Новае ў блогах
Артыкулы
Форум
Блогі
Фотаальбом
Подпісы да форумаў
Афіша
Паштоўкі
Жывы слоўнік
Наша мапа
Каляндар
Рэгістрацыя
Пошук па форуме
Сябры і Групы
Пашпарт
» Уваход
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       
Як знайсці працу маладой маме?

Пераход да іншай старонкі: « папярэдняя  1, 2, 3, 4  наступная » 

Спіс форумаў Нашыя дзеткі » Рознае
 
Аўтар Паведамленне
pink_by

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 24.04.2006
Паведамленні: 1336
Адкуль: Менск-Гомель

ПаведамленнеДададзена: 29.09.06 10:48    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Сьмешка Я заўсёды ведала, што мне дома будзе сядзець складана. І праца мяне можна сказаць сама знаходзіла. Ездзілі з Наськай і газету рэдагаваць і пазней часопіс. пакуль не прыкрыліся гэтыя халтуры. Спрабавала пісаць ў якасці аўтара некалькі газетак, але ганарары ў нас нармальных грошаў не прыносяць. Зразумела, што хачу на працу, калі Насьцы было каля дзвух з нечым і адразу выйшла і год працавала выпускаючым дзвух газетак у офісе.
А зараз на мой погляд журналісту нармальнаму ў Беларусі працу знайсці цяжка: ці працаваць за ідэю, а не за грошы, ці псаваць нервы і рэпутацыю ў дзяржаўных выданнях, на замежнікаў мала вельмі месцаў. Вось таму ў мяне зараз праца з вольным графікам і без стаўкі. Затое, так я магу і з малой як што пасядзець і на гурткі яе звадзіць, а муж працуе не пакладаючы рук... Спадзяюся дажыць да таго часу, калі ў нас зменіцца ўлада і пачнецца СМІ-бум, як ва Ўкраіне. Там толькі ў адным Кіеве штук 7 штодзёнак! А ў нас ідзе да кубінскага варыянта, дзе адная газета...... Плачу!

_________________
на форуме не бываю. таму калі выпадкова нехта ўсё ж захоча са мной звязацца - прыватная скрыня ці пазначаныя кантакты.

skype pink_by
http://pink-by.livejournal.com/
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Наведаць сайт аўтара Yahoo Messenger MSN MessengerНумар ICQ
stasia

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 28.04.2006
Паведамленні: 1568

ПаведамленнеДададзена: 29.09.06 15:13    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Ну маладая мамка -- гэта не праблема, а вось жонка аппазыцыянера ў маленькім гарадку -- іншая справа. Тут усе працадаўцы глядзяць на мяне так -- і хочацца і колецца. ПРы гэтым апошняе пераважвае. Вось не магу я ўладкавацца на працу.

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Мінак







ПаведамленнеДададзена: 29.09.06 15:22    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Можна напрыклад грыбы-ягады зьбіраць, а пасьля сушыць-закатваць. Пры кубінскім варыянце разьвіцьця вельмі спатрэбіцца. Ды і тое ж віно-самагонку гнаць - пад арыгінальным брэндам, handmade - павінна попытам карыстацца. Калі не вегетарыянцы, то лепей у гурток паляўнічых уступіць - будзе сьвежаніна ды ня кожны сьледчы да мужа-апазіцыянэра адважыцца на хату перціся.
Угару
Kryscina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 23.03.2006
Паведамленні: 9054
Адкуль: Miensk

ПаведамленнеДададзена: 8.10.06 0:02    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Прынята разважаць пра мужчынскі шавінізм у дачыненні да жанчын, якія хочуць працаваць і мець нармальную сям'ю. Але ж я часцей сутыкаюся на практыцы з адкрытай варожасцю з боку дзяўчат да сваіх калегаў і цётак-начальніц да супрацоўніц. Адны, будучы самі яшчэ бяздзетнымі, пачынаюць разважаць:"Чаму мы павінны працаваць за яе ў час бясконцых бальнічных, хай вызначаецца - ці яна з дзіцём сядзіць, ці працуе". Другія проста пры першай жа магчымасці звальняюць ці не бяруць на працу маладую маму і тлумачаць: "Я па сабе памятаю, што з малым дзіцём на працы засяродзіцца немагчыма, навошта яна будзе мучацца!"
А мужчыны на наянасць дзяцей увагу звяртаюць мала (можа таму, што не бралі ўдзелу ў гадаванні сваіх, не ўяўляюць маштабаў праблемы?..) - ім галоўнае, каб праца добра рабілася, а твае праблемы - гэта ТВАЕ праблемы.

_________________
Хто хоча зрушыць свет, хай пасуне сябе. Сакрат
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Наведаць сайт аўтара Yahoo Messenger
Vola

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 17.05.2006
Паведамленні: 1686
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 8.10.06 12:12    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

А што, паважаны Мінак, ёсьць асабісты досьвед у такой працы?

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
julcik

Адміністратарка


Зарэгістраваны: 15.03.2006
Паведамленні: 7682

ПаведамленнеДададзена: 8.10.06 16:53    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Kryscina, гэта таму што HRM у нас не разьвіты. Людзі ўвогуле дрэнна разумеюць як яны бяруць на працу, каго, на якую працу і што яны ад гэтага чалавека хочуць. У сэнсе хочуць-та яны па максімуму, але зразумець, што каб атрымаць максімальную аддачу ад чалавека, трэба стварыць яму камфортныя ўмовы працы, еднасьць інтарэсаў, заматываваць, а не проста прапанаваць грошы.

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
Kryscina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 23.03.2006
Паведамленні: 9054
Адкуль: Miensk

ПаведамленнеДададзена: 8.10.06 17:08    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Выцемка:

HRM у нас не разьвіты

Так
Так. Напрклад у польскіх выданнях ужо аналізуюць еўрапейскую тэндэнцыю наўмысна браць на працу цяжарных і кормячых жанчын, дазваляць працаваць ім у хаце і па гнуткім графіку. Маўляў, яны пры гэтым маюць комплекс удзячнасці, прадукцыйнасць працы ўзрастае ўтрая, пра павышэнне заробку яны не просяць гадкоў пяць-шэсць. Не імітуюць дзейнасць, а сапраўды працуюць, умеюць планаваць і вызначаць прыярытэты.
Аднак наўрадці нашым працадаўцам свеціць такое масавае шчасце, бо па-першае, іх пазбавілі дабраахотнасці і забавязалі браць і не звальняць такіх маладзіц, па-другое, у нас па-за Менскам нараджаюць да 20 год. Ім проста жыццёвага досведу не хапае, каб час размяркоўваць, прафесіяналізмам вызначацца і рэпутацыю спецыяліста адстойваць.

_________________
Хто хоча зрушыць свет, хай пасуне сябе. Сакрат
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Наведаць сайт аўтара Yahoo Messenger
Juan

Мінак





ПаведамленнеДададзена: 11.10.06 0:42    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Выцемка:

жонка аппазыцыянера ў маленькім гарадку -- іншая справа. Тут усе працадаўцы глядзяць на мяне так -- і хочацца і колецца. ПРы гэтым апошняе пераважвае. Вось не магу я ўладкавацца на працу.

Trymajciesia! Ружа
Угару
Juan

Мінак





ПаведамленнеДададзена: 11.10.06 0:45    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Выцемка:

еўрапейскую тэндэнцыю наўмысна браць на працу цяжарных і кормячых жанчын

Asbliva na 6-9 miesiacy. Dy na vialikija hrosy.
Угару
Juan

Мінак





ПаведамленнеДададзена: 11.10.06 0:47    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Выцемка:

Але з пошукам работы ўсё адкладаю. Можа таму, што у мяне зараз прозьвішча ЦюЛенева (корань лень).

Tre bylo vychodzic za Handurasikava... Зьехаў з глузду
Угару
Kryscina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 23.03.2006
Паведамленні: 9054
Адкуль: Miensk

ПаведамленнеДададзена: 11.10.06 11:13    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Выцемка:

Tre bylo vychodzic za Handurasikava...

Яшчэ не вечар... Блазан

_________________
Хто хоча зрушыць свет, хай пасуне сябе. Сакрат
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Наведаць сайт аўтара Yahoo Messenger
julcik

Адміністратарка


Зарэгістраваны: 15.03.2006
Паведамленні: 7682

ПаведамленнеДададзена: 18.03.08 14:45    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Nadzeyka пісаў(-ла):
Афтопік Косма-жанчыны, растаўце прыярытэты.
Сядзіш дома, працуеш - дзіцё чапляецца, адрывае ад працы кожныя хвілін 10, ты злуешся. Страдаюць усе. Калі адправіла мару пра працу на адпачынак (дробныя падпрацоўкі ў зусім вольны гадзінкі засталіся), стала лепей дзіцю Сьмешка Хай дарасце. Бо ўдзень добра і доўга спіць толькі на вуліцы. Я няня ДОБРАЯ матэрыяльна мне не выгодна - плюс застаецца не варты таго, каб дзіцём займаўся іншы чалавек, а не мама. Вынік - я не косма-жанчына. Вельмі шчасьлівы

Nadzeyka, вынік залежыць ад прыярытэтаў. Калі праца не важна і ты цалкам самарэалізуешся дома - то калі ласка. Але калі ты дома адчуваеш, што хацелася б працаваць, але няма магчымасці - то значыць трэба шукаць шляхі.
Дэкрэтны адпачынак можна скарыстаць для дадатковай адукацыі, каб потым працаваць было больш выгодна і каб кваліфікацыю не згубіць.

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
julcik

Адміністратарка


Зарэгістраваны: 15.03.2006
Паведамленні: 7682

ПаведамленнеДададзена: 18.03.08 14:49    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Nadzeyka, яшчэ адзін варыянт - на той час, пакуль ты працуеш (няхяй гэта будзе толькі 3-4 гадзінкі для пачатку) - ты можаш запрашаць да сябе ў госці іншую маму з дзіцём такога ж ўзроста. Гэта табе будзе танней, чым добрая (вялікімі літарамі) няня + гэта будзе дадатковая сацыялізацыя для дзіцяці.

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
Kryscina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 23.03.2006
Паведамленні: 9054
Адкуль: Miensk

ПаведамленнеДададзена: 18.03.08 15:23    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Nadzeyka, варыянтаў шмат, на сам рэч. Акрамя прапанаванага julcik можна неабходныя 8 гадзінаў штодзённай працы спланаваць на дзённы дзіцячы сон і час, калі тата займаецца дзіцём, бо ён у любым выпадку лепей за няню. Дадтковыя гадзіны працы бонусам выпадуць ад сваякоў (бабуляў-дзядуляў, цётак-дзядзяк і хросных). Працоўныя тэлефанаванні магчымыя і з дзіцём побач, як і чытаць неабходныя працоўныя дакументы можна паралельна з гуляннем. І ўсё атрымаецца, калі праца сапраўды важная і падабаецца. Калі ж дзіцё - даўна чаканая падстава, каб пазбавіцца працы - то ніякія варыянты не дапамогуць, бо хатняй працы намалюецца вышэй даху: гадзінка-другая на гатаванне сняданку, столькі ж на абед, вячэру і палудзень, столькі ж на прыборку, столькі ж на абмеркаванне жыцця з мамай і сяброўкамі праз тэлефон і асабіста, кожны чых - падстава доўга кансультавацца з лекарамі, іншымі мамкамі і суседкамі і г.д. Ну ініякай магчымасці працаваць пры такім раскладзе, безумоўна, няма. Як, зрэшты, і быць добрай каханкай і бачыць у сваім мужы мачо, а ў жыцці - перспектыву і новыя далягляды.

_________________
Хто хоча зрушыць свет, хай пасуне сябе. Сакрат
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Наведаць сайт аўтара Yahoo Messenger
kropka

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 12.05.2006
Паведамленні: 1501
Адкуль: Чэхія

ПаведамленнеДададзена: 18.03.08 16:03    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Выцемка:

запрашаць да сябе ў госці іншую маму з дзіцём такога ж ўзроста

julcik, a vy takoje sprabavali? Z majho dosvedu atrymlivajecca - zaprasi siabrouku z dziciom rauniaecca dadaj sabe pracy. A kali praca jakuju robiš za hrošy patrabuje cišyni i zasiarodžannia... Ня ведаю...

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Паказаць паведамленні:   

Распачаць новую тэмуАдказаць на тэмуprinter-friendly view    Спіс форумаў Нашыя дзеткі -> Рознае Часавы пояс: GMT + 3
Пераход да іншай старонкі: « папярэдняя  1, 2, 3, 4  наступная »
Старонка 2 з 4.

 
Перайсці:  
Вы не можаце распачынаць тэмы
Вы не можаце адказваць на паведамленні
Вы не можаце рэдагаваць свае паведамленні
Вы не можаце выдаляць свае паведамленні
Вы не можаце галасаваць у апытанках
Вы можаце далучаць файлы
Вы можаце сцягваць файлы

Падобныя тэмы
 Тэмы   Адказы   Аўтар   Праглядаў   Апошняе паведамленне 
Няма новых паведамленняў Гурток "Ветахі" 42 pink_by 81580 27.09.10 2:38
pink_by Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Купляйце "Світанак" 23 наталька 60877 3.02.09 0:18
Наста Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў мой муж не хоча займацца "бабскімі" справамі 17 Lida 45942 9.10.06 12:01
Kryscina Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў 2 квіткі на "Сымона-музыку" 15.09 3 Kryscina 26861 13.09.06 11:51
Kryscina Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Набуду "Дамініку" 15 Lida 47348 2.07.06 11:43
Kryscina Паглядзець апошняе паведамленне
 
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       


Board Security

Каталог TUT.BY Rating All.BY Internet Map