Новае ў блогах
Артыкулы
Форум
Блогі
Фотаальбом
Подпісы да форумаў
Афіша
Паштоўкі
Жывы слоўнік
Наша мапа
Каляндар
Рэгістрацыя
Пошук па форуме
Сябры і Групы
Пашпарт
» Уваход
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       
Вы раўнівыя?

Пераход да іншай старонкі: 1, 2, 3, 4, 5, 6  наступная » 

Спіс форумаў Нашыя дзеткі » Для і пра дарослых
 
Аўтар Паведамленне
Vola

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 17.05.2006
Паведамленні: 1686
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 22.10.06 14:32    Загаловак паведамлення: Вы раўнівыя? Адказаць з выцемкаю

Я чалавек, мягка кажучы, абсалютна не раўнівы. Спакойна стаўлюся, калі муж позна ўвечары сустракаецца зь дзяўчынай па пытаньнях працы ці сяброўкай. Сон ад гэтага ў мяне не псуецца. Таксама я даўна зьмірылася з думкай, што ў сьвеце безьліч жанчынаў, больш прыгожых за мяне. Досыць часта я сама зьвяртаю ўвагу сваёй другой паловы на прывабную дзяўчыну. Анёл А яшчэ я катэгарычна не пераношу выпадкі рэўнасьці да мяне. Evil or Very Mad Раней мне гэта неаднойчы замінала ў жыцьці. Афігець-застрэліцца! Адчуваньні не з прыемных. А як у вас? Ці лічыце вы рэўнасьць натуральнай зьявай?

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Kryscina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 23.03.2006
Паведамленні: 9054
Адкуль: Miensk

ПаведамленнеДададзена: 22.10.06 18:41    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Выцемка:

Ці лічыце вы рэўнасьць натуральнай зьявай?

Так, бо я вееееельмі раўнівая Злы

_________________
Хто хоча зрушыць свет, хай пасуне сябе. Сакрат
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Наведаць сайт аўтара Yahoo Messenger
Vola

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 17.05.2006
Паведамленні: 1686
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 22.10.06 19:24    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Па медычных пытаньнях можна хо-о-оць адзін разок патэлефанаваць? ну калі вельмі трэба? А, ўвогуле, я мужа кахаю. Прабач Танчу!

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Vola

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 17.05.2006
Паведамленні: 1686
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 22.10.06 19:27    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Шчыра, зрабіце ласку, патлумачце мне псыхалёгію раўнівага чалавека. Не разумею. Confused

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Kryscina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 23.03.2006
Паведамленні: 9054
Адкуль: Miensk

ПаведамленнеДададзена: 22.10.06 19:37    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Выцемка:

Па медычных пытаньнях можна хо-о-оць адзін разок патэлефанаваць? ну калі вельмі трэба? А, ўвогуле, я мужа кахаю.

Можна. Але па медычных Кул!

Увогуле рэўнасць мая паходзіць з тых часоў, калі я адбівала сабе мужа ў іншай Злы
Потым па інэрцыі злавалася на дзевачак-сястрычак у халаціках, што ледзь прыкрываюць вабноты. Зьбянтэжаны На цётак у крамах і іншых дзяржаўных установах, якія проста расплываюцца да ягонай усмешкі і пагаджаюцца на што заўгодна.
Rolling Eyes Прайшло восем год, пакуль я супакоілася больш-менш. Паспрыяла гэтаму тое, што я пазнаёмілася з некалькімі хлопцамі, якія САПРЎДЫ не здраджваюць жонкам, хаця маюць магчымасці і нават падставы, у пэўным сэнсе, карыстаюцца шалёнай папулярнасцю ў дзяўчат. Раней мае шматлікія сябры-хлопцы даказвалі, што палігамія - натуральны спосаб існавання мужчыны

_________________
Хто хоча зрушыць свет, хай пасуне сябе. Сакрат
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Наведаць сайт аўтара Yahoo Messenger
julker

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 23.05.2006
Паведамленні: 1384
Адкуль: Таронта

ПаведамленнеДададзена: 22.10.06 20:22    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Выцемка:

Шчыра, зрабіце ласку, патлумачце мне псыхалёгію раўнівага чалавека

Гэта эмоцыя сыходзіць каранямі да таго часу, калі галоўная самка ў зграі атрымлівала болей ежы. І таму цалкам сучасныя і прадвінутые жанчыны пачынаюць нэрвавацца, калі інтуітыўна адчуваюць небяспеку свайму статусу галоўнай самкі. Раўнуюць свайго мужчыну да жанчынаў, да сяброў, да свякрові, да хоббі. І звычайна трэба ня шмат (увагі, часу, грошаў, сэксу), а болей, як астатнім.
Калі адкінуць заапсыхалёгію, якая нажаль цалкам пра людзей Сумнік , то найбольш раўнівыя няўпэўненыя ў сабе людзі. Гэта тычыцца аднолькава і мужчын і жанчын. Чалавек схільны падазраваць іншага ў сваіх грахах. То бок, калі мужчына вельмі часта паглядае на сябровак жонкі, то і яе з сябрамі знеёміць ня стане.

А маё асабістае меркаваньне такое: гэта пытаньне даверу. Калі чалавеку давяраешь, то эмоцыя гэтая безсэнсоўная і нават шкодная. Калі не давяраешь - то накой тады такі мужчына? І зноўку эмоцыя безсэнсоўная.
Год у 17 мне здавалася, што я раўнівая. Зраз я маю хутчэй акадэмічныя веды на гэтую тэму. Мне падабаецца, што мой муж мае сябровак. Я лічу нармалёвым тое, што ў мяне шмат сяброў.

Хаця можа некаторыя папросту атрымліваюць такім цікавым спосабам задавальненьне Rolling Eyes

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
helin

Вельмі актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 30.09.2006
Паведамленні: 873
Адкуль: Случчына-Менск

ПаведамленнеДададзена: 22.10.06 20:45    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Выцемка:

Потым па інэрцыі злавалася на дзевачак-сястрычак у халаціках, што ледзь прыкрываюць вабноты

Ты маеш рацыю,усе ведаюць,што робіцца ў стацыянарах пад час начных дзяжурстваў,трэба вельмі давяраць сваўму мужу,каб адпускаць яго ўначы на працу Афігець-застрэліцца!

_________________


Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
julker

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 23.05.2006
Паведамленні: 1384
Адкуль: Таронта

ПаведамленнеДададзена: 22.10.06 20:59    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Выцемка:

каб адпускаць яго ўначы на працу

Мяне заўжды здзіўляла стаўленьне да мужчынаў як да авечак, якіх можна прывязаць, зьвесьці, аддаць.
Каб мужа "адпускаць" трэба ім як мінімум валодаць. Можа некаторым парам гэта і падабаецца, можа яны дамаўляюцца на такіе адносіны. Але я ненавіджу павадкі.

Гэта проста мае развагі на тэму... Не маю на ўвезе кагосьці пакрыўдзіць ці пераканаць на сваю пазыцыю. Проста нядзеля, вечар, хочацца пабалбатаць... Вельмі шчасьлівы

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
Наста

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 29.07.2006
Паведамленні: 1716
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 22.10.06 21:34    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Для мяне таксама гэтае пачуцьцё залежыць ад даверу да мужчыны. Я мужу давяраю, таму не раўную. Нават калі ён з маімі сяброўкамі нібыта "фліртуе", я і сяброўкам давяраю. І нават рада, што мае блізкія людзі падабаюцца і майму Каханаму. Сьмешка
А вось муж мяне неяк нядаўна прыраўнаваў. Хаця і не прызнаўся, але ж заўважна было. Сьмешка Мне нават прыемна стала (і троху смешна). Мы з пачатку знаёмства будавалі свае адносіны бяз хлусьні. Таму Каханы таксама не зразумеў сваю рэўнасьць і таксама засмяяўся.
Але ж тут я лічу, што julker мае рацыю пра неўпэўненнасьць у сябе.

_________________


Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
Mary

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 01.10.2006
Паведамленні: 451
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 23.10.06 0:32    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Я зусім не раўнівая, здаецца, і мужа сабе такога самага знайшла Самы шчасьлівы ў сьвеце Рэўнасьць грунтуецца на пачуцьці ўласнасьці, а ці можа быць уласнасьцю іншы чалавек? На мой погляд - не. Тэза пра няўпэўненасьць таксама слушная. Але, якімі б ні былі прычыны, пачуцьцё рэўнасьці як эмоцыя шкоднае і для таго, хто раўнуе, і для таго, каго раўнуюць: гэта недавер, неспакой, негатыўная ўзрушанасьць для аднаго і неабходнасьць апраўдвацца, непрыемнае зьдзіўленьне для другога.
У мяне даўно ёсьць найлепшы сябар-мужчына, мы пазнаёміліся за некалькі месяцаў да знаёмства з маім будучым мужам. Калі мы ўжо жылі разам (жанатыя, здаецца, яшчэ не былі, але дакладна ня памятую Анёл ), я запыталася ў мужа, ці не раўнуе ён мяне да сябра. Той спытаў: "А ёсьць падставы?". На мой адмоўны адказ паціснуў плячыма, як бы кажучы: ну дык чаго тады? Больш мы да гэтай тэмы не вярталіся, пры тым, што: 1) У кафэ. рэстараны, тэатры я значна часьцей хаджу зь сябрам, а не з мужам; 2) у Нямеччыну на сумесныя семінары еду зь сябрам (мы яшчэ й калегі, больш таго - ён мой шэф Танчу! ) 3) у мінулым годзе я правяла зь сябрам тыдзень на Куршскай касе (Літва) - адзіны тыдзень адпачынку за ўсё вар'яцкае лета, - зь ведама, але БЯЗ мужа; 4) Пра тэлефонныя размовы гадзінамі, бадзяньні зь немцамі па імпрэзах і рэстаранах і да т.п. я нават ня ўзгадваю Міргаю Натуральна, што мужу я спакойна пра гэта кажу і чакаю нармальнай рэакцыі. Расказваю, пра што гаманілі, апошнія навіны і г.д. Са свайго боку, абсалютна нармальна стаўлюся да таго, што час ад часу муж сустракаецца са сваімі сябрамі і сяброўкамі, не заўсёды разам са мной. Так што рэўнасьць у нашым доме ніколі не жыла Сьмешка

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
Kryscina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 23.03.2006
Паведамленні: 9054
Адкуль: Miensk

ПаведамленнеДададзена: 23.10.06 1:38    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Выцемка:

недавер, неспакой, негатыўная ўзрушанасьць для аднаго і неабходнасьць апраўдвацца, непрыемнае зьдзіўленьне для другога.

Выцемка:

найбольш раўнівыя няўпэўненыя ў сабе людзі


Афігець-застрэліцца! Confused Зьехаў з глузду Rolling Eyes
Нешта не бачу падабенстваў з сабой. А што вы называеце рэўнасцю, уласна кажучы?
Бо для мяне рэнасць - гэта як раз прызнанне наяўнасці свабоды і ў мяне і у мужа. А значыць, ён можа ёй карыстацца. А значыць, я павінна заўсёды быць у тонусе, быць лепей за ўсіх, каб пры любой свабодзе выбару ён абіраў мяне. і мне не абыякава, што нехта можа стацца дя яго ў большай ступені сяброўкай чым я. Забаўкай на час, прадметам вывучэння для абмеркавання са мной - калі ласка. Але не кампенсатарам таго, чаго ў мяне не хапае. Я пільна адсочваю гэтую мяжу, і не для таго, каб забараняць ці дазваляць нешта, а для таго быць заўжды па-за канкурэнцыяй.

_________________
Хто хоча зрушыць свет, хай пасуне сябе. Сакрат
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Наведаць сайт аўтара Yahoo Messenger
Vola

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 17.05.2006
Паведамленні: 1686
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 23.10.06 13:54    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Kryscina, твой подпіс вельмі падыходзіць да тэмы. Табе не падаецца? "Зробім усё, каб атрымаць тое, чаго мы хочам (каб не давялося мірыцца з тым, што атрымалася)!" У двухкосьсі Рэўнасьць - рэўнасьцю, але, калі ўжо шчыра, я не разумею мэтазгоднасьці, бо ўсё роўна будзе гэтак, як будзе. Карацей, калі хтосьці захоча здрадзіць, ён так і зробіць. А наконт падтрыманьня сябе ў тонусе - дык рэўнасьць толькі адбірае неабходныя сілы. Я па жыцьці прытрымліваюся глыбокага перакананьня, што эмоцыі варта й неабходна кантраляваць. Тое ж і з рэўнасьцю. Раўнаваць лёгка. Значна цяжэй расслабіцца й уплываць на сытуацыю, а ня "грузіцца" ёю.

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Kryscina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 23.03.2006
Паведамленні: 9054
Адкуль: Miensk

ПаведамленнеДададзена: 24.10.06 15:09    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

ja licu, sto sil i emocyjau stanovicca bolej, kali imi casciej karystacca. Inaks jany rzaviejuc (jak ciahlicy ci mazhi)

_________________
Хто хоча зрушыць свет, хай пасуне сябе. Сакрат
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Наведаць сайт аўтара Yahoo Messenger
Vola

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 17.05.2006
Паведамленні: 1686
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 24.10.06 20:01    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Ну й няхай. Бяз пэўных эмоцыяў як-небудзь перажыву. Сьмешка А як наконт сцэнаў рэўнасьці? Хто-небудзь дазваляў сабе такую раскошу? Бомба

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Juan

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 13.10.2006
Паведамленні: 1527
Адкуль: Miensk

ПаведамленнеДададзена: 24.10.06 21:05    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Выцемка:

Шчыра, зрабіце ласку, патлумачце мне псыхалёгію раўнівага чалавека. Не разумею.

Niedaloki abmiezavany luzier.

_________________
Ars longa, vita brevis!
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Паказаць паведамленні:   

Распачаць новую тэмуАдказаць на тэмуprinter-friendly view    Спіс форумаў Нашыя дзеткі -> Для і пра дарослых Часавы пояс: GMT + 3
Пераход да іншай старонкі: 1, 2, 3, 4, 5, 6  наступная »
Старонка 1 з 6.

 
Перайсці:  
Вы не можаце распачынаць тэмы
Вы не можаце адказваць на паведамленні
Вы не можаце рэдагаваць свае паведамленні
Вы не можаце выдаляць свае паведамленні
Вы не можаце галасаваць у апытанках
Вы можаце далучаць файлы
Вы можаце сцягваць файлы

Падобныя тэмы
 Тэмы   Адказы   Аўтар   Праглядаў   Апошняе паведамленне 
Няма новых паведамленняў Прылеплена: Як тут што працуе? (FAQ) 107 julcik 147840 27.08.12 18:40
Kjara Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Беларуская тэлевізія: Што было добрага, што ёсьць? 28 наталька 57559 23.02.12 10:47
наталька Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў што наконт фітнэсу для цяжарных? 25 schtirliz 52636 3.03.11 19:46
LaVita Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Кніга "Наша страва" 22 Mann Kurt 37497 9.01.10 16:32
kollaps Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Кажуць што калі сьніцца ... 13 andrei 24656 22.11.09 21:21
algunia Паглядзець апошняе паведамленне
 
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       


Board Security

Каталог TUT.BY Rating All.BY Internet Map