Новае ў блогах
Артыкулы
Форум
Блогі
Фотаальбом
Подпісы да форумаў
Афіша
Паштоўкі
Жывы слоўнік
Наша мапа
Каляндар
Рэгістрацыя
Пошук па форуме
Сябры і Групы
Пашпарт
» Уваход
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       
Як знайсці працу маладой маме?

Пераход да іншай старонкі: 1, 2, 3, 4  наступная » 

Спіс форумаў Нашыя дзеткі » Рознае
 
Аўтар Паведамленне
Kryscina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 23.03.2006
Паведамленні: 9054
Адкуль: Miensk

ПаведамленнеДададзена: 26.09.06 1:02    Загаловак паведамлення: Як знайсці працу маладой маме? Адказаць з выцемкаю

Вядома, што выконваць працоўны кодэкс са шматлікімі прэферэнцыямі для маладых мам ніхто асабліва не спяшаецца. А калі яшчэ нарадзіць адразу пасля атрымання дыплому, пасядзець год-другі ў адпачынку -- ёсць усе шансы застацца прафесійнай хатняй гаспадыняй.
Як вы шукалі працу?
Ці атрымліваецца спалучаць яе з кармленнямі, давозамі ў садок, гульнямі і выхаваннем дзіцяці?
Як начальства ставіцца да частых сыходаў "на бальнічны"?
Ці адчуваеце вы перспектывы самарэалізавацца прафесійна без стратаў у асабістым плане?
Што вы можаце параіць астатнім з уласнага досведу?

_________________
Хто хоча зрушыць свет, хай пасуне сябе. Сакрат
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Наведаць сайт аўтара Yahoo Messenger
julcik

Адміністратарка


Зарэгістраваны: 15.03.2006
Паведамленні: 7682

ПаведамленнеДададзена: 26.09.06 1:10    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Я пакуль не магу выйсьці на працу без адчуваньня, што раблю гэта за Янкін кошт.

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
Tanya

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 28.04.2006
Паведамленні: 1921
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 26.09.06 1:17    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Julcik, +1.

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Alina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 06.04.2006
Паведамленні: 3916
Адкуль: Менск, Даўгабродская

ПаведамленнеДададзена: 26.09.06 1:44    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Я працу зусім не кідала. але на тое я і перакладчык, каб збольшага парацаваць дома, за ўласным кампом. Таму мне было прасьцей. Зразумела, што ў першы час рабіла толькі тое, што не рабіць было немагчыма -- заданьні ад уласнага боса, ад якіх немажліва адвярцецца. (да ягонага гонару, мушу сказаць, што ён уваходзіў у становішча і даваў палёгку наколькі гэта магчыма). Зараз, калі ў нас зьявілася няня, стала браць больш працы. Праўда, працаваць дома, нават калі Дась зь няняй, вельмі цяжка. Таму я часта бяру ноўт і сыходжу ў бліжэйшую кавярню "піць каву" гадзінкі так на 4-5. Яшчэ мая праца вымагае паездаку іншы горад раз альбо два на месяц. Звычайна яны доўжацца 1-2 дні. Гэта самае цяжкае (першы раз паехала на дзень калі Дасю было 2 месяцы, некалькі разоў мы езьдзілі на дзён 5, са сьвякроўю, і г.д.) Так што Дась у нас вандроўнік.
Вось, пляную ў такім рэжыме пратрымацца яшчэ год. Пасьля пойдзем у садок па сацыялізацыю.
І ўсё адно, працую я пакуль ня ў поўную сілу -- менавіта па вышэйузгаданай прычыне -- каб не рабіць гэтага за Даськаў кошт. Часта адмаўляюся ад выгодных і вельмі выгодных прапановаў, таму што не магу пакінуць малога дома, а сама -- зьехаць на тыдзень у іншую краіну перакладаць. Можа, Дась падрасьце, будзе троху па-іншаму.

_________________



______________________________
мой тэлефон -- 6616440, мой skype -- alinastefanovic
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
Alina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 06.04.2006
Паведамленні: 3916
Адкуль: Менск, Даўгабродская

ПаведамленнеДададзена: 26.09.06 1:47    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

што да працоўнага кодэксу, дык я нават і ня ведаю, якая сыстэма лепей: як у нас, калі жанчына мае права на 3 гады дэкрэту і страшэнныя праблемы з працаўладкаваньнем (калі маладая без дзяцей -- хутка зацяжарыш, калі зь дзецьмі -- будуць хварэць і г.д.) ці як, напрыклад, у Штатах -- 2 тыдні адпачынку + 3 месяцы за свой кошт. А далей як хочаш -- працуй, альбо звальняйся... затое без праблем на працу бяруць. Па шчырасьці, схіляюся да апошняга!

_________________



______________________________
мой тэлефон -- 6616440, мой skype -- alinastefanovic
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
julcik

Адміністратарка


Зарэгістраваны: 15.03.2006
Паведамленні: 7682

ПаведамленнеДададзена: 26.09.06 10:17    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

У нас цяжка працаўладкавацца? Па-мойму наадварот зараз час, калі фірмы пачалі разумець выгоды наймаць прафесіяналаў, а прафесіяналаў вельмі мала. Таму калі нешта ўмееш, ці калі шчыра хочаш нешта ўмець + ты маладая і актыўная = знайсьці працу не праблемна.

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
Alina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 06.04.2006
Паведамленні: 3916
Адкуль: Менск, Даўгабродская

ПаведамленнеДададзена: 26.09.06 10:29    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

ды я ж не пра сябе кажу, а ўвогуле. Мне ў маёй цяперашняй сытуацыі пра іншую якую працу і марыць цяжка. а агульнае стаўленьне працадаўцаў да маладой/цяжарнай/з малым дзіцём самі ведаеце, якое.

_________________



______________________________
мой тэлефон -- 6616440, мой skype -- alinastefanovic
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
Alina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 06.04.2006
Паведамленні: 3916
Адкуль: Менск, Даўгабродская

ПаведамленнеДададзена: 26.09.06 10:31    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

у мяне зараз іншая праблема: як бы знайсьці такую працу, дзе ня трэба было б працаваць? я і грошай не хачу, і нават сама прыплочваць гатовая...

_________________



______________________________
мой тэлефон -- 6616440, мой skype -- alinastefanovic
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
julcik

Адміністратарка


Зарэгістраваны: 15.03.2006
Паведамленні: 7682

ПаведамленнеДададзена: 26.09.06 10:38    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Alina, у сэнсе каб працоўная кніжка дзесьці ляжала?

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
Мінак







ПаведамленнеДададзена: 26.09.06 11:47    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

julcik,
ага. каб яе завялі, для пачатку...
Угару
Alina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 06.04.2006
Паведамленні: 3916
Адкуль: Менск, Даўгабродская

ПаведамленнеДададзена: 26.09.06 11:51    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

мінаком я была.

_________________



______________________________
мой тэлефон -- 6616440, мой skype -- alinastefanovic
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
matias

Вельмі актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 15.05.2006
Паведамленні: 617
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 26.09.06 12:07    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

І для мяне не было праблемай знайсці працу з шасцімесячным дзіцем Сьмешка Хаця ў дэкрэце я не была (звальнялася з працы на 4-ым месяцы, таму, што вырашылі разам, што не пацягну напісанне бакалаўрскага дыплему, ГОСаў і працы разам) і на мае месца выйшаў новы чалавек, але ен вельмі ўдала звльніўся і мне прапанавалі вярнуцца. Прычым я дамаглася вельмі добрых ўмоваў, карыстаючыся тым, што я была ім патрбная (як вельмі каштоўны спецыяліст, канешне :mrgreen ) Я працую палову дня, вале выконваю працу зарабляю як за цэлы дзень. Я вельмі задаволеная. І на працы не стамляюся, і з дзіцем не сумую...Канешне, ўсе гэта было б не магчыма без маеймаці - дзякуй ёй вялікі!

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Нумар ICQ
julker

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 23.05.2006
Паведамленні: 1384
Адкуль: Таронта

ПаведамленнеДададзена: 26.09.06 19:45    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

А ў мяне была (да і зараз ёсьць) праблема. Пакуль дзеці не хадзілі у садок, то перабівалася вывпадковымі замовамі і падпрацоўвала прыбіральшчыцай. Там было адзінае мейсца, куды дазволілі прыходзіць працаваць з дзецьмі.
Пакуль Вацак быў маленькі, дык бралася за любую працу: прыбіралася, прала- чысьціла аксамітныя сукенкі над параю, пісала артыкулы, ездзіла кур'ерам, раскідвала рэклямныя улеткі па скрынях. Карацей рабіла усе, што можна рабіць з дзіцем у кенгурушке. А зараз на дзяржаўную працу мяне не бяруць, бо няма прапіскі менскай.
Але, затое вывучылася нармалева шыць, і маю на жыцце з гэтага.

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
Vola

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 17.05.2006
Паведамленні: 1686
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 26.09.06 23:12    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

julker
Пляскаю Пляскаю Пляскаю

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
наталька

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 14.05.2006
Паведамленні: 4353
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 27.09.06 14:03    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

А я не працую і не вельмі хачу. Сьмешка Пасьля сканчэньня ін”язу (я перакладчык зь нямецкай) я трапіла на работу у юрфірму. Мне так хацелася рабіць, я не ўяўляла, як гэта можна не працаваць. Мне людзі казалі, вось паробіш, надакучыць. І сапраўды, праз 8 год працы у офісе, у неблагім калектыве з штодзённым перакладаньнем розных лістоў, дамоваў, статутаў, апастылей мне ўсё так апастылела. Rolling Eyes І я з радасьцю сышла ў дэкрэт. Наогул, думала аднаўляцца пасьля на сваёй рабоце. Але калі трэба было выходзіць, Франак моцна перахварэў наконадні, і я сказала шэфу, што выйду, калі сыну будзе 3. Шэф сказаў, а што ж яму рабіць потым, чалавека выганяць? І я зь лёгкай душой паабяцала звольніцца. Зараз лайдачу. Razz Праўда, працоўная кніжка ў мяне “працуе”, і нават нейкія грошы зарабляе. Шукаць работу, канешне, трэба. Але я хачу знайсьці нейкія пераклады на даму. Я ж нават натаряльным перакладчыкам была, пакуль іх не упарадкавалі. Але з пошукам работы ўсё адкладаю. Можа таму, што у мяне зараз прозьвішча ЦюЛенева (корань лень). Упс...

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Нумар ICQ
Паказаць паведамленні:   

Распачаць новую тэмуАдказаць на тэмуprinter-friendly view    Спіс форумаў Нашыя дзеткі -> Рознае Часавы пояс: GMT + 3
Пераход да іншай старонкі: 1, 2, 3, 4  наступная »
Старонка 1 з 4.

 
Перайсці:  
Вы не можаце распачынаць тэмы
Вы не можаце адказваць на паведамленні
Вы не можаце рэдагаваць свае паведамленні
Вы не можаце выдаляць свае паведамленні
Вы не можаце галасаваць у апытанках
Вы можаце далучаць файлы
Вы можаце сцягваць файлы

Падобныя тэмы
 Тэмы   Адказы   Аўтар   Праглядаў   Апошняе паведамленне 
Няма новых паведамленняў Гурток "Ветахі" 42 pink_by 81507 27.09.10 2:38
pink_by Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Купляйце "Світанак" 23 наталька 60818 3.02.09 0:18
Наста Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў мой муж не хоча займацца "бабскімі" справамі 17 Lida 45899 9.10.06 12:01
Kryscina Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў 2 квіткі на "Сымона-музыку" 15.09 3 Kryscina 26840 13.09.06 11:51
Kryscina Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Набуду "Дамініку" 15 Lida 47306 2.07.06 11:43
Kryscina Паглядзець апошняе паведамленне
 
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       


Board Security

Каталог TUT.BY Rating All.BY Internet Map