Новае ў блогах
Артыкулы
Форум
Блогі
Фотаальбом
Подпісы да форумаў
Афіша
Паштоўкі
Жывы слоўнік
Наша мапа
Каляндар
Рэгістрацыя
Пошук па форуме
Сябры і Групы
Пашпарт
» Уваход
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       
вучымся чытаць

Пераход да іншай старонкі: « папярэдняя  1, 2, 3, 4  наступная » 

Спіс форумаў Нашыя дзеткі » Выхаванне і Адукацыя
 
Аўтар Паведамленне
Наста

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 29.07.2006
Паведамленні: 1716
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 10.05.09 10:39    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Во закруцілі... Сумнік
Чаму разглядаецца альбо толькі эмацыйнае разьвіцьцё, альбо толькі інтэлектуальнае?
асабіста мне здаецца, што і тое і тое павінна быць)).

Kryscina, я не кажу пра адсутнасьць інтэлектуальнай адукацыі і выхаваньне прыгожых але не разумных дзетак. Я кажу пра раўнавагу.
Хаця троху магу паспрачацца - я не лічу, што ў нашым асяродзьдзі бацькі даюць дастаткова эмацыянальнага разьвіцьця. (Пасьля кніг Гіпенрэйтар і Ледлоф асабліва...)

rasiczka, я не супрацьпастаўляю, я кажу пра раўнавагу. І, на колькі мне зразумела, яна ў Вас ёсьць. З чым Вас і віншую.

momto4, дзякуй, менавіта гэта я і пыталася сказаць. Ня столькі пра мову, колькі пра тое, што калі дзетка пазьней пачне актыўна вучыцца, тым яму лягчэй (бо фізічна і маральна гатовы).

julker, +1.

_________________


Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
LaVita

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 13.06.2006
Паведамленні: 1778
Адкуль: Гомель

ПаведамленнеДададзена: 10.05.09 10:55    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

rasiczka, tasia такім займалася, запытайся ў яе праз цыдулку, бо яе на форуме няма цяпер.
P. S. Мы з табой з аднаго ліцэя, аказваецца. Вельмі шчасьлівы

_________________



Апошні раз рэдагавалася: LaVita (10.05.09 18:03), усяго рэдагавалася 1 разоў
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Наведаць сайт аўтара
Kryscina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 23.03.2006
Паведамленні: 9054
Адкуль: Miensk

ПаведамленнеДададзена: 10.05.09 11:45    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Агулам усе прыйшлі да таго, што незалежна ад пачатку навучання дзеці засвойваюць розныя веды з рознымі поспехамі. Прынціповыя моманты маёй пазіцыі палягалі на тым, што:
1. Так, залішне патрабаваць і навязваць чытанне немаўлятку. Але штучна яго адмяжоўваць ад гэтага ў імя старажытных метадаў выхавання - таксама неразумна.
2. Эмацыйнае развіццё не замяняе інтэлектуальнага, не з'яўляецца больш важным.

Больш за тое, мне вельмі набалела панаванне вясёлых троешнікаў у нашай краіне, паводле якіх вытыркацца з шэрай масы ведамі і здольнасцямі - моветон. Ужо які год сутыкаюся з вялізнай праблемай пошуку супрацоўнікаў да сябе ў аддзел. Прыходзяць мілыя, ветлівыя, чалавечныя маладзёны, якіх любіць палова Менску, за якіх просяць бацькі і суседзі, але яны пры гэтым нават пішуць з памылкамі (бо адзнакі ў школе і універы таксама за прыгожыя вочы атрымлівалі), не кажучы ўжо пра тое, што працаваць у стрэсавых умовах, імгненна адказваць на выклікі і быць падрыхтаванымі да ўсяго, ведаць болей, чым калега-канкурэнт - гэта зусім не пра іх. Дзеці вырастаюць, гуляючыся ў жыццё, і прыходзяць на працу з мэтай працягнуць гульню. Іх цікавіць больш сацпакет, карпаратыўныя імпрэзы і тусоўка ў курылцы, чым прафесійны рост ці хаця б гонар і адказнасць. Ім няма за што плаціць заробак па вялікаму рахунку, а ўсе ж прэтэндуюць на прэміі, бо яны харошыя людзі. Татальны непрафесіяналізм, неадукаванасць і схільнасць ганарацца гэтым у нашых суграмадзянаў проста забіваюць!
На маю думку, не павінна стаяць пытанне, калі ж дзіця зацікавіцца вучобай, каб яго нечаму навучыць. Важна падзяліцца досведам, як зацікавіць дзіця вучобай як мага раней і падтрымліваць гэтую прагу ведаў і самаўдасканалення ўсё жыццё.

_________________
Хто хоча зрушыць свет, хай пасуне сябе. Сакрат
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Наведаць сайт аўтара Yahoo Messenger
rasiczka

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 23.02.2008
Паведамленні: 280
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 10.05.09 20:39    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

          
momto4 пісаў(-ла):
Проста, вучыць літары і вучыць чытаць, - трохі розныя паняткі, хоць і звязаныя паміж сабой.

Згодна з вамі цалкам.
Уласна і першае пытанне маё было пра тое, хто як вучыў чытаць: па складах ці словамі. А там ужо ў агні дыскусіі чаго толькі не напішаш пра літары Сьмешка
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
rasiczka

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 23.02.2008
Паведамленні: 280
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 10.05.09 20:40    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

LaVita, дзякуй за звесткі. Звярнуся абавязкова.
Ты пра Гомельскі абласны? У якім годзе скончыла?

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
kropka

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 12.05.2006
Паведамленні: 1501
Адкуль: Чэхія

ПаведамленнеДададзена: 11.05.09 8:57    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Выцемка:

" Я сваёй Паўлінцы да трох галаву літарамі не забіала, нават не паказвала адмыслова."
Вы што, кнігі ад яе хавалі? Літары ж паўсюль, няўжо дзіця не цікавілася?

rasiczka, я пісала, ўто адмыслова не паказвала літары, не засяроджвала на іх увагу, а не хавала кніжкі. Дзіця цікавілася малюнкамі і сэнсам тэкстаў, а не асобнымі літарамі.
Дарэчы, там дзе мы жывем, нават методыкі чытаньня з пялюшак не існуе. І неяк дзеці растуць і вучацца.

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Паўліна

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 23.04.2006
Паведамленні: 345
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 11.05.09 15:31    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Дарэчы, думаю сваю малую пачынаць вучыць чытаць... Можа хто падкажа, як лепей гэта рабіць? Як перайсці ад літар (гэта ведае) да чытання?

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
julcik

Адміністратарка


Зарэгістраваны: 15.03.2006
Паведамленні: 7682

ПаведамленнеДададзена: 11.05.09 15:41    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Паўліна, праз склады. Нібы спяваем адну літару да адругой. Янка лічыць, што адна літара бяжыць да даругой. А потым чытаць ужо гатовымі складамі (не па літарах)

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
Palina007

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 02.03.2007
Паведамленні: 2291
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 3.03.10 22:28    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

На канале "ЛАД" рыхтуецца новы праект - "Азбука": http://news.tut.by/162801.html
Заінтрыгавалі...

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
Black aspid

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 05.04.2009
Паведамленні: 1246

ПаведамленнеДададзена: 4.03.10 8:59    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

задумалі азбуку, а атрымаецца БУКВАРЬ
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Palina007

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 02.03.2007
Паведамленні: 2291
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 4.03.10 16:02    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Але, ёсць такая небяспека... Як той казаў, будзем паглядзець.

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
Kryscina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 23.03.2006
Паведамленні: 9054
Адкуль: Miensk

ПаведамленнеДададзена: 5.03.10 10:50    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

А нам позна. Мірцік дайшоў да сярэдзіны першай самастойна чытанай тоўстай кнігі - "Ппі Доўгаяпанчоха"

_________________
Хто хоча зрушыць свет, хай пасуне сябе. Сакрат
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Наведаць сайт аўтара Yahoo Messenger
Alenka

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 28.04.2006
Паведамленні: 2261
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 8.03.10 16:44    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Kryscina, вы малайцы! Супер! А зь якіх кніг Мірцік пачынаў самастойнае чытаньне? Парай, калі ласка!

_________________


Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Kryscina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 23.03.2006
Паведамленні: 9054
Адкуль: Miensk

ПаведамленнеДададзена: 8.03.10 17:24    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Alenka, мы не ставілі задачы, каб ён чытаў. Але літары вывучыў рана, зразумеў прынцып чытання хутка. Майстэрства шліфаваў чытаючы шыльды, мінаючы іх на машыне. А потым дзеці ў садку захапіліся часопісамі кшталту Тачкі ці Гары Потар і сталі насіць іх у садок, а Мірцік чытаў для ўсіх, перакладаючы. Заданні лагапеда ў сшытку чытае сам, хаця там не друкаваныя літары. Чытае надпісы на скрынках, пакунках, глобусе, у інструкцыях.
Мы штовечар чытаем яму ўголас. Прычым ёсць кнігі, якія чытае менавіта тата, а ёсць мае. З татам яны дачытваюць "Востраў скарбаў", я зараз перачытваю яму казкі пра чарапашку Франкліна. Таму кніжка пра Піпі Доўгуюпанчоху стала ў чаргу, і Мірцік вырашыў не чакаць, а пачаў чытаць яе сам.

_________________
Хто хоча зрушыць свет, хай пасуне сябе. Сакрат
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Наведаць сайт аўтара Yahoo Messenger
kropka

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 12.05.2006
Паведамленні: 1501
Адкуль: Чэхія

ПаведамленнеДададзена: 8.03.10 20:25    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Выцемка:

казкі пра чарапашку Франкліна

Kryscina, гэта нейкая кніжка, часопіс, ці штосьці яшчэ? Паўлінцы мульцік вельмі падабаецца, але друкаванага варыянта мы не бачылі

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Паказаць паведамленні:   

Распачаць новую тэмуАдказаць на тэмуprinter-friendly view    Спіс форумаў Нашыя дзеткі -> Выхаванне і Адукацыя Часавы пояс: GMT + 3
Пераход да іншай старонкі: « папярэдняя  1, 2, 3, 4  наступная »
Старонка 3 з 4.

 
Перайсці:  
Вы не можаце распачынаць тэмы
Вы не можаце адказваць на паведамленні
Вы не можаце рэдагаваць свае паведамленні
Вы не можаце выдаляць свае паведамленні
Вы не можаце галасаваць у апытанках
Вы не можаце далучаць файлы
Вы не можаце сцягваць файлы

Падобныя тэмы
 Тэмы   Адказы   Аўтар   Праглядаў   Апошняе паведамленне 
Няма новых паведамленняў Калі адпускаць на вуліцу аднаго? 48 Volja 62380 31.05.16 22:17
гануля-мамуля Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў [ Апытанка ] Калі пры вас б'юць дзяцей 56 julcik 91379 29.11.10 18:38
mama Halja Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Калі аддаваць дзіця ў школу? 134 Тэлевіталь 178992 30.10.09 0:51
momto4 Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Калі чужыя выхоўваюць тваё дзіця? 7 stasia 35520 29.10.07 11:37
momto4 Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Якія новыя-традыцыйныя фэсты патрэбныя? 1 Mann Kurt 11375 20.10.07 20:25
Mann Kurt Паглядзець апошняе паведамленне
 
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       


Board Security

Каталог TUT.BY Rating All.BY Internet Map