Новае ў блогах
Артыкулы
Форум
Блогі
Фотаальбом
Подпісы да форумаў
Афіша
Паштоўкі
Жывы слоўнік
Наша мапа
Каляндар
Рэгістрацыя
Пошук па форуме
Сябры і Групы
Пашпарт
» Уваход
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       
Чаму так важна купляць беларускае?

Пераход да іншай старонкі: « папярэдняя  1, 2, 3, 4, 5, 6, 7, 8  наступная » 

Спіс форумаў Нашыя дзеткі » Купляй беларускае!
 
Аўтар Паведамленне
Kryscina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 23.03.2006
Паведамленні: 9054
Адкуль: Miensk

ПаведамленнеДададзена: 26.05.11 14:09    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

наталька, расейская перадача не праводзіла тэсты на якасць. Яна параўноўвала лічбы, якія ўзяла з афіцыйных крыніцаў (беларускія - з беларускіх). Па лічбах стандарты - больш жорсткія, але няўжо ты ні разу не сустракалася з тым, як робяць патрэбныя лічбы, як падганяюць вынік пад стандарт?
Дзяцей гэтаму яшчэ ў школах цяпер вучаць - не веды вызначаюць адзнаку, а стасункі з адміністрацыяй школы.
Калі дзеля змяншэння дзіцячай смяротнасці памерлых неданошаных дзяцей выкідышамі запісваюць - ты думаеш, што па малаку нехта больш маральны і праўдзівы працуе?
Праца з лічбамі - творчая праца. Наіўна спадзявацца, што 2*2 заўжды чатыры, таму што акрамя дзясяткавай ёсць іншыя сістэмы вымярэння... Міргаю У нашай краіне патрэбную сістэму і шукаць не будуць, і мераць не будуць таксама - проста запішуць тое. што загадаюць.

Ні ў якім разе не сцвярджаю, што расейская прадукцыя лепшая за беларускую. Але ў непахісную якасць беларускай не веру, і спасылкі на нейкія стандарты выклікаюць горкую ўсмешку. Ты не чула, што паводле афіцыйных дадзеных кошты на харчовыя тавары за апошнія 2 тыдні зменшыліся? Пачытай афіцыйныя інфармацыйныя агенцыі кшталту БелТА.

_________________
Хто хоча зрушыць свет, хай пасуне сябе. Сакрат
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Наведаць сайт аўтара Yahoo Messenger
julcik

Адміністратарка


Зарэгістраваны: 15.03.2006
Паведамленні: 7682

ПаведамленнеДададзена: 26.05.11 15:33    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Была ў краме. Бачыла кошты расцішак і іншых данонаў.
Буду прыглядацца да беларускіх ёгуртаў - раптам знойдзецца штосьці не дужа хімічнае па нармальным кошце.
Што параіце?

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
Vita

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 04.01.2011
Паведамленні: 185
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 26.05.11 18:36    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Таксама пахадзіла па крамах апошнія два тыдні - нават не з-за цікаўнасці, а каб зрабіць неабходныя пакупкі, якія раблю штомесяц (раней на гэта патрабавалася не больш за дзьве гадзіны - цяпер 2 тыдні - пашукаць танней, пашукаць увогуле)...
Думаю набыць казу і завесць трусоў.....
(жартую пра казу, а пра трусоў увогуле задумалася - досвет іх гадавання ёсць).

ээээ.... чаму важна набываць беларускае - таму што нашае...

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Наведаць сайт аўтара
LaVita

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 13.06.2006
Паведамленні: 1778
Адкуль: Гомель

ПаведамленнеДададзена: 26.05.11 19:44    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Мне спадабаўся айчынны Актывіл - не адрозніць ад каўбаскападобных пудынгаў. Сьмешка

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Наведаць сайт аўтара
julcik

Адміністратарка


Зарэгістраваны: 15.03.2006
Паведамленні: 7682

ПаведамленнеДададзена: 27.05.11 9:23    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

LaVita, то бок гэта нешта, што загорнута ў плёнку, як тваражкі ДМ, так? (ніколі не бачыла)

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
Nadzeyka

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 20.02.2007
Паведамленні: 1379
Адкуль: Менск, Серабранка

ПаведамленнеДададзена: 27.05.11 10:18    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

          
julcik пісаў(-ла):
Была ў краме. Бачыла кошты расцішак і іншых данонаў.
Буду прыглядацца да беларускіх ёгуртаў - раптам знойдзецца штосьці не дужа хімічнае па нармальным кошце.
Што параіце?

з ёгуртаў люблю дзіцячы (ён прадаецца ў такіх жа пластыкоўках, як і біфідзін). Там намаляваны нейкі сабака-зайка жоўты на блакітным фоне (біфідзін на ружовым фоне). Тэрмін прыдатнасці 5 дзёнСьмешка Склад добры: кшталту закваска, малако, цукар (і яго даволі шматСумнік ), ванілін. Ніякіх кансервантаў і гд.

Толькі замяніць ім расцішку цяжка ў краме. Яно не прэзентабельна для дзіця выглядае, таму даводзіцца набываць расцішку і гэты, а дома хімічыць з падменам.

_________________
Кастусь (10), Васіль ( 8 ), Анэля (2)
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
julcik

Адміністратарка


Зарэгістраваны: 15.03.2006
Паведамленні: 7682

ПаведамленнеДададзена: 27.05.11 12:26    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Nadzeyka, я Янку грунтоўна ўсё патлумачыла і ён згодны пакаштаваць беларускія ёгурты. вось толькі іх у краме не было... А ўвогуле - я ж сама магу ёгурты рабіць, два гады таму рабіла часта - бо хацелася іх есці проста літрамі. Потым знікла ахвота.

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
LaVita

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 13.06.2006
Паведамленні: 1778
Адкуль: Гомель

ПаведамленнеДададзена: 27.05.11 17:34    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

julcik, не, яно звонку аформлена, як ёгурт, а па кансыстэнцыі, як пудынг. Прынамсі, Мірціку вельмі спадабалася, таму што там няма кавалачкаў садавіны.
Яшчэ я люблю такія тварожныя порыстыя штукі, не памятаю, як называюцца.

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Наведаць сайт аўтара
helin

Вельмі актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 30.09.2006
Паведамленні: 873
Адкуль: Случчына-Менск

ПаведамленнеДададзена: 27.05.11 19:39    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

          
LaVita пісаў(-ла):

Яшчэ я люблю такія тварожныя порыстыя штукі, не памятаю, як называюцца.

Дэсерты ад малочнага гасцінца?

_________________


Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Palina007

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 02.03.2007
Паведамленні: 2291
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 27.05.11 22:36    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

У пластыкоўкі ад "Расцішак" можна таемна пакласці звычайны несалодкі тваражок ці ёгурт, мяшаны з хатнім сочывам, кавалачкамі печыва і тым, чаго душа пажадае. Накрыць "роднай" паперкай і зрабіць выгляд, нібы сама зняла.
Адзінае што... напэўна, у 6 год нумар не пройдзе Міргаю

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
julcik

Адміністратарка


Зарэгістраваны: 15.03.2006
Паведамленні: 7682

ПаведамленнеДададзена: 27.05.11 22:39    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Зноўку была ў краме. Пакуль ўсе хапалі цукар, вывучыла беларускія ёгурты. Па складзе мне ні адзін не спадабаўся. Нешта зашмат Е... Я, праўда, не ўсе яшчэ паспела праверыць.

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
julcik

Адміністратарка


Зарэгістраваны: 15.03.2006
Паведамленні: 7682

ПаведамленнеДададзена: 27.05.11 22:42    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Palina007, не, не пройдзе. Можна нават не спрабаваць.

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
Alenka

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 28.04.2006
Паведамленні: 2261
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 28.05.11 1:09    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

julcik, так, "Актывіл" пакаштуйце. Ён і выглядае прэзэнтабэльна, і каштуе больш-менш (500 г - каля 2500 р.). Гэта пітны ёгурт, ня надта тлусты. Я бяру яго малым і сабе, калі па горадзе ці парку доўга гуляем і трэба перакусіць. Што праўда, у некаторых відах "Актывілу" шмат цукру (але менш, чым у "Расьцішцы"). І дзіўныя араматызатары бываюць (я нядаўна выпадкова ўзяла "лімон-маракуя", доўга плявалася). Ёсьць таксама "Актывіл" бяз цукру, проста белы пітны ёгурт.

Калі шукаю ёгурт у каробачках, то бяру "Саўкаў прадукт" (Саўка ён, Саўка, ніякі ня "Савушка" Вельмі шчасьлівы). Біяёгурт каштуе 1490 за 125 г. Шмат розных смакаў, дзеці самі абіраюць, што ім да густу.

_________________


Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
julcik

Адміністратарка


Зарэгістраваны: 15.03.2006
Паведамленні: 7682

ПаведамленнеДададзена: 28.05.11 8:47    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Alenka, актывіл я ведаю. Раней спрабавала піць. Але ён мне падаваўся ВЕЕЕЛЬМі салодкім, проста да брыдоты. Данонаўскія пітныя ёгурты значна менш салодкія. Расцішкі пітныя мы не ўжываем - таксама залішне салодкія. Толькі атымэлі, яны нармальныя.
Саўкаў біяёгурт мне падабаецца, я ім салаты запраўляю, і на развод таксама яго бяру, але дзеці яго не ядуць. Са смакамі саўкавы я не брала пакуль.

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
Kryscina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 23.03.2006
Паведамленні: 9054
Адкуль: Miensk

ПаведамленнеДададзена: 28.05.11 12:37    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Alenka, Савушкін не ад Саўкі, а ад Саўчыца - такое прозвішча дырэктара Сьмешка

_________________
Хто хоча зрушыць свет, хай пасуне сябе. Сакрат
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Наведаць сайт аўтара Yahoo Messenger
Паказаць паведамленні:   

Распачаць новую тэмуАдказаць на тэмуprinter-friendly view    Спіс форумаў Нашыя дзеткі -> Купляй беларускае! Часавы пояс: GMT + 3
Пераход да іншай старонкі: « папярэдняя  1, 2, 3, 4, 5, 6, 7, 8  наступная »
Старонка 6 з 8.

 
Перайсці:  
Вы не можаце распачынаць тэмы
Вы не можаце адказваць на паведамленні
Вы не можаце рэдагаваць свае паведамленні
Вы не можаце выдаляць свае паведамленні
Вы не можаце галасаваць у апытанках
Вы не можаце далучаць файлы
Вы не можаце сцягваць файлы

Падобныя тэмы
 Тэмы   Адказы   Аўтар   Праглядаў   Апошняе паведамленне 
Няма новых паведамленняў Як лепей шукаць кватэру? 23 наталька 19780 25.04.12 17:42
Kryscina Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў [ Апытанка ] Як зрабіць гэты сайт лепей? 144 julcik 189890 11.10.11 8:27
julcik Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Гурток "Ветахі" 42 pink_by 90208 27.09.10 2:38
pink_by Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Бацькі рускамоўныя - што лепей рабіць? 29 SunKa 46210 18.02.09 3:37
Lisa Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Купляйце "Світанак" 23 наталька 66843 3.02.09 0:18
Наста Паглядзець апошняе паведамленне
 
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       


Board Security

Каталог TUT.BY Rating All.BY Internet Map