Новае ў блогах
Артыкулы
Форум
Блогі
Фотаальбом
Подпісы да форумаў
Афіша
Паштоўкі
Жывы слоўнік
Наша мапа
Каляндар
Рэгістрацыя
Пошук па форуме
Сябры і Групы
Пашпарт
» Уваход
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       
Грамадзянскі шлюб

Пераход да іншай старонкі: 1, 2, 3 ... 17, 18, 19  наступная » 

Спіс форумаў Нашыя дзеткі » Для і пра дарослых
 
Аўтар Паведамленне
наталька

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 14.05.2006
Паведамленні: 4353
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 27.09.06 14:05    Загаловак паведамлення: Грамадзянскі шлюб Адказаць з выцемкаю

Грамадзянскі шлюб: за, супраць? Як паставіліся да вашага рашэньня сваякі? Якія праблемы сустрэлі?

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Нумар ICQ
наталька

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 14.05.2006
Паведамленні: 4353
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 27.09.06 14:07    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Я са сваім будучым мужам жыла грамадзянскім шлюбам амаль год. Перад гэтым я здымала адна кватэру, і ён прыходзіў да мяне начаваць амаль кожны дзень (казала, што баюся Анёл ), балазе нашыя дамы былі праз дарогу. Праз нейкі час падумалі Упс... , а чаму б нам не жыць разам. Вось і з”ехаліся, праўда на новую кватэру ў Малінаўцы. Мая маці не была моцна супраць, пагатоў мае бацькі жывуць у Слуцку. І хоць у маёй маці традыцыйнае выхаваньне, і грамадзянскія шлюбы ёй недаспадобы, але дачка далёка, не на вачах, суседкі ня бачаць і не пляткараць. Ды і гадкоў мне ўжо было багата, не саплівае дзяўчо.
Асаблівых праблем тады я ўжо і не памятую. Хіба што несупадзеньне спартовых інтарэсаў. Спорт мне фіялетавы, а Алесь – фанат Формулы-1 Rolling Eyes і аматар шматлікіх спартовых перадач (футбол, хакей ігд.) Але з гэтым можна мірыцца. І наогул, на маю думку, сур"ёзныя праблемы ўзьнікаюць толькі з нараджэньнем дзіцяці.

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Нумар ICQ
Alina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 06.04.2006
Паведамленні: 3916
Адкуль: Менск, Даўгабродская

ПаведамленнеДададзена: 27.09.06 15:11    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

мне ўвогуле ня надта падабаецца выраз "грамадзянскі шлюб". Шлюб -- гэта шлюб, а калі людзі жывуць разам -- дык яны проста жывуць разам.

Мы з Валікам жылі разам год перад тым як вырашылі ўзяць шлюб. Здымалі кватэру ў цэнтры гораду. Было вельмі файна -- такі лёгкі, бесклапотны час.
У бацькоў сваіх мы дазволу не пыталіся. Валік -- таму што ён увогуле дарослы і самастойны быў. А мне неяк у галаву не прыйшло, што трэба дазволу прасіць. Я неяк заўсёды мела яснае ўяўленьне пра тое, што вось, прыйдзе час -- і я зьеду ад бацькоў, буду здымаць кватэру і жыць самастойна (такі прывілі мне амэрыканцы свой погляд на жыцьцё Вельмі шчасьлівы ) І бацькам я пра гэта шмат разоў казала.
Ну вось, і калі мы з Валікам вырашылі жыць разам, то проста зьнялі кватэру і зьехаліся.
Увогуле, думаю, што перад узяцьцём шлюба пажыць разам карысна -- ведаеш, чаго чакаць ад чалавека, і выбар партнэра становіцца больш надзейным.

_________________



______________________________
мой тэлефон -- 6616440, мой skype -- alinastefanovic
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
Tanya

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 28.04.2006
Паведамленні: 1921
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 27.09.06 15:54    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Выцемка:

на маю думку, сур"ёзныя праблемы ўзьнікаюць толькі з нараджэньнем дзіцяці.

Выцемка:

перад узяцьцём шлюба пажыць разам карысна -- ведаеш, чаго чакаць ад чалавека, і выбар партнэра становіцца больш надзейным

= перад узяцьцём шлюбу карысна нарадзіць дзіця, і будзеш ведаць, чаго чакаць ад чалавека Вельмі шчасьлівы

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Alina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 06.04.2006
Паведамленні: 3916
Адкуль: Менск, Даўгабродская

ПаведамленнеДададзена: 27.09.06 16:22    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Выцемка:
= перад узяцьцём шлюбу карысна нарадзіць дзіця, і будзеш ведаць, чаго чакаць ад чалавека


мне нават котку ці сабачку было б шкады, каб ставіць такія экспэрыменты.
А калі сур'ёзна, то мне здаецца, што ўсё праяўляецца і да нараджэньня дзіцяці. Толькі ня так яўна. А часам і мы, замест таго, каб глядзець і рабіць высновы, заплюшчваем вочы на "дробязі", і спадзяемся, што "само пройдзе", ці аб'ект "перавыхаваецца".

_________________



______________________________
мой тэлефон -- 6616440, мой skype -- alinastefanovic
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
Volha

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 24.04.2006
Паведамленні: 3954
Адкуль: Менск-Мінск

ПаведамленнеДададзена: 27.09.06 17:24    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Я да грамадзянскіх шлюбаў - у тутэйшых умовах - стаўлюся вельмі стрымана. Так-так, самастойнасць, так-так, карысны досвед. Бэта-вэрсія, так мовіць. Непрызнаная ніякімі дзяржаўнымі інстытутамі Ніякі.
Але вучылася на дзявочым факультэце (каля 100 аднакурсніц) і ведаю шмат гісторый, калі хлопцы проста маніпулявалі свамі "грамадзянскімі" сяброўкамі. Дзяўчаты лічылі сябе жонкамі, а хлопцы - арламі ў пошуку...
Мы з мужам жылі без пячаткі роўна столькі, колькі ЗАГС прызначыў часу, ад падачы заявы да шлюбу. А вось выбірала - доўга Міргаю.

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Kryscina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 23.03.2006
Паведамленні: 9054
Адкуль: Miensk

ПаведамленнеДададзена: 27.09.06 17:38    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Улічваючы тое, колькі каштуе цяпер вяселле, а таксама маніакальнае традыцыйнае жаданне шматлікіх сваякоў нягледзячы ні на што пагуляць на вяселлі траюраднай пляменніцы, цалкам разумею маладых людзей, якія гадамі проста жывуць разам, адкладаючы блізкае знаёмства за чаркай з цётухнамі сужэнца.
Зноў-такі, без пячаткі - свякруха не свякруха, і цешча як быццам не цешча, як кажуць некаторыя.
Але без той жа пячаткі грамадзянскага мужа ў палату да цяжка хворай жонкі хутчэй за ўсё не пусцяць, і ў судзе пасля акцыі могуць дазволіць прысутнічаць толькі блізкім сваякам. Парушэнне правоў, вядома, але практыкуецца. Ніякі

_________________
Хто хоча зрушыць свет, хай пасуне сябе. Сакрат
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Наведаць сайт аўтара Yahoo Messenger
julcik

Адміністратарка


Зарэгістраваны: 15.03.2006
Паведамленні: 7682

ПаведамленнеДададзена: 27.09.06 18:34    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Ну і я выкажуся.
Я лічу, што тыя часы, калі адразу ішлі ў ЗАГС праходзяць, як прайшлі раней часы, калі бралі шлюб па бацькоўскай змове зусім не бачыўшы адно аднаго. Гуляньне ў парку пад зоркамі і вячэра ў кавярні дае вельмі аднабаковае ўяўленьне аб чалавеку, недастатковае для прыняцьця такога адказнага рашэньня, як шлюб.
Я лічу, што абавязкова трэба спачатку прайсьці выпрабаваньне "бытавухай" (як сказаць?), каб ня мець потым праблемаў з-за таго, што ў мужа іншае ўяўленьне пра разьмеркаваньне хатніх абавязкаў, ці ён мае невыносныя звычкі ці яшчэ што.
Гэта ніякім чынам не адмяняе шлюб, але толькі пасьля.

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
Alina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 06.04.2006
Паведамленні: 3916
Адкуль: Менск, Даўгабродская

ПаведамленнеДададзена: 27.09.06 23:33    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Выцемка:

Я да грамадзянскіх шлюбаў - у тутэйшых умовах - стаўлюся вельмі стрымана. Так-так, самастойнасць, так-так, карысны досвед. Бэта-вэрсія, так мовіць. Непрызнаная ніякімі дзяржаўнымі інстытутамі .
Але вучылася на дзявочым факультэце (каля 100 аднакурсніц) і ведаю шмат гісторый, калі хлопцы проста маніпулявалі свамі "грамадзянскімі" сяброўкамі. Дзяўчаты лічылі сябе жонкамі, а хлопцы - арламі ў пошуку...

вось таму мне і не да спадобы выраз "грамадзянскі шлюб". Бо стварае фальшывыя ілюзіі і прыводзіць да непаразуменьня што да ролі кожнага партнэра ў такіх стасунках.
калі людзі жывуць разам і ўсьведамляюць гэта менавіта як жыцьцё разам, яны сумленныя перш за ўсё перад сабой. А калі такое сумеснае жыцьцё сарамліва называюць шлюбам (хай і грамадзянскім), то робяць гэта спачатку для грамадзкасьці (як жа, мы ня проста распуснічаем, у нас шлюб!), а пасьля самі пачынаюць верыць у свой гэты шлюб, якога насамрэч няма. Як правільна зазначыла Вольга, часта такое тычыцца менавіта дзяўчат. Мабыць, таму што збольшага менавіта дзяўчаты атрымліваюць больш "традыцыйнае" выхаваньне. Празь якое самі пасьля і церпяць.

_________________



______________________________
мой тэлефон -- 6616440, мой skype -- alinastefanovic
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
julker

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 23.05.2006
Паведамленні: 1384
Адкуль: Таронта

ПаведамленнеДададзена: 28.09.06 9:39    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

А я, шчыра кажучы, асаблівай розьніцы не бачу. Можна зрабіць дзяржаве ласку і паведаміць пра свае адносіны. Веруючыя людзі, мусяць паведаміць сваёй царкве і правесьці пэўныя абрады. А такія як я павінны толькі паабяцаць. І пасля гэтага спакойна лічыць сябе жонкаю.

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
Kryscina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 23.03.2006
Паведамленні: 9054
Адкуль: Miensk

ПаведамленнеДададзена: 28.09.06 11:54    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Чамусьці мне сустракаюцца выключна ўзорныя выпадкі: усе хлопцы ў грамадзянскім шлюбе надзвычай верныя сваім жонкам, пяшчотна і з павагай да іх ставяцца, не дазваляюць сабе нават жартам пазаляцацца да кагосьці. Ня ведаю... Вельмі шчасьлівы

_________________
Хто хоча зрушыць свет, хай пасуне сябе. Сакрат
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Наведаць сайт аўтара Yahoo Messenger
Kryscina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 23.03.2006
Паведамленні: 9054
Адкуль: Miensk

ПаведамленнеДададзена: 28.09.06 11:58    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Мой грамадзянскі шлюб быў досыць доўгім, і праблема была адна: мы не ведалі, як прадастаўляць адзін аднога:
- Знаёмцеся, гэта мая хто? - дзяўчына, сяброўка, старшыня маёй арганізацыі, суседка па ложку, будучая жонка?...

_________________
Хто хоча зрушыць свет, хай пасуне сябе. Сакрат


Апошні раз рэдагавалася: Kryscina (28.09.06 11:59), усяго рэдагавалася 1 разоў
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Наведаць сайт аўтара Yahoo Messenger
наталька

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 14.05.2006
Паведамленні: 4353
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 28.09.06 11:58    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Выцемка:

І пасля гэтага спакойна лічыць сябе жонкаю.

Лічыць сябе жонкаю гэта адно, а ці здолееце разам жыць, гэта другое. Адна мая сяброўка ўжо дваіх выгнала, усё ня тыя, ня ейныя прынцы. Злы

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Нумар ICQ
julcik

Адміністратарка


Зарэгістраваны: 15.03.2006
Паведамленні: 7682

ПаведамленнеДададзена: 28.09.06 12:04    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Выцемка:

старшыня маёй арганізацыі

+5 Сьмешка

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
наталька

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 14.05.2006
Паведамленні: 4353
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 28.09.06 12:14    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Крысьціна, а партыйнай дысцыпліны ў вас не было? Гыгыгы

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Нумар ICQ
Паказаць паведамленні:   

Распачаць новую тэмуАдказаць на тэмуprinter-friendly view    Спіс форумаў Нашыя дзеткі -> Для і пра дарослых Часавы пояс: GMT + 3
Пераход да іншай старонкі: 1, 2, 3 ... 17, 18, 19  наступная »
Старонка 1 з 19.

 
Перайсці:  
Вы не можаце распачынаць тэмы
Вы не можаце адказваць на паведамленні
Вы не можаце рэдагаваць свае паведамленні
Вы не можаце выдаляць свае паведамленні
Вы не можаце галасаваць у апытанках
Вы можаце далучаць файлы
Вы можаце сцягваць файлы

Падобныя тэмы
 Тэмы   Адказы   Аўтар   Праглядаў   Апошняе паведамленне 
Няма новых паведамленняў [ Апытанка ] Якія лекцыі Вам цікавыя? 16 Дзядова Сьвятлана 17073 4.03.12 15:02
Дзядова Сьвятлана Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Сродкі супраць пылавых кляшчоў 6 Lisa 5176 11.07.11 17:21
kropka Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Соска-за і супраць 27 helin 28910 15.12.09 15:58
valerka Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Мяса ў рацыёне: за і супраць 118 Vola 82143 30.06.09 13:47
dora Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Якія новыя-традыцыйныя фэсты патрэбныя? 1 Mann Kurt 10264 20.10.07 20:25
Mann Kurt Паглядзець апошняе паведамленне
 
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       


Board Security

Каталог TUT.BY Rating All.BY Internet Map