|
|
Аўтар |
Паведамленне |
julcik
Адміністратарка

Зарэгістраваны: 15.03.2006 Паведамленні: 7682
|
|
Як вы лічыце, з чаго лепей рабіць падлогу ў спальні і дзіцячым пакоі? Варыянты: ламінат, паркет, паркетная дошка, проста дошкі. _________________
 |
|
Угару |
|
|
Volha
Свой чалавек
Зарэгістраваны: 24.04.2006 Паведамленні: 3955 Адкуль: Менск-Мінск
|
|
Калі ёсць выбар - проста дошкі. ІМГА. _________________
 |
|
Угару |
|
|
Kryscina
Свой чалавек

Зарэгістраваны: 23.03.2006 Паведамленні: 9054 Адкуль: Miensk
|
|
Проста таму што мне так больш падабаецца. Чыста візуальна і на дадзены момант. А што рэкамендуюць прафесіяналы-будуўнікі і дызайнеры? А Фэн-шуй? _________________ Хто хоча зрушыць свет, хай пасуне сябе. Сакрат |
|
Угару |
|
|
julcik
Адміністратарка

Зарэгістраваны: 15.03.2006 Паведамленні: 7682
|
|
Не паверыце - і мне болей за ўсё падабюцца проста дошкі.
Але як высьветлілася іх трэба 3 месяцы дзесьці сушыць, прычым у памяшканьні большым за тое. куды класьці. А яшчэ іх трэба класьці на лагі - узровень падлогі падымецца - то бок трэба па ўсёй кватэры...  _________________
 |
|
Угару |
|
|
наталька
Свой чалавек

Зарэгістраваны: 14.05.2006 Паведамленні: 4353 Адкуль: Менск
|
|
У нас ляжыць ламінат. Танны з дарагіх. Глядзіцца прыгожа, але паклалі яго няслушна, і ён трохі уздыбіўся. Так што мусяць класці вельмі добрыя адмыслоўцы!!! _________________
 |
|
Угару |
|
|
algunia
Актыўны ўдзельнік
Зарэгістраваны: 30.09.2006 Паведамленні: 154 Адкуль: Гародня
|
|
дык можна купіць сухую дошку...
Есць сухая, а есць і не.
Дык другую трэ сушыць у спецмашынах-сушылках, інакш яе павядзе..
Муж проста дрэвам займаўся - па-гэтаму і ведаю.
А наконт падняцця - дык можна ж зрабіцьнейкі прыгожы пераход.
Напрыклад, паркет трэ лажыць на роўную падлогу - трэ рабіць так званую сцяжку. Таксама ўзровень падлогі будзе мяняцца  _________________
 |
|
Угару |
|
|
julcik
Адміністратарка

Зарэгістраваны: 15.03.2006 Паведамленні: 7682
|
|
algunia, сухую дошку (то бок дошку прамысловай сушкі, як яны пішуць - мабыць як раз з гэтых машын) трэба яшчэ сушыць. Нават паркет сушыць трэба, а не адразу класьці
наталька, а якой фірмы і якой класы ламінат?
Каб не дыбіўся там зазоры пад плінтусамі пакідаюць. Шмат хто кладзе сам - галоўнае дакладна выконваць інструкцыю - нічога не дыбіцца... _________________
 |
|
Угару |
|
|
algunia
Актыўны ўдзельнік
Зарэгістраваны: 30.09.2006 Паведамленні: 154 Адкуль: Гародня
|
|
julcik, муж кажа, што не трэ сушыць  _________________
 |
|
Угару |
|
|
julcik
Адміністратарка

Зарэгістраваны: 15.03.2006 Паведамленні: 7682
|
|
algunia, не хачу спрачацца з Вашым мужам, але нават экспрэс-аналіз інтэрнэт форумаў кажа пра тое,што сушыць трэба - бо ў людзей, якія ня сушаць, выходзяць шчыліны.
Нават паркет і паркетную дошку лепей падсушыць хоць пару тыдняў. _________________
 |
|
Угару |
|
|
algunia
Актыўны ўдзельнік
Зарэгістраваны: 30.09.2006 Паведамленні: 154 Адкуль: Гародня
|
|
можа і так....  мы не сушылі...... _________________
 |
|
Угару |
|
|
julcik
Адміністратарка

Зарэгістраваны: 15.03.2006 Паведамленні: 7682
|
|
algunia, http://www.lesmir.ru/art2.html
"Все применяемые материалы должны пройти "акклиматизацию" в помещении в течении как минимум трех недель. Влажность применяемых материалов должна составлять 6-10%, предельно допустимым считается значение в 12%." _________________
 |
|
Угару |
|
|
Kryscina
Свой чалавек

Зарэгістраваны: 23.03.2006 Паведамленні: 9054 Адкуль: Miensk
|
|
julcik, algunia, трэба высветліць, чый дарадца бліжэй да хіміі (у сэнсе навукі  ) _________________ Хто хоча зрушыць свет, хай пасуне сябе. Сакрат |
|
Угару |
|
|
Alenka
Свой чалавек

Зарэгістраваны: 28.04.2006 Паведамленні: 2261 Адкуль: Менск
|
|
У нас падлога з дошак, пакладзеная яшчэ ў 1975 г. Зараз у адным пакоі зрабілі зь яе люксовую штуку - зьнялі старую фарбу, зарабілі шчыліны, пакрылі лакам. На мой погляд, гэта лепш, чымся лямінат. Галоўная перавага над лямінатам - натуральнае дрэва, а не плястык, які невядома што вылучае. Таму для спальні, для дзіцячага пакою ў нас будзе толькі дошка, а для калідора (нежылое памяшканьне) плянуем лямінат.
Глядзіцца падлога з дошак гэтак жа прыгожа, як лямінат. Яна цудоўна мыецца і нясьлізкая. Калі каму цікава, зьмяшчу фотку.
А лямінат, калі яго няправільна пакласьці, пасьля суседзям будзе перашкаджаць... У нас суседзі нешта заашчадзілі, цяпер на іх скаргі ў міліцыю пішуць, бо, калі нават сабака прабягае па лямінаце, суседзі зьнізу спаць ня могуць. А што будзе, калі дзіця пабяжыць... _________________
 |
|
Угару |
|
|
algunia
Актыўны ўдзельнік
Зарэгістраваны: 30.09.2006 Паведамленні: 154 Адкуль: Гародня
|
|
julcik, прышпільна......  _________________
 |
|
Угару |
|
|
algunia
Актыўны ўдзельнік
Зарэгістраваны: 30.09.2006 Паведамленні: 154 Адкуль: Гародня
|
|
ну я пра 6 адсоткаў ці 12 . як жа высвятліць колькі іх у хатніх умовах?
Я да таго, што нам прывезлі дошку - мы яе палажылі.. і ўсе...
Вось зараз паркет будзем у пакоі нашым лажыць...
І вогуле я за натуральныя матэрыялы.... дошка там, паркет, бо для мяне лямінат - гэта як папера.. там жа іклей дададзены, і мыць іх трэ асцярожна ну і г.д.
Але гэта я так думаю...  _________________
 |
|
Угару |
|
|
|