Новае ў блогах
Артыкулы
Форум
Блогі
Фотаальбом
Подпісы да форумаў
Афіша
Паштоўкі
Жывы слоўнік
Наша мапа
Каляндар
Рэгістрацыя
Пошук па форуме
Сябры і Групы
Пашпарт
» Уваход
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       
як называюцца кветкi i раслiны

Пераход да іншай старонкі: 1, 2  наступная » 

Спіс форумаў Нашыя дзеткі » Мова
 
Аўтар Паведамленне
Hali

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 24.09.2008
Паведамленні: 174

ПаведамленнеДададзена: 25.10.09 4:31    Загаловак паведамлення: як называюцца кветкi i раслiны Адказаць з выцемкаю

Прапаную стварыць маленiчкi cлоўнiк назваў кветак i раслiн для ўласнага карыстання ў штодзённым жыццi.[/u]

_________________


Апошні раз рэдагавалася: Hali (25.10.09 4:42), усяго рэдагавалася 1 разоў
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Hali

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 24.09.2008
Паведамленні: 174

ПаведамленнеДададзена: 25.10.09 4:38    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

АКАЦЫЯ
БЭЗ
ВАЛОШКА
ГВОЗДЗIКI
ДЗЬМУХАВЕЦ
ЗВАНОЧКI
КАНЮШЫНА
МАК
ПIВОНЯ
РАМОНАК
РУЖА
СЛАНЕЧНIК
ШЫПШЫНА

крываўнік
святаяннік
трыпутнiк

_________________


Апошні раз рэдагавалася: Hali (29.10.09 6:42), усяго рэдагавалася 3 раз(ы)
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Skarynka

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 02.12.2006
Паведамленні: 391

ПаведамленнеДададзена: 25.10.09 16:18    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

А яшчэ "васілёк" можна казаць. Я дык слова "язьмін" люблю. Сьмешка

Тут ёсьць назвы расьлінаў: http://slounik.org/rasliny/
Тут расьліны з "Чырвонай кнігі": http://slounik.org/czyrvon/
Тут беларуска-расейскі слоўнік Байкова-Некрашэвіча: http://slounik.org/bn/

_________________
"Любоў ніколі не мінаецца, хоць і прароцтвы спыняцца, і мовы змоўкнуць, і веды скасуюцца. " 1-ае да Карынфянаў, 13:8

facebook.com/Aksana.Biazrukaja
facebook.com/Paparazzikidz.cz
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
Kryscina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 23.03.2006
Паведамленні: 9054
Адкуль: Miensk

ПаведамленнеДададзена: 25.10.09 20:03    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

"ГвОздзікі" ці "гваздзікІ"?

_________________
Хто хоча зрушыць свет, хай пасуне сябе. Сакрат
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Наведаць сайт аўтара Yahoo Messenger
Hali

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 24.09.2008
Паведамленні: 174

ПаведамленнеДададзена: 25.10.09 23:42    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Kryscina, тут гвозьдзікі-
- http://slounik.org/bn/гв

Мне здаецца, што некаторыя кветкi, як ягады ў мн.л. iснуюць

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Skarynka

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 02.12.2006
Паведамленні: 391

ПаведамленнеДададзена: 26.10.09 1:28    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Я таксама кажу "гвазьдзікі". "Гвозьдзікі" ў першы раз чую.

Байкоў Некрашэвіч -- мой улюбёны слоўнік, але там шмат таго, што ўжо не выкарыстоўваецца. Слоўнік НН дае такі варыянт: http://slounik.org/nn/гв
гвазьдзік -ка

Караткевіч піша:
Над лесам, над садам дзікім
Дожджык забалбатаў,
І успыхнулі раптам гвазьдзікі
У нетрах абмытых траў.

_________________
"Любоў ніколі не мінаецца, хоць і прароцтвы спыняцца, і мовы змоўкнуць, і веды скасуюцца. " 1-ае да Карынфянаў, 13:8

facebook.com/Aksana.Biazrukaja
facebook.com/Paparazzikidz.cz
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
Hali

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 24.09.2008
Паведамленні: 174

ПаведамленнеДададзена: 26.10.09 3:45    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Кветкi

Ружы i настурцыi
Са спякотнай Турцыi.

Гiяцынты белыя
З таямнiчай Бельгii.

Флёксы i акацыi
З выкшталцонай Францыi.

А валошкi сiнiя
З лiсцейкамi вузкiмi -
Мiлыя, самотныя
Кветкi беларускiя.

Леанiд Пранчак

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Hali

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 24.09.2008
Паведамленні: 174

ПаведамленнеДададзена: 26.10.09 3:48    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

skarynka, дзякуй за верш Сьмешка

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Skarynka

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 02.12.2006
Паведамленні: 391

ПаведамленнеДададзена: 26.10.09 13:55    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Hali, і вам дзякуй. Вельмі прыгожы верш.

_________________
"Любоў ніколі не мінаецца, хоць і прароцтвы спыняцца, і мовы змоўкнуць, і веды скасуюцца. " 1-ае да Карынфянаў, 13:8

facebook.com/Aksana.Biazrukaja
facebook.com/Paparazzikidz.cz
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
Hali

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 24.09.2008
Паведамленні: 174

ПаведамленнеДададзена: 1.12.09 7:32    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Не ведаю куды лепей прымацаваць наступнае:

Простыя парады па дагляду за кветкамi

Каб кветкi захоўвылiся свежымi як мага долей, у букеце цi квяточнай кампазцыi (аранжыроўцы) прытрымлiвайцеся простых правiлаў

1. Штодня мяняйце ваду ў вазе, па
магчымасцi мыйце вазу з мыючым вадкiм сродкам для посуду, якi нават можна без сумнення дадаваць у ваду для кветак (прыкладна 1 кропля на кантэйнер, вазу). Спачатку вада, потым сродак, а ненаадварот, каб не ўзнялася пена. Некаторыя беларускiя фларысты дадаюць у якасцi антыбактырыяльнага сродку – гарэлку (1 лыжку), балазе яна там танная. За мяжой карыстаюцца адмысловым т.зв. кормам (food), як прадаюць разам з кветкамi ў краме.

2. Перад тым як паставiць кветкi ў прыгатаваную ваду,не забудзьцеся падрэзаць трошкi сцяблiны пажадана пад вуглом 45. Падразайце па аднаму сцяблу i адразу жа стаўце ў ваду, каб па магчымасцi пазбегнуць захлопу сасудаў. Гэтую працэдуру можна паўтараць штодзённа. Tаксама можна выдалiць пашкоджанныя пялёсткi i лiсты, якiя не мусяць апынуцца пад вадой i стаць вiной для расплоджання бактэрэяў у вадзе. Пазбягайце таксама каб вада не трапляла на пялёсткi.

3. Кветкi,
як i людзi не любяць скразняку, перагрэву, не лепшае месца для iх – тэлевiзар. Перавагу аддаюць больш прахладнаму паветру. Звычайна ў прафесйных крамах кветкi захoўвываюцца ў адмысловых лядоўнях. Не трэба з марозу аддразу вымаць кветкi з паперы, ставiць у вазу, дайце iм прызвычацца да новай тэмпературы, не разгартовая пакiнце iх на гадзiну, можна на зашкляным балконЕ.

_________________


Апошні раз рэдагавалася: Hali (3.12.09 3:32), усяго рэдагавалася 3 раз(ы)
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Hali

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 24.09.2008
Паведамленні: 174

ПаведамленнеДададзена: 1.12.09 7:35    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Аптымальная тэмпература для большасьцi кiветак - 18-22 С. Не трэба ставiць кветкi каля садавiны, якая выдзеляе шкодный для кветак, газ этылен. Некаторыя кветкi таксама не варта злучаць не з iхнiмi суродзiчамi. Напрыклад, нарцыс, выдзеляе сок у вадзе, якi cкарачае жыццё iншым кветкам. Каб прадухiлiць гэта, спачатку можна паставiць нарцысы у ваду асобна на 10-12 гадзiн, а потым дадаць iх у букет з iншымi кветкамi.

_________________


Апошні раз рэдагавалася: Hali (4.12.09 4:39), усяго рэдагавалася 1 разоў
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
julcik

Адміністратарка


Зарэгістраваны: 15.03.2006
Паведамленні: 7682

ПаведамленнеДададзена: 1.12.09 12:08    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Hali, Можна будзе потым зрабіць з гэтага артыкул

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
Hali

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 24.09.2008
Паведамленні: 174

ПаведамленнеДададзена: 26.12.09 7:58    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю


_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Hali

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 24.09.2008
Паведамленні: 174

ПаведамленнеДададзена: 29.07.10 0:05    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Увага! небяспечная расліна - Баршчэўнік. Дотык да расліны можа выклікаць моцныя апёкі. Больш падрабязна тут:

http://nn.by/index.php?c=ar&i=28673
http://trusik.by-mara.ca/herbarium/grass?view=plant&id=132
http://nesvizh-news.by/arhiv/2009/dekabrj/227/barshcheўnіk-—-pad-kantrolem.aspx

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Palina007

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 02.03.2007
Паведамленні: 2291
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 24.08.10 23:56    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Падтыннік альбо чыстацел?
У слоўніках 50/50.
Схіляюся да падтынніку, бо адна навуковая кніжка, якой давяраю, сцвярджае, што чистотел - гэта падтыннік.
Хто як чуў на вёсках?
(З.Ы. Сустрэла яшчэ такія файныя назвы гэтай расліны: "бародавачнік", "жоўтамалочнік", "рудзянец", "ліхаманка", "чортава фэрба", "ластаўчына трава".)

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
Паказаць паведамленні:   

Распачаць новую тэмуАдказаць на тэмуprinter-friendly view    Спіс форумаў Нашыя дзеткі -> Мова Часавы пояс: GMT + 3
Пераход да іншай старонкі: 1, 2  наступная »
Старонка 1 з 2.

 
Перайсці:  
Вы не можаце распачынаць тэмы
Вы не можаце адказваць на паведамленні
Вы не можаце рэдагаваць свае паведамленні
Вы не можаце выдаляць свае паведамленні
Вы не можаце галасаваць у апытанках
Вы можаце далучаць файлы
Вы можаце сцягваць файлы

Падобныя тэмы
 Тэмы   Адказы   Аўтар   Праглядаў   Апошняе паведамленне 
Няма новых паведамленняў Сядушка для ровара 61 Volha 94268 24.03.15 10:28
AndreyUK Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Музыка для дзетак 63 julcik 108055 3.05.13 22:13
Kryscina Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Кніжкі для самых маленькіх 459 julcik 450256 1.10.12 0:46
Palina007 Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Карысныя гульні для нашых дзетак 26 pink_by 53938 28.03.12 13:28
CheGirl Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Ідэя для ТБШ 3 наталька 16785 21.06.06 1:11
Kryscina Паглядзець апошняе паведамленне
 
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       


Board Security

Каталог TUT.BY Rating All.BY Internet Map