Новае ў блогах
Артыкулы
Форум
Блогі
Фотаальбом
Подпісы да форумаў
Афіша
Паштоўкі
Жывы слоўнік
Наша мапа
Каляндар
Рэгістрацыя
Пошук па форуме
Сябры і Групы
Пашпарт
» Уваход
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       
Лагапед з веданнем беларускай мовы

Пераход да іншай старонкі: « папярэдняя  1, 2, 3, 4, 5  наступная » 

Спіс форумаў Нашыя дзеткі » Здароўе
 
Аўтар Паведамленне
Black aspid

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 05.04.2009
Паведамленні: 1237

ПаведамленнеДададзена: 10.09.09 10:40    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

26 год таму на Сухой былі класныя спецыялісты. Праўда, мне ставілі расейскія р і л, але дасюль з р мяккім не вельмі сябрую (як цвёрдае р паўстала, так інтэнсіўнасць заняткаў хатніх зменшылася, вось і вынік)- затое яшчэ больш люблю беларускую мову!
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
aless




Зарэгістраваны: 19.10.2009
Паведамленні: 2

ПаведамленнеДададзена: 19.10.09 14:05    Загаловак паведамлення: Лагапед Адказаць з выцемкаю

Добры дзень!
Патрэбны дзіцёнку 4-х гадоў лагапед. Тут такія тры старонкі нагаварылі, а якога кантакту лагапеда (ці лягапэда, як каму заўгодна) не пакінулі. Можна асабістым паведамленнем.
Буду вельмі ўдзячны!
Алесь
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Kryscina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 23.03.2006
Паведамленні: 9054
Адкуль: Miensk

ПаведамленнеДададзена: 20.10.09 22:17    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

У садку №187 працуе лагапедычны гурток для дзетак, якія наведваюць садок. Індывідуальныя заняткі з кожным дзіцём, пастаноўка гукаў, развіццё маўлення і агульнае развіццё. Выкладае педагог з вялікім стажам і досведам. Заняткі, безумоўна, беларускія.
Садок знаходзіцца на Кахоўскай 64а. Ці ёсць месцы ў сярэдняй групе - трэба ўдакладняць.

_________________
Хто хоча зрушыць свет, хай пасуне сябе. Сакрат
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Наведаць сайт аўтара Yahoo Messenger
aless




Зарэгістраваны: 19.10.2009
Паведамленні: 2

ПаведамленнеДададзена: 22.10.09 18:24    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Дзякуй, Крысціна!
Мо ведаеце, ці працуе гэты спецыяліст з дзецьмі, што ў гэты садок не ходзяць?
Дзякуй за адказ!
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
наталька

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 14.05.2006
Паведамленні: 4353
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 22.10.09 20:37    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

aless, лепей патэлефануйце ў садок і даведайцеся. З лагапедамі, наогул, праблема. Рускамоўных шмат, а беларускамоўных у Менску мы асабліва не адшукалі. Хаця, напрыклад, у Салігорску ў педвучэльні рыхтуюць беларускамоўных дэфектолагаў, але да Менску яны не дабіраюцца.

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Нумар ICQ
julcik

Адміністратарка


Зарэгістраваны: 15.03.2006
Паведамленні: 7682

ПаведамленнеДададзена: 22.10.09 23:56    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Я сёння размаўляла з гэтым лагапедам. Яна не падалася мне беларускамоўнай. Па-беларуску яна сказала толькі 1 сказ. Абяцала даваць Янку практыкаванні па-беларуску. Але лічыць яе беларускамоўным лагапедам я бы не стала.

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
наталька

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 14.05.2006
Паведамленні: 4353
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 23.10.09 8:11    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

julcik, так, але яна прынамсі не адмаўляецца займацца зь дзецьмі па-беларуску. У Франка ў працоўным сшытку запісаны збольшага беларускія словы.

А добрага беларускамоўнага лагапеда шчэ шукаць і шукаць. Вось жонка Алеся Кудрыцкага - лагапед. Хаця і яна, вучыся ў Менску, вывучала зноў жа рускае маўленьне. Але каб яна ўзялася, магла б практыкавацца і зь беларускай мовай.

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Нумар ICQ
Alenka

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 28.04.2006
Паведамленні: 2261
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 23.10.09 13:18    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Пра беларускамоўных лягапэдаў я запытвалася ў гарадзкім карэкцыйным цэнтры - яны сказалі, што ў Менску такіх ня ведаюць. А ў цэнтры Першамайскага раёну параілі зьвязацца зь лягапэдам 190-й школы. Беларуская школа №190 знаходзіцца ва Ўруччы-3, магчыма, там сапраўды ёсьць адмысловец. Але я пакуль туды не дабралася. Сьмешка

_________________


Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
julcik

Адміністратарка


Зарэгістраваны: 15.03.2006
Паведамленні: 7682

ПаведамленнеДададзена: 23.10.09 13:28    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Alenka, о! калі гэты гурток Янку не дапаможа навучыцца казаць С і Р - то паспрабую звярнуцца.

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
наталька

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 14.05.2006
Паведамленні: 4353
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 23.10.09 14:08    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

У Франка з Р ужо прагрэс, а вось Л не даецца Плачу!

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Нумар ICQ
Kryscina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 23.03.2006
Паведамленні: 9054
Адкуль: Miensk

ПаведамленнеДададзена: 23.10.09 16:44    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Мірцік навучыўся вымаўляць "Л" на першым жа занятку. Учора размаўляла з лагапедам - яна сказала, што цяпер заняткі прысвечаныя развіццю фанематычнага слыху, трэніроўцы выразнага маўлення (як у дыктараў) і г.д.

_________________
Хто хоча зрушыць свет, хай пасуне сябе. Сакрат
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Наведаць сайт аўтара Yahoo Messenger
Skarynka

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 02.12.2006
Паведамленні: 391

ПаведамленнеДададзена: 23.10.09 17:03    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Мяне бацькі літару "р" арыгінальна навучылі вымаўляць. Назваўшы сястрычку "Мар-р-ргар-р-рытай".

А ўвогуле сумна бачыць, што ў нас у нашай дзьвюхмоўнай краіне няма каму займацца зь беларускамоўнымі дзецьмі.

_________________
"Любоў ніколі не мінаецца, хоць і прароцтвы спыняцца, і мовы змоўкнуць, і веды скасуюцца. " 1-ае да Карынфянаў, 13:8

facebook.com/Aksana.Biazrukaja
facebook.com/Paparazzikidz.cz
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
Lisa

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 10.02.2007
Паведамленні: 332
Адкуль: Маладэчна

ПаведамленнеДададзена: 23.10.09 23:25    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

А калі ўжо час непакоіцца пра "невымоўны" "Л"? У якім узросце?

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
наталька

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 14.05.2006
Паведамленні: 4353
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 24.10.09 13:24    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Lisa, вам дакладна яшчэ рана! Але можаце схадзіць да свайго лагапеда ў паліклініцы, каб вызначыць, якія ў вас ёсьць хібы. Сьмешка

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Нумар ICQ
julcik

Адміністратарка


Зарэгістраваны: 15.03.2006
Паведамленні: 7682

ПаведамленнеДададзена: 24.10.09 14:04    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

skarynka, ага, я хацела назваць Даську Ярамірам, але акрамя мяне нікому гэтае імя не спадабалася Сьмешка

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
Паказаць паведамленні:   

Распачаць новую тэмуАдказаць на тэмуprinter-friendly view    Спіс форумаў Нашыя дзеткі -> Здароўе Часавы пояс: GMT + 3
Пераход да іншай старонкі: « папярэдняя  1, 2, 3, 4, 5  наступная »
Старонка 3 з 5.

 
Перайсці:  
Вы не можаце распачынаць тэмы
Вы не можаце адказваць на паведамленні
Вы не можаце рэдагаваць свае паведамленні
Вы не можаце выдаляць свае паведамленні
Вы не можаце галасаваць у апытанках
Вы можаце далучаць файлы
Вы можаце сцягваць файлы

Падобныя тэмы
 Тэмы   Адказы   Аўтар   Праглядаў   Апошняе паведамленне 
Няма новых паведамленняў Прылеплена: Як тут што працуе? (FAQ) 107 julcik 144944 27.08.12 18:40
Kjara Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Хто тут ёсць з Гародні? 53 dimaidr 93392 3.01.16 0:33
Maryia Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Дзень добры... Мы тут упершыню 129 fasolinka 123511 20.11.14 1:43
pleonazm Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Роля нацыянальнай мовы і культуры ў выхаванні 57 pacyfik 62431 26.08.13 22:33
Kryscina Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў [ Апытанка ] Ці літвіны (літвінкі) тут ёсць? 15 Mann Kurt 35688 20.02.09 14:09
Wojsza Паглядзець апошняе паведамленне
 
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       


Board Security

Каталог TUT.BY Rating All.BY Internet Map