Новае ў блогах
Артыкулы
Форум
Блогі
Фотаальбом
Подпісы да форумаў
Афіша
Паштоўкі
Жывы слоўнік
Наша мапа
Каляндар
Рэгістрацыя
Пошук па форуме
Сябры і Групы
Пашпарт
» Уваход
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       
Кашаль!

Пераход да іншай старонкі: 1, 2, 3  наступная » 

Спіс форумаў Нашыя дзеткі » Здароўе
 
Аўтар Паведамленне
julcik

Адміністратарка


Зарэгістраваны: 15.03.2006
Паведамленні: 7682

ПаведамленнеДададзена: 14.10.09 18:21    Загаловак паведамлення: Кашаль! Адказаць з выцемкаю

Прыйшла восень - Янка зноўку кашляе. Я яму ўжо нічога не даю, акрамя дзяжурнага Гедэлікса, бо ведаю, што не дапамагае. Увільгатняльнік паветра не дапамагае. Паласканне горла мы, нажаль, яшчэ не засвоілі. Інгаляцыі таксама не дапамагаюць (а адмысловага Лазалвана для інгаляцыяў як не было ў аптэках, так і няма).
Дурацкі сухі кашаль. Па вопыце ведаю, што гэта працягнецца да Новага Году як мінімум.
У каго-небудзь ёсць свежыя ідэі, што рабіць з кашлем (акрамя змены месца жыхарства)?

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
kropka

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 12.05.2006
Паведамленні: 1501
Адкуль: Чэхія

ПаведамленнеДададзена: 14.10.09 18:41    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

julcik, і мы ваюем з такім кашлем ужо 6 год. Пакуль перамагае кашаль. Часова нам дапамог санаторый з горным паветрам (3 тыдняў у гарах хапіла на год больш-меньш бяз кашля), стараемся кожны год выязджаць хаця б на тыдзень на горы. Яшчэ ў нас прадаецца саграваючая мазь з авечым тлушчам, яна таксама крыху дапамагае (розных саграваючых мазяў і крэмаў шмат, але дапамагае менавіта "авечая") ну і яшчэ граем на флейту (гам параіла лекарка, бо гэта ўмацоўвае лёгкія). Вось такія ў нас метады. Пакуль што у гэтым годзе кашаль не напаў. Але я са страхам чакаю. Але я б раіла паспрабаваьц флейту, нам здаецца дапамагло і шмат хто з бацькоў кажа, што дапамагае. Дарэчы ў санаторыі большыя дзеці гралі на флейце, а меньшыя (да 5 год) рабілі трубачкай у ваду бурбалкі. Лекары кажуць што і бурбалкі ў ваду дапамагаюць усё умацаваць. Але працс ня хуткі.

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
julcik

Адміністратарка


Зарэгістраваны: 15.03.2006
Паведамленні: 7682

ПаведамленнеДададзена: 14.10.09 18:50    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

kropka, звычайнай трубачкай? такой каб піць?

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
kropka

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 12.05.2006
Паведамленні: 1501
Адкуль: Чэхія

ПаведамленнеДададзена: 14.10.09 19:20    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

julcik, так, я проста ня ведаю як яна правільна завецца па-беларуску. Займацца трэба кожны дзень па 3-5 хв. Паветра выдуваць доўгім выдыхам. Шкда, што нельга паказаць.

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
hormashyki

Вельмі актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 24.05.2006
Паведамленні: 912

ПаведамленнеДададзена: 14.10.09 19:26    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Я лякую дзяцей Тусін плюс, пакуль кашаль не стане мокрым (ад 1 да 5 дзён), і далей амбраксол у таблетках, для аддзяленне макроты. Гедэлікс нам не ідзе, бо ў Веранікі алергія (і кашальна яго яшчэ больш становіцца моцным), ды і ў яна апошнім часам стала на яго выпрацоўвацца адмоўная рэакцыя. Пастаянны кашаль сухі без хвроб я Вераніке ў свой час вылечвала Сінупрэдам (кроплі развадзіць у вадзе). І прагравацца летам. Нажаль наш клімат прагравацца не дае, таму пажадана хаця б на Украіну выехаць. Там сонечным дзён болей.

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
наталька

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 14.05.2006
Паведамленні: 4353
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 14.10.09 19:27    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Франак пачаў кашляць, кашляе другі дзень, але ў яго кашаль так доўга не трымаецца, дый кашаль у яго воглы.
Мяне часам пачынае мучыць фарынгітны кашаль, лекамі таксама не лякуецца. Дапамагае рэдзька зь мёдам альбо малако з лоем.

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Нумар ICQ
julcik

Адміністратарка


Зарэгістраваны: 15.03.2006
Паведамленні: 7682

ПаведамленнеДададзена: 14.10.09 19:40    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

hormashyki, тусін плюс нам таксама дапамагае, але гэта надта моцныя лекі, яшчэ і з наркатой нейкай, стараюся не злоўжываць.

Сінупрэт таксама ўжываем, і бронхіпрэт (на замену гедэліксу)

Выяжджаем у Турцыю - не дапамагае.

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
julcik

Адміністратарка


Зарэгістраваны: 15.03.2006
Паведамленні: 7682

ПаведамленнеДададзена: 14.10.09 19:40    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

наталька, які ў яго кашаль?

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
julcik

Адміністратарка


Зарэгістраваны: 15.03.2006
Паведамленні: 7682

ПаведамленнеДададзена: 14.10.09 19:41    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Яшчэ мы ногі парым і рознымі мазямі грудзі, спіну і пяткі мажам

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
julcik

Адміністратарка


Зарэгістраваны: 15.03.2006
Паведамленні: 7682

ПаведамленнеДададзена: 14.10.09 19:59    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Толькі што пачытала, што кашаль можа быць ад глістоў. У нас магчыма ёсць глісты (нават хутчэй за ўсё ёсць...)

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
наталька

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 14.05.2006
Паведамленні: 4353
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 14.10.09 22:12    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

julcik, у Франка воглы кашаль. Вось папарылі ногі на ноч і намазалі грудзі і сьпіну нейкай мазьзю з эўкаліптам (м-р тайсс, здаецца, суседка пазычыла).

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Нумар ICQ
julcik

Адміністратарка


Зарэгістраваны: 15.03.2006
Паведамленні: 7682

ПаведамленнеДададзена: 14.10.09 22:13    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

наталька, а што такое воглы кашаль?

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
наталька

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 14.05.2006
Паведамленні: 4353
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 14.10.09 22:16    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

мокры, той, што адкашліваецца

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Нумар ICQ
hormashyki

Вельмі актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 24.05.2006
Паведамленні: 912

ПаведамленнеДададзена: 15.10.09 0:13    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

наталька, гэта неяк не нармалёва калі кашаль пачынаецца з мокрага. Па вопыту ведаю, што пасля становіцца сухім і зноўку трэба даводзіць да мокрага.

julcik, мы таксама намазваемся мазямі. І я калі кашаль душыць дзіцёнка закутваю ў хустку пуховую. Дапамагае вельмі добра сваім сугрэвам.

І дарэчы... як анцісэпцік (назавем яго так) мама мне зрабіла, і я вельмі раю... вазялінавае масла і туды натрушчыць дольку часныка, ці дзве ў залежнасці ад памера. Даць пастаяць суткі. Пасля ватнай палачкай мазаць каля носа. Т.я. запах часныка заўсёды дыхаць не вельмі хочацца, мажу сабе і дзецям нанач. Вераніка не даецца, дык калі спіць ціхенька каля носа правяду.

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Black aspid

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 05.04.2009
Паведамленні: 1206

ПаведамленнеДададзена: 15.10.09 20:22    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Усім, хто пакутуе на хранічны кашаль!
гэта можа быць з-за формы грудной клеткі. У мужа запалая грудзіна - прычына пастаянных кашляў. У дзяцінстве лёгка даць рады пры дапамозе фізічных практыкаванняў - у першую чаргу турнік. Калі турнік штодня па 5 хвілін (вісець), палепшыць сітуацыю ў дарослага нават.
Райцеся са спецыялістамі, каб потым з-за застойных з'яў не пакутваць усё жыццё.
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Паказаць паведамленні:   

Распачаць новую тэмуАдказаць на тэмуprinter-friendly view    Спіс форумаў Нашыя дзеткі -> Здароўе Часавы пояс: GMT + 3
Пераход да іншай старонкі: 1, 2, 3  наступная »
Старонка 1 з 3.

 
Перайсці:  
Вы не можаце распачынаць тэмы
Вы не можаце адказваць на паведамленні
Вы не можаце рэдагаваць свае паведамленні
Вы не можаце выдаляць свае паведамленні
Вы не можаце галасаваць у апытанках
Вы можаце далучаць файлы
Вы можаце сцягваць файлы

Падобныя тэмы
 Тэмы   Адказы   Аўтар   Праглядаў   Апошняе паведамленне 
Няма новых паведамленняў Сядушка для ровара 61 Volha 84855 24.03.15 10:28
AndreyUK Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Нашае вясельле было незабыўным!!! 199 Kryscina 186440 20.07.13 23:40
Kryscina Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Музыка для дзетак 63 julcik 97381 3.05.13 22:13
Kryscina Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Кніжкі для самых маленькіх 459 julcik 401835 1.10.12 0:46
Palina007 Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Беларуская тэлевізія: Што было добрага, што ёсьць? 28 наталька 53109 23.02.12 10:47
наталька Паглядзець апошняе паведамленне
 
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       


Board Security

Каталог TUT.BY Rating All.BY Internet Map