Новае ў блогах
Артыкулы
Форум
Блогі
Фотаальбом
Подпісы да форумаў
Афіша
Паштоўкі
Жывы слоўнік
Наша мапа
Каляндар
Рэгістрацыя
Пошук па форуме
Сябры і Групы
Пашпарт
» Уваход
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       
Хто патрабуе больш часу - дзеткі, якім 2 тыдні альбо годзік?

Пераход да іншай старонкі: 1, 2  наступная » 

Спіс форумаў Нашыя дзеткі » Гадуем дзеці
 
Аўтар Паведамленне
LaVita

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 13.06.2006
Паведамленні: 1778
Адкуль: Гомель

ПаведамленнеДададзена: 6.11.06 12:01    Загаловак паведамлення: Хто патрабуе больш часу - дзеткі, якім 2 тыдні альбо годзік? Адказаць з выцемкаю

Скарочана - Мірусь, Мірка, Коцік, Заінька.. Сьмешка
Я то стараюся зьяўляцца, але не зусім атрымліваецца Сумнік
З гэтай нагоды пытаньне: хто патрабуе больш часу - дзеткі, якім два тыдні альбо годзік? Каб маральна рыхтавацца..

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Наведаць сайт аўтара
hormashyki

Вельмі актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 24.05.2006
Паведамленні: 912

ПаведамленнеДададзена: 6.11.06 12:08    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Чым старэйшы дзіцёнак тым больш увагі патрабуе. Гуляцца, карміцца, і г.д. Караце зараз пакуль адпачывай. Вельмі шчасьлівы Зайздрошчу. Вельмі шчасьлівы

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Vola

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 17.05.2006
Паведамленні: 1686
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 6.11.06 12:30    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

А мне было складаней з маленечкім. Першы месяц ледзьве пратрымаліся. Пасьля - лягчэй. Зараз грамім усё, але - не параўнаць.

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Tanya

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 28.04.2006
Паведамленні: 1921
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 6.11.06 15:08    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Выцемка:

хто патрабуе больш часу - дзеткі, якім два тыдні альбо годзік?

Зараз час патрэбны на адаптацыю (ламаецца твой распарадак жыцця) і на тое, пра што нашы мамы пісалі у тэме пра Сірзаў, навучыцца разумець сваё дзіця. Таму зараз, відаць, прыкладна аднолькава. А вось што тычыцца ў месяц і ў годзік, то дакладны тыя, каму годзік (і адна з прычынаў- сьпяць яны ўжо значна меней Сьмешка ).

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Vola

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 17.05.2006
Паведамленні: 1686
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 6.11.06 15:34    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

У першы месяц усё страшна. Пакуль зразумееш, чаго ён плача, што любіць, а што - не. Сьпяць яны, канешне, болей, але ня так сыстэматычна. А яшчэ маці сілы аднавіць трэба, на што катастрафічна часу не хапае.

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Volha

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 24.04.2006
Паведамленні: 3954
Адкуль: Менск-Мінск

ПаведамленнеДададзена: 6.11.06 15:56    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Чым меншае дзіця, тым больш патрабуе фізіялагічнай, менавіта мамчынай, увагі. Чым старэйшае, тым сацыяльнейшым робіцца дагляд (калі з дзіцём можа быць тата, няня, бабуля, суседка...)
Таму ўсё будзе залежыць ад вашай з ляляй здольнасці з імі дамовіцца Міргаю.

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
julker

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 23.05.2006
Паведамленні: 1384
Адкуль: Таронта

ПаведамленнеДададзена: 6.11.06 16:34    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Статыстыка паказвае, што найбольш цяжка мамам, у якіх дзеткам каля годзіка. Бо гармоны, якія дазвалялі даволі спакойна ставіцца да начных пабудак, сну з перапынкамі і іншага экстыму, сканчаюцца. А высілкаў чада вымагае не меней.
У раньнем немаўлячым узросьце, цяжкасьці ў асноўным, ці фізычныя (недахоп адпачынку) ці нэрвовыя (а раптам я што не так раблю!?!, а чаму соплі ў такога малюха?!?). У мам старэйшых дзетак шмат часу сыходзіць на ратаваньне ад любімага чада сваёй і чужой маемасьці і на прасьцейшую адукацыю (гаршок, лыжка, кубак). Датаго ж павялічваецца колькасьць бруднага адзеньня і гатоўкі. Тут прасьцей тым, у каго дзяцей шмат. Бо малодшыя бавяць час са старэйшымі і ў іх вучацца. Маме застаецца праць гатаваць і развозіць усіх па школах ды садочках.
Калі дзетка ходзіць у садок, то часу займае роўненька 4 гадзіны на суткі. Гадзіна перад і 3 пасля + выходныя. Але часьцей за ўсё мама пачынае працаваць. Тут і высьвятляецца што гэтыя 4 гадзіны яна бы хацела адпачнуць, а не ліхаманкава гатаваць, праць і адэкватна адказваць на пытаньні дзіцёнка.
Мамы школьнікаў могуць троху расслабіцца, бо (ну канешне дзеці якіх прывучылі да самастойнасьці) дзеці самі вырашаюць большасьць сваіх праблемаў. Іх не трэба апранаць, карміць і вадзіць за руку. Калі школка побач, то яны яшчэ і самі туды ходзяць. Але... тыя праблемы якія дзеці не вырашаць самастойна, вам вырашыць будзе таксама не так ужо і проста.
Мамы падлеткаў пачынаюць сівець. Але нам да гэтага далёка Вельмі шчасьлівы

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
stasia

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 28.04.2006
Паведамленні: 1568

ПаведамленнеДададзена: 7.11.06 20:14    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Мне здаецца, што малое дзіцяня вымагае менавіта сталай наяўнасці маці -- не адарвацца ні на хвіліну, а гадавалае -- выпрабоўвае твае маральныя здольнасці, твае разумовыя здольнасці. І калі малое можна карміць груддзю і адначасова чытаць кніжку, то гадавалае, калі ты згодна зараз ім займацца, патрабуе ўсёй тваёй увагі без альтэрнатывы.

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
julcik

Адміністратарка


Зарэгістраваны: 15.03.2006
Паведамленні: 7682

ПаведамленнеДададзена: 7.11.06 21:16    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

stasia, угу, дакладна

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
matias

Вельмі актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 15.05.2006
Паведамленні: 617
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 7.11.06 23:49    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

А мне было, як і Вользе, вельмі складана на пачатку...тады я думала, што больш ніколі не буду належыць сабе, адпачываць, займацца сваімі справамі...я ліхаманкава насілася на кватэры, незважаючы на сябе і думала толькі пра малога...адназначна для мяне пасля 6 месяцаў пачаўся курорт...а пачатак пдаецца жахам...

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Нумар ICQ
julcik

Адміністратарка


Зарэгістраваны: 15.03.2006
Паведамленні: 7682

ПаведамленнеДададзена: 8.11.06 0:20    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

matias, мне спачатку таксама было цяжка, асабліва фізічна - была нейкая непраходзячая стома тыдні тры першыя. Хаця спала я шмат і ела нармалёва. Мабыць гэта нешта фізіялагічнае. А потым прасьцей пайшло - прызвычаілася Сьмешка

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
Alenka

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 28.04.2006
Паведамленні: 2261
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 8.11.06 0:25    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

А ў нас першы месяц быў цудоўным, я усё пасьпявала, чытала кнігі, бо ня ведала, чым сябе заняць. Пасьля пачаліся колікі, гадасьць яшчэ тая. Тут ужо стала не да кніг Сп. Зялёная Усьмешка У чатыры месяцы пачалі рэзацца зубы, нават некалькі бяссонных начэй правялі. Так што ў кожнага ўзросту свае праблемы - і радасьці.
Мне вельмі цікава стала зь дзіцём у 7 месяцаў, калі імкліва разьвіваліся новыя ўмельствы.
Што тычыць часу, то любое дзіця патрабуе яго шмат. Але часу, "рознага па якасьці" (пра гэта добра напісала stasia).

_________________


Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Alina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 06.04.2006
Паведамленні: 3916
Адкуль: Менск, Даўгабродская

ПаведамленнеДададзена: 8.11.06 0:38    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

сапраўды, на першы час мама мае поўнае права заваліцца ў ложак і ляжаць-карміць-кніжкі чытаць. калі такое яшчэ будзе!

_________________



______________________________
мой тэлефон -- 6616440, мой skype -- alinastefanovic
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
julcik

Адміністратарка


Зарэгістраваны: 15.03.2006
Паведамленні: 7682

ПаведамленнеДададзена: 8.11.06 0:54    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Ой, і ў нас былі колікі Сумнік Сапраўды дрэнны час. Такі маленькі зайчык і так мучаецца.

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
Alenka

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 28.04.2006
Паведамленні: 2261
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 8.11.06 1:01    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Дзесьці чытала, што пэрыяд колікаў называюць "сто дзён плачу" (то бок першыя 3,5 месяцы). Кажуць, што трэба проста перачакаць. І сапраўды, у 3,5 месяцы ўсё само прайшло.

_________________


Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Паказаць паведамленні:   

Распачаць новую тэмуАдказаць на тэмуprinter-friendly view    Спіс форумаў Нашыя дзеткі -> Гадуем дзеці Часавы пояс: GMT + 3
Пераход да іншай старонкі: 1, 2  наступная »
Старонка 1 з 2.

 
Перайсці:  
Вы не можаце распачынаць тэмы
Вы не можаце адказваць на паведамленні
Вы не можаце рэдагаваць свае паведамленні
Вы не можаце выдаляць свае паведамленні
Вы не можаце галасаваць у апытанках
Вы можаце далучаць файлы
Вы можаце сцягваць файлы

Падобныя тэмы
 Тэмы   Адказы   Аўтар   Праглядаў   Апошняе паведамленне 
Няма новых паведамленняў Шукаем робатаў, але не простых і не залатых 4 Птушкі-калібры 13804 6.09.12 1:02
Птушкі-калібры Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў [ Апытанка ] Мужчыны і жанчыны: гендэрнае пытаньне 69 Kryscina 63215 18.11.11 13:29
Kryscina Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў у якім узросьце вашыя дзеці пачалі (пачынаюць) размаўляць? 67 mama Halja 67832 22.02.11 20:39
наталька Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Наваградак — ня Леніна, але Міндоўга! 0 Wojsza 16806 8.07.09 9:38
Wojsza Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў У якім месяцы/сэзоне лепш цяжарыць і нараджаць? 19 Halina 28841 5.10.07 14:18
наталька Паглядзець апошняе паведамленне
 
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       


Board Security

Каталог TUT.BY Rating All.BY Internet Map