Новае ў блогах
Артыкулы
Форум
Блогі
Фотаальбом
Подпісы да форумаў
Афіша
Паштоўкі
Жывы слоўнік
Наша мапа
Каляндар
Рэгістрацыя
Пошук па форуме
Сябры і Групы
Пашпарт
» Уваход
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       
Як усё пасьпець?

Пераход да іншай старонкі: 1, 2, 3 ... 9, 10, 11  наступная » 

Спіс форумаў Нашыя дзеткі » Рознае
 
Аўтар Паведамленне
Vola

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 17.05.2006
Паведамленні: 1686
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 30.09.06 19:22    Загаловак паведамлення: Як усё пасьпець? Адказаць з выцемкаю

Як пасьпець зь дзіцём на рукох вучыцца, працаваць, займацца хатнімі справамі, не забывацца на мужа, а яшчэ захаваць хоць нейкае падабенства прыгажосьці й дагледжанасьці? Колькі трэба спаць, каб зранку не пужаць прахожых сваім пустым позіркам і прычоскай a la я ў мамы дурачка? Ці хапае вам часу на касьметыку, а грошай на строі? Падзяліціся сакрэтамі, а то я часам гляджуся ў люстэрка ці на свае пазногці й плакаць хочацца. Плачу! А мне ж усяго 22!!! Плачу!

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
matias

Вельмі актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 15.05.2006
Паведамленні: 617
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 30.09.06 21:38    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

хе-хе...ну вось, а я думала, што я адна такая...Трэба глядзець на Крысціну і вучыцца, вучыцца і яшчэ раз вучыцца!

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Нумар ICQ
Tanya

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 28.04.2006
Паведамленні: 1921
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 30.09.06 22:00    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

А мо камусьці на Андрэя трэба глядзець і вучыцца, вучыцца і вучыцца? Вельмі шчасьлівы

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
наталька

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 14.05.2006
Паведамленні: 4353
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 30.09.06 22:06    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Крысьціна ў нас адна такая адметная, якая ўсё пасьпявае. І што праўда, Андрэй вельмі шмат дапамагае, можна нават сказаць, што Крысьціна дапамагае Андрэю гадаваць Мірона.
А яшчэ, больш часу зьяўляецца, калі дзіцё ідзе ў садок. Так што хутчэй расьціце.

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Нумар ICQ
Kryscina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 23.03.2006
Паведамленні: 9054
Адкуль: Miensk

ПаведамленнеДададзена: 30.09.06 23:17    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Не трэба ў мяне вучыцца!
За сённяшні дзень я зразумела, што мімаходам сапсавала адносіны ажно з 5-цю асобамі. Можна, вядома, суцяшаць сябе тым, што не крыўдзяцца на таго, хто нічога не робіць. Але на сам рэч, імкнучыся паспець зрабіць як мага больш, я забываюся пра дні народзінаў, абяцанне патэлефанаваць ці заехаць у госці. Выпускаю з галавы тое, што для кагосьці сапрыўды прыватнае важней за грамадскае...
Апошім часам думаю, што як раз я самага важнага і не паспяваю, бо колькі б справаў не рабілася, стасункі з людзьмі важней, інакш для чаго ўсё?
_______
Але гэта так - хворы мазоль.
Я сапраўды з дзяцінства захаплялася дзейснымі асобамі, якія адначасова робяць эфектыўна некалькі справаў. Таму, напрыклад, лежачы ў ванне, я з маскай на твары і галаве слухаю музыку, дасылаю СМС-кі (альбо чытаю). Калі ем, то адначасова слухаю радыё і зноў чытаю. Ідучы куды-небудзь - тэлефаную. Гуляю з дзіцём - сустракаюся з патрэбным чалавекам. Сплю - шукаю варыянт рашэння нейкай праблемы. Рыхтуюся да іспыту - вяжу - слухаю тэлевізар. Сяджу на форуме - перакладаю артыкул, ем. Тэлефаную - мыю посуд. Толькі сэкс ні з чым не спалучаецца Упс...
Планую ўсё. Прыярытэты вызначаны загадзя: што б не "гарэла" - сын на першым месцы (у тым ліку клопат пра стварэнне для яго садочку і г.д.)
А што да знешняга выгляду - навучылася касіць пад тое, што гэта стыль у мяне такі, а не часу на цырульню няма.
Кул!
Безумоўна, асобны дзякуй мужу. Іншы б са мной не выжыў. Анёл

_________________
Хто хоча зрушыць свет, хай пасуне сябе. Сакрат
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Наведаць сайт аўтара Yahoo Messenger
Наста

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 29.07.2006
Паведамленні: 1716
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 30.09.06 23:59    Загаловак паведамлення: Re: Як усё пасьпець? Адказаць з выцемкаю

Vola пісаў(-ла):
Як пасьпець зь дзіцём на рукох вучыцца, працаваць, займацца хатнімі справамі, не забывацца на мужа, а яшчэ захаваць хоць нейкае падабенства прыгажосьці й дагледжанасьці? Колькі трэба спаць, каб зранку не пужаць прахожых сваім пустым позіркам і прычоскай a la я ў мамы дурачка? Ці хапае вам часу на касьметыку, а грошай на строі? Падзяліціся сакрэтамі, а то я часам гляджуся ў люстэрка ці на свае пазногці й плакаць хочацца. Плачу! А мне ж усяго 22!!! Плачу!

У мяне пакуль што дзетак няма, хоць і надта хачу. Але ж магу прапанаваць наконт вучобы - ЕШКА. Сама доўга думала, што гэта фігня. Але ж там можна выпісаць пробны урок любога курсу, Вам прышлюць яго бясплатна. Калі спадабаецца - падпішыцеся. Каштуе ў месяц ад 11000 да 23000. Курсы ёсьць вельмі цікавыя, напрыклад, Гадуем дзіцё ад нуля да пяці, альбо пра касметыку, Дызайн інтэр'ера і шмат чаго яшчэ...

_________________


Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
Tanya

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 28.04.2006
Паведамленні: 1921
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 1.10.06 1:00    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Vola, у 22 гады дрэнна выглядаць немагчыма! Вельмі шчасьлівы
Ніхто не пасьпявае ўсё на 100%. У цябе занадта вялікі спіс. Калі няма дапамагатых, выключы працу і вучобу да таго часу, як Дамінік пойдзе ў садочак. Насамрэч ты зараз і так шмат працуеш і вучышся.

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
tasia

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 24.09.2006
Паведамленні: 144

ПаведамленнеДададзена: 1.10.06 11:38    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

А мне 19)) Таксама амаль нічога не паспяваю, але калі ўдумацца, то вучуся на дзённым у БДУ, падпрацоўваю журналістам у газэтах, сустракаюся з сябрамі, ходзім з мужам на канцэрты, і салярый і цырульня таксама паспяваецца. але калі б не няня і мая мама ўсяго гэтага б не было. Грошаў хапае, але з нацягам. Мне падаецца, галоўнае не зацыклівацца на дзіцяці, не аддаваць сябе ўсю цалкам, і не пераўтварыцца праз нейкі час у тлустую карову, думаю, дзіця і самое не рада будзе. Дарэчы файны занятак - зарадка разам з лялей, і ёй весела, і маме карысна для фігурыСьмешка. Муж таксама дапамагае вельмі, але стараюся не нагружваць, перш за ўсё, ён у нас адзіная крыніца грошаў, яму і на працы нялёгка. Усё трэба ўспрымаць з гумарам)) мы вон з дзіцём у слінге куды толькі не ходзім, гасцеё да сябе запрашаем. На крайні выпадак заўсёды можна наняць кабету, якая будзе прыходзіць дапамагаць па гаспадарцы ці з малым пагуляе, гэта зараз не так і дорага (1 у.е. - гадзіна), а прапановаў такіх хапае.

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
julcik

Адміністратарка


Зарэгістраваны: 15.03.2006
Паведамленні: 7682

ПаведамленнеДададзена: 1.10.06 15:35    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Часу заўжды нехапае, нават калі , здавалася б, яго шмат. Справа проста ў арганізаванасьці жыцьці, расстаўленьні прыярытэтаў. Каб хатнія справы займалі менш часу, прапаную гуляць у такую цікавую гульню: як разьвесіць вопратку, каб яе ня трэба было прасаваць? як згатаваць ежу, каб ня трэба было стаяць ля пліты і ўсё такое. Мяне, напрыклад, займае сам працэс пошука магчымасьцяў удасканаліць хатнюю працу.

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
julker

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 23.05.2006
Паведамленні: 1384
Адкуль: Таронта

ПаведамленнеДададзена: 1.10.06 17:20    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

А мне трэба вучыцца гатаваць, даглядаць за рэчамі мужа і т.д.
З дзецьмі нармалева спраўляюся. Але я не фарбуюся амаль ніколі, апранаюся ў джынсы з вадалазкамі. Валасы нашу даўгія і забіраю іх у хвост. Шмат хто, пры гэтым, мяне прывабнаю лічыць Я ў шоку!
Навучыце і мяне быць нармалеваю жонкаю...

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
Juan

Мінак





ПаведамленнеДададзена: 1.10.06 19:23    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Выцемка:

Навучыце і мяне быць нармалеваю жонкаю...

Pozna. Kali uzyviessia z muzam, dyk hetkaja, jak josc.
Угару
Juan

Мінак





ПаведамленнеДададзена: 1.10.06 19:27    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Выцемка:

лежачы ў ванне, я з маскай на твары і галаве слухаю музыку, дасылаю СМС-кі (альбо чытаю). Калі ем, то адначасова слухаю радыё і зноў чытаю. Ідучы куды-небудзь - тэлефаную. Гуляю з дзіцём - сустракаюся з патрэбным чалавекам. Сплю - шукаю варыянт рашэння нейкай праблемы. Рыхтуюся да іспыту - вяжу - слухаю тэлевізар. Сяджу на форуме - перакладаю артыкул, ем. Тэлефаную - мыю посуд.

Respect! Rolling Eyes
Karcila zadac pytannie, ale nizej sama adkazala Упс...
I usioz nia duza vierycca, kab hetki Cezar padcas tych stasunkau pakidau biazdziejsnymi smat svajech castak ciela Міргаю
Угару
Наста

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 29.07.2006
Паведамленні: 1716
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 1.10.06 19:59    Загаловак паведамлення: Re: Як усё пасьпець? Адказаць з выцемкаю

Vola пісаў(-ла):
Як пасьпець зь дзіцём на рукох вучыцца, працаваць, займацца хатнімі справамі, не забывацца на мужа, а яшчэ захаваць хоць нейкае падабенства прыгажосьці й дагледжанасьці? Колькі трэба спаць, каб зранку не пужаць прахожых сваім пустым позіркам і прычоскай a la я ў мамы дурачка? Ці хапае вам часу на касьметыку, а грошай на строі? Падзяліціся сакрэтамі, а то я часам гляджуся ў люстэрка ці на свае пазногці й плакаць хочацца. Плачу! А мне ж усяго 22!!! Плачу!


Яшчэ пару варыянтаў. Сьмешка Наконт прычоскі - пакуль дзіцё малое, добры варыянт такой прычоскі, калі для яе трэба як мага меней часу. А калі няма часу схадзіць у цырульню - лепей карыстацца паслугамі цырульнікаў, якія прыходзяць на дом. Сама такім чынам даглядаю за прычоскай. Калі трэба - магу даць нумар тэлефона. Хлопец рускамоўны, затое стрыжэ добра. Самы шчасьлівы ў сьвеце
Наконт пазногцяў. Можна набыць апарацік. Зарас такія наборчыкі ўсюды прадаюцца. Прынцып у тым, што апарат на батарэйцы, ставіш якую трэба насадку і ўперад. Файная штука. Ня трэба доўга мучыцца. Каштуе ад 30000. Калі падлічыць манікюр у цырульні - атрымаецца што за пару прымяненьняў гэтая штука акупіцца. Сьмешка І дома, і часу шмат не адымае. Міргаю

_________________


Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
Juan

Мінак





ПаведамленнеДададзена: 1.10.06 20:09    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Выцемка:

якія адначасова робяць эфектыўна некалькі справаў.

Samachodam nia kirujes?
Угару
Kryscina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 23.03.2006
Паведамленні: 9054
Адкуль: Miensk

ПаведамленнеДададзена: 1.10.06 21:52    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Выцемка:

I usioz nia duza vierycca, kab hetki Cezar padcas tych stasunkau pakidau biazdziejsnymi smat svajech castak ciela

Ну, нават не ведаю, якія яшчэ часткі задзейнічаць, усё ў працы... Пошук
Адна знаёмая пайшла шукаць каханка, калі ў працэсе сэксу з мужам злавіла сябе на тым, што разважае, як лепей адрамантаваць столь: касетоны паклеіць ці пафарбаваць...
-__
Калі сур'ёзна, то яшчэ адзін спосаб паспяваць многае - рабіць усё якасна і з душой. Тады вынікаў на больш працяглы час хапае, не даводзіцца вяртацца да справы, і эфект большы, чым чакалася. Як толькі я адчуваю, што праца/вучоба пачынаюць нагадваць марнаванне часу і імітацыыю працэсу - спрабую паставіць усё на нармальныя рэйкі ці звальваю. З гэтага, праўда, перыядычна маю праблемы з выкладчыкамі і начальнікамі (жыць спакойна не даю), але сумленне спакойнае, бо не лаўлю мух у той час, як "Радзіма-маці травой зарастае".

_________________
Хто хоча зрушыць свет, хай пасуне сябе. Сакрат
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Наведаць сайт аўтара Yahoo Messenger
Паказаць паведамленні:   

Распачаць новую тэмуАдказаць на тэмуprinter-friendly view    Спіс форумаў Нашыя дзеткі -> Рознае Часавы пояс: GMT + 3
Пераход да іншай старонкі: 1, 2, 3 ... 9, 10, 11  наступная »
Старонка 1 з 11.

 
Перайсці:  
Вы не можаце распачынаць тэмы
Вы не можаце адказваць на паведамленні
Вы не можаце рэдагаваць свае паведамленні
Вы не можаце выдаляць свае паведамленні
Вы не можаце галасаваць у апытанках
Вы можаце далучаць файлы
Вы можаце сцягваць файлы

Падобныя тэмы
 Тэмы   Адказы   Аўтар   Праглядаў   Апошняе паведамленне 
Гэтая тэма зачыненая, вы не можаце адказваць і рэдагаваць паведамленні. [ Апытанка ] Беларускамоўныя садкі (групы і г.д.) 394 pink_by 280401 28.12.08 20:04
julcik Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў [ Апытанка ] Ці трэба вучыцца бацькоўству? 16 Kryscina 21838 27.08.08 22:10
Vola Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Віня Пых: хто жадае набыць? 52 stasia 49563 18.01.08 22:19
Vola Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў чаго трэба імкнуцца пазбегнуць пры родах 35 schtirliz 43547 6.08.07 22:31
mama Halja Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў як сыйсці, каб дзіця не плакала? 16 Volja 27857 1.06.07 13:13
mama Halja Паглядзець апошняе паведамленне
 
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       


Board Security

Каталог TUT.BY Rating All.BY Internet Map