Новае ў блогах
Артыкулы
Форум
Блогі
Фотаальбом
Подпісы да форумаў
Афіша
Паштоўкі
Жывы слоўнік
Наша мапа
Каляндар
Рэгістрацыя
Пошук па форуме
Сябры і Групы
Пашпарт
» Уваход
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       
Хто тут ёсць з Гародні?

Пераход да іншай старонкі: 1, 2, 3, 4  наступная » 

Спіс форумаў Нашыя дзеткі » Давайце знаёміцца і сустракацца!
 
Аўтар Паведамленне
dimaidr




Зарэгістраваны: 12.08.2006
Паведамленні: 4
Адкуль: Гародня-Менск

ПаведамленнеДададзена: 12.08.06 2:46    Загаловак паведамлення: Хто тут ёсць з Гародні? Адказаць з выцемкаю

Падкажыце, ці ёсць у Гародні дзіцячыя садкі з белмовай?
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Наведаць сайт аўтара Нумар ICQ
Kryscina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 23.03.2006
Паведамленні: 9053
Адкуль: Miensk

ПаведамленнеДададзена: 14.08.06 14:52    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Магу падказаць тэлефон старшыні Таварыства Беларускай Школы ў Горадні, калі трэба - вышлю цыдулкай.
Фармальна садкі ёсць, а сёлета нават дадатковыя беларускія класы ў школах стварылі. Але дзяцей набраць не могуць. Таму, калі ахвотныя збяруцца -- магу прыехаць і дапамагчы, "баброў" ТБШоўскіх запрасіць, распавесці як і што рабіць, куды пісаць, схаджу з вамі да начальства.
Я асабіста ведаю чалавек 15 беларускамоўных гарадзенцаў з дзеткамі прыблізна аднаго веку. На пытанне: "На якой мове гадуеце", -- хаваюць вочы.
Трэба ўрэшце з гэтым нешта рабіць. Як вы лічыце?

_________________
Хто хоча зрушыць свет, хай пасуне сябе. Сакрат
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Наведаць сайт аўтара Yahoo Messenger
dimaidr




Зарэгістраваны: 12.08.2006
Паведамленні: 4
Адкуль: Гародня-Менск

ПаведамленнеДададзена: 15.08.06 2:17    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

канешне трэба
а колькі ім - аднаго веку? у нас Вераніке тры гады, вось ужо дамовіліся амаль у звычайны садок, бо наогул з інфай цяжка нешта. і часу амаль няма, каб далей цягнуць... вось. так што я магу пачаць дзейнічаць яшчэ больш актыўна Сьмешка
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Наведаць сайт аўтара Нумар ICQ
Kryscina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 23.03.2006
Паведамленні: 9053
Адкуль: Miensk

ПаведамленнеДададзена: 15.08.06 20:22    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Для пачатку прыкінцеся венікамі і затэлефануйце ў гарадскі аддзел адукацыі, спытайце, у якіх садках ёсць беларускія групы для трохгадовых. Атрымаўшы адказ, наведайце садкі, праверце інфармацыю. Потым можаце на імя начальніка аддзела напісаць заяву прыблізна такога зместу:

Начальніку упраўлення адукацыі
Гродзенскага гарадскога выканаўчага камітэту
*****
Вітушкі Крысціны Уладзіміраўны
і Вітушкі Андрэя Мікалаевіча,
якія пражываюць па адрасе
*****

ЗАЯВА

У адпаведнасці з Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, Законам “Аб мовах у Рэспубліцы Беларусь”, Законам “Аб правах дзіцяці”, Законам “Аб адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь” просім забяспечыць нашаму сыну Вітушку Мірону Андрэевічу магчымасць атрымліваць адукацыю і выхаванне на роднай яму беларускай мове ў беларускім асяродку ясельнай групы беларускага дзіцячага саду. З працуючых у горадзе ўстаноў мы аддаем перавагу ДДУ №187 і просім разгледзець магчымасць напаўнення груп гэтага садочку паводле прыярытэту не тэрытарыяльнага прынцыпу, а наяўнасці ў бацькоў свядомага жадання выхоўваць дзіця па-беларуску.
У адпаведнасці з Законам “Аб зваротах грамадзян” просім даць аргументаваны пісьмовы адказ на працягу двух тыдняў.




“_____” _____________ 2006 г.





Вітушка К. У. _______________



Вітушка А. М._______________

Зрабіце копію, аддайце заяву ў канцэлярыю для рэгістрацыі і праверце, каб уваходзячы нумар паставіла таксама і на Вашым асобніку. Потым ідзіце на прыём да начальніка аддзела дашкольнага выхавання, потым да кіраўніка аддзела адукацыі, потым ... Калі давядзецца, далей ужо я ў Менску буду хадзіць.
Але хутчэй за ўсё з гэтым цяжкасцяў не будзе: садок Вам прапануюць, нават калі не найбліжэйшы да хаты - не бяды. А вось знайсці беларускамоўных дзетак у групу, каб было з кім вашай Вераніцы размаўляць - цяжэй. Пачынайце абзвоньваць знаёмых і абыходзіць кватэры "ад дзвярэй да дзвярэй". Пачынаць, вядома, трэба было яшчэ ў час цяжарнасці.

_________________
Хто хоча зрушыць свет, хай пасуне сябе. Сакрат
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Наведаць сайт аўтара Yahoo Messenger
Kryscina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 23.03.2006
Паведамленні: 9053
Адкуль: Miensk

ПаведамленнеДададзена: 16.08.06 16:01    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

У Горадні ёсці мінімум два намінальна беларускія садкі. Акрамя таго пры музычнай вучэльні ёсць гурток спеваў, куды водзяць сваіх дзетак многія беларускамоўныя гарадзенцы. Дашліце мне свае кантакты на kryscina@np.by, і я распавяду, як туды трапіць.

_________________
Хто хоча зрушыць свет, хай пасуне сябе. Сакрат
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Наведаць сайт аўтара Yahoo Messenger
Тэлевіталь




Зарэгістраваны: 06.06.2006
Паведамленні: 37
Адкуль: Горадня

ПаведамленнеДададзена: 15.09.06 22:26    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Нажаль такіх садкоў у Горадне няма. Два гады таму я сам сутыкнуўся з гэтай праблемай.Мне тады далі ў раяно два адрасы: №54 па Урублеўскага і, не памятаю нумару, па Дзяржынскага за домам №131. У садку на Дзевятоўцы аказалася толькі адна група і набор адбыўся годам раней. Таму ў нас быў адзіны варыянт- №54. Праблема ў тым што гэта не беларускамоўны садок, а этна-садок, дзе расейскамоўных дзетак навучаюць крыху беларускай. Зь імі праводзяць некаторыя заняткі па-беларуску, вучаць вершыкі да сьвятаў, ды навучылі казаць добрай раніцы Сьмешка . Але зь дзецьмі выхавацельніцы размаўляюць па-руску .У нашай групе акрамя маёй дачушкі была яшчэ адна дзяўчынка з белмоўнай сям'і. Але, на жаль, яны з'ехалі за мяжу.
Kryscina, калі няцяжка, і мне дашліце інфармацыю пра музычны гурток.

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
Kryscina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 23.03.2006
Паведамленні: 9053
Адкуль: Miensk

ПаведамленнеДададзена: 16.09.06 21:53    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Дасылаю

_________________
Хто хоча зрушыць свет, хай пасуне сябе. Сакрат
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Наведаць сайт аўтара Yahoo Messenger
Kryscina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 23.03.2006
Паведамленні: 9053
Адкуль: Miensk

ПаведамленнеДададзена: 18.09.06 12:41    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю


_________________
Хто хоча зрушыць свет, хай пасуне сябе. Сакрат
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Наведаць сайт аўтара Yahoo Messenger
Уоллас без Громіта

Мінак





ПаведамленнеДададзена: 21.09.06 22:23    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Шаноўныя, пра які гурток сьпеваў ідзе гаворка? Ці не пра былы гурток Нашчадкі, якім кіруе пані Вера ў педагагічным каледжы? Калі пра яго, дык там не толькі і не столькі сьпевы, як навучаньне і падтрыманьне традыцый - падрыхтоўка і адзначаньне сьвятаў: вершы, гульні, танцы, сьпевы etc.
У гэтым годзе будзе яго працяг пад іншай назвай - старая не дазволена, і плануецца набор двух групаў: прыкладна з 4 да 5 і з 5 да 7-8 гадоў з 60 гадзінамі "традыцый" і 20 лепкі з гліны. Заняткі плануюцца 2 разы на тыдзень, з пачатку кастрычніка, аплата каля 120-150 тыс., але яшчэ не падлічана канчаткава.
Калі нехта мае жаданьне далучыцца, зьвязвайцеся праз мяне.
е-мэйл /harrier@tut.by/
Угару
Kryscina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 23.03.2006
Паведамленні: 9053
Адкуль: Miensk

ПаведамленнеДададзена: 22.09.06 13:18    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Уоллас без Громіта, дзякуй! Вы не супраць, калі гэтая інфармацыя будзе афіцыйна змешчана ў адным з раздзелаў сайту?

_________________
Хто хоча зрушыць свет, хай пасуне сябе. Сакрат
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Наведаць сайт аўтара Yahoo Messenger
Уоллас без Громіта

Мінак





ПаведамленнеДададзена: 22.09.06 21:12    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

2Kryscina
Я не супраць. Але ўжо пасьля дасылкі свайго паведамленьня падумаў, што, магчыма, гаворка ідзе пра Менск (не гледзячы на назву падфоруму). Я ж напісаў пра Горадню!
Таму, гарадзенцы - далучайцеся!
Угару
Жана

Мінак





ПаведамленнеДададзена: 16.10.06 22:53    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Тэрмінова! Хто жадае, каб дзеці займацца ў гуртку "Праменьчык" (бел. фальклор, лепка з гліны), што пры педагагічным каледжы, тэрмінова звяжыцеся са сп. Верай (маб. 648-11-81). Ужо 17 кастрычніка ў 17.30 пачнуцца заняткі. Аплата за год 122.350.
Угару
Kryscina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 23.03.2006
Паведамленні: 9053
Адкуль: Miensk

ПаведамленнеДададзена: 16.10.06 23:23    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Жана, даўна чакала твайго з'яўлення на форуме! Не знікай!

_________________
Хто хоча зрушыць свет, хай пасуне сябе. Сакрат
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Наведаць сайт аўтара Yahoo Messenger
Kryscina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 23.03.2006
Паведамленні: 9053
Адкуль: Miensk

ПаведамленнеДададзена: 15.11.06 13:09    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Цытата:
Шаноўныя сябры, іх бацькі і ўсе неабыякавыя да беларускай культуры людзі!
Падчас працаў вясной 2006 г. былі зроблены шматлікія парушэнні Закона аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі. Упраўленне па ахове гісторыка-культурнай спадчыны і рэстаўрацыі Міністэрства культуры Беларусі зрабіла афіцыйнае прадпісанне аб тым, што працы па добраўпарадкаванню Савецкай плошчы г. Гродна (гістарычны цэнтр) былі зроблены з парушэннямі дзейнага заканадаўства:
Але гарадзенскія улады працягваюць парушаць Закон.

Літаральна на днях стала вядома, што дзеля так званай "рэканструкцыі" быў зруйнаваны стары млын у раёне чыгуначнага вакзала. У планах гарадзенскіх уладаў:
– працяг пабудовы шматпалоснай дарогі ў гістарычным цэнтры Гродна
– павелічэнне транспартнай нагрузкі на старыя гарадзенскія вулачкі (але паводле Генеральнага плана яны мусяць стаць пешаходнымі!!)
– працяг руйнавання старых дамоў
– знішчэнне унікальнага гістарычнага і прыроднага ландшафта ракі Гараднічанкі

Мы звяртаемся да ўсіх неабыякавых жыхароў Беларусі:

Напішыце ліст-просьбу (хадайніцтва, прашэнне) у абарону нашай з вамі гістарычнай і культурнай спадчыны.

Каму пісаць:
Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, міністр культуры Матвейчук Уладзімір Фёдаравіч, г. Мінск, пр-т Пераможцаў, 11
Адміністрацыя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, г. Мінск, вул. Карла Маркса, 38
Камітэт дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь, г. Мінск, вул. Карла Маркса, 3
Гродзенскі гарадскі выканаўчы камітэт, старшыня – Аляксандр Ільіч Антоненка. г. Гродна, пл. Леніна, 1

Каротка і красамоўна выкажыце сваё абурэнне. Напрыклад (напрыклад!!!) такім чынам:
Я, ..., заўжды захапляўся прыгажосцю старога горада Гродна. Мне заўсёды хацелася, каб па яго вулачках хадзілі турысты з розных куткоў Беларусі і іншых краін, каб ад іх наведвання папаўняўся гарадскі і дзяржаўны бюджэт. Але для мяне было жудасна ўбачыць працы па рэканструкцыі, якія пачаліся вясной 2006 г.. Я моцна абураны:
- знішчэннем гісторыка-культурнай спадчыны (можна ўзгадаць канкрэтныя будынкі, мясцінкі горада, якія асабіста вам даспадобы)
- парушэннем Закона аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны РБ
- парушэннем Генеральнага плана г. Гродна 2003 г., распрацаванага высокакваліфікаванымі спецыялістамі і падпісанага Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнкам (гл. вытрымкі з дакумента вышэй).
- марнаваннем дзяржаўных сродкаў на нерацыянальныя вырашэнні транспартных патанняў па няякасных будаўнічых праектах.
- падрывам айчыннага турыстычнага бізнесу (г. Гродна – найважнейшы турыстычны аб'ект нашай краіны, у ім захавалася больш за ўсё помнікаў гісторыі і культуры, якія нельга знішчаць)

Выберыце тое, што бліжэй вам да сэрца.
Пішыце ў адвольнай форме.
Не болей адной старонкі.
Пазітыўна, па справе, без вялікіх эмоцый.
Пажадана, перапішыце ліст 4 разы і дашліце ў 4 вышэйназваныя ўстановы.
Папрасіце таксама напісаць ліст (ці напішыце самі і папрасіце падпісацца) вашых бацькоў, сваякоў, сяброў.
Грае ролю пасада, званне таго, хто падпісвае ліст.
Але вельмі важная колькасць лістоў.
Вам абавязкова дашлюць афіцыйны адказ на ваш ліст.

Усім, хто добра інтэграваны ў Інтэрнэт-прастору: максімальна распаўсюдзіць гэтую інфармацыю на адпаведных сайтах, форумах, ЖЖ-кам'юніці і г.д.

Болей інфармацыі на тэму – http://www.harodnia.com

_________________
Хто хоча зрушыць свет, хай пасуне сябе. Сакрат
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Наведаць сайт аўтара Yahoo Messenger
Sionnia




Зарэгістраваны: 17.05.2006
Паведамленні: 48
Адкуль: Менск-Мінск

ПаведамленнеДададзена: 7.12.06 2:49    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

http://s13.ru/archives/390
Выцемка:
Сёння ў Беларусі можна пачуць шмат нараканняў: “Прыцясняецца ўсё беларускае. Ідзе павальная русіфікацыя.” Як правіла, падобныя нараканні звязваюцца наўпрост з дзяржаўнай палітыкай. Не хачу каментаваць сітуацыю сёння, яна сапраўды складаная. Але, акрамя таго, што ёсць палітычная ўлада і палітыка “саветызацыі”-русіфікацыі, не трэба забывацца, што ёсць частка грамадства, якая ўжывае беларускую мову, разглядае беларускую мову і культуру як істотныя ўмовы, неабходныя для нармальнага жыцця.

У гэтых умовах паўстае лагічнае пытанне: што неабходна рабіць для захавання беларускай мовы і культуры ў сённяшніх умовах? З майго пункту гледжання, адказ просты – неабходна не проста захоўваць і ўмацоўваць беларускамоўнае асяроддзе, але і спрабаваць яго пашыраць.

Сярод прычынаў неабходнасці пашырэння беларускамоўнага асяроддзя можна назваць, напрыклад, з’яўленне наступнага пакалення беларусаў – нашых дзяцей.
Калі мы, беларускамоўныя, не будзем гадаваць сваіх дзяцей па-беларуску, то хто гэта будзе рабіць? Але сёння беларусам мала проста ў хатніх умовах выхоўваць дзіцё. Трэба думаць пра будучыню нашых дзетак, а праз гэта і пра беларускае грамадства. Трэба ствараць для нашых дзяцей беларускамоўныя асяродкі з сяброў па беларускамоўнаму садку, па беларускамоўнаму класу, па беларускамоўнаму гуртку, курсах і г.д. Трэба ціснуць на дзяржаву, на мясцовую ўладу, каб яны стваралі ўмовы для нашых дзетак. Адкрывалі беларускамоўныя групы, садкі, класы. У рэшце рэшт, мы плоцім падаткі і ўтрымліваем гэтую ўладу.

Аднойчы выпадкова пачуў размову двух жанчын у аўтобусе. Адна другой апавядала, як яны ў перыяд канца 90-х арганізоўвалі бацькоў і дамагаліся ад мясцовых уладаў адкрыць расейскамоўны клас у адной з лепшых школ Гародні, якая ў тыя часы была цалкам беларуская. У рэшце рэшт, ім дазволілі… Можна казаць рознае, але адно на відавоку - жаданнем гэтых жанчын было навучаць сваіх дзетак на мове, якую яны лічылі лепшай, і яны не шкадавалі ні свайго часу, ні сілаў, каб дамагчыся гэтага. ЯНЫ ГЭТАГА ХАЦЕЛІ.

ЦІ ХОЧАМ МЫ ГАДАВАЦЬ СВАІХ ДЗЯЦЕЙ ПА-БЕЛАРУСКУ? Ужо зараз у Гародні сабралася група з шасці дзетак ва ўзросце ад 2 гадоў і 7 месяцаў да 3 гадоў і 5 месяцаў. Бацькі гэтых дзетак вырашылі ініцыяваць стварэнне беларускамоўнай групы ў адным з садкоў Горадні. Усіх, хто зацікаўлены дапамагчы ў працэсе адкрыцця групы, ці хоча далучыцца і аддаць сваіх дзетак у гэтую группу, прашу звяртацца на e-mail: ikuzminich@yahoo.com

Ігар КУЗЬМІНІЧ.
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Паказаць паведамленні:   

Распачаць новую тэмуАдказаць на тэмуprinter-friendly view    Спіс форумаў Нашыя дзеткі -> Давайце знаёміцца і сустракацца! Часавы пояс: GMT + 3
Пераход да іншай старонкі: 1, 2, 3, 4  наступная »
Старонка 1 з 4.

 
Перайсці:  
Вы не можаце распачынаць тэмы
Вы не можаце адказваць на паведамленні
Вы не можаце рэдагаваць свае паведамленні
Вы не можаце выдаляць свае паведамленні
Вы не можаце галасаваць у апытанках
Вы можаце далучаць файлы
Вы можаце сцягваць файлы

Падобныя тэмы
 Тэмы   Адказы   Аўтар   Праглядаў   Апошняе паведамленне 
Няма новых паведамленняў Прылеплена: Як тут што працуе? (FAQ) 107 julcik 133253 27.08.12 18:40
Kjara Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Дзень добры... Мы тут упершыню 129 fasolinka 108616 20.11.14 1:43
pleonazm Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў [ Апытанка ] Ці літвіны (літвінкі) тут ёсць? 15 Mann Kurt 32861 20.02.09 14:09
Wojsza Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Кнігі, вартыя перакладу 157 Volha 108941 18.12.08 18:50
mama Halja Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў дзіцячыя жахі 26 julker 29554 21.02.07 18:52
mama Halja Паглядзець апошняе паведамленне
 
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       


Board Security

Каталог TUT.BY Rating All.BY Internet Map