Новае ў блогах
Артыкулы
Форум
Блогі
Фотаальбом
Подпісы да форумаў
Афіша
Паштоўкі
Жывы слоўнік
Наша мапа
Каляндар
Рэгістрацыя
Пошук па форуме
Сябры і Групы
Пашпарт
» Уваход
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       
Як пачаць размаўляць па-беларуску

Пераход да іншай старонкі: 1, 2, 3 ... 17, 18, 19  наступная » 

Спіс форумаў Нашыя дзеткі » Мова
 
Аўтар Паведамленне
julcik

Адміністратарка


Зарэгістраваны: 15.03.2006
Паведамленні: 7682

ПаведамленнеДададзена: 19.09.06 13:45    Загаловак паведамлення: Беларускасьць у расейскамоўным асяродку Адказаць з выцемкаю

Выношу на абмерваваньне такую праблему.
Лёгка быць беларусм дома, сярод сяброў-аднадумцаў, альбо ў краме, дзе цябе ніхто ня ведае. А як напрыклад на працы у рускамоўным асяроддзі?
Існуе моўны бар'ер.
Як яго пераадольваць і ці варта гэта рабіць (бо, напрыклад, гэтым чалавек паніжае эфектыўнасьць супрацы зь людзьмі, якія дрэнна разумеюць)?

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
matias

Вельмі актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 15.05.2006
Паведамленні: 617
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 19.09.06 13:59    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Складанае пытанне...асабліва для мяне. Трэба мець цьврдую волю і 300% ўпэўненасць ў тым, што ты правы, каб пераадолець вось гэты самы бар'ер. Я, напрыклад, часта прагінаюся пад сітуацыю і пераходжу на расейскую мову, асабліва на працы. З сябрамі лягчэй, яны гэты мой выбар разумеюць і паважаюць.Напрыклад, да мяне на маім месцы працаваў таксама еларускамоўны хлопец (з "Тузіна ГІтоў"), дык і той размаўляў па-расейску...Не тое, каб людзі не разумелі, калі з імі гаворыш "не по-русски", а стаўленне, як да дзівака і статус, адпаведна, паніжаецца...

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Нумар ICQ
Volha

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 24.04.2006
Паведамленні: 3954
Адкуль: Менск-Мінск

ПаведамленнеДададзена: 19.09.06 14:18    Загаловак паведамлення: wowd Адказаць з выцемкаю

Для тых, хто працуе "у сферы паслугаў"... Можа, дастаткова пачаць размаўляць па-свойму, а там глядзець на рэакцыю канкрэтнага кліента? Папросіць перайсці на рускую - хай сабе... Не - бонус кліенту! Зноў жа, можна давесці сваю супер-праф-унікальнасць - і прымусіць ўсіх танчыць пад сваю дуду. Альбо знайсці лепшую працу Сьмешка.

Мне ў прафесіі прасцей: у гуманітарыяў не разумець па-беларуску - прыкмета непрыдатнасці. У прываце - складаней. Мова прыцягвае ўвагу і правакуе дадатковыя пытанні. Дзевачак-інтравертак Міргаю такое багацце камунікацыі напружвае... У месцах, дзе мяне апрыёры не ведаюць (чужы раён горада, транспарт, выпадковая крама) - па-беларуску размаўляю пад настрой.
Але: калі нешта напісаць ці запоўніць бланк - на мове. І разам з дзіцём - не шыфруюся. )))

_________________


Апошні раз рэдагавалася: Volha (19.09.06 15:57), усяго рэдагавалася 2 раз(ы)
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
matias

Вельмі актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 15.05.2006
Паведамленні: 617
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 19.09.06 14:22    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

О-о-о-о...з бланкамі - гэта асобная тэма...Мы з Сяргеем вядзем з імі сапраўдную вайну, запаўняючы ўсе па-беларуску... і цёценькі ва ўсякіх ўстановах заўжды крывяцца і стараюцца выправіць па-ціхаму Evil or Very Mad

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Нумар ICQ
Volha

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 24.04.2006
Паведамленні: 3954
Адкуль: Менск-Мінск

ПаведамленнеДададзена: 19.09.06 14:28    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Па-ціхаму - калі ласка. Мне неяк у пашпартным аддзеле крывіліся - маўляў, давядзецца за вас перарабляць. Перарабляйце (дурная справа - няхітрая), рызыкуйце схапіць санкцыю за фальшаванне! А я, можа, па-расейску з памылкамі пішу Сп. Зялёная Усьмешка.

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Alina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 06.04.2006
Паведамленні: 3916
Адкуль: Менск, Даўгабродская

ПаведамленнеДададзена: 19.09.06 15:32    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Volha,
сорры за офф, але ўсё ж -- запоўніць ці заполніць?

_________________



______________________________
мой тэлефон -- 6616440, мой skype -- alinastefanovic
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
Volha

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 24.04.2006
Паведамленні: 3954
Адкуль: Менск-Мінск

ПаведамленнеДададзена: 19.09.06 15:55    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Ясная рэч, запоўніць! Сп. Зялёная Усьмешка Мая памылка, прабач

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Ptyz

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 02.07.2006
Паведамленні: 266
Адкуль: МенскЗялёныЛуг

ПаведамленнеДададзена: 19.09.06 18:28    Загаловак паведамлення: Re: Беларускасьць у расейскамоўным асяродку Адказаць з выцемкаю

julcik пісаў(-ла):
Выношу на абмерваваньне такую праблему.
Лёгка быць беларусм дома, сярод сяброў-аднадумцаў, альбо ў краме, дзе цябе ніхто ня ведае. А як напрыклад на працы у рускамоўным асяроддзі?
Існуе моўны бар'ер.
Як яго пераадольваць і ці варта гэта рабіць (бо, напрыклад, гэтым чалавек паніжае эфектыўнасьць супрацы зь людзьмі, якія дрэнна разумеюць)?


Як добра падказвае Volha, трэба на працы стаць самай галоўнай, тады ты ўсіх задавіш аўтарытэтам і ўсе будуць надварот пераходзіць на бел. для цябе. Яшчэ лепей будзе адкрыць сваю справу, тады такая праблема увогуле зьнікне. А да таго часу рабі, як атрымоўваецца.
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Volha

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 24.04.2006
Паведамленні: 3954
Адкуль: Менск-Мінск

ПаведамленнеДададзена: 19.09.06 20:52    Загаловак паведамлення: цвцв Адказаць з выцемкаю

Ptyz,
мела на ўвазе іншае. )))

Быць босам ці ціснуць аўтарытэтам - парада, прыдатная для "мужчынскай" (іерархічнай) стратэгіі існавання. І гучна змагацца за моўныя правы на працоўным месцы - таксама бліжэй да "мужчынскага" стылю паводзінаў ))).
Камунікант "жаночага" тыпу ахвотней пагодзіцца на працу ў "сярэднім звяне". Пры ўмове, што прыдбае гэтым такую неабходную для сябе рэч, як спрыяльны псіхалагічны клімат (г.зн. - магчымасць нестатутных паводзінаў з прыемнымі калегамі Міргаю). Таму мітынгаваць сярод супрацоўнікаў для жанчыны (умоўна) сабе даражэй: а з кім тады пасля каву піць? А вось выявіць сябе як унікальнага спецыяліста і цікавую персону - зусім іншае кіно. Альбо - знайсці лепшую працу, з лепшай кумпаніяй.

Даруйце за такую тэарэтызаваную дэмагогію! Сьмешка

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Kryscina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 23.03.2006
Паведамленні: 9054
Адкуль: Miensk

ПаведамленнеДададзена: 20.09.06 0:41    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

На практыцы я заўсёды адхопліваю сабе ўвагу найлепшых хлопцаў праз беларускамоўнасць. Астатнія потым спрабуюць падладжвацца, дэманстраваць, што "тожа пра родны кут чыталі". А пагаманіць пра аўтсорсынг і дыверсіфікацыю, альбо пра сэкс і мастурбацыю нязмушана па-беларуску -- слабо. Танчу!

А кліентаў я дабіваю танцам -- быццам незнарок дэманструю свае дыпломы, прымушаю разгаварыцца - больш яны распавядаюць, а я слухаю ўважліва і ў вочы гляджу. А потым у іх уражанне, што яны цэлых паўтары гадзіны з беларускамоўным чалавекам на сур'ёзныя тэмы размаўлялі - і ЎСЁ РАЗУМЕЛІ! Перамога

_________________
Хто хоча зрушыць свет, хай пасуне сябе. Сакрат
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Наведаць сайт аўтара Yahoo Messenger
matias

Вельмі актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 15.05.2006
Паведамленні: 617
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 20.09.06 9:19    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Kryscina пісаў(-ла):

А кліентаў я дабіваю танцам -- быццам незнарок дэманструю свае дыпломы, прымушаю разгаварыцца - больш яны распавядаюць, а я слухаю ўважліва і ў вочы гляджу. А потым у іх уражанне, што яны цэлых паўтары гадзіны з беларускамоўным чалавекам на сур'ёзныя тэмы размаўлялі - і ЎСЁ РАЗУМЕЛІ! Перамога

Слушна!

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Нумар ICQ
наталька

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 14.05.2006
Паведамленні: 4353
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 20.09.06 10:20    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

А я вось са сваімі старымі сяброўкамі і знаёмымі не магу перайсьці на беларускую мову. І з бацькамі таксама. Трэба, пэўна, прыняць рашэньне: з Новага года размаўляць па-беларуску.

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Нумар ICQ
julcik

Адміністратарка


Зарэгістраваны: 15.03.2006
Паведамленні: 7682

ПаведамленнеДададзена: 20.09.06 10:30    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

наталька, я была прыняла - з 20 год. Калісьці яшчэ раней спрабавала - але ўсё не атрымоўвалася, а з 20 - атрымалася. Напэўна дарасла да ўзросту сьвядомага пафігізму Сьмешка

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
matias

Вельмі актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 15.05.2006
Паведамленні: 617
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 20.09.06 10:35    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

І што на гэта усе сказалі?

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Нумар ICQ
julcik

Адміністратарка


Зарэгістраваны: 15.03.2006
Паведамленні: 7682

ПаведамленнеДададзена: 20.09.06 10:40    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

matias, нічога. Я тады вучылася на ФПМе - там усе нармалёвыя. Ніякімі бпрсмамі там нават ня пахла, балы заўважаная толькі адна дзеўчына. якая ўпотай зрывала налепкі. але яна была такая дура па жыцьці, што ёй, мабыць, даравалі Сьмешка)
Я праўда, пра гэта тэорыю гульняў ледзьве здала, бо вучыла па рускамоўным кансьпекце, прышла, і разумею, што не магу адкаваць інакш як на трасянцы, а на трасянцы мне сорамна размаўляць Сьмешка) Выкладчык ужо хацеў прасіць мяне прыйсьці пазьней, але тут "прабіла" Сьмешка)

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
Паказаць паведамленні:   

Распачаць новую тэмуАдказаць на тэмуprinter-friendly view    Спіс форумаў Нашыя дзеткі -> Мова Часавы пояс: GMT + 3
Пераход да іншай старонкі: 1, 2, 3 ... 17, 18, 19  наступная »
Старонка 1 з 19.

 
Перайсці:  
Вы не можаце распачынаць тэмы
Вы не можаце адказваць на паведамленні
Вы не можаце рэдагаваць свае паведамленні
Вы не можаце выдаляць свае паведамленні
Вы не можаце галасаваць у апытанках
Вы можаце далучаць файлы
Вы можаце сцягваць файлы

Падобныя тэмы
 Тэмы   Адказы   Аўтар   Праглядаў   Апошняе паведамленне 
Няма новых паведамленняў Беларускія школы 154 Kryscina 162515 6.06.16 12:19
melina.klot Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў [ Апытанка ] Мацярынства/бацькоўства - як мы на гэта наважыліся? 31 Kryscina 40992 6.04.12 14:42
Wycinanka Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў [ Апытанка ] Чаму вучаць у школе 11 гадоў? На колькі гэта патрэбна? 0 AntonUno 7182 16.03.09 1:36
AntonUno Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў 15 траўня - усе за морквай!магчыма, гэта самы надзейны актыў 7 Mann Kurt 17480 26.05.08 23:06
Palina007 Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў [ Апытанка ] аўтарытэты ў тэме "Пра гэта" 61 Kryscina 67395 12.12.06 1:17
Juan Паглядзець апошняе паведамленне
 
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       


Board Security

Каталог TUT.BY Rating All.BY Internet Map