Новае ў блогах
Артыкулы
Форум
Блогі
Фотаальбом
Подпісы да форумаў
Афіша
Паштоўкі
Жывы слоўнік
Наша мапа
Каляндар
Рэгістрацыя
Пошук па форуме
Сябры і Групы
Пашпарт
» Уваход
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       
З чаго зрабіць падлогу?

Пераход да іншай старонкі: 1, 2  наступная » 

Спіс форумаў Нашыя дзеткі » Хатняе
 
Аўтар Паведамленне
julcik

Адміністратарка


Зарэгістраваны: 15.03.2006
Паведамленні: 7682

ПаведамленнеДададзена: 14.11.06 14:01    Загаловак паведамлення: З чаго зрабіць падлогу? Адказаць з выцемкаю

Як вы лічыце, з чаго лепей рабіць падлогу ў спальні і дзіцячым пакоі? Варыянты: ламінат, паркет, паркетная дошка, проста дошкі.

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
Volha

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 24.04.2006
Паведамленні: 3954
Адкуль: Менск-Мінск

ПаведамленнеДададзена: 14.11.06 16:27    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Калі ёсць выбар - проста дошкі. ІМГА.

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Kryscina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 23.03.2006
Паведамленні: 9054
Адкуль: Miensk

ПаведамленнеДададзена: 14.11.06 16:52    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Выцемка:

проста дошкі

Супер! Проста таму што мне так больш падабаецца. Вельмі шчасьлівы Чыста візуальна і на дадзены момант. А што рэкамендуюць прафесіяналы-будуўнікі і дызайнеры? А Фэн-шуй?

_________________
Хто хоча зрушыць свет, хай пасуне сябе. Сакрат
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Наведаць сайт аўтара Yahoo Messenger
julcik

Адміністратарка


Зарэгістраваны: 15.03.2006
Паведамленні: 7682

ПаведамленнеДададзена: 14.11.06 23:25    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Не паверыце - і мне болей за ўсё падабюцца проста дошкі.

Але як высьветлілася іх трэба 3 месяцы дзесьці сушыць, прычым у памяшканьні большым за тое. куды класьці. А яшчэ іх трэба класьці на лагі - узровень падлогі падымецца - то бок трэба па ўсёй кватэры... Афігець-застрэліцца!

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
наталька

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 14.05.2006
Паведамленні: 4353
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 15.11.06 0:02    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

У нас ляжыць ламінат. Танны з дарагіх. Глядзіцца прыгожа, але паклалі яго няслушна, і ён трохі уздыбіўся. Так што мусяць класці вельмі добрыя адмыслоўцы!!!

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Нумар ICQ
algunia

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 30.09.2006
Паведамленні: 154
Адкуль: Гародня

ПаведамленнеДададзена: 15.11.06 0:04    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

дык можна купіць сухую дошку...
Есць сухая, а есць і не.
Дык другую трэ сушыць у спецмашынах-сушылках, інакш яе павядзе..
Муж проста дрэвам займаўся - па-гэтаму і ведаю.
А наконт падняцця - дык можна ж зрабіцьнейкі прыгожы пераход.
Напрыклад, паркет трэ лажыць на роўную падлогу - трэ рабіць так званую сцяжку. Таксама ўзровень падлогі будзе мяняцца Сьмешка

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
julcik

Адміністратарка


Зарэгістраваны: 15.03.2006
Паведамленні: 7682

ПаведамленнеДададзена: 15.11.06 0:17    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

algunia, сухую дошку (то бок дошку прамысловай сушкі, як яны пішуць - мабыць як раз з гэтых машын) трэба яшчэ сушыць. Нават паркет сушыць трэба, а не адразу класьці

наталька, а якой фірмы і якой класы ламінат?

Каб не дыбіўся там зазоры пад плінтусамі пакідаюць. Шмат хто кладзе сам - галоўнае дакладна выконваць інструкцыю - нічога не дыбіцца...

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
algunia

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 30.09.2006
Паведамленні: 154
Адкуль: Гародня

ПаведамленнеДададзена: 15.11.06 0:23    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

julcik, муж кажа, што не трэ сушыць Я ў шоку!

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
julcik

Адміністратарка


Зарэгістраваны: 15.03.2006
Паведамленні: 7682

ПаведамленнеДададзена: 15.11.06 0:27    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

algunia, не хачу спрачацца з Вашым мужам, але нават экспрэс-аналіз інтэрнэт форумаў кажа пра тое,што сушыць трэба - бо ў людзей, якія ня сушаць, выходзяць шчыліны.
Нават паркет і паркетную дошку лепей падсушыць хоць пару тыдняў.

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
algunia

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 30.09.2006
Паведамленні: 154
Адкуль: Гародня

ПаведамленнеДададзена: 15.11.06 0:31    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

можа і так.... Сьмешка мы не сушылі......

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
julcik

Адміністратарка


Зарэгістраваны: 15.03.2006
Паведамленні: 7682

ПаведамленнеДададзена: 15.11.06 1:20    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

algunia, http://www.lesmir.ru/art2.html
"Все применяемые материалы должны пройти "акклиматизацию" в помещении в течении как минимум трех недель. Влажность применяемых материалов должна составлять 6-10%, предельно допустимым считается значение в 12%."

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
Kryscina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 23.03.2006
Паведамленні: 9054
Адкуль: Miensk

ПаведамленнеДададзена: 15.11.06 13:27    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

julcik, algunia, трэба высветліць, чый дарадца бліжэй да хіміі (у сэнсе навукі Міргаю )

_________________
Хто хоча зрушыць свет, хай пасуне сябе. Сакрат
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Наведаць сайт аўтара Yahoo Messenger
Alenka

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 28.04.2006
Паведамленні: 2261
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 16.11.06 1:28    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

У нас падлога з дошак, пакладзеная яшчэ ў 1975 г. Зараз у адным пакоі зрабілі зь яе люксовую штуку - зьнялі старую фарбу, зарабілі шчыліны, пакрылі лакам. На мой погляд, гэта лепш, чымся лямінат. Галоўная перавага над лямінатам - натуральнае дрэва, а не плястык, які невядома што вылучае. Таму для спальні, для дзіцячага пакою ў нас будзе толькі дошка, а для калідора (нежылое памяшканьне) плянуем лямінат.

Глядзіцца падлога з дошак гэтак жа прыгожа, як лямінат. Яна цудоўна мыецца і нясьлізкая. Калі каму цікава, зьмяшчу фотку.

А лямінат, калі яго няправільна пакласьці, пасьля суседзям будзе перашкаджаць... У нас суседзі нешта заашчадзілі, цяпер на іх скаргі ў міліцыю пішуць, бо, калі нават сабака прабягае па лямінаце, суседзі зьнізу спаць ня могуць. А што будзе, калі дзіця пабяжыць...

_________________


Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
algunia

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 30.09.2006
Паведамленні: 154
Адкуль: Гародня

ПаведамленнеДададзена: 16.11.06 1:31    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

julcik, прышпільна...... Вельмі шчасьлівы

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
algunia

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 30.09.2006
Паведамленні: 154
Адкуль: Гародня

ПаведамленнеДададзена: 16.11.06 1:55    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

ну я пра 6 адсоткаў ці 12 . як жа высвятліць колькі іх у хатніх умовах?
Я да таго, што нам прывезлі дошку - мы яе палажылі.. і ўсе...
Вось зараз паркет будзем у пакоі нашым лажыць...
І вогуле я за натуральныя матэрыялы.... дошка там, паркет, бо для мяне лямінат - гэта як папера.. там жа іклей дададзены, і мыць іх трэ асцярожна ну і г.д.
Але гэта я так думаю... Вельмі шчасьлівы

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
Паказаць паведамленні:   

Распачаць новую тэмуАдказаць на тэмуprinter-friendly view    Спіс форумаў Нашыя дзеткі -> Хатняе Часавы пояс: GMT + 3
Пераход да іншай старонкі: 1, 2  наступная »
Старонка 1 з 2.

 
Перайсці:  
Вы не можаце распачынаць тэмы
Вы не можаце адказваць на паведамленні
Вы не можаце рэдагаваць свае паведамленні
Вы не можаце выдаляць свае паведамленні
Вы не можаце галасаваць у апытанках
Вы можаце далучаць файлы
Вы можаце сцягваць файлы

Падобныя тэмы
 Тэмы   Адказы   Аўтар   Праглядаў   Апошняе паведамленне 
Няма новых паведамленняў Дзе зрабіць экспертызу вады? 4 Kryscina 6290 14.11.12 20:54
Kryscina Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Як лепей шукаць кватэру? 23 наталька 15851 25.04.12 17:42
Kryscina Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў [ Апытанка ] Як зрабіць гэты сайт лепей? 144 julcik 169261 11.10.11 8:27
julcik Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Бацькі рускамоўныя - што лепей рабіць? 29 SunKa 40207 18.02.09 3:37
Lisa Паглядзець апошняе паведамленне
Гэтая тэма зачыненая, вы не можаце адказваць і рэдагаваць паведамленні. [ Апытанка ] Беларускамоўныя садкі (групы і г.д.) 394 pink_by 262801 28.12.08 20:04
julcik Паглядзець апошняе паведамленне
 
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       


Board Security

Каталог TUT.BY Rating All.BY Internet Map