Новае ў блогах
Артыкулы
Форум
Блогі
Фотаальбом
Подпісы да форумаў
Афіша
Паштоўкі
Жывы слоўнік
Наша мапа
Каляндар
Рэгістрацыя
Пошук па форуме
Сябры і Групы
Пашпарт
» Уваход
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       
Сучасная мама - якая яна?

Пераход да іншай старонкі: 1, 2, 3  наступная » 

Спіс форумаў Нашыя дзеткі » Рознае
 
Аўтар Паведамленне
julcik

Адміністратарка


Зарэгістраваны: 15.03.2006
Паведамленні: 7682

ПаведамленнеДададзена: 13.10.06 18:43    Загаловак паведамлення: Сучасная мама - якая яна? Адказаць з выцемкаю

Напярэдадні Мамінага дню дазвольце распачаць дыскутыўную тэму: якая яна, сучасная мама, і да чаго мусіць імкнуцца?

Колькі часу яна праводзіць зь дзіцём?
Кідае працу ці наймае няню?
Малако ці сумесі?
Як пасьпявае прыбірацца, даглядаць сябе, мужа?
Ці зьмяніліся сямейныя каштоўнасьці ў параўнаньні з нашым маленствам, маленствам нашых бацькоў?
Ці ёсьць дзіця новым цэнтрам сусьвету, які цалкам зьмяняе мінулае жыцьцё, ці дзіця мусіць упісацца ў бацькоўскі сусьвет? І як?

Я шчыра ня ведаю адказаў. Ды правільных і не існуе. Мне праўда цікава ведаць вашыя меркаваньні Так

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
Vola

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 17.05.2006
Паведамленні: 1686
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 13.10.06 22:55    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Сучасная маці - абсалютна розная на сваім шляху да дасканаласьці. Са сьвятам нас!!!

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
наталька

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 14.05.2006
Паведамленні: 4353
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 13.10.06 23:51    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Выцемка:

Ці ёсьць дзіця новым цэнтрам сусьвету,

У пэўным сэнсе -- так. Бо раней было так, як сказаў нядаўна мой дзядзька: "Мой бацька гадаваў сьвіней, а не дзяцей. Выжыве добра, а не, дык..." Плачу! Зараз бацькі, і ў першую чаргу мамы аддаюць шмат часу дзецям, іх развіцьцю, выхаваньню. Але і мамы зараз зьмяніліся. Яны не гадуюць сьвіней, але будуюць кар'еру. Пажадаем мамам, каб яны ўдала спалучалі дзяцей і кар'еру.

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Нумар ICQ
julcik

Адміністратарка


Зарэгістраваны: 15.03.2006
Паведамленні: 7682

ПаведамленнеДададзена: 15.10.06 17:04    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Здаецца сьвет паварочваецца насустрач працуючым маці. У нас гэта яшчэ ня моцна бачна, але агульную тэндэнцыю ня спынеш. Усё болей магчымасьцяў працаваць дома, ець гібкі графік. Ці мне гэта здаецца? Сьмешка
Хаця нягледзячы на ўсё гэта я ўсё яшчэ сяджу дома зь янкам і падумаць пра выхад на працу мне пакуль цяжка. працаваць поўны дзень - значыць бачыць дзіця пару гадзінак. То бок яго будзе выхоўваць іншы чалавек. Страшна.

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
Kryscina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 23.03.2006
Паведамленні: 9054
Адкуль: Miensk

ПаведамленнеДададзена: 15.10.06 21:47    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Выцемка:

Усё болей магчымасьцяў працаваць дома, ець гібкі графік

Асабліва, калі працуеш асфальтаўкладчыцай ці аналізы мачы прымаеш у паліклініцы Сп. Зялёная Усьмешка
Залежыць ад прафесіі

_________________
Хто хоча зрушыць свет, хай пасуне сябе. Сакрат
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Наведаць сайт аўтара Yahoo Messenger
julcik

Адміністратарка


Зарэгістраваны: 15.03.2006
Паведамленні: 7682

ПаведамленнеДададзена: 15.10.06 21:55    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Kryscina, магчымасьцяў усё адно больш. Асфальтаўкладчыца мабыць і іншымі будаўнічымі справамі можа займацца - будаўнікі зараз самі дыктуюць умовы сваёй працы. На паліклініцы таксама сьвет клінам не сышоўся - можна курсы масажу прайсьці і ў якім салёне працаваць.
Не спрачаюся, што ад прафесіі шмат што залежыць, але выбар заўжды ёсьць.

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
Kryscina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 23.03.2006
Паведамленні: 9054
Адкуль: Miensk

ПаведамленнеДададзена: 15.10.06 22:04    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Выцемка:

выбар заўжды ёсьць.

Згодная. Мне проста рэгулярна скардзяцца на жыццё тыя, што яго не бачаць.
Адзін з улюбёных матываў апошняга часу: "Не магу ніяк з хаты вырвацца. Пакуль сняданак, абед і вячэру прыгатую, памыю, папрасую, напалірую ўсё, а яшчэ і тэлевізар паглядзець хочацца. Муж прыходзіць дахаты - трэба дзяцей глядзець, каб яму не заміналі, на назалялі вочы. Хаджу толькі ў краму са свякрухай..."
У чалавека нават не з'яўляецца ідэя пакінуць увечары дзяцей на мужа і пайсці на курсы нейкія, ці ў інтэрнэт-кавярню завітаць. Яна звузіла кола зносінаў да некалькіх сваячак, якія такім жа чынам спалучалі мацярынства з самаахвярнасцю, і не бачыць альтэрнатывы. А праца яшчэ да цяжарнасці перастала падабацца, таму на бліжэйшыя 3 гады ўзгадваць пра яе не збіраецца.

_________________
Хто хоча зрушыць свет, хай пасуне сябе. Сакрат
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Наведаць сайт аўтара Yahoo Messenger
Mary

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 01.10.2006
Паведамленні: 451
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 15.10.06 22:21    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

[quote="Kryscina"]
Выцемка:

Залежыць ад прафесіі


Ад прафесіі залежыць - гэта дакладна. Я працую выкладчыцай ва ўніверсітэце, на палову стаўкі, таму змагла дазволіць сабе раскошу выйсьці на працу, калі дачцэ не было і 6 месяцаў. Чаму б і не, калі праца падабаецца (хоць і "ўзнагароджваецца" так, што пра гэта сорамна казаць), і часу для дзіцяці дастаткова пакідае?
Мамы, я думаю, розныя ёсьць, кожная сама стварае сваё жыцьцё. Але найбольш "прагрэсіўныя", актыўныя, працавітыя і таленавітыя напэўна знойдуць магчымасьць і ўласныя мары-жаданьні-памкненьні рэалізаваць, і дзіця выхаваць такім самым - актыўным і самастойным.

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
julcik

Адміністратарка


Зарэгістраваны: 15.03.2006
Паведамленні: 7682

ПаведамленнеДададзена: 15.10.06 22:32    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

А! Наконт мараў-жаданьняў. З нараджэньнем Янкі (магчыма нават зь цяжарнасьцю-ня памятаю) зь мяне "пасыпаліся" мае старыя захапленьні, жаданьні. Я малюю, выцягнула акардэён, кветак паболела, сайт вось таксама. Ага. Яшчэ хачу на каток! (катацца ня ўмею, але вельмі хочацца Сьмешка)

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
helin

Вельмі актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 30.09.2006
Паведамленні: 873
Адкуль: Случчына-Менск

ПаведамленнеДададзена: 15.10.06 22:32    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Ведаеце,магчыма я выглядаю старамоднай Анёл ,але збіраюся сядзець з дзіценкам у дэкрэтным тры гады,калі канешне фінансы дазволяць.А займацца толькі хатняй гаспадаркай-гэта залежыць ад чалавека.Я напрыклад дома ніколі не сяджу.Пад час дэкрэтнага адпачынку можна перачытаць кнігі на якіх раней проста не хапала часу,пачаць вывучаць яшчэ адну замежную мову, Сьмешка пайсьці на курсы па важдзеньню аўто.

_________________


Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Mary

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 01.10.2006
Паведамленні: 451
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 15.10.06 22:35    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

[/quote]
Мне проста рэгулярна скардзяцца на жыццё тыя, што яго не бачаць... якія такім жа чынам спалучалі мацярынства з самаахвярнасцю...[/quote]

Мне вельмі не хацелася б мець у сталым узросьце падставы казаць сваім дзецям: "Вось, я дзеля вас і тое зрабіла, і гэтым ахвяравала, а вы такія-растакія-няўдзячныя!" Ні да чаго добрага такая самаахвярнасьць не прывядзе, бо дзеці ж ад нас вучацца, на нас глядзяць! І кім яны будуць болей ганарыцца: дагледжай, пасьпяховай, актыўнай і цікавай жанчынай, якая зрабіла кар'еру і засталася для іх сябрам і цікавым суразмоўцам, ці "заежджанай" хатняй гаспадыняй, кола інтарэсаў якой заканчваецца на 10-ым за дзень сэрыяле і парадным выхадам са сьвякроўю на рынак?

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
helin

Вельмі актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 30.09.2006
Паведамленні: 873
Адкуль: Случчына-Менск

ПаведамленнеДададзена: 15.10.06 22:36    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Выцемка:


Ад прафесіі залежыць - гэта дакладна. Я працую выкладчыцай ва ўніверсітэце, на палову стаўкі, таму змагла дазволіць сабе раскошу выйсьці на працу, калі дачцэ не было і 6 месяцаў. Чаму б і не, калі праца падабаецца (хоць і "ўзнагароджваецца" так, што пра гэта сорамна казаць), і часу для дзіцяці дастаткова пакідае?
Мамы, я думаю, розныя ёсьць, кожная сама стварае сваё жыцьцё. Але найбольш "прагрэсіўныя", актыўныя, працавітыя і таленавітыя напэўна знойдуць магчымасьць і ўласныя мары-жаданьні-памкненьні рэалізаваць, і дзіця выхаваць такім самым - актыўным і самастойным.А ты мусіць ня корміш сваю дачку грудзьмі? Сьмешка
_________________

_________________


Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
helin

Вельмі актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 30.09.2006
Паведамленні: 873
Адкуль: Случчына-Менск

ПаведамленнеДададзена: 15.10.06 22:43    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Mary,а ты ня баішся,што з-за кар'ры проста ня будзе хапаць часу на дзіценка?І ў рэшце,можна ў нейкі момант згубіць з ім катакт,гэта,вядома,не значыць,што трэба займацца толькі хатняй гаспадаркай,але і на кар'еры ня трэба зацыклівацца Сьмешка

_________________


Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Volha

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 24.04.2006
Паведамленні: 3956
Адкуль: Менск-Мінск

ПаведамленнеДададзена: 15.10.06 22:53    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

helin,
off: а якое поўнае імя ў Вашага Яська?

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Мінак







ПаведамленнеДададзена: 15.10.06 22:53    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Выцемка:

А ты мусіць ня корміш сваю дачку грудзьмі?

У мяне 4 сяброўкі, якія кармілі грудным малачком дзетак амаль да 2-х год і пры гэтым актыўна працавалі і вучыліся.
Выцемка:

з-за кар'ры проста ня будзе хапаць часу на дзіценка

ПРоста пра дзіцёнка яшчэ і тата клапоціцца, а не зацыкліваецца на кар'еры
Угару
Паказаць паведамленні:   

Распачаць новую тэмуАдказаць на тэмуprinter-friendly view    Спіс форумаў Нашыя дзеткі -> Рознае Часавы пояс: GMT + 3
Пераход да іншай старонкі: 1, 2, 3  наступная »
Старонка 1 з 3.

 
Перайсці:  
Вы не можаце распачынаць тэмы
Вы не можаце адказваць на паведамленні
Вы не можаце рэдагаваць свае паведамленні
Вы не можаце выдаляць свае паведамленні
Вы не можаце галасаваць у апытанках
Вы можаце далучаць файлы
Вы можаце сцягваць файлы

Падобныя тэмы
 Тэмы   Адказы   Аўтар   Праглядаў   Апошняе паведамленне 
Няма новых паведамленняў я дрэнная мама? 38 Volja 39155 19.05.13 6:18
Black aspid Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Беларуская тэлевізія: Што было добрага, што ёсьць? 28 наталька 57507 23.02.12 10:47
наталька Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Кітайская мама 13 Volja 14627 14.02.11 18:17
helin Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Ці ёсьць у вашай дзеткі фотааальбом? 37 Tanya 54315 18.03.09 16:56
Nadzeyka Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Ляўко ці не? 10 karcinka 15270 1.06.07 14:21
mama Halja Паглядзець апошняе паведамленне
 
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       


Board Security

Каталог TUT.BY Rating All.BY Internet Map