Новае ў блогах
Артыкулы
Форум
Блогі
Фотаальбом
Подпісы да форумаў
Афіша
Паштоўкі
Жывы слоўнік
Наша мапа
Каляндар
Рэгістрацыя
Пошук па форуме
Сябры і Групы
Пашпарт
» Уваход
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       
Ці верыце вы ў Бога?

Пераход да іншай старонкі: 1, 2  наступная » 

Спіс форумаў Нашыя дзеткі » Рознае
 
Аўтар Паведамленне
helin

Вельмі актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 30.09.2006
Паведамленні: 873
Адкуль: Случчына-Менск

ПаведамленнеДададзена: 26.10.06 12:43    Загаловак паведамлення: Ці верыце вы ў Бога? Адказаць з выцемкаю

Ва што,ці каго вы верыце?Што для вас асабіста значыць быць вернікам?
Да якой канфесіі вы належыце?Як часта вы наведваеце храм(касьцел,сінагогу і г.д)?
Як складваюцца адносіны ў сям’і, чальцы якой належаць да розных канфесій?Ці прышлося памяняць вам сваю канфесіюі,што пасьля гэтага зьмянілася?
Ці выхоўваеце сваіх дзяцей у веры?У сувязі з гэтым,з якімі праблемамі сутыкаецеся?Ці хацелі б каб ваш дзіценак вырас веруючым чалавекам?

_________________


Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Vola

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 17.05.2006
Паведамленні: 1686
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 26.10.06 13:06    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Я - праваслаўная. Чамусьці, калі заходзіць такая гаворка, то звычайна мне адразу ўзгадваюць тое, што ў Праваслаўі людзей адштурхоўвае. Ну дык вось, я асабістай адказнасьці за некаторых бацюшак не нясу. Не Праваслаўе - адна з самых старажытных канфэсыяў, якая рысы сваёй старажытнасьці захавала да нашых дзён. Таму на набажэнствы ў цэрквы бывае так складана пачаць хадзіць. Што тычыцца каталікоў, то я захапляюся іхняй актыўнасьцю. У мяне лепшыя сябры - усе як на падбор з касьцёлу. А вось дагматычны каталіцызм - не маё. Не прызнаю так званы Феліоквэ, а таксама дагмат аб бясхібнасьці Папы.

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
julcik

Адміністратарка


Зарэгістраваны: 15.03.2006
Паведамленні: 7682

ПаведамленнеДададзена: 26.10.06 13:07    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Vola, а што такое "Феліоквэ" ?

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
matias

Вельмі актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 15.05.2006
Паведамленні: 617
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 26.10.06 13:33    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Вельмі складанае і вельмі прыватнае, наат інтымнае пытанне, так адразу не раскажаш. Але адно магу сказаць...я веру ў абсалют, гармонію суствету і ў тое, што некі супэррозум ўсе гэта некалі прыдумаў і зараз гэтым кіруе, але ў якой ен форме - ці гэта Аллах, ці Будда, ці сьвятая Троіца - не ведаю, ды і гэта для мяне не істотна.

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Нумар ICQ
Volha

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 24.04.2006
Паведамленні: 3956
Адкуль: Менск-Мінск

ПаведамленнеДададзена: 26.10.06 14:03    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

matias,
Мне здаецца, са шлюбам, а пагатоў - з'яўленнем дзіцяці - гэтае пытанне перастае быць такім ужо інтымным і складаным. Нават калі гэтага не адбылося раней - урэшце даводзіцца асэнсаваць і выявіць уласную веру (ці яе адсутнасць): праз вянчанне, хрост, далучэнне дзіцяці канфесійных школак. Альбо праз абмінанне гэтых крокаў. Так ці інакш, стаўленне да рэлігіі фармулюецца і артыкулюецца.

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Vola

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 17.05.2006
Паведамленні: 1686
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 26.10.06 14:21    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Феліоквэ - гэта заходні (чытай каталіцкі) дадатак у сымбаль веры, што крыху разыходзіцца з самім Пісаньнем. Менавіта ён і стаўся канатковай падставай разыходжаньня Цэркваў. У першапачатковым варыянце (спавядаецца прааслаўнымі й сёньня) Дух Сьвяты сыходзіць ад Бога Айца. У каталікоў таксама й ад Бога Сына. Розьніца? Вялікая, калі любіцё пакорпацца ў дагматыцы й вам вельмі прынцыпова, што казаў Сам Хрыстос і Ягоныя бліжэйшыя наступнікі. У пабытовым пляне веры - аніякай.
Дарэчы, ведаю, што па законах этыкі пытацца аб веры ў Бога - недазволена. Толькі вось ня ведаю чаму. Ня ведаю...

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
julcik

Адміністратарка


Зарэгістраваны: 15.03.2006
Паведамленні: 7682

ПаведамленнеДададзена: 26.10.06 14:37    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Vola, дзяк за тлумачэньне. Я амаль нічога не зразумела, акрамя таго, што на звычайным узроўні гэта не істотна Сьмешка

Выцемка:

пытацца аб веры ў Бога - недазволена

гэта пытацца ў Бога аб веры ці пытацца ў кагосьці ці верыць ён у Бога?

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
Alina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 06.04.2006
Паведамленні: 3916
Адкуль: Менск, Даўгабродская

ПаведамленнеДададзена: 26.10.06 16:41    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

папраўлю Vola пра бясхібнасьць Папы -- гэта вельмі распаўсюджаная памылка. Лічыцца, што Папа бясхібны толькі ў сваіх афіцыйных "допісах", ці як яны там называюцца -- ёсьць спэцыяльнае слова. А так Папа -- таксама мае грахі і таксама спавядаецца, як і іншыя людзі.
пра філіоквэ дыскутаваць не магу -- не хапае адукацыі на гэты конт. Толькі скажу, што ня ўсё так проста, як падаецца.
ну а пра веру не дазволена пытацца, відаць, праз паліт.карэктнасьць і праз тое, што тэма сапраўды, з аднаго боку, інтымная, а з другога -- вельмі ўзрушальная для шмат каго. Сапраўды, ужо нават зараз у гэтай тэме рызыкуем скаціцца ў спрэчкі, чыя вера "лепшая" і "правільнейшая". Таму прапаную дыскусіі на гэту тэму закрыць, і адказваць толькі пра сябе, не кранаючы тых аспэктаў, якія могуць зачапіць іншых.
Я каталічка, і была хрышчаная ў рыма-каталіцызм у дзяцінстве. мой род паходзіць зь Менску, і па абодвух лініях большасьць была каталікамі. У падлеткавым узросьце была вельмі актыўнай парафіянкай. Зараз, на жаль, гэта ўжо ня так. Але я не пакідаю надзеі вярнуцца да больш актыўнага касьцёльнага жыцьця.

Што да розных канфэсіяў у адной сям'і -- пытаньне складанае. Насамрэч, не такая ўжо вялікая розьніца паміж хрысьціянскімі канфэсіямі, і гэта ў сям'і ня надта замінала б. А вось розныя календары замінаюць даволі-такі значна (ну, зразумела, калі мама і тата абодва практыкуюць свае рэлігіі і рэлігійныя сьвяты для іх сапраўды маюць нейкае значэньне)

_________________



______________________________
мой тэлефон -- 6616440, мой skype -- alinastefanovic
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
наталька

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 14.05.2006
Паведамленні: 4353
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 26.10.06 17:32    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

А мы грэка-каталікі (вуніяты). Я ў дзяцінстве была хрышчонай у праваслаўе, але ў былой вуніяцкай царкве Сп. Зялёная Усьмешка . Муж пахрысьціўся ў вуніяты перад вясельлем, шьлюб мы бралі ў грэка-каталіцкай царкве, вось я і стала вуніяткай. Не шкадую, бо праваслаўе мне ня вельмі "падабалася": мова "незразумелая" ды і інш... Цяпер, калі ведаю "пераклад", і праваслаўная служба пачала набываць свой сэнс, бо разумець словы ўсё ж важна.
Ходзім мы ў сваю парафію, на жаль, нячаста. Франка вадзілі толькі раз, служба занадта доўгая як для дзіцяці. Я яму проста кажу, што ёсьць такі Божанька, які ўсіх любіць і ведае. Вось у садку перад Калядамі хачу, каб "казачку" дзеткам пра Божае Нараджэньне прачыталі, ды ясьлі з Божай сям'ёй выразалі і на палічку паставілі.

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Нумар ICQ
Vola

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 17.05.2006
Паведамленні: 1686
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 26.10.06 19:09    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Alina, я значна больш памяркоўная ў пытаньнях рэлігіі, чым хто-небудзь. Таму ў пэўных праваслаўных суполках не прыжылася. Сьмешка Але ў адным ты права, пытаньні спрэчныя лепш апускаць. Будзем аб радасным і бадзёрым - Эўропа без хрысьціянства гіне.

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
helin

Вельмі актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 30.09.2006
Паведамленні: 873
Адкуль: Случчына-Менск

ПаведамленнеДададзена: 26.10.06 20:50    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Я Яніка таксама стараюся вадзіць ў храм,але ен шчэ маленькі і не задае мне пытаньні.Але вось калі падрасьце,я вельмі хвалююся,што не змагу шмат чаго растлумачыць,бо лічу сябе маладасведчанай ў шмат якіх рэлігійных пытаньнях.Аптымальна б было вадзіць яго ў праваслаўную нядзельную школу,бо мы праваслаўныя,але на жаль не ведаю такой,дзе б выкладаньне было б па беларуску.І што мне рабіць Пытальнік

_________________


Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
helin

Вельмі актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 30.09.2006
Паведамленні: 873
Адкуль: Случчына-Менск

ПаведамленнеДададзена: 26.10.06 20:55    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Магчыма, і сапраўды пытацца аб веры чалавека не этычна,але хто не хоча.той і не адкажа,але мне проста цікава як вы выхоўваеце сваіх дзяцей,ці апіраецца ваша выхаваньне на веру.Пагадзіцеся выхаваньне ў гэтым накірунку не павтнна зводзіцца толькі да нейкіх царкоўных рэтуалаў.

_________________


Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Alina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 06.04.2006
Паведамленні: 3916
Адкуль: Менск, Даўгабродская

ПаведамленнеДададзена: 26.10.06 23:36    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

я думаю, мы абавязкова аддамо Адася ў касьцёльную нядзельную школку. У нашым касьцёле вельмі добра працуюць зь дзецьмі розных узростаў. У наймалодшую групку бяруць з 3 год. Зараз мы працуем над тым, каб групку вялі па-беларуску. (для гэтага трэба, каб так захацела большасьць бацькоў)

_________________



______________________________
мой тэлефон -- 6616440, мой skype -- alinastefanovic
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
Vola

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 17.05.2006
Паведамленні: 1686
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 26.10.06 23:41    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Я маю права да выкладаньня ў нядзельных школках. Тэлефануйце, калі што...

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Natka

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 24.10.2006
Паведамленні: 59
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 27.10.06 0:44    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Alina,
а ваш касьцёл, гэта каторы?

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
Паказаць паведамленні:   

Распачаць новую тэмуАдказаць на тэмуprinter-friendly view    Спіс форумаў Нашыя дзеткі -> Рознае Часавы пояс: GMT + 3
Пераход да іншай старонкі: 1, 2  наступная »
Старонка 1 з 2.

 
Перайсці:  
Вы не можаце распачынаць тэмы
Вы не можаце адказваць на паведамленні
Вы не можаце рэдагаваць свае паведамленні
Вы не можаце выдаляць свае паведамленні
Вы не можаце галасаваць у апытанках
Вы не можаце далучаць файлы
Вы не можаце сцягваць файлы

Падобныя тэмы
 Тэмы   Адказы   Аўтар   Праглядаў   Апошняе паведамленне 
Няма новых паведамленняў Кніжкі для самых маленькіх 460 julcik 466884 4.12.18 14:41
drakosha2000 Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Сядушка для ровара 61 Volha 98606 24.03.15 10:28
AndreyUK Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Музыка для дзетак 63 julcik 112103 3.05.13 22:13
Kryscina Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Карысныя гульні для нашых дзетак 26 pink_by 55998 28.03.12 13:28
CheGirl Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Ідэя для ТБШ 3 наталька 17381 21.06.06 1:11
Kryscina Паглядзець апошняе паведамленне
 
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       


Board Security

Каталог TUT.BY Rating All.BY Internet Map