Новае ў блогах
Артыкулы
Форум
Блогі
Фотаальбом
Подпісы да форумаў
Афіша
Паштоўкі
Жывы слоўнік
Наша мапа
Каляндар
Рэгістрацыя
Пошук па форуме
Сябры і Групы
Пашпарт
» Уваход
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       
23 гімназія

Пераход да іншай старонкі: « папярэдняя  1, 2, 3 ... 32, 33, 34, 35  наступная » 

Спіс форумаў Нашыя дзеткі » Выхаванне і Адукацыя
 
Аўтар Паведамленне
Kryscina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 23.03.2006
Паведамленні: 9054
Адкуль: Miensk

ПаведамленнеДададзена: 26.08.14 1:59    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Агульныя лiнейкi - любiмая традыцыя!

_________________
Хто хоча зрушыць свет, хай пасуне сябе. Сакрат
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Наведаць сайт аўтара Yahoo Messenger
Kryscina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 23.03.2006
Паведамленні: 9054
Адкуль: Miensk

ПаведамленнеДададзена: 27.08.14 23:20    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Тэлефанавала настаýнiца, новая класная, запрашала на лiнейку. Вельмi спадабалася па размове. У сукупнасцi са станоýчымi водгукамi пра новае кiраýнiцтва гiмназii маем аптымiстычны настрой на новы навучальны год Сьмешка

_________________
Хто хоча зрушыць свет, хай пасуне сябе. Сакрат
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Наведаць сайт аўтара Yahoo Messenger
Kryscina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 23.03.2006
Паведамленні: 9054
Адкуль: Miensk

ПаведамленнеДададзена: 30.08.14 22:49    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

http://www.tvr.by/rus/news.asp?id=25855&cid=16 - у рэпартажы згаданая і 23 гімназія. Новая дырэктарка - малайчына, добра трымалася і перад камерай, і на лінейцы. Хаця хваляванне з яе боку і насцярожанасць з боку бацькоў, настаўнікаў і старшакласнікаў адчуваліся.
Па шчырасці, лінейкі ў стылі Ніны Іванаўны мне падабаліся значна болей. Яны былі цёплыя, яны былі заўсёды пра дзяцей і для дзяцей, прамова дырэктара была насычаная асабістымі зваротамі і выходзіла за рамкі чаканняў. Нават у самыя напружаныя моманты спрэчак Ніна Іванаўна прымушала сабой захапляцца выступаючы. Яе не хапала сёння.
Разумею, што новы стыль яшчэ будзе выпрацаваны. Гледзячы на прыемную постаць новай дырэктаркі, добры твар і выдатную мову, хочацца верыць у лепшае.
Аднак савецкія песні замест беларускіх, выкарыстаныя ў фанаграме лінейкі - гэта непрстойнасць і абраза. Абраза ўсіх тых, хто год за годам, не шкадуючы сіл, грошай і часу рыхтаваў песні - спяваў, выдумляў, перакладаў, запісваў, выдаваў, купляў і тонамі нёс у гімназію. Дзе яно ўсё??? Скралі? Хай бы так, бо тады б значыла, што беларускасць у гімназіі хаця б для кагосьці з'язляецца каштоўнасцю. Калі ж проста пагублялі з раздзяўбайства - няма ніякага выбачэння нікому.
Пайду разбірацца

P.S. Баюся сурочыць, час пакажа, але з класнай кіраўніцай нам пашанцавала, здаецца. Хаця і без досведу, але з якаснай адукацыяй і моцным духам. А гэта галоўнае.
Шкада толькі, што клас перапоўнены - 27 чалавек, перабор. Адкуль узяліся 26-ты і 27-мы вучні - загадка. Маманя, якая сёння "вопрошала": "А нельзя лі по-русскі", - увогуле не зразумела, куды трапіла, здаецца. А мы не зразумелі, навошта. Навошта шчаміцца праўдамі і няпраўдамі (хутчэй апошняе) у беларускую гімназію, каб потым крыўдзіцца на беларускамоўную настаўніцу беларускай мовы? У такім выпадку лепш бы ўзялі хлопца, які набраў крыху менш балаў, але хаця б мовай навучання ў гімназіі валодае.

_________________
Хто хоча зрушыць свет, хай пасуне сябе. Сакрат
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Наведаць сайт аўтара Yahoo Messenger
Kryscina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 23.03.2006
Паведамленні: 9054
Адкуль: Miensk

ПаведамленнеДададзена: 1.09.14 11:28    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

На сайце з'явіўся новы расклад заняткаў: http://gymn23.minsk.edu.by/ru/main.aspx?guid=2081

(Паламала галаву над тым, што за прадмет "гадз. зд. і сп." Rolling Eyes)

_________________
Хто хоча зрушыць свет, хай пасуне сябе. Сакрат
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Наведаць сайт аўтара Yahoo Messenger
наталька

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 14.05.2006
Паведамленні: 4353
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 1.09.14 14:27    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

гадзіна здароўя і спорту
гэты прадмет быў і ў чацвертым класе, але Франак, напрыклад, прагульваў, бо ў гэты час быў нейкі гурток

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Нумар ICQ
Kryscina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 23.03.2006
Паведамленні: 9054
Адкуль: Miensk

ПаведамленнеДададзена: 1.09.14 15:30    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Дзеці з захапленнем распавялі, што з'явіўся новы настаўнік фізкультуры, і што ў гімназіі ствараецца секцыя па тайскім боксе. Дык гэта выдатная навіна, я лічу! Супер!

_________________
Хто хоча зрушыць свет, хай пасуне сябе. Сакрат
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Наведаць сайт аўтара Yahoo Messenger
CheGirl

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 01.12.2008
Паведамленні: 289
Адкуль: Менск, Чыжоўка

ПаведамленнеДададзена: 3.09.14 13:09    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

А ў гімназіі ўсе даведкі выдаюцца на рускай мове? Нам спатрэбілася паперка, што дачка навучаецца менавіта там, ўсё, акрамя штампу ўстановы, надрукавана па-русску.

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
Kryscina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 23.03.2006
Паведамленні: 9054
Адкуль: Miensk

ПаведамленнеДададзена: 3.09.14 14:28    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

CheGirl, раней выдавалі па-беларуску, прынамсі нам. Мабыць новая сакратарка?

_________________
Хто хоча зрушыць свет, хай пасуне сябе. Сакрат
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Наведаць сайт аўтара Yahoo Messenger
Kryscina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 23.03.2006
Паведамленні: 9054
Адкуль: Miensk

ПаведамленнеДададзена: 3.09.14 22:50    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Узялі сёння даведку сыну, што з'яўляецца вучнем гімназіі. Без лішніх словаў, просьбаў і каментароў нам, як звычайна, выдалі яе па-беларуску.

CheGirl, на Вас пэшны збой адбыўся мабыць Сумнік

_________________
Хто хоча зрушыць свет, хай пасуне сябе. Сакрат
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Наведаць сайт аўтара Yahoo Messenger
CheGirl

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 01.12.2008
Паведамленні: 289
Адкуль: Менск, Чыжоўка

ПаведамленнеДададзена: 4.09.14 7:01    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Kryscina, магчыма. Цяпер будзем ведаць пра такую акалічнасціь і не будзем лянавацца самі заходзіць у гімназію (нам даведку настаўніца перадавала)

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
Kvetka




Зарэгістраваны: 25.04.2013
Паведамленні: 8

ПаведамленнеДададзена: 11.09.14 16:38    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

На сайце з'явілася аб'ява:

УВАГА! Бацькоўскі сход.
17.09.2014 у 18.00 у актавай зале гімназіі адбудзецца бацькоўскі сход.
Для законных прадстаўнікоў навучэнцаў 1-4 класаў у 18.00.
Для законных прадстаўнікоў навучэнцаў 5-11 класаў у 18.30.
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Kryscina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 23.03.2006
Паведамленні: 9054
Адкуль: Miensk

ПаведамленнеДададзена: 15.09.14 0:22    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

На базе гімназіі адбудзецца алімпіяда па Фінанасавых ведах Савецкага р-ну. Прызнавайцеся, чые дзеці патрапілі ў склад зборнай гімназіі? Сьмешка

_________________
Хто хоча зрушыць свет, хай пасуне сябе. Сакрат
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Наведаць сайт аўтара Yahoo Messenger
Nadzeyka

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 20.02.2007
Паведамленні: 1379
Адкуль: Менск, Серабранка

ПаведамленнеДададзена: 16.09.14 8:47    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Гэтым годам усіх 20 чалавек на Маладзічок набралі за першы дзень. Хто не прыйшоў 15га, ужо не трапіў Афігець-застрэліцца!

_________________
Кастусь (10), Васіль ( 8 ), Анэля (2)
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
Nadzeyka

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 20.02.2007
Паведамленні: 1379
Адкуль: Менск, Серабранка

ПаведамленнеДададзена: 18.09.14 9:23    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Ёсць магчымасць стварыць платны гурток па шахматам (звычайны афіцыйны) на базе 23 гімназіі. У якасці выкладчыка Сяргей http://dzietki.by/forum/viewtopic.php?t=11184 (яму цікава вельмі весці групу) Галіна Сафронаўна дала дабро, калі будзе 10 чалавек жадаючых вучняў. Адзіны магчымы час: з 10 да 12 па суботах (час маладзічка, нам адчыняць суседні кабінет). Магчыма будзе падзяленне: першая гадзіна для зусім пачаткоўцаў, а другая - для трошкі больш прасунутых. Адгукніцеся, кл, калі ёсць жадаючыя. Трэба падаць спіс з мінімум 10 чалавек, якія напішуць заявы і будуць хадзіць.

_________________
Кастусь (10), Васіль ( 8 ), Анэля (2)
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
Alina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 06.04.2006
Паведамленні: 3916
Адкуль: Менск, Даўгабродская

ПаведамленнеДададзена: 21.09.14 19:14    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Адась, здаецца, не супраць

_________________



______________________________
мой тэлефон -- 6616440, мой skype -- alinastefanovic
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
Паказаць паведамленні:   

Распачаць новую тэмуАдказаць на тэмуprinter-friendly view    Спіс форумаў Нашыя дзеткі -> Выхаванне і Адукацыя Часавы пояс: GMT + 3
Пераход да іншай старонкі: « папярэдняя  1, 2, 3 ... 32, 33, 34, 35  наступная »
Старонка 33 з 35.

 
Перайсці:  
Вы не можаце распачынаць тэмы
Вы не можаце адказваць на паведамленні
Вы не можаце рэдагаваць свае паведамленні
Вы не можаце выдаляць свае паведамленні
Вы не можаце галасаваць у апытанках
Вы можаце далучаць файлы
Вы можаце сцягваць файлы

Падобныя тэмы
 Тэмы   Адказы   Аўтар   Праглядаў   Апошняе паведамленне 
Няма новых паведамленняў Беларускія школы 155 Kryscina 170918 21.03.18 21:33
maa Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў гімназія 29: будзем ствараць першы клас! 28 Black aspid 23783 13.01.12 0:06
Kjara Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Рыхтуемся да 25 сакавіка! 15 Alina 17713 26.03.11 0:49
algunia Паглядзець апошняе паведамленне
 
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       


Board Security

Каталог TUT.BY Rating All.BY Internet Map