Новае ў блогах
Артыкулы
Форум
Блогі
Фотаальбом
Подпісы да форумаў
Афіша
Паштоўкі
Жывы слоўнік
Наша мапа
Каляндар
Рэгістрацыя
Пошук па форуме
Сябры і Групы
Пашпарт
» Уваход
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       
Тарашкевіца і школьная наркамаўка

Пераход да іншай старонкі: 1, 2, 3 ... 11, 12, 13  наступная » 

Спіс форумаў Нашыя дзеткі » Мова
 
Аўтар Паведамленне
kolchyn

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 15.05.2006
Паведамленні: 97

ПаведамленнеДададзена: 24.09.06 13:28    Загаловак паведамлення: Тарашкевіца і школьная наркамаўка Адказаць з выцемкаю

Пытаньне, мабыць, не зусім па адрасе - у сяброў форуму, збольшага, дзеці-дашкаляты... Узьнікла праблема: дачка пачала вывучаць белмову ў школе, і пачалі ўзьнікаць пытаньні, датычныя разыходжаньняў наркамаўка/тарашкевіца. Дзіцё чуе, чытае даволі клясычнай мовы. У школе, зразумела, вучаць мове трохі іншай. Ці ня будуць у дачкі праблемы з школьнай пісьменнасьцю пазьней? Што параяць педагогі, можа, хтось з бацькоў падзеліцца досьведам?

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Kryscina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 23.03.2006
Паведамленні: 9054
Адкуль: Miensk

ПаведамленнеДададзена: 24.09.06 23:19    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Каб пазбегнуць такіх праблемаў - з нараджэннем дзіцяці перайшла на наркамаўку, такі вось канфармізм. Не ведаю, як патлумачыць у 4-6 год, калі дзеці пачынаюць чытаць, што ў нас білінгвізм і поліграматычнасць. Большасць дзіячых кніг усё ж наркамаўскія, таму з тарашкевіцай будзем знаёміцца пазней. А на лексіку правапіс не ўплывае.

_________________
Хто хоча зрушыць свет, хай пасуне сябе. Сакрат
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Наведаць сайт аўтара Yahoo Messenger
julcik

Адміністратарка


Зарэгістраваны: 15.03.2006
Паведамленні: 7682

ПаведамленнеДададзена: 24.09.06 23:28    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Kryscina, +1 = усё дзіцячае раблю наркамаўкай.

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
kolchyn

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 15.05.2006
Паведамленні: 97

ПаведамленнеДададзена: 25.09.06 9:38    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Ну і выйсьце... На расейскую не спрабавалі перайсьці, каб зь білінгвізмам не зьвязвацца? Большасьць кніг - зусім не на наркамаўцы, скажам шчыра.

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Мінак







ПаведамленнеДададзена: 25.09.06 9:44    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Выцемка:

Большасьць кніг - зусім не на наркамаўцы, скажам шчыра.
_________________

А колькі ў вас кніг?
Угару
kolchyn

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 15.05.2006
Паведамленні: 97

ПаведамленнеДададзена: 25.09.06 9:50    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Шмат. Я казаў пра кнігі ў крамах.

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
julcik

Адміністратарка


Зарэгістраваны: 15.03.2006
Паведамленні: 7682

ПаведамленнеДададзена: 25.09.06 9:54    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Выцемка:

Ну і выйсьце... На расейскую не спрабавалі перайсьці, каб зь білінгвізмам не зьвязвацца? Большасьць кніг - зусім не на наркамаўцы, скажам шчыра.


Я лічу правапіс другасным. Калі дзіця будзе ведаць наркамаўку, для яго ня будзе вялікай праблемы зразумець тарашкевіцу.

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
julcik

Адміністратарка


Зарэгістраваны: 15.03.2006
Паведамленні: 7682

ПаведамленнеДададзена: 25.09.06 9:55    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Зразумець не ў сэнсе прачытаць напісанае, а ў сэнсе зразумець прынцыпы і карыстацца.

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
Kryscina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 23.03.2006
Паведамленні: 9054
Адкуль: Miensk

ПаведамленнеДададзена: 25.09.06 16:13    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Не ведаю, як у іншых, але ў Менскіх крамах беларускіх дзіцячых кніг шмат. Нашая сямейная кніжня налічвае іх тры сотні, а мо і болей. Тарашкевіцай выдадзеныя хіба 5-7 штук.
Рабіце высновы.

Каб зразумець прынцыпы тарашкевіцы ( на аснове засвоеных наркамаўскіх) трэба знайсці 2-3 гадзіны і прачытаць падручнік па граматыцы.

Што да фанетыкі, то прынцыпы літаратурнага маўлення, змешчаныя ў школьных падручніках, абавязваюць вымаўляць так, як піша тарашкевіца (хіба за выключэннем перадачы запазычанняў).

Некаторыя лексічныя адрозненні перадаем як сінонімы: асадка, ручка. Неабгрунтаваныя русізмы апісвае Сцяцко ды іншыя аўтары ў наркамаўкай напісаных падручніках - ян ыдобры аргумент у спрэчках з малапрафесійнымі настаўніцамі.

Праблема падаецца мне перабольшанай.

_________________
Хто хоча зрушыць свет, хай пасуне сябе. Сакрат
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Наведаць сайт аўтара Yahoo Messenger
julcik

Адміністратарка


Зарэгістраваны: 15.03.2006
Паведамленні: 7682

ПаведамленнеДададзена: 25.09.06 17:32    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Выцемка:

Неабгрунтаваныя русізмы апісвае Сцяцко ды іншыя аўтары ў наркамаўкай напісаных падручніках - ян ыдобры аргумент у спрэчках з малапрафесійнымі настаўніцамі.


А можна больш падрабязна, дзе ўзяць і што пачытаць. Мне вельмі нехапае часам добрых аргумантаў на выказваньні кшталту "няма такога слова".

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
julker

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 23.05.2006
Паведамленні: 1384
Адкуль: Таронта

ПаведамленнеДададзена: 25.09.06 20:44    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

а я вацаку патлумачыла, што есьць дзяржаўная мова, а ёсьць "нашая", есьць дзяржаўну сцяг, а ёсьць наш!

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
Мінак







ПаведамленнеДададзена: 25.09.06 23:38    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Я ўсё ж спадзяюся, ўто пакуль мне даваць такія тлумачэнні, то дзяржава будзе наша. Прынамсі я яе такой лічу і цяпер, гэта ўлада -- невядома чыя.
Угару
Алеся & Макс

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 23.04.2006
Паведамленні: 89
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 26.09.06 0:12    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Выцемка:

Я лічу правапіс другасным. Калі дзіця будзе ведаць наркамаўку, для яго ня будзе вялікай праблемы зразумець тарашкевіцу.
(у ангельскіх і расейскіх форумах пішуць рэспект, у нас, відаць - паважаю Сьмешка )

Са свайго досведу: не маю вялікіх здольнасцяў да моваў і тым больш правапісаў Вельмі шчасьлівы , але ў школе меў больш 4 і 5 чым 3 па беларускай мове. Да знаёмства з тарашкевіцай Гыгыгы І праблема была не ў клясах і мітах ды хвёдарах, а ў "ь". Бо першае лёгка адсякаецца праз начытанасць ды наказанась, а з "ь" цяжэй. Упс... (Макс)

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
kolchyn

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 15.05.2006
Паведамленні: 97

ПаведамленнеДададзена: 26.09.06 17:54    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Чакаю бацькоў з досьведам...

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Алег

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 12.06.2006
Паведамленні: 173
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 27.09.06 13:00    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Асабiста мне праблема не падаецца простай. Ведаючы дзiцячы максымалiзм магу ўявiць сабе, што малое, якое раней сустракалася толькi з тарашкевiцай, можа пайсьцi супраць "наркамаўкi" i не разумець чаму настаўнiкi кажуць яму, што ён не мае рацыi.

У мяне таксама ёсьць пэўныя праблемы з мовамi. Мне заўсёды цяжка не забыцца на рэдагавалы. Мову я хутчэй ведаю дзякуючы паўсядзённаму карыстаньню, а не сваёй пiсьменнасьцi. З таго часу, як я пачаў карыстацца менавiта тарашкевiцай я не здольны пiсаць наркамаўкай (не зручна, рука не рухаецца, а дакладней нават не заўважаеш, як яна пiша "ь"). Не ведаю што параiць, бо калi дзiцяцi будзе вывучаць "наркамаўку", а чытаць на тарашкевiцэ - то атрымаецца трасянка (толькi з iншым "акцэнтам").

З павагай,
Алег К.

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Паказаць паведамленні:   

Распачаць новую тэмуАдказаць на тэмуprinter-friendly view    Спіс форумаў Нашыя дзеткі -> Мова Часавы пояс: GMT + 3
Пераход да іншай старонкі: 1, 2, 3 ... 11, 12, 13  наступная »
Старонка 1 з 13.

 
Перайсці:  
Вы не можаце распачынаць тэмы
Вы не можаце адказваць на паведамленні
Вы не можаце рэдагаваць свае паведамленні
Вы не можаце выдаляць свае паведамленні
Вы не можаце галасаваць у апытанках
Вы можаце далучаць файлы
Вы можаце сцягваць файлы

Падобныя тэмы
 Тэмы   Адказы   Аўтар   Праглядаў   Апошняе паведамленне 
Няма новых паведамленняў Шукаем кніжкі - Мама Му чытае і прыбірае 4 Надзейка 2109 29.08.17 13:09
Надзейка Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Хто можа пазычыць аўтакрэсла? 2 nata 2181 28.08.17 4:02
nata Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Клуб аратарскага майстэрства - хто можа дапамагчы? 6 Vera 16209 27.01.11 12:11
varjatka_aa Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў [ Апытанка ] Рацыя дзецям 21 mama Halja 20406 23.06.09 14:17
Glossop Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў А можа хто добра малюе? 4 tasia 17266 22.05.08 8:29
julcik Паглядзець апошняе паведамленне
 
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       


Board Security

Каталог TUT.BY Rating All.BY Internet Map