Новае ў блогах
Артыкулы
Форум
Блогі
Фотаальбом
Подпісы да форумаў
Афіша
Паштоўкі
Жывы слоўнік
Наша мапа
Каляндар
Рэгістрацыя
Пошук па форуме
Сябры і Групы
Пашпарт
» Уваход
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       
Манту

Пераход да іншай старонкі: 1, 2, 3, 4, 5, 6  наступная » 

Спіс форумаў Нашыя дзеткі » Здароўе
 
Аўтар Паведамленне
julcik

Адміністратарка


Зарэгістраваны: 15.03.2006
Паведамленні: 7682

ПаведамленнеДададзена: 10.06.09 0:08    Загаловак паведамлення: Манту Адказаць з выцемкаю

А вы манту дзецям робіце?
Я ўсё адмовы пісала, потым 1 раз зрабіла. Цяпер вось зноўку патэлефанавалі - а выпрацаванай пазіцыі наконт манту ў мяне няма Сьмешка Час выпрацоўваць.

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
kropka

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 12.05.2006
Паведамленні: 1501
Адкуль: Чэхія

ПаведамленнеДададзена: 10.06.09 9:05    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

julcik,у нас такую прышчэпку зусім ня робяць, кажуць, што калі ў родоме зрабілі прышчэпку ад туберкулёзу, то гэтага дастаткова. Таксама тут ня робяць флюраграфію. Праўда і хворых на туберкулёз практычна няма.

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
наталька

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 14.05.2006
Паведамленні: 4353
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 10.06.09 10:04    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

А ў Беларусі вельмі шмат хворых на сухоты (як кажуць лекары), таму можа і варта рабіць. Мы робім, пагатоў ня чула, каб былі нейкія асаблівыя рэакцыі на гэтую прышчэпку. Толькі мачыць месца нельга тры дні.

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Нумар ICQ
Alina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 06.04.2006
Паведамленні: 3916
Адкуль: Менск, Даўгабродская

ПаведамленнеДададзена: 10.06.09 10:45    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

манту -- не прышчэпка!!!
гэта тэст на другаснае інфекаваньне. Калі ёсьць рэакцыя (ага, вымяраецца лінейкай, можа быць справакавана алергіяй таксама), то даюць накіраваньне ў дыспансэр, дзе прапісваюць тучу хімічных лекаў ў прафілактычных мэтах. На ўсялякі выпадак. зноў жа, бацькам вырашаць, ці іх піць.

_________________



______________________________
мой тэлефон -- 6616440, мой skype -- alinastefanovic
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
kropka

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 12.05.2006
Паведамленні: 1501
Адкуль: Чэхія

ПаведамленнеДададзена: 10.06.09 11:09    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Выцемка:

даюць накіраваньне ў дыспансэр

а там яшчэ неяк правяраюць, ці адразу лекі выпісваюць?

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Alina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 06.04.2006
Паведамленні: 3916
Адкуль: Менск, Даўгабродская

ПаведамленнеДададзена: 10.06.09 11:59    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

kropka,
ну, мы самі там не былі, бо манту ня робім. зтаго, што я чытала, вынікае, што, у прынцыпе, спосабы праверкі ёсьць. Але -- дарагія і неабавязковыя (бацькам трэба самім настойваць, шукаць, што і дзе зрабіць). Таму быццам бы проста выпісваюць "для прафілактыкі"

_________________



______________________________
мой тэлефон -- 6616440, мой skype -- alinastefanovic
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
наталька

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 14.05.2006
Паведамленні: 4353
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 10.06.09 12:08    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

У Каралінкі Кашталян была дрэнная рэакцыя на манту, і яны ездзілі ў дыспансер, а потым прымалі нейкія лекі. Але падрабязнасьцяў я ня ведаю.

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Нумар ICQ
Alina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 06.04.2006
Паведамленні: 3916
Адкуль: Менск, Даўгабродская

ПаведамленнеДададзена: 10.06.09 12:15    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

вывучыла форумы па гэтым пытаньні: не правяраюць, адразу прапісваюць лекі.

_________________



______________________________
мой тэлефон -- 6616440, мой skype -- alinastefanovic
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
kropka

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 12.05.2006
Паведамленні: 1501
Адкуль: Чэхія

ПаведамленнеДададзена: 10.06.09 14:03    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Выцемка:

вывучыла форумы па гэтым пытаньні: не правяраюць, адразу прапісваюць лекі.

нічога сабе! а калі гэта была толькі памылка?! Лекі ж пэўна не бясшкодныя?!

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
наталька

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 14.05.2006
Паведамленні: 4353
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 10.06.09 14:42    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

kropka, распытай у Ірыны. У цябе часьцей атрымліваецца зь ёй кантактаваць.

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Нумар ICQ
julcik

Адміністратарка


Зарэгістраваны: 15.03.2006
Паведамленні: 7682

ПаведамленнеДададзена: 10.06.09 14:49    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

kropka, Alina, правяраюць! У Янкінай стрыечнай сястры заўжды дрэннае манту - і ў дыспансеры паўторна робяць. Лекі пакуль не выпісвалі.

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
Alina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 06.04.2006
Паведамленні: 3916
Адкуль: Менск, Даўгабродская

ПаведамленнеДададзена: 10.06.09 15:04    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

julcik,
паўторна робяць манту ці нешта іншае?

_________________



______________________________
мой тэлефон -- 6616440, мой skype -- alinastefanovic
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
julcik

Адміністратарка


Зарэгістраваны: 15.03.2006
Паведамленні: 7682

ПаведамленнеДададзена: 10.06.09 15:10    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Alina, спачатку манту. Далей гэты квэст яны, здаецца, не праходзілі.

Мяне больш цікавіць іншае. Сухотаў сапраўды вакол шмат і імавернасць захварэць існуе. Прышчэпка, якую робяць у раддоме, далёка не заўжды спрацоўвае, а яшчэ (згодна з часопісам Малышок, які рэкламавала ЛаВіта), сама па сабе можа выклікаць інфектаванне. Дык вось цікавіць, няўжо манту - адзіны спосаб своечасова заўважыць сухоты?

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
LaVita

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 13.06.2006
Паведамленні: 1778
Адкуль: Гомель

ПаведамленнеДададзена: 10.06.09 15:44    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Хопіць ужо абапірацца на інфармацыю з форумаў. Злы Вядома ж, у дыспансэры яшчэ раз правяраюць. Калі і яно дрэннае - тады ўжо розныя непрыемныя рэчы накшталт рэнтгену.

Нагадайце, Манту баяцца толькі з-за алергічнай рэакцыі?

Дарэчы, абвяшчаю акцыю "слухаемся толькі дактароў", таму сваю пазіцыю нікому не скажу, а намякну толькі, што ў нас у краіне сітуацыя з сухотамі сур'ёзная, гэта вам не поліяміеліт, які ўжо нікому не страшны. Міргаю

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Наведаць сайт аўтара
Alina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 06.04.2006
Паведамленні: 3916
Адкуль: Менск, Даўгабродская

ПаведамленнеДададзена: 10.06.09 16:23    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

LaVita,
а мы зараз хіба не на форуме? ці не на форуме пытаньне задавалася?
калі людзі апісваюць сытуацыю (прыйшлі -- прапісалі лекі) -- то я ім веру. чаму б мне ім ня верыць?
Я манту не баюся. Проста лічу яе малапаказальнай. і менавіта таму шкоднай, што праз яе можна пачаць піць кучу шкодных і непатрэбных лекаў.
ну, і ты ж сама ведаеш, што манту мусіць паказваць ня ўласна на захворваньне, а на паўторнае інфекаваньне. (чалавек можа быць інфекаваны, але гэта ня значыць, што ён хворы, і што ўвогуле калі-небудзь захварэе).

а скажы, калі ласка, ці робяць у Менску якія іншыя тэсты на інфекаваньне туберкулёзам? і дзе?

_________________



______________________________
мой тэлефон -- 6616440, мой skype -- alinastefanovic
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
Паказаць паведамленні:   

Распачаць новую тэмуАдказаць на тэмуprinter-friendly view    Спіс форумаў Нашыя дзеткі -> Здароўе Часавы пояс: GMT + 3
Пераход да іншай старонкі: 1, 2, 3, 4, 5, 6  наступная »
Старонка 1 з 6.

 
Перайсці:  
Вы не можаце распачынаць тэмы
Вы не можаце адказваць на паведамленні
Вы не можаце рэдагаваць свае паведамленні
Вы не можаце выдаляць свае паведамленні
Вы не можаце галасаваць у апытанках
Вы можаце далучаць файлы
Вы можаце сцягваць файлы

Падобныя тэмы
 Тэмы   Адказы   Аўтар   Праглядаў   Апошняе паведамленне 
Няма новых паведамленняў А вы ходзіце ў паліклініку? 73 julcik 76381 13.05.10 12:57
наталька Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Кніга "Наша страва" 22 Mann Kurt 37803 9.01.10 16:32
kollaps Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Як вы пазнаёміліся? 100 Vola 101384 14.09.07 8:56
Lida Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў [ Апытанка ] Як вы ставіцеся да новага дызайна? 34 julcik 47159 4.10.06 17:19
Partyzan Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Як вы ратуецеся ад спёкі? 18 Kryscina 25950 19.07.06 22:56
LaVita Паглядзець апошняе паведамленне
 
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       


Board Security

Каталог TUT.BY Rating All.BY Internet Map