Новае ў блогах
Артыкулы
Форум
Блогі
Фотаальбом
Подпісы да форумаў
Афіша
Паштоўкі
Жывы слоўнік
Наша мапа
Каляндар
Рэгістрацыя
Пошук па форуме
Сябры і Групы
Пашпарт
» Уваход
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       
Прыёмныя дзеці

Пераход да іншай старонкі: 1, 2, 3, 4  наступная » 

Спіс форумаў Нашыя дзеткі » Рознае
 
Аўтар Паведамленне
Alina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 06.04.2006
Паведамленні: 3916
Адкуль: Менск, Даўгабродская

ПаведамленнеДададзена: 28.09.06 1:46    Загаловак паведамлення: Прыёмныя дзеці Адказаць з выцемкаю

Знайшла ў Нэце вось такую штуку
звычайны цуд
на фоткі глядзець бяз сьлёз немагчыма

ці маглі б вы ўзяць у сям'ю прыёмнае дзіцятка? пры якіх абставінах? чаму так альбо чаму не?
і чаму дзіцячыя дамы ёсьць толькі ў нас (я зараз параўноўваю з цывілізаванымі краінамі, пра краіны трэцяга сьету ведаю мала)? чаму адбываюцца такія рэчы, як усё яшчэ сьвежая гісторыя маленькай Вікі Мароз і яе італьянскіх бацькоў?

_________________



______________________________
мой тэлефон -- 6616440, мой skype -- alinastefanovic
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
julker

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 23.05.2006
Паведамленні: 1384
Адкуль: Таронта

ПаведамленнеДададзена: 28.09.06 9:45    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Магла бы. І калі-небудзь вазьму.

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
matias

Вельмі актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 15.05.2006
Паведамленні: 617
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 28.09.06 9:46    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

У нашай сям'і раней амаль ўвесь час на выходных жылі дзеткі з інтэрнату (7-мага, для дзетак з адставаннем ў развіцці). Мая маці забірала іх на выходныя і сьвяты, а поты калі яны падраслі і выпусціліся з інтэрнату, стала дапамагаць вучыцца нармальнаму жыццю. Магу сказаць, што там, канешне, ўсе вельмі страшна. Не, побытавыя ўмовы - нічога, але нават ежы не хапае...калі першыя разы бярэш дзіця, то яно толькі і робіць, што есць...ежу адзін ў аднаго адбіраюць, б'юцца за яе. Але самы жах не ў гэтым. Выпускаюсь з інтэрнату іх зусім не гатовымі да самастойнага жыцця. Чалавек ў 16 год ня ведае, як карыстацца плітой. Яны не ўмеюць цаніць і берагчы рэчы, таму, што ўсе жыцце атрымлівалі рэчы проста так...з гуманітаркі...А дзеці там - цуд, іх вельмі, вельмі шкада!!

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Нумар ICQ
matias

Вельмі актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 15.05.2006
Паведамленні: 617
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 28.09.06 9:53    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Не магу глядзець на маленкіх дзетак, кінутых, без дагляду. Вельмі сур'езна хачу падрабляць ў яслях, каб хоць пару гадзін дарыць маленькім любоў і ласку...

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Нумар ICQ
julker

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 23.05.2006
Паведамленні: 1384
Адкуль: Таронта

ПаведамленнеДададзена: 28.09.06 10:26    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

я і валянтэрам была ў інтэрнаце, і практыку праходзіла. Але болей ніколі не пайду. Мая нэрвовая сістэма не вытрымлівае. Яны жа кожны (!!!) цябе мамаю кліча. У мяне інстынкты спрацоўваюць. Але немагчыма ўзяць да сябе ўсіх дзетак. Таму пайду толькі тады, калі рэальна зьбяруся ўзяць да сябе жыць дзіценка. І не раней.

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
matias

Вельмі актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 15.05.2006
Паведамленні: 617
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 28.09.06 10:44    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Я збіраюся і\да зусім маленькіх дзетак - да года...

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Нумар ICQ
julker

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 23.05.2006
Паведамленні: 1384
Адкуль: Таронта

ПаведамленнеДададзена: 28.09.06 12:43    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Добрая справа. Мо ты нашмат мацней за мяне...

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
LaVita

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 13.06.2006
Паведамленні: 1778
Адкуль: Гомель

ПаведамленнеДададзена: 28.09.06 12:51    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Я наведвала дзіцячы дом у Ждановічах для дзетак з асаблівасьцямі разьвіцьця. І не магу нічога дрэннага сказаць. І кормяць смачна, і не крычаць на іх. Дзеці глядзяць тэлевізар, слухаюць аўдыёказкі і распавядаюць:"а дома ў нас такога няма". На сьвяты прыязжаюць замежнікі з цацкамі й цукеркамі. Толькі ніхто не прыходзіць, каб іх усынавіць - для гэтага іншыя інтэрнаты. Я не хачу сказаць, што ў іх там казка, але прынамсі робіцца шмат, каб дзеткі жылі па-чалавечы. І яны не кідаліся на печыва, што мы ім прыносілі, а беглі да нас, каб мы зь імі малявалі і літаркі вучылі.
Не абыйшлося без пытаньняў:"ты мая мама? калі мы пойдзем да дому?". Вось гэтага я не зразумела: іх выхавацелькі да такога падбіваюць ці яны самі дадумваюцца?
Сыходзіла адтуль з спакойнай душой, але потым бачыла дзетак, што гулялі з бацькамі, і сьлёзы наварочваліся, разумела, наколькі ж яны шчасьлівыя..
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Наведаць сайт аўтара
pink_by

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 24.04.2006
Паведамленні: 1336
Адкуль: Менск-Гомель

ПаведамленнеДададзена: 29.09.06 10:06    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

А я была ў Ждановічах у доме-інтэрнаце для дзяцей з асаблівасцямі псіха-фізічнага развіцця. Гхм. Чыста, ніякіх прэтэнзіяў і да персанала таксама. Толькі не хадзіце: у ляжачыя палаты, там пабачыш таго, чаго не паказваюць усім... ну і карацей страшна, і ў палаты для старэйшых - т.к. ў такіх інтэрнатах для дарослых да пацыентаў ставяцца па-іншаму мякка кажучы... людзі затрымліваюцца ў дзіцячых да 30 год і ў адной палаце спяць па 20-30 чалавек. Гхм. Шкада, што нават тыя, хто мае нейкія здольнасці ў такіх месцах пазбаўляюцца іх. Кажуць тэндэнцыя зараз на тое, каб браць у такі інтэрнат толькі безнадзейных.
Што тычыцца мяне. Я падумваю пазней усынавіць некага. Але пакуль што збіраюся толькі здаровае дзіця. Ну і не зараз.

_________________
на форуме не бываю. таму калі выпадкова нехта ўсё ж захоча са мной звязацца - прыватная скрыня ці пазначаныя кантакты.

skype pink_by
http://pink-by.livejournal.com/
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Наведаць сайт аўтара Yahoo Messenger MSN MessengerНумар ICQ
julcik

Адміністратарка


Зарэгістраваны: 15.03.2006
Паведамленні: 7682

ПаведамленнеДададзена: 29.09.06 10:17    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Якія вы крутыя.
Я бы, хутчэй за ўсё, не змагла ўзяць чужое дзіця і ставіцца да яго, як да свайго.

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
stasia

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 28.04.2006
Паведамленні: 1568

ПаведамленнеДададзена: 29.09.06 16:04    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Ведаеце, гэта вельмі складанае пытанне. У мяне знаемыя ўзялі дзіце да года, песцілі і выхоўвалі яго. Зараз дзяўчынцы 12 год, і гены даюць аб сабе ведаць -- збягае з хаты, мацерыцца, такая адарваная цаца -- а сям'я такая інтэлігентная!

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Kryscina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 23.03.2006
Паведамленні: 9054
Адкуль: Miensk

ПаведамленнеДададзена: 29.09.06 16:30    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Мае знаёмыя педагагіні з дому інтэрнату на Берасцейшчыне распавядалі, як даведваюцца, што 13-гадовая выхаванка зацяжарыла: яна не прыходзіць своечасова атрымліваць пракладкі. А іх там выдаюць паштучна пад роспіс.

Яшчэ адна сумная замалёўка. Сваякі з той жа Берасцейшчыны ў жаху, бо назіраюць, які прыбытковы і развіты бізнэс - дзеці. Некаторыя нараджаюць іх бясконца толькі дзеля таго, каб прапіць у кампаніі грошы, што выдаюцца па нараджэнні. Кампаніі гэтыя больш нагадваюць жывёльныя зграі, там заўжды ёсць цяжарная самка, таму глабальныя п'янкі здараюцца часта. Ды й пойла таннае - грошай надоўга хапае. А дзеці: каму як пашанцуе. Гніюць у брудных анучах за печкай, п'юць салодкую ваду з чарнілам з бутэлечкі (каб спаў і не крычаў), насуперак усяму навучыўшыся хадзіць -- пабіраюцца па суседзях. Гадоў у 5-6 "бацькоў" пазбаўляюць правоў на гэтае дзіця, але на чарзе новыя немаўляты ды эмбрыёны.
Другі від бізнэса - усынаўляць дзетак з дзетдому. На вёсцы заробкі ніякія, а пасобія на плацяць рэгулярна. Яно спраўна ідзе на падтрыманне гаспадаркі, а паўгалодныя дзеці ў першы год аддна і з удзячнасцю працуюць на саіх "благадзецяляў", а потым паціху крыміналізуюцца і трапляюць у калоніі.
Чаму людзям так проста аддаюць дзяцей? Таму што інтэрнаты перапоўненыя. Ад дэградантаў першага віду яны трапляюць да другога. Замкнёнае кола.

_________________
Хто хоча зрушыць свет, хай пасуне сябе. Сакрат
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Наведаць сайт аўтара Yahoo Messenger
Мінак







ПаведамленнеДададзена: 29.09.06 16:37    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Якая дзяржава, такі і тэрарызм.
Можа над якім небудзь дзіцячым домам узяць шэфства?
Угару
Alina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 06.04.2006
Паведамленні: 3916
Адкуль: Менск, Даўгабродская

ПаведамленнеДададзена: 29.09.06 16:40    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

stasia,
Выцемка:
Ведаеце, гэта вельмі складанае пытанне. У мяне знаемыя ўзялі дзіце да года, песцілі і выхоўвалі яго. Зараз дзяўчынцы 12 год, і гены даюць аб сабе ведаць -- збягае з хаты, мацерыцца, такая адарваная цаца -- а сям'я такая інтэлігентная!

а колькі інтэлігентных сем'яў, у якіх народжаныя імі дзеці становяцца наркаманамі, прастытуткамі, альбо трапляюць у турму!
А колькі зьнешне "інтэлігентных" сем'яў, у якіх усё добра толькі зьнешне!
Дай Бог, каб у нашых уласных сем'ях заўсёды было ўсё добра!

_________________



______________________________
мой тэлефон -- 6616440, мой skype -- alinastefanovic
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
Alina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 06.04.2006
Паведамленні: 3916
Адкуль: Менск, Даўгабродская

ПаведамленнеДададзена: 29.09.06 16:43    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Мінак,
Выцемка:
Можа над якім небудзь дзіцячым домам узяць шэфства?

я не змагу. па прычынах, пра якія Юлькер пісала. Сэрца разарвецца. Лепей я калі-небудзь чалавечка ў сям'ю вазьму

_________________



______________________________
мой тэлефон -- 6616440, мой skype -- alinastefanovic
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
Паказаць паведамленні:   

Распачаць новую тэмуАдказаць на тэмуprinter-friendly view    Спіс форумаў Нашыя дзеткі -> Рознае Часавы пояс: GMT + 3
Пераход да іншай старонкі: 1, 2, 3, 4  наступная »
Старонка 1 з 4.

 
Перайсці:  
Вы не можаце распачынаць тэмы
Вы не можаце адказваць на паведамленні
Вы не можаце рэдагаваць свае паведамленні
Вы не можаце выдаляць свае паведамленні
Вы не можаце галасаваць у апытанках
Вы можаце далучаць файлы
Вы можаце сцягваць файлы

Падобныя тэмы
 Тэмы   Адказы   Аўтар   Праглядаў   Апошняе паведамленне 
Няма новых паведамленняў Новы вершык Веры Бурлак (з яе ласкавага дазволу) 17 Булачка 32686 25.08.14 12:44
Джэці Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў пра нас 160 Alina 136884 10.06.14 22:34
Kryscina Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў у нас дачушкі :) 77 julker 65819 21.06.12 23:17
наталька Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Беларуская тэлевізія: Што было добрага, што ёсьць? 28 наталька 53474 23.02.12 10:47
наталька Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Ці ёсьць у вашай дзеткі фотааальбом? 37 Tanya 49970 18.03.09 16:56
Nadzeyka Паглядзець апошняе паведамленне
 
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       


Board Security

Каталог TUT.BY Rating All.BY Internet Map