Новае ў блогах
Артыкулы
Форум
Блогі
Фотаальбом
Подпісы да форумаў
Афіша
Паштоўкі
Жывы слоўнік
Наша мапа
Каляндар
Рэгістрацыя
Пошук па форуме
Сябры і Групы
Пашпарт
» Уваход
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       
Грамадзянскі шлюб

Пераход да іншай старонкі: « папярэдняя  1, 2, 3 ... , 17, 18, 19  наступная » 

Спіс форумаў Нашыя дзеткі » Для і пра дарослых
 
Аўтар Паведамленне
Ptyz

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 02.07.2006
Паведамленні: 266
Адкуль: МенскЗялёныЛуг

ПаведамленнеДададзена: 24.11.09 21:45    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Палівач пісаў(-ла):
Выбачайце, але не магу зразумець, што вы хочаце сказаць.


Ды нічога новага вам не скажу, тут вам ужо па сто разоў патлумачылі. Вы самі абмежавалі сваю сьвядомасьць хрысьціянскім сьветапоглядам, гэта ваш выбар, у і іншых - сустракаецца іншы. Але абарончыя механізмы, закладзеныя ў хрысьціянства, прымушаюць вас грызьціся тут на форуме і называць рознымі непрыемнымі словамі тыя стасункі (сужыхарства), якія, як паказвае статыстыка (з тых хто тут ужо адзначыўся - Аліна, Крысьціна, Наталька, Algunia, я), звычайна прыводзяць да стварэньня сем'яў, дзетак, а звычайна і да цалкам прыстойных шлюбаў (альбо у ЗАГСе, і/або ў царкве/касьцёле). Называць гэта "блудам" не выпадае, гэта дзірка ў вашай рэлігіі, але аніяк не праблема грамадства і асобнай сям'і/чалавека.

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
julker

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 23.05.2006
Паведамленні: 1384
Адкуль: Таронта

ПаведамленнеДададзена: 24.11.09 21:45    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

о як цікава!!! а можна канкрэтныя прыклады? Aga. Kalilaska.

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
Палівач

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 31.01.2007
Паведамленні: 195

ПаведамленнеДададзена: 24.11.09 22:01    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

          
Ptyz пісаў(-ла):
Палівач пісаў(-ла):
Выбачайце, але не магу зразумець, што вы хочаце сказаць.


Выцемка:
Ды нічога новага вам не скажу, тут вам ужо па сто разоў патлумачылі. Вы самі абмежавалі сваю сьвядомасьць хрысьціянскім сьветапоглядам, гэта ваш выбар, у і іншых - сустракаецца іншы..


Ці азначае гэта, што такой жа дзіркай у рэлігіі (з вашага погляду) з'яўляецца "не забі, не украдзі, не кажы няпраўды, паважай бацькоў, не чужалож"? Ці вы неяк выбарачна карыстаецеся нашай рэлігіяй?


Выцемка:
Але абарончыя механізмы, закладзеныя ў хрысьціянства, прымушаюць вас грызьціся тут на форуме і .
называць рознымі непрыемнымі словамі тыя стасункі (сужыхарства), якія, прыводзяць і да цалкам прыстойных шлюбаў (альбо у ЗАГСе, і/або ў царкве/касьцёле).


Дык вы ўжо вызначыцеся. Калі шлюб - гэта прыстойная рэч (па вашых словах), то сужыхарства атрымліваецца непрыстойная. Ну і якія прэтэнзіі? Я ж і кажу, што ў вас каша ў галаве.

Выцемка:
Называць гэта "блудам" не выпадае.



Обана. А што ж гэта, калі не блуд?

Выцемка:
гэта дзірка ў вашай рэлігіі, але аніяк не праблема грамадства і асобнай сям'і/чалавека.


Ваш блуд - гэта менавіта праблема грамадства, бо вы размываеце паняцці маралі і знішчаеце грамадства. Жыццё ў блудзе (сужыхарстве) характэрызуецца якраз тым, што вы альбо зусім не маеце дзяцей, альбо маеце не больш за адно дзіця. Выраджэнне.
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Alina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 06.04.2006
Паведамленні: 3916
Адкуль: Менск, Даўгабродская

ПаведамленнеДададзена: 24.11.09 22:26    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

          
Палівач пісаў(-ла):
         

Дык вы ўжо вызначыцеся. Калі шлюб - гэта прыстойная рэч (па вашых словах), то сужыхарства атрымліваецца непрыстойная. Ну і якія прэтэнзіі?


о-ёй! шлюбы могуць быць і непрыстойнымі. І сужыхарства можа быць цалкам сабе прыстойным Сьмешка

Выцемка:

Ваш блуд - гэта менавіта праблема грамадства, бо вы размываеце паняцці маралі і знішчаеце грамадства. Жыццё ў блудзе (сужыхарстве) характэрызуецца якраз тым, што вы альбо зусім не маеце дзяцей, альбо маеце не больш за адно дзіця. Выраджэнне.

Тэрмінова разагнаць манастыры! зводзяць клясных маладых хлопцаў і дзевак са шляху! а вось бы маглі памножыцца!

калі сур'ёзна, то для мяне асобы куды важней за грамадзтва. Што такое мараль, я ўвогуле ня ведаю. У кожнага яна свая.

_________________



______________________________
мой тэлефон -- 6616440, мой skype -- alinastefanovic
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
Палівач

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 31.01.2007
Паведамленні: 195

ПаведамленнеДададзена: 24.11.09 22:36    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

   
Выцемка:
Што такое мараль, я ўвогуле ня ведаю.


З гэтага б і пачыналі. Пасля гэтага лічу дыскусію бессэнсоўнай.
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Alina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 06.04.2006
Паведамленні: 3916
Адкуль: Менск, Даўгабродская

ПаведамленнеДададзена: 24.11.09 22:58    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

ну, нарэшце Razz

_________________



______________________________
мой тэлефон -- 6616440, мой skype -- alinastefanovic
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
Палівач

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 31.01.2007
Паведамленні: 195

ПаведамленнеДададзена: 24.11.09 23:07    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Паразмаўляем гадкоў праз дзесяць. Мне вас проста шкада. Адзью.
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
twelve




Зарэгістраваны: 12.07.2009
Паведамленні: 23

ПаведамленнеДададзена: 24.11.09 23:41    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Б-рррр... Прачытала допісы... Націснула адказаць і разумею, што не хачу.
На развітанне, яшчэ раз паўтаруся: пабойцеся ухваляць і распаўсюджваць грэх!
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Alina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 06.04.2006
Паведамленні: 3916
Адкуль: Менск, Даўгабродская

ПаведамленнеДададзена: 25.11.09 0:19    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Палівач,
шкадоба -- дарэмнае пачуцьцё Сьмешка

_________________



______________________________
мой тэлефон -- 6616440, мой skype -- alinastefanovic
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
Black aspid

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 05.04.2009
Паведамленні: 1206

ПаведамленнеДададзена: 25.11.09 13:10    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Тыя, хто прыйшоў раптам да Хрыста, толькі спачатку выглядаюць на ненармальных - спяваюць псалмы ў транспарце, ведаюць ісціну і ганьбяць усехныя грахі. А потым вастрыня сыходзіць. Пагаворым пра 10 год, калі вам палепшае, шаноўныя. Бог стварыў чалавека свабодным і даў яму мноства дарог самаспазнання. І пазірае на чалавечыя спробы спакойна. І прымае сваё стварэнне з усімі "хібамі". Спакой нам усім.
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Kaciaryna




Зарэгістраваны: 02.11.2007
Паведамленні: 43

ПаведамленнеДададзена: 25.11.09 15:17    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Ведаеце, вельмі не хацелася пісаць. Але адчуваю, што проста змаўчаць не магу.
Я таксама лічу, што "грамадзянскі шлюб" -- гэта грэх. І ад таго што большасьць удзельнікаў форуму лічыць гэта прымальным, гэта не перастае быць грахом. Трэба называць рэчы сваімі імёнамі. Шаноўны(ая) Black aspid, я прыйшла да Госпада больш чым 10 год назад, і мая думка нам гэты конт ніяк не змянілася. Грэх ён і ёсьць грэх.

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
Kaciaryna




Зарэгістраваны: 02.11.2007
Паведамленні: 43

ПаведамленнеДададзена: 25.11.09 15:51    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Але праблема, на мой погляд, значна глыбей, чым проста рэгістраваць/не рэгістраваць шлюб. Гэта ўжо вынік нашага выхаваньня. Як шмат бацькоў сёньня даюць свабоду выбару сваім дзецям, маўляў, хай сам сабе выбірае прыймальны варыянт. На, жаль, сёньня маем што маем. Прыклад маёй супрацоўніцы, якая ўтрымлівае сваю нявестку і ўнукаў (3 і 0,5 гады), таму што сын у той дзень як нарадзіўся другі яго дзіцёнак раптам вырашыў, што ён больш не любіць сваю жонку, сабраў свае рэчы і сыйшоў. Прычым знешне цалкам прыстойная сям'я.

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
julcik

Адміністратарка


Зарэгістраваны: 15.03.2006
Паведамленні: 7682

ПаведамленнеДададзена: 25.11.09 16:05    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Выцемка:

Як шмат бацькоў сёньня даюць свабоду выбару сваім дзецям, маўляў, хай сам сабе выбірае прыймальны варыянт


А што, бацькі маюць нейкі выбар, акрамя як даць свабоду сваім дзецям?? Існуе нейкая альтэрнатыва?

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
Alina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 06.04.2006
Паведамленні: 3916
Адкуль: Менск, Даўгабродская

ПаведамленнеДададзена: 25.11.09 16:59    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Kaciaryna,
ну, мы ўжо разабраліся, што ёсьць людзі, якія гэта грахом ня лічаць, і ёсьць тыя, якія іх вельмі шкадуюць. Сьмешка
насамрэч, маеце права.
Мяне інша зачапіла -- пра выхаваньне дзяцей. Так, гэтая жанчына кепска выхавала сына. Хлопчык ён, а не мужык -- бо ня ўмее адказваць за наступствы сваіх дзеяньняў. Заўважце, мама працягвае яго "пакрываць" -- выконвае яго функцыі і ўтрымлівае яго дзяцей. Так, як раней, відаць, пісала за яго школьныя рэфераты. Так што так, у дадзеным выпадку мама сама сабе гэта выбрала.
вяртаючыся да шлюбу -- ён жа там быў, так? значыць, не ратуе шлюб ад такіх сытуацый.

_________________



______________________________
мой тэлефон -- 6616440, мой skype -- alinastefanovic
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
Juan

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 13.10.2006
Паведамленні: 1527
Адкуль: Miensk

ПаведамленнеДададзена: 25.11.09 21:25    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

          
mama Halja пісаў(-ла):
          
Alina пісаў(-ла):
хм, я паўтаруся. Для мяне грамадзянскі шлюб датуль добры, пакуль ён не называецца шлюбам. Сьмешка
У сэнсе, жывуць людзі разам, ну і малайцы. Але гэта ня шлюб. І пакуль ніхто з пары ня лічыць, што гэта шлюб, усё ок. Калі ж пара сасьпела для больш глыбокіх і трывалых стасункаў, то бярэцца шлюб (дзярж. рэгістрацыя альбо/і царкоўны).


'грамадзянскі шлюб, пакуль ён не называецца шлюбам' - гэта чужалоства. Не ўяўляю сабе, што ў гэтым добрага.

Тое, што на нейкі час робіць людзей шчасьлівымі, не заўсёды добра насамрэч, і не заўсёды карысна. Аліна, гэта зусім не тое, чаму вучыць Біблія. Самыя небяспечныя грахі, гэта тыя, што размываюць мяжу - зло не так бачна. Сапраўды, прастытуцыя - адразу бачна, што гэта зусім дрэнь. А грамадскі шлюб... Але мы ўжо бачым некаторыя адмоўныя з'явы на свае ўласныя вочы: як ад лібералізацыі на нашых вачох гінуць некаторыя краіны Заходняй Эўропы. Яшчэ якое адно пакаленьне і францы і брытанцы будуць у меншасьці ў сваіх уласных краінах. Сапраўды, яны вельмі камфортна жылі сэксуальна, дзяцей не заводзілі. Вось і маюць зараз тое, што маюць. Іхныя нашчадкі будуць хлябтаць горкія плады бацькоў. Шлюб ёсьць шлюб. Калі соль перастае быць сольлю, то яна ні на што ня вартая, яе толькі выкінуць вонкі.


I žyvuć ža ū XXI stahoddzi nahetulki abmiežavanyja ludzi!
Nia treba prykryvać svaju banalnuju ksenafobiju tarčoj relihii. Boy jość luboū.
Akulturyvacca treba!..

_________________
Ars longa, vita brevis!
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Паказаць паведамленні:   

Распачаць новую тэмуАдказаць на тэмуprinter-friendly view    Спіс форумаў Нашыя дзеткі -> Для і пра дарослых Часавы пояс: GMT + 3
Пераход да іншай старонкі: « папярэдняя  1, 2, 3 ... , 17, 18, 19  наступная »
Старонка 18 з 19.

 
Перайсці:  
Вы не можаце распачынаць тэмы
Вы не можаце адказваць на паведамленні
Вы не можаце рэдагаваць свае паведамленні
Вы не можаце выдаляць свае паведамленні
Вы не можаце галасаваць у апытанках
Вы можаце далучаць файлы
Вы можаце сцягваць файлы

Падобныя тэмы
 Тэмы   Адказы   Аўтар   Праглядаў   Апошняе паведамленне 
Няма новых паведамленняў [ Апытанка ] Якія лекцыі Вам цікавыя? 16 Дзядова Сьвятлана 17569 4.03.12 15:02
Дзядова Сьвятлана Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Сродкі супраць пылавых кляшчоў 6 Lisa 5318 11.07.11 17:21
kropka Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Соска-за і супраць 27 helin 29359 15.12.09 15:58
valerka Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Мяса ў рацыёне: за і супраць 118 Vola 83968 30.06.09 13:47
dora Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Якія новыя-традыцыйныя фэсты патрэбныя? 1 Mann Kurt 10381 20.10.07 20:25
Mann Kurt Паглядзець апошняе паведамленне
 
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       


Board Security

Каталог TUT.BY Rating All.BY Internet Map