Новае ў блогах
Артыкулы
Форум
Блогі
Фотаальбом
Подпісы да форумаў
Афіша
Паштоўкі
Жывы слоўнік
Наша мапа
Каляндар
Рэгістрацыя
Пошук па форуме
Сябры і Групы
Пашпарт
» Уваход
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       
Свякроўка-сяброўка!..

Пераход да іншай старонкі: 1, 2, 3 ... 17, 18, 19  наступная » 

Спіс форумаў Нашыя дзеткі » Рознае
 

Як вы ладзіце са свякрухай?
Поўнае ўзаемапаразуменьне, ідылія, мне пашанцавала
21%
 21%  [ 9 ]
Паважаем адна-адну на адлегласьці
51%
 51%  [ 21 ]
Толькі ў прысутнасьці трэціх асобаў
7%
 7%  [ 3 ]
Ніяк
19%
 19%  [ 8 ]
Галасоў :41

Аўтар Паведамленне
Kryscina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 23.03.2006
Паведамленні: 9054
Адкуль: Miensk

ПаведамленнеДададзена: 18.09.06 1:08    Загаловак паведамлення: Свякроўка-сяброўка!.. Адказаць з выцемкаю

Спадарства!
Вы не задумваліся, чаму пра цешчу столькі показак, а пра свякруху - няма? Можа, таму, што гэта нават не смешна? Evil or Very Mad
Razz
Вы ходзіце са сваёй "другой мамай" па крамах ці ў цырульні, абмяркоўваеце серыялы і новых суседзяў?
А як вы дамовіліся выхоўваць унукаў?
Да каго першага едзеце капаць бульбу?
Носіце бялізну, якую яна дарыць?

_________________
Хто хоча зрушыць свет, хай пасуне сябе. Сакрат
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Наведаць сайт аўтара Yahoo Messenger
LeLoo

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 23.04.2006
Паведамленні: 148

ПаведамленнеДададзена: 18.09.06 10:24    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

у мяне супер-свякроу. адукаваная i прыгожая жанчына. i мяне любiць, як i другую нявестку. ...але... педагог, i гэтым усе сказана... дыктатар! Rolling Eyes

бульбу едзем капаць на лецiшча свякроукi, бо яна блiжэй i там садзiлi толькi 2 вядры. Вельмі шчасьлівы у мамы, мажа, 52 Rolling Eyes

з маёй свякроукай можна гаварыць аб усiм - аб музыцы, кнiгах, мастаках, выставах, аб суседзях i сваяках, аб здароуi... мы з ёй больш размаулялi, чым я за усё жыццё размауляла з мамай Rolling Eyes

наконт падарункау - мая свякроука заусёды лепш ведае, што мне патрэбна дома - посуд, абрусы, запавесы... я заусёды усё гэта выбiраю гадами, бо як дызайнеру мне вельмi важна, каб усё падыходзiла пад дызайн пакояу, таму яна не вытрымлiвае i купляе усе на свой густ... пакуль што усiм карыстаемся, але, калi зробiм рамонт, можа усё гэта прыйдзецца завезцi свякроуцы на тое самае лецiшча Сп. Зялёная Усьмешка

а як у iншых? Міргаю

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
наталька

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 14.05.2006
Паведамленні: 4353
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 18.09.06 11:23    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Мая свякруха таксама вельмі адукаваная і разумная, і ад гэтага бяда, бо яна заўсёды ўсё ведае лепей. Rolling Eyes Наша жаданьне, выхаваць Франка ў беларускай мове, ёй не падабаецца, бо калечым яму жыцьцё. Не
Лецішча ў яе няма, яна і закатак сама ўжо даўно не робіць, толькі капусту квасіць, але вельмі смачна.
А пра падарункі пытаецца ў мяне, што мне трэба.
Да Франка прыязджае часта, калі трэба паглядзець, то пытаньняў няма.
У мяне, пэўна, былі б вельмі добрыя адносіны са свякрухай, але перад самым вясельлем мы пасварыліся Злы , і гэта неяк негатыўна ўплывае дагэтуль. І наогул, хіба можна палюбіць чужога чалавека так, як сваю маму? Ня ведаю...

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Нумар ICQ
stasia

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 28.04.2006
Паведамленні: 1568

ПаведамленнеДададзена: 18.09.06 12:12    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

У мяне самая лепшая свякруха! Мы з ёй калі сябруем, дык ходзім аднай адной салаткі гатаваць, а калі сварымся, дык тыднямі можам не сазванівацца.
Беларускую мову ўхваляе, сама з малой размаўляе па-беларуску і не крыўдуе, калі я яе папраўляю. А ў выхаванні яна прызнала мой аўтарытэт і яшчэ за парадамі для сваіх сябровак прыходзіць.
На лецішча мы ня ездзім. Бо даўна правялі размову, што мы ёй выдаем грашовы эквівалент усяму, што яна вырошчвае на лецішчы, інакш мы б з мужам гадамі не бачылісь. Яна сказала, што лецішча ёй для душы. Ну, для душы, дык для душы. Не для маёй жа.

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Alina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 06.04.2006
Паведамленні: 3916
Адкуль: Менск, Даўгабродская

ПаведамленнеДададзена: 18.09.06 23:54    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

мне са сьвякроўю пашанцавала. Прыгожая, сучасная, адукаваная жанчына. Заўсёды адклікаецца на просьбы дапамагчы. Вось і сёньня, нашая няня прыйсьці не магла (сын у яе ў нядзелю жаніўся), а мне ў Вільню трэба. Сьвякроў без праблем дапамагла, хоць і былі ў яе іншыя пляны. І ў Вільню яна са мной і адасём езьдзіла... Так я ёй вельмі за гэта ўдзячная.
І яшчэ. У нас ва ўсіх ёсьць недахопы. У нашых блізкіх таксама. Мы гэтыя недахопы прабачаем, таму што любім сваіх родных і сяброў. А сьвёкры напачатку -- чужыя людзі. Вось і раздражняюць нас нейкія рэчы. а калі б так зрабіла ваша мама/сястра/сяброўка? прабачылі бы? то і сьвякрові трэба прабачыць. А яна ў адказ прабачыць вам тое, што раздражняе яе. Сябры

_________________



______________________________
мой тэлефон -- 6616440, мой skype -- alinastefanovic
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
Alina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 06.04.2006
Паведамленні: 3916
Адкуль: Менск, Даўгабродская

ПаведамленнеДададзена: 18.09.06 23:57    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

мая сьвякроў мае вельмі добры густ -- сапраўды лепшы за мой. І рукі ў яе залатыя. Таму ў сэнсе дызайну, аздабленьня -- яна найбольшая майстрыха, я ёй давяраю. зь іншага боку, яна ніколі не дазволіць сабе прыйсьці і нешта зрабіць па свойму, не спытаўшы дазволу. Ужо за гэта я яе вельмі люблю!

_________________



______________________________
мой тэлефон -- 6616440, мой skype -- alinastefanovic
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
julker

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 23.05.2006
Паведамленні: 1384
Адкуль: Таронта

ПаведамленнеДададзена: 20.09.06 10:44    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Колькі іх у мяне было, яны мяне проста надух не вынасілі. Першая дык заадно і Вацака лічыла за мой працяг і значыцца істоту шкодную для ўсяго жывога. З цяперашняй мне заўтра знаеміцца трэба Я ў шоку!
Трымайце за мяне пальцы, бо баюся страшэнна.

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
kropka

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 12.05.2006
Паведамленні: 1501
Адкуль: Чэхія

ПаведамленнеДададзена: 20.09.06 10:59    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Ja dumaju sto sa sviakruchaj: cym dalej zyves, tym bols liubis! Вельмі шчасьлівы Сп. Зялёная Усьмешка My siabrujem pa telefonu. A bacymxia raz na hod (u lepsym vypadku).
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
hormashyki

Вельмі актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 24.05.2006
Паведамленні: 912

ПаведамленнеДададзена: 20.09.06 10:59    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

А мне спачатку свякроў не вельмі падабалася, бо лезла з парадамі і сваімі прапаноўвамі. Да вяселля гэта неяк падабалася, а пасля вяселля мне як клін у галаву ўбілі. Хачу каб мой муж быў толькі маім і кропка. Дзякуй богу, яе дачка нарадзіла трэццяга дзіцёнка і паклікала яе ў Сочы ёй дапамагаць. Вось ужо 2 гады яна там. А за гэты час і я змянілася ў сваіх адносінах да яе. З часам па іншаму неяк глядзіш на ўсё гэта. Ды і калі сына нараджаеш, таксама свет змяняецца мне падаецца, глядзіш на свякроў праз прызму таго, што і я буду свякроўю для кагосьці. Робіш сабе заўвагі, што б я нерабіла, а што б рабіла. Зараз яна збіраецца зноўку вяртацца назад у Мінск жыць. Паглядзем што будзе. Але па таму як яна да нас прыходзіць калі бывае наездамі на Беларусі. Можна меркаваць, што я ўжо паастыла і па іншаму адношуся. Яна ніколі не ўладзіць у выхаванне дзяцей, а проста робіць тое што ёй скажаш (у адрозненні ад маёй маці, якая лічыць што толькі яна ведае як правільна выхоўвац Evil or Very Mad ).

Наконт падарункаў, дык яна то пытаецца што трэба, ці дарыць тое што хоча. Пакуль на падарункі не крыўдзілася яе. Можа таму што дарыць грашыма Вельмі шчасьлівы

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Lida

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 26.05.2006
Паведамленні: 77
Адкуль: Baranavicy

ПаведамленнеДададзена: 20.09.06 19:27    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Мая заўсёды прэзентуе на 2 памеры большыя рэчы са словамі: "Можа паправішся наканец". Лічыць, што ўнукамі павінны займацца толькі бабулі, бо ў іх на дзяцей не было часу і любоў засталася нявыкарыстанай. Стараецца, каб унукі добра памяталі, колькі і чаго яна ім дарыць і ведалі кошты на гэта.

_________________
Нас больш, чым іх!
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
julcik

Адміністратарка


Зарэгістраваны: 15.03.2006
Паведамленні: 7682

ПаведамленнеДададзена: 20.09.06 19:32    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

А я вось усё ня ведаю што напісаць. У мяне добрая сьвякроўка, але адносінаў асаблівых мы ня маем, бо яна вельмі адрозная ад мяне.
Яшчэ я яе крыху баюся, яна, па-мойму, таксама мяне баіцца.
Але затое яна вельмі добра гуляецца зь Янікам.

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
Volha

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 24.04.2006
Паведамленні: 3956
Адкуль: Менск-Мінск

ПаведамленнеДададзена: 22.09.06 15:49    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Мама майго мужа жыве на Піншчыне.
Яна ўгадавала сямёра дзяцей, мае некалькі дзесяткаў унукаў, праўнукаў (некаторыя сталейшыя за Ясіка). Летась мы згубілі дзеда Міколу, і баба Зося цяпер жыве адна. Але ў хаце амаль заўсёды гасцюе нехта з малодшых: наведваюцца сыны і дачка, з суседняга пасёлка прыбягаюць унучкі, ужо нявесты, - каб памагчы бабулі і застацца на вячоркі.
Яна зусім не ўмее, каб нічога не рабіць. Гасцюе ў горадзе - не ведае, куды падзецца. Ходзіць у царкву ў суседнюю вёску, нават калі нямоглая. Для мяне гэта - іншы сусвет, раней незнаёмы і пранізліва-кранальны.
Ясік, калі бачыць хоць які прыватны дамок, бяжыць і грукае ў шыбы: Баба Зося!
Як і ўсе нявесткі, кажу ёй: Мамо!
Калі муж у камандыроўцы ў чарговым Лондане і адтуль не датэлефанавацца ў вёску, тэлефаную і гаманю з ёй ці не штодня.
У яе хаце на падлозе - даматканыя дыванкі. Спецыяльна для мяне яна адшукала ў сховішчах яшчэ адзін: хутка паедзем і вярнемся з падарункам! Абавязкова пасцялю яго ў нашай кватэры.

_________________


Апошні раз рэдагавалася: Volha (22.09.06 15:56), усяго рэдагавалася 1 разоў
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Kryscina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 23.03.2006
Паведамленні: 9054
Адкуль: Miensk

ПаведамленнеДададзена: 22.09.06 15:52    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Volha, чытала - і слёзы навяррнуліся...
Нешта я сентыментальнай стала

_________________
Хто хоча зрушыць свет, хай пасуне сябе. Сакрат
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Наведаць сайт аўтара Yahoo Messenger
Volha

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 24.04.2006
Паведамленні: 3956
Адкуль: Менск-Мінск

ПаведамленнеДададзена: 22.09.06 15:57    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Дзякуй! Папраўдзе, я й сама перанялася.

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
stasia

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 28.04.2006
Паведамленні: 1568

ПаведамленнеДададзена: 23.09.06 17:14    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Прабачце, гэта не па тэме, але я ак жа думаю пра сваю бабулю, і мне гэтага свету, такога зразумелага, такога даступнага зараз не хапае. Бабуля памерла, а мне да гэтага часу здаецца, што прыеду ў веску ўзімку, пагрукаю ў шыбу і выйдзе бабуля. Зробіць сваю мачанку, камякі. Будзем з ёй фасолю перабіраць... Плачу!

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Паказаць паведамленні:   

Распачаць новую тэмуАдказаць на тэмуprinter-friendly view    Спіс форумаў Нашыя дзеткі -> Рознае Часавы пояс: GMT + 3
Пераход да іншай старонкі: 1, 2, 3 ... 17, 18, 19  наступная »
Старонка 1 з 19.

 
Перайсці:  
Вы не можаце распачынаць тэмы
Вы не можаце адказваць на паведамленні
Вы не можаце рэдагаваць свае паведамленні
Вы не можаце выдаляць свае паведамленні
Вы не можаце галасаваць у апытанках
Вы можаце далучаць файлы
Вы можаце сцягваць файлы

Падобныя тэмы
 Тэмы   Адказы   Аўтар   Праглядаў   Апошняе паведамленне 
Няма новых паведамленняў Гурток "Ветахі" 42 pink_by 88127 27.09.10 2:38
pink_by Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Купляйце "Світанак" 23 наталька 65394 3.02.09 0:18
Наста Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў мой муж не хоча займацца "бабскімі" справамі 17 Lida 49509 9.10.06 12:01
Kryscina Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў 2 квіткі на "Сымона-музыку" 15.09 3 Kryscina 28401 13.09.06 11:51
Kryscina Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Набуду "Дамініку" 15 Lida 50729 2.07.06 11:43
Kryscina Паглядзець апошняе паведамленне
 
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       


Board Security

Каталог TUT.BY Rating All.BY Internet Map