Новае ў блогах
Артыкулы
Форум
Блогі
Фотаальбом
Подпісы да форумаў
Афіша
Паштоўкі
Жывы слоўнік
Наша мапа
Каляндар
Рэгістрацыя
Пошук па форуме
Сябры і Групы
Пашпарт
» Уваход
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       
Адэноіды

Пераход да іншай старонкі: 1, 2, 3  наступная » 

Спіс форумаў Нашыя дзеткі » Здароўе
 
Аўтар Паведамленне
hormashyki

Вельмі актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 24.05.2006
Паведамленні: 912

ПаведамленнеДададзена: 4.10.06 14:33    Загаловак паведамлення: Адэноіды Адказаць з выцемкаю

Спадарства, хтосьці можа сутыкался з такой справац як адэнойды. Нам кажуць што ў Яна вялікія адэнойды і іх трэба ўдаляць. ГЭты дыягназ ставілі яшчэ ў 2,5, але да 3 год нічхто аперацый такіх не робіць, бо ёсць верагоднасць як мне сказалі, што гэта можа быць узроставае, і дзіцёнак можа перарасці. Але нам ўжо зараз 3,9, але праблемы засталіся. І хваробы таксама адсюль. Палазіўшы ў нэце зразумела, што пытанне даволі спрэчнае. Хтосьці кажа, што нельга рэзаць да 5 год, хтосьці кажа, што наадварот дзіцёнку лепей калі раней зрабіць гэта. Але кажуць што таксама можа быць верагоднасць таго, што адэнойды вырастць зноўку. БРРРРРРР. Галава колам ходзіць. Можа хтосьці сутыкаўся, ці можа камусьці ўдалялі ў дзяцінстве. Парайце што рабіць.

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
pink_by

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 24.04.2006
Паведамленні: 1336
Адкуль: Менск-Гомель

ПаведамленнеДададзена: 4.10.06 14:39    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Маяму брату ў 6 год удалялі. А зараз у сяброўцы пад пытаннем стаіць. І іх дзіця трохі меньш за вашае. ёй сказалі калі не ўдалім - дзіця дышаць не здолее. Тое, што могуць па-новай вырасці - дакладна. У маёй другой сяброўцы раней было кожную зіму праблема з адэнойдамі. Перыядычна выразалі.

_________________
на форуме не бываю. таму калі выпадкова нехта ўсё ж захоча са мной звязацца - прыватная скрыня ці пазначаныя кантакты.

skype pink_by
http://pink-by.livejournal.com/
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Наведаць сайт аўтара Yahoo Messenger MSN MessengerНумар ICQ
julcik

Адміністратарка


Зарэгістраваны: 15.03.2006
Паведамленні: 7682

ПаведамленнеДададзена: 4.10.06 15:55    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Наколькі я ведаю, зараз не адназначна да гэтага ставяцца. Толькі калі дзіця ўжо ВЕЛЬМІ часта хварэе выдаляюць. Матывуюць, што ў арганізме няма лішніх дэталяў.

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
Наста

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 29.07.2006
Паведамленні: 1716
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 4.10.06 21:46    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

У мяне гісторыя: маёй сястры выразалі адэноіды ў малым узросьце (ня памятаю дакладна ў якім, але да пяці год). І з-за анэстэзіі ў яе былі вялікія праблемы з сэрцам. З-за чаго калі ўрачы сказалі, што і мне трэба выразаць, бацькі доўга не вырашаліся, баяліся. Але ж мне насамрэч трэба было выдаляць, бо голас быў як прапалены, а я тады канешне не паліла, і голас часта зрываўся. Такім чынам дацягнулі да маіх 15 год, але ж выразалі. Усё нармалёва, яны не выраслі, хварэць стала меней, з голасам амаль праблемаў няма.
Толькі ня ведаю ці варта ў такім малым узросьце, як Ваш? Усёткі дзядзька Фройд, дзіцячыя ўражаньні, ды і маюць рацыю тыя, хто кажа, што лішняга нічога ў целе няма.
Раю звярнуцца ў платную ўстанову (толькі ў тую, што мае добрыя водгукі), там зазвычай любяць абыходзіцца без нажа. Сп. Зялёная Усьмешка
P.S. З сэрцам сяструшкі зарас ўсё добра Сьмешка

_________________


Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
hormashyki

Вельмі актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 24.05.2006
Паведамленні: 912

ПаведамленнеДададзена: 5.10.06 8:25    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Нажаль, у нас сітуацыя падыходзіць да таго, што без нажа нам не абыйсціся. Мы хварэем вельмі цяжка, а некалькі тыдняў таму патрапілі ў лякарню, бо Ян крычаў як рэзаны дома, што ў яго баліць рука. Выклікалі хуткаю, мала што, можа пералом ці вывіх, хаця ніякіх прызнакаў такога не было, проста крычаў, што рука баліць. Хуткая вядома нічога не знайшла і павезлі нас у траўматалогію. Там малады доктар у прыёмным аддзяленні як толькі зайлоў у кабінет адразу ахарактэрызаваў нас як "хадзячыя адэнойды". На твары гэта напісана ці што? Я ў шоку! Сказаў, што трэба удаляць а нетое з-за недахопу кісларода ў арганізме могуць пачацца праблемы. І гэта першы вестнік - суставы пачынаюць балець. Надалей можа быць мышцы, суставы і вядома сэрца. Я і так спадзявалася, што ён неяк здолее перарасці гэта, нават мінулую зіму не вадзілі ў садок, бо захварэў адразу як нарадзіла Вераніку і вядома заразіў яе. Пачала вадзіць у садок у весну і летам. Праблем не было. А вось крыху надвор'е змянілася і ў групе з'явіўся хворы дзіцёнак і мы зноўку хварэем.

Ведаю, што вельмі шануюць і добрыя водгукі пра лякарню на Сухой (ст.м. Фрунзенская). Там гэта робяць платна.

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Vola

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 17.05.2006
Паведамленні: 1686
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 5.10.06 13:29    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

hormashyki, жах які! Вы там трымайцеся!

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
pink_by

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 24.04.2006
Паведамленні: 1336
Адкуль: Менск-Гомель

ПаведамленнеДададзена: 5.10.06 14:54    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

hormashyki, тады выдаляйце. якія там ужо розныя меркаванні, калі ў вас такі стан...

_________________
на форуме не бываю. таму калі выпадкова нехта ўсё ж захоча са мной звязацца - прыватная скрыня ці пазначаныя кантакты.

skype pink_by
http://pink-by.livejournal.com/
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Наведаць сайт аўтара Yahoo Messenger MSN MessengerНумар ICQ
Наста

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 29.07.2006
Паведамленні: 1716
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 5.10.06 20:42    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

І праўда, калі такія праблемы то выразаўце. Паколькі ў сваім жыцьці "сустракалася з нажамі" тройчы Зьбянтэжаны , мая Вам парада - паспрабуўце мець кансультацыі некалькім урочаў, а не аднаго.
Ну і выздараўліваеце, канешне!! Сьмешка

_________________


Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
julker

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 23.05.2006
Паведамленні: 1384
Адкуль: Таронта

ПаведамленнеДададзена: 6.10.06 10:10    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Марын, свадзице Яника да психолага. Сумнік

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
наталька

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 14.05.2006
Паведамленні: 4353
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 13.10.10 18:55    Загаловак паведамлення: Адэноіды Адказаць з выцемкаю

Звадзілі Франка на Сухую, бо даўно ўсё шморгае носам і нічога не дапамагае.
Паставілі дыягназ - адэноіды, трэба выдаляць. бо вялікія, нават зубы з-за гэтага растуць крыва.
Каму выдалялі адэноіды, адгукніцеся, як гэта адбываецца? Пажадана, як гэта адбываецца зараз, а ня 10-20 гадоў таму?

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Нумар ICQ
Alina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 06.04.2006
Паведамленні: 3916
Адкуль: Менск, Даўгабродская

ПаведамленнеДададзена: 13.10.10 20:59    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

наталька,
якая ступень?
нам не выдалялі, але я начыталася. Цяпер два спосабы -- пад агульным наркозам і пад мясцовым (лічы, што без). Агульны наркоз -- сама разумееш, якія рызыкі і якія плюсы.
Ну а без -- так, як і дваццаць гадоў таму.

_________________



______________________________
мой тэлефон -- 6616440, мой skype -- alinastefanovic
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
Ptyz

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 02.07.2006
Паведамленні: 266
Адкуль: МенскЗялёныЛуг

ПаведамленнеДададзена: 14.10.10 0:51    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Наталька, ну вы ж бачылі тое шакуючае відэа на юцюбе, як без анастэзіі, прабягала па лайвжорналах з паўгады таму?
( http://maksim-garmash.livejournal.com/6266.html хто не глядзеў - лепей не глядзіце ).

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
hormashyki

Вельмі актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 24.05.2006
Паведамленні: 912

ПаведамленнеДададзена: 14.10.10 6:33    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Калі Яну было 4 гады мы выдалялі. Я таксама чытала шмат форумаў, і таксама спадзявалася, што неяк усё абыйдзецца, але калі дзіцё пастаянна хварэе, калі храпіць ноччу, калі выклікалі хуткую бо крычаў што яму баліць рука і мы баяліся што пералом. А доктар у хуткай дапамозе адразу сказаў "адэнойдны хлопчык" нават у рот не залазячы. Сказаў, што трэба выдаляць адэнойды, што калі не выдавіць то крыві менш паступае ў тым ліку і ў мышцы, і з-за гэтага яму балела рука. Маці вядома ідзе на гэта. Ляжаў з Янам тата. Муж не бачыў як рабілі, бо дзіцёнка забралі і пасля прывялі. Мы спачатку звярнуліся на Сухую, а пасля знайшлі вельмі добрага доктара прафесара ў 9цы і там выдалялі. Калі падрос Ян то распавёў, што яму было вельмі вельмі болюча і ён ад страху аппісяўся. АЛЕ мы перасталі хварэць з такой частатой як хварэлі тады, мы перасталі шмыргаць носам, змяніўся голас бо тады ўсё размаўлялася ў нос і дзіцё перастала храпець. Скаргаў на болі ў мышчах ужо не было. Не ведаю, калі б мяне зноўку запыталіся ці падразаць іх я б падразала.

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
hormashyki

Вельмі актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 24.05.2006
Паведамленні: 912

ПаведамленнеДададзена: 14.10.10 6:42    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Спачатку напісала і пасля паглядзела відыё. Яно сапраўды жудаснае... дзяўчаты, але калі іншага зараз у нас не робяць, калі немаем грошай паехаць у Польшчу ці Нямеччыну выдаляць адэнойды то што рабіць з дзіцёнкам? Няхай хварэе, парушаецца прыток крыві, парушаецца голас? Зразумела што наша медыцына ідзе ў хвасце і далёкім хвасце.

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Black aspid

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 05.04.2009
Паведамленні: 1206

ПаведамленнеДададзена: 14.10.10 9:11    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

відэа не глядзела, але на Сухой 25 год таму мне выдалялію Самы непрыемны момант - што рукі прывязалі да фатэля прасцінамі (я лічыла тады, што магу заўсёды патрываць сама, такі "недавер" збянтэжыў і выклікаў пачуццё бездапаможнасці. Сама аперацыя заняла мо хвіліну, болю не памятаю, сказалі: паглядзі на лягушку! і паказалі нешта крывавае. праз некалькі гадзін была дома.
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Паказаць паведамленні:   

Распачаць новую тэмуАдказаць на тэмуprinter-friendly view    Спіс форумаў Нашыя дзеткі -> Здароўе Часавы пояс: GMT + 3
Пераход да іншай старонкі: 1, 2, 3  наступная »
Старонка 1 з 3.

 
Перайсці:  
Вы не можаце распачынаць тэмы
Вы не можаце адказваць на паведамленні
Вы не можаце рэдагаваць свае паведамленні
Вы не можаце выдаляць свае паведамленні
Вы не можаце галасаваць у апытанках
Вы можаце далучаць файлы
Вы можаце сцягваць файлы

Падобныя тэмы
 Тэмы   Адказы   Аўтар   Праглядаў   Апошняе паведамленне 
Няма новых паведамленняў Дзе зрабіць экспертызу вады? 4 Kryscina 6190 14.11.12 20:54
Kryscina Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў [ Апытанка ] Як зрабіць гэты сайт лепей? 144 julcik 167826 11.10.11 8:27
julcik Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Бацькі рускамоўныя - што лепей рабіць? 29 SunKa 39867 18.02.09 3:37
Lisa Паглядзець апошняе паведамленне
Гэтая тэма зачыненая, вы не можаце адказваць і рэдагаваць паведамленні. [ Апытанка ] Беларускамоўныя садкі (групы і г.д.) 394 pink_by 260401 28.12.08 20:04
julcik Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў З чаго зрабіць падлогу? 25 julcik 36201 1.07.07 21:20
Alenka Паглядзець апошняе паведамленне
 
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       


Board Security

Каталог TUT.BY Rating All.BY Internet Map