Новае ў блогах
Артыкулы
Форум
Блогі
Фотаальбом
Подпісы да форумаў
Афіша
Паштоўкі
Жывы слоўнік
Наша мапа
Каляндар
Рэгістрацыя
Пошук па форуме
Сябры і Групы
Пашпарт
» Уваход
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       
А яны крадуць кантэнт!

Пераход да іншай старонкі: 1, 2, 3, 4  наступная » 

Спіс форумаў Нашыя дзеткі » Рознае
 
Аўтар Паведамленне
julcik

Адміністратарка


Зарэгістраваны: 15.03.2006
Паведамленні: 7682

ПаведамленнеДададзена: 9.05.09 20:16    Загаловак паведамлення: А яны крадуць кантэнт! Адказаць з выцемкаю

Новы праект пра казкі (не будзем устаўляць спасылкі "ўсуе"), крадзе кантэнт з Дзетак. Нават дакладна ўнікальны, як Стасіны гульні і мае пераклады коміксаў. І аніякіх спасылак, відавочна, не пакідаюць.
Дробязь - а непрыемна.
Цікава, іншае, што ў іх ёсць, яны таксама аднекуль крадуць?

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
LaVita

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 13.06.2006
Паведамленні: 1778
Адкуль: Гомель

ПаведамленнеДададзена: 9.05.09 21:21    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Ты ім гэта сказала? Пад коміксамі нават подпісу няма, жах проста. Я напісала трохі. Сьмешка

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Наведаць сайт аўтара
Kryscina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 23.03.2006
Паведамленні: 9054
Адкуль: Miensk

ПаведамленнеДададзена: 9.05.09 22:17    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Людзі не хаваючы адмываюць грантавыя грошы. І дзеткі (як жывыя так і ў выглядзе сайту) ім глыбока фіялетавыя Злы

_________________
Хто хоча зрушыць свет, хай пасуне сябе. Сакрат
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Наведаць сайт аўтара Yahoo Messenger
LaVita

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 13.06.2006
Паведамленні: 1778
Адкуль: Гомель

ПаведамленнеДададзена: 9.05.09 22:32    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Яшчэ яны вельмі нэрвова рэагуюць, калі ім паказваюць памылкі. Сьмешка

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Наведаць сайт аўтара
julcik

Адміністратарка


Зарэгістраваны: 15.03.2006
Паведамленні: 7682

ПаведамленнеДададзена: 9.05.09 22:35    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

LaVita, пакуль не. Я не ведаю, ці варта казаць, бо калі Kryscina права - то ім на словы пляваць.

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
Kasieczka

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 17.09.2006
Паведамленні: 352
Адкуль: Менск, Зялёны Луг

ПаведамленнеДададзена: 9.05.09 23:10    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Пад гульнямі, дарэчы, напісана "Падрыхтавала Стася Губарэвіч". Можа, яна давала дазвол?

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
julcik

Адміністратарка


Зарэгістраваны: 15.03.2006
Паведамленні: 7682

ПаведамленнеДададзена: 9.05.09 23:17    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Kasieczka, 100% не давала, я яе сёння спытала.

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
Kasieczka

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 17.09.2006
Паведамленні: 352
Адкуль: Менск, Зялёны Луг

ПаведамленнеДададзена: 9.05.09 23:19    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

julcik, тады яшчэ больш сумна, што крадуць-та свае...

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Kryscina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 23.03.2006
Паведамленні: 9054
Адкуль: Miensk

ПаведамленнеДададзена: 9.05.09 23:40    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Kasieczka, па чым бачна, што свае? Свае не хаваюцца. Свае нас ведаюць. Свае сваіх паважаюць.
А тут проста прахвосты нейкія - нос па ветры. Зразумелі, што тэма папулярная, ды скарысталіся.
Хочацца памыліцца, але пакуль менавіта такое ўражанне. І з-за таго, што кантэнт крадуць, і з-за таго, што ананімы, што каментары выключна пазітыўныя (як для справаздачы) пра сябе выкладаюць, а іншыя выдаляюць, ды нават па тым, колькі працы ў раскрутку ўклалі (значыць маюць сувязі і выхады!), і пры гэтым як ім напляваць на тое, што колы-та аўтараў і чытачоў абмежаваныя. І вырашыўшы прыцягнуць іх да адказнасці, мы макісмум за 3 дні знойдзем імёны, паролі і яўкі. Ім гэта не істотна. Бо спонсары не даведаюцца пра гэтыя ўнутраныя разборкі Злы

_________________
Хто хоча зрушыць свет, хай пасуне сябе. Сакрат
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Наведаць сайт аўтара Yahoo Messenger
Kasieczka

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 17.09.2006
Паведамленні: 352
Адкуль: Менск, Зялёны Луг

ПаведамленнеДададзена: 9.05.09 23:49    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Kryscina, ну каб Стасіна прозьвішча для спасылкі знайсьці, трэба было пакапацца, а яны, відавочна, гэтага ня любяць: прасьцей проста не паставіць спасылку. Значыцца, павінны ведаць, хто ёсьць хто. А тое, што гэта "свае", а не свае - гэта відавочна...

А як вам гэта: http://kazki.by/dzyakuy-usim-za-padtrymku/ ?

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
julcik

Адміністратарка


Зарэгістраваны: 15.03.2006
Паведамленні: 7682

ПаведамленнеДададзена: 9.05.09 23:56    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Во дзялы - і мы іх падтрымалі? Razz Вельмі смешны сайт. Ладна, будзем спадзявацца. яны зробяць і што-небудзь карыснае таксама.

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
наталька

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 14.05.2006
Паведамленні: 4353
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 10.05.09 0:09    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Варта напісаць грозны ліст с патрабаваньнем ставіць спасылкі, калі ўжо бяруць наш кантэнт.

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Нумар ICQ
julcik

Адміністратарка


Зарэгістраваны: 15.03.2006
Паведамленні: 7682

ПаведамленнеДададзена: 10.05.09 0:14    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

наталька, хто ў нас самы "грозны"?

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
Kryscina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 23.03.2006
Паведамленні: 9054
Адкуль: Miensk

ПаведамленнеДададзена: 10.05.09 0:24    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

наталька, я супрпаць таго, каб яны проста карысталіся і ставілі спасылкі. Лічу, што яны абавязаныя кожны раз прасіць дазволу ў нас і ў непасрэднага аўтара. А дазваляць мы будзем не заўсёды.

Kasieczka, нават калі пад нейкім з нашых матэрыялаў не стаіць імя і кантакты канкрэтнага аўтра, у нас ёсць куча спасылак на сапраўдныя імёны і прозвішчы з усімі кантактамі, уключаючы нават хатнія тэлефоны. Выйсці на каго-небудзь і спытаць - справа толькі жадання і сумлення.

_________________
Хто хоча зрушыць свет, хай пасуне сябе. Сакрат
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Наведаць сайт аўтара Yahoo Messenger
idridze




Зарэгістраваны: 10.05.2009
Паведамленні: 5

ПаведамленнеДададзена: 10.05.09 5:09    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Выцемка:
"Людзі не хаваючы адмываюць грантавыя грошы. І дзеткі (як жывыя так і ў выглядзе сайту) ім глыбока фіялетавыя"


вы ў гэтым упэўненыя?
але ж вы і зласлівыя.
а здавалася, з кімсьці ў адзін дзіцячы садок ходзім...
сорамна павінна быць вам за такія словы і за тое, што вы тут пішаце, дзяўчынкі.

это более подробный комментарий, что я думаю по этому поводу, если вам интересно
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Паказаць паведамленні:   

Распачаць новую тэмуАдказаць на тэмуprinter-friendly view    Спіс форумаў Нашыя дзеткі -> Рознае Часавы пояс: GMT + 3
Пераход да іншай старонкі: 1, 2, 3, 4  наступная »
Старонка 1 з 4.

 
Перайсці:  
Вы не можаце распачынаць тэмы
Вы не можаце адказваць на паведамленні
Вы не можаце рэдагаваць свае паведамленні
Вы не можаце выдаляць свае паведамленні
Вы не можаце галасаваць у апытанках
Вы можаце далучаць файлы
Вы можаце сцягваць файлы

Падобныя тэмы
 Тэмы   Адказы   Аўтар   Праглядаў   Апошняе паведамленне 
Няма новых паведамленняў Гурток "Ветахі" 42 pink_by 87797 27.09.10 2:38
pink_by Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Купляйце "Світанак" 23 наталька 65154 3.02.09 0:18
Наста Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў мой муж не хоча займацца "бабскімі" справамі 17 Lida 49306 9.10.06 12:01
Kryscina Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў 2 квіткі на "Сымона-музыку" 15.09 3 Kryscina 28333 13.09.06 11:51
Kryscina Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Набуду "Дамініку" 15 Lida 50571 2.07.06 11:43
Kryscina Паглядзець апошняе паведамленне
 
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       


Board Security

Каталог TUT.BY Rating All.BY Internet Map