае сустрэчы
64%
 64%  [ 22 ]
ранішняй філіжанкі кавы
2%
 2%  [ 1 ]
адзначэньня важнай падзеі ў вялікай кампаніі
0%
 0%  [ 0 ]
танцаў і скокаў
0%
 0%  [ 0 ]
"назюзюкацца"
2%
 2%  [ 1 ]
рамантычнай вячэры
5%
 5%  [ 2 ]
сямейнага абеду
5%
 5%  [ 2 ]
проста паесьці
17%
 17%  [ 6 ]
Галасоў :34

Аўтар Паведамленне
Tanya

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 28.04.2006
Паведамленні: 1921
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 3.04.07 12:47    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Кавярня "Ферзь" у Музычным завулку каля амбасады Чэхіі. Добра пасядзець пагаманіць. Гарбата ці кава з торцікамі, ці піва з арэшкамі. Ёсьць салаткі і бутэрброды. Там НЕ ПАЛЯЦЬ.

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
julcik

Адміністратарка


Зарэгістраваны: 15.03.2006
Паведамленні: 7682

ПаведамленнеДададзена: 3.04.07 17:57    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Tanya, ваў. Варта схадзіць. Там ўвогуле прыгожы куточак гораду

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
Алена

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 01.01.2007
Паведамленні: 311
Адкуль: г. Менск

ПаведамленнеДададзена: 3.04.07 20:10    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Вялікі дзякуй усім! Так уважліва ўжо даўно нічога не чытала! Вельмі люблю смачна паесьці. відаць, гэта будзе мой любімы форум.

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
Palina007

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 02.03.2007
Паведамленні: 2291
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 7.04.07 23:41    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Кавярня "НАЛІБОКІ" на вул. Кульман, недалёка ад вул. Я.Коласа. Утульнае месца, невялікія кошты. Ёсць асобная зала для тых, хто не паліць. julcik, жывых музыкаў я там не заўважыла Вельмі шчасьлівы Нежывых, дарэчы, таксама.
Інтэр'ер кавярні болей падыходзіць для ўрачыстай вячэры (калі там яшчэ нічога не змянілася), чым для хуткага абеду.

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
Kryscina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 23.03.2006
Паведамленні: 9054
Адкуль: Miensk

ПаведамленнеДададзена: 8.04.07 20:47    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Выцемка:

julcik, жывых музыкаў я там не заўважыла Нежывых, дарэчы, таксама.

А я там заўважыла празмерна жывых клоўнаў: любімая фраза на працягу вечара была "Ё-маё". Безумоўна, яе вывучылі дзеці. У якасці забавак маляўкам ад трох да пяці прапаноўвалі паспяваць Чорны бумер, пафатаграфавацца для вокладак глянцавых выданняў...
Карацей, жывыя клоўны горш за жывую музыку Злы Міргаю

_________________
Хто хоча зрушыць свет, хай пасуне сябе. Сакрат
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Наведаць сайт аўтара Yahoo Messenger
Tanya

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 28.04.2006
Паведамленні: 1921
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 9.04.07 15:01    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Выцемка:

Карацей, жывыя клоўны горш за жывую музыку

Выснова: трэба прыходзіць са сваімі клоунамі. Блазан
Клоуны, здаецца, толькі ў салодкіх Налібоках, і тое падчас дзіцячых сьвятаў. Так што не пужайцеся. І там вельмі смачныя торты.

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
julcik

Адміністратарка


Зарэгістраваны: 15.03.2006
Паведамленні: 7682

ПаведамленнеДададзена: 9.04.07 16:28    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Palina007, а я бачыла там музыкаў. і яшчэ ў іх адзін уваход - проста у залю для тых хто паліць направа, а хто ня паліць - налева. Вынік: у залі для тых хто ня паліць таксама можна сякеру вешаць.

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
Alenka

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 28.04.2006
Паведамленні: 2261
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 9.04.07 23:22    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Мы зараз шукаем месца, дзе можна было б адзначыць дзень народзінаў маёй мамы (невялікай кампаніяй, з дзіцём). Брат настойвае на рэстарацыі, я ж спрабую выбраць кавярню. Сёньня з Алесем пайшлі на выведку ў “Мон Кафэ”. Папрасіліся ў залю для тых, хто ня паліць, былі там адны (плюс кавярні). Сабе замовіла нешта з абедзеннага мэню, Алесь жа выбраў “Гняздо кураняці Цыпы” зь дзіцячага мэню (наяўнасьць дзіцячага мэню – таксама плюс кавярні). Праз 15 хвілінаў прынесьлі салатку і сок, пасьля стравы для мяне. А вось замоўленае “Гняздо” зьявілася толькі праз 38 (!) хвілінаў, увесь гэты час давялося забаўляць дзіця і карміць яго блінам са сваёй талеркі. Як кажа наш тата, птушка б гняздо хутчэй зьвіла. Сп. Зялёная Усьмешка
Карацей, не задаволіў мяне такі сэрвіс. Хаця стравы былі смачныя, наступны раз лепш пад’едзем прыпынак да “Кароны” і пойдзем у “Піт Стоп”. Маёй любімай кавярняй “Мон Кафэ” ня будзе.
P.S. Для цікаўных расказваю, што “Гняздо кураняці Цыпы” – гэта насыпаныя на талерцы вараныя спагеці, зьмяшаныя зь нейкім сьметанкова-сырным соўсам. Зьверху ляжыць некалькі сьцяблінак пятрушкі і сядзіць “кураня” (варанае перапялінае яйка, у якім з моркаўкі зроблены грабенчык). Алесь еў гэты цуд з задавальненьнем, хаця з даўгімі макаронінамі і давялося пазмагацца… Прыгатаваць такую страву на дзіцячы дзень народзінаў – лёгкая справа.
P.P.S. Кошты ў “Мон Кафэ” немаленькія…

_________________


Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Palina007

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 02.03.2007
Паведамленні: 2291
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 30.07.07 23:03    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

У "Старым горадзе" (вул. Багдановіча, Траецкае прадмесце) прапануюць мядовы квас у гліняных кубках Сьмешка Скажу адразу - смак квасу падабаецца не ўсім, крыху адрозны ад звыклага. Праўда, там паляць, але зараз, пакуль лета, функцыянуе пляцоўка са столікамі на свежым паветры.

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
Kryscina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 23.03.2006
Паведамленні: 9054
Адкуль: Miensk

ПаведамленнеДададзена: 4.08.07 0:29    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Хто што чуў пра рэстаран "Савецкі"?

_________________
Хто хоча зрушыць свет, хай пасуне сябе. Сакрат
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Наведаць сайт аўтара Yahoo Messenger
Kryscina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 23.03.2006
Паведамленні: 9054
Адкуль: Miensk

ПаведамленнеДададзена: 4.03.08 21:12    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Апошнім часам стала рэгулярнай наведвальніцай рэстарацыі "Скіф", што каля Парку з горкамі, на месцы былой крамы "Жако". Вельмі падабаецца: утульна, смачна, проста супер! Я люблю курыцу ў арэхавым соўсе і бульбяныя кракеты, разнастайныя гарбаткі ў імбрычках, асабліва ліпавую. Напярэдадні Масленіцы ёсць асобнае бліннае меню. Бліны з мёдам - проста песня!
З мінусаў - няма асобнай залі для непалёнцаў. Але кандыцыянаванне добрае, цыгарэтны дым не замінае, нават калі паляць за суседнім столікам.
Яшчэ адзін важны паказнік - стаўленне да дзяцей. Мірон там ахвотна есць і суп, і бульбу, і рыбу, і шмат чаго яшчэ. Афіцыянты ў яго асобна распытваюць, што ён любіць і што будзе есці, ад такога гонару ён сапраўды потым добра ўсё спажывае. Яшчэ там шмат рыцараў і іхнай зброі, Мірон блукаў па ўсіх залях і разглядаў. Афіцыянт ціхенька назіраў за ім, а я спакойна абедала.
Ну і любімы тэставы пакойчык - прыбіральня. Таксама на вышэйшым узроўні: густоўна, зручна, чыста, усё неабходнае ёсць.
Па коштах: паўнавартасны абед на дваіх - каля 40 тысячаў (але гэта з улікам зніжак у абедзены час).

_________________
Хто хоча зрушыць свет, хай пасуне сябе. Сакрат
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Наведаць сайт аўтара Yahoo Messenger
наталька

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 14.05.2006
Паведамленні: 4353
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 5.03.08 13:04    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Файнае мейсца! Мы там былі на навагоднім карпаратыўчыку. Вельмі прыгожа і стылёва. Кухня -- ф'южн. А яшчэ там ёсьць заля з пледамі, што выходзіць на вуліцу.

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Нумар ICQ
Juan

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 13.10.2006
Паведамленні: 1527
Адкуль: Miensk

ПаведамленнеДададзена: 7.03.08 11:09    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Выцемка:

З мінусаў - няма асобнай залі для непалёнцаў. Але кандыцыянаванне добрае, цыгарэтны дым не замінае, нават калі паляць за суседнім столікам.

...zatoje u chacie usia vopratka (da majtkou Упс... ) hetak smiardzic!.. Афігець-застрэліцца!

_________________
Ars longa, vita brevis!
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Kryscina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 23.03.2006
Паведамленні: 9054
Адкуль: Miensk

ПаведамленнеДададзена: 18.07.12 21:40    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Кожны чацвер і суботу ў рэстаране Камяніца праводзяцца танцы разам з акторамі тэатра старадаўняй культуры «Яварына». А па пятніцах для аматараў народнай музыкі выступае этнічны калектыў.

_________________
Хто хоча зрушыць свет, хай пасуне сябе. Сакрат
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Наведаць сайт аўтара Yahoo Messenger
hormashyki

Вельмі актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 24.05.2006
Паведамленні: 912

ПаведамленнеДададзена: 19.07.12 8:24    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

СПЯВАЮЧЫЯ ФАНТАНЫ, вул. Кастрычніцкая, 5, што каля КЗ МІНСК. Нармалёвы інтэр'ер, кожны вечар джазавая музыка, бываюць асобныя канцэрты гуртоў. Ежа спадабалася, кошты вышэй за сярэднія. Лічу, што лепей усё ж такі сюды хадзіць калі цёпла, хаця ў залі не адчуваецца калі на вуліцы непагадзь.

People's, вул. Кальварыйская, 1, каля ст.м. Фрунзенская. Раней было мяню цікавейшае, але пасля крызісу яны сапрасаліся, ўрэзалі яго і прыбралі сушы. Залі для непалячых няма здаецца, але дзейнічае вентыляцыя. Сярэднія кошты.

Limoncello, вул. Б. Хмяльніцкага, 7, за кінатэатрам Кастрычнік. Італьянская рэстарацыя, дзе ўвечары сядзіць шмат студэнтаў, ёсць заля для непалячых. Лепей тут заказваць італьянскія стравы, усе астатнія можа нават жадаюць быць лепшымі. Кошты сярэднія. У летнія часы працуе вылікая адкрытая пляцоўка, калі трэба выносяць пледы.

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Паказаць паведамленні:   

Распачаць новую тэмуАдказаць на тэмуprinter-friendly view    Спіс форумаў Нашыя дзеткі -> Давайце знаёміцца і сустракацца! Часавы пояс: GMT + 3
Пераход да іншай старонкі: « папярэдняя  1, 2, 3, 4, 5, 6  наступная »
Старонка 5 з 6.

 
Перайсці:  
Вы не можаце распачынаць тэмы
Вы не можаце адказваць на паведамленні
Вы не можаце рэдагаваць свае паведамленні
Вы не можаце выдаляць свае паведамленні
Вы не можаце галасаваць у апытанках
Вы можаце далучаць файлы
Вы можаце сцягваць файлы

Падобныя тэмы
 Тэмы   Адказы   Аўтар   Праглядаў   Апошняе паведамленне 
Няма новых паведамленняў Калі адпускаць на вуліцу аднаго? 48 Volja 61300 31.05.16 22:17
гануля-мамуля Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў [ Апытанка ] Калі пры вас б'юць дзяцей 56 julcik 90490 29.11.10 18:38
mama Halja Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Гурток "Ветахі" 42 pink_by 88127 27.09.10 2:38
pink_by Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Калі аддаваць дзіця ў школу? 134 Тэлевіталь 176728 30.10.09 0:51
momto4 Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Калі чужыя выхоўваюць тваё дзіця? 7 stasia 35263 29.10.07 11:37
momto4 Паглядзець апошняе паведамленне
 
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       


Board Security

Каталог TUT.BY Rating All.BY Internet Map