Новае ў блогах
Артыкулы
Форум
Блогі
Фотаальбом
Подпісы да форумаў
Афіша
Паштоўкі
Жывы слоўнік
Наша мапа
Каляндар
Рэгістрацыя
Пошук па форуме
Сябры і Групы
Пашпарт
» Уваход
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       
Завяршэнне ГВ

 

Спіс форумаў Нашыя дзеткі » Кансультацыі па ГВ
 
Аўтар Паведамленне
Kotka

Вельмі актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 22.02.2007
Паведамленні: 587
Адкуль: Менск, Паўднёвы Захад

ПаведамленнеДададзена: 27.10.09 21:53    Загаловак паведамлення: Завяршэнне ГВ Адказаць з выцемкаю

Вітаю, Вольга.

Янулі ўжо хутка 2 гады і 11 месяцаў. Прыкладаецца перад дзённым і ночным сном, зубы ўсе, есць усё. Як правільна завяршыць ГВ, каб не нашкодзіць ні сабе, ні дзіцяці?

_________________


Мой тэлефон 5872619 (Velcom)
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
Ольга Бабаян




Зарэгістраваны: 11.09.2009
Паведамленні: 16
Адкуль: Полоцк

ПаведамленнеДададзена: 28.10.09 20:40    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Добры вечар, Kotka!

Калі вам усе яшчэ падабаецца карміць, то вы можаце смела працягваць да самазавяршэння, г.з. што дзіця само перастане нават успамінаць пра грудзь, але гэта адбываецца часцей за ўсе пасля 3,5 гадоў. Першымі знікаюць дзенныя прыкладванні, у тым ліку і на сон, апошнімі - начныя або перадранішнія прыкладванні.
Самазавяршэнне - найлепшы варыянт і для дзіця і для маці, бо грудзь праходзіць поўны цыкл кармлення і абнаўляецца, а ў дзіцяці пад матчынай аховай паспявае сфармавацца паўнацэнны імунітэт.

Калі вы ўжо стаміліся, а гэта таксама можа быць, то можна крыху падштурхнуць дзіця да завяршэння. Але спачатку трэба высветліць, ці гатовы да гэтага ваша грудзь і дзіце.

Раю вам прачытаць наступныя артыкулы:
http://detstvo-m.narod.ru/information/mama/otluchenie1.html
http://detstvo-m.narod.ru/information/mama/otluchenie.html
http://detstvo-m.narod.ru/information/mama/vremia.html

Калі вы абедзьве гатовы, то спачатку паступова ўбіраюцца прыкладванні на дзенны сон, потым на начны, і апошні этап - перадранішнія прыкладванні. Было б ідэальна, каб на дзенны сон вы наогул адсутнічалі дома, ці дзяця спала б у дзіцячым садзе. Калі ўкладваеце спаць днём толькі вы, то дзіця гатовае да завяршэння згаджаецца засынаць без грудзі, з казкай ці песенкай. Калі не - рана! Чакаем... Або шукаем таго, хто будзе ўкладваць днем замест вас.

Наступны этап: на ноч укладваць можа тата з казкай, або хто іншы, калі жывяце з бацькамі.

Заўседы майце пад рукой стакан з вадой, каб запіць сісю, або выпіць вады наогул замест яе. Хутка дзіця пачне замест грудзі піць ваду ці іншую вадкасць. Важна многа даваць піць.

Калі вы пабачыце пасля першых крокаў да завяршэння, што нешта ў паводзінах дзіця змянілася ў дрэнны бок, або пачала смактаць пальцы, адступаеце на крок назад, або зусім усе вяртаеце як было - яна яшчэ не гатова.

Прапаную вам наведаць сустрэчу кормячых матуль 4 лістапада (серада) на тэму: «Оптимальная разница между детьми. Ждём пополнения в семействе». Там абавязкова будуць размовы пра завяршэнне кармлення старэйшага дзіця. Як раз для вас!

Поспехаў вам!
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Наведаць сайт аўтара
Kotka

Вельмі актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 22.02.2007
Паведамленні: 587
Адкуль: Менск, Паўднёвы Захад

ПаведамленнеДададзена: 28.10.09 23:29    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Вольга,

Дзякуй за запрашэнне, пастараюся быць.

Так, я ўжо трошкі стамілася ад кармлення, а больш за ўсё хочацца выспацца Сьмешка Але, відаць, Яначка яшчэ не гатовая да адлучэння, да таго ж мне няма з кім пакідаць яе на дзенны сон. Так што буду чакаць самаадлучэння і паціху падштурхоўваць.

Мяне насцярожвае, што ў адным з артыкулаў, на каторыя вы далі спасылкі, сярод прыкметаў інвалюцыі пералічваецца пагаршэнне здароўя маці:

Выцемка:
меняется состояние здоровья кормящей женщины. У одних «летят» зубы, ногти, волосы - не спасают никакие витамины и кальциевые добавки! У других начинаются постоянные вялотекущие простуды, из которых организму будто бы не хватает сил вылезти. У третьих появляется болезненность сосков, как при начале кормления. Это наступает не постепенно, а вдруг, сразу.


Згадзіцеся, што ўсё гэта вельмі непрыемна. Здаровыя зубы мне яшчэ спатрэбяцца Сьмешка Ці можна распазнаць інвалюцыю раней і не даводзіць сябе да такога стану?

_________________


Мой тэлефон 5872619 (Velcom)
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
Ольга Бабаян




Зарэгістраваны: 11.09.2009
Паведамленні: 16
Адкуль: Полоцк

ПаведамленнеДададзена: 29.10.09 12:53    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Добры дзень, Kotka!

Зусім не абавязкова гэта ўсё павінна быць у вас! Распазнаць раней нельга, бо вы ж чыталі, пачынаецца адразу, а не паступова. Хачу вас супакоіць, як яно пачынаецца, так і праходзіць, гэтыя з'явы адбываюцца як бы хвалямі, калі наогул адбываюцца. Але калі такое пачынаецца, акрамя, мабыць балезненасці саскоў, ваш арганізм сапраўды гатоў да завяршэння. За гэты час дзіце падрастае і таксама становіцца гатова да завяршэння. Т. ч. з'явіцца гэтыя прыкметы інвалюцыі могуць пасля 3,5 год. Прафілактыка - гэта паўнацэннае харчаванне на працягу ўсяго кармлення. Балезненнасць саскоў можна здымаць мазямі арнікі або календулы. Іх ўжо можна нават у такім узросце не смываць.

Усяго найлепшага!
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Наведаць сайт аўтара
Паказаць паведамленні:   

Распачаць новую тэмуАдказаць на тэмуprinter-friendly view    Спіс форумаў Нашыя дзеткі -> Кансультацыі па ГВ Часавы пояс: GMT + 3
Старонка 1 з 1.

 
Перайсці:  
Вы не можаце распачынаць тэмы
Вы не можаце адказваць на паведамленні
Вы не можаце рэдагаваць свае паведамленні
Вы не можаце выдаляць свае паведамленні
Вы не можаце галасаваць у апытанках
Вы не можаце далучаць файлы
Вы не можаце сцягваць файлы

Падобныя тэмы
 Тэмы   Адказы   Аўтар   Праглядаў   Апошняе паведамленне 
Няма новых паведамленняў ЯЛІНКА-2011 135 Kryscina 86770 19.12.11 11:25
Kryscina Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Ствары сабе блог на Нашых дзетках! 46 julcik 46952 21.08.11 23:22
Palina007 Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў А вы ўжо заручаныя? 3 Black aspid 4536 7.12.09 11:09
Black aspid Паглядзець апошняе паведамленне
Гэтая тэма зачыненая, вы не можаце адказваць і рэдагаваць паведамленні. [ Апытанка ] Беларускамоўныя садкі (групы і г.д.) 394 pink_by 289933 28.12.08 20:04
julcik Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў як сыйсці, каб дзіця не плакала? 16 Volja 28654 1.06.07 13:13
mama Halja Паглядзець апошняе паведамленне
 
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       


Board Security

Каталог TUT.BY Rating All.BY Internet Map