Новае ў блогах
Артыкулы
Форум
Блогі
Фотаальбом
Подпісы да форумаў
Афіша
Паштоўкі
Жывы слоўнік
Наша мапа
Каляндар
Рэгістрацыя
Пошук па форуме
Сябры і Групы
Пашпарт
» Уваход
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       
вучымся чытаць

Пераход да іншай старонкі: 1, 2, 3, 4  наступная » 

Спіс форумаў Нашыя дзеткі » Выхаванне і Адукацыя
 
Аўтар Паведамленне
rasiczka

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 23.02.2008
Паведамленні: 280
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 7.05.09 19:16    Загаловак паведамлення: вучымся чытаць Адказаць з выцемкаю

Прывітанне!
Хто-небудзь вучыў дзетак чытаць ва ўзросце да года? Калі так, то падзяліцеся, калі ласка, вопытам. Якія методыкі выкарыстоўвалі? І, галоўнае, якіх вынікаў дасягнулі?
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
momto4

Вельмі актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 23.10.2007
Паведамленні: 595
Адкуль: Miensk-Vancouver

ПаведамленнеДададзена: 7.05.09 20:47    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Я б лепей дзіцяці паставіла спартовы трэнажор у хаце, чым мозг яму сушыць абстрактнай інфармацыяй. Але гэта з асабістага досьведу.

_________________



"No one can go back and make a brand new start.
Anyone can start from now and make a brand new ending."
-Carl Bard
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Наведаць сайт аўтара
julker

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 23.05.2006
Паведамленні: 1384
Адкуль: Таронта

ПаведамленнеДададзена: 8.05.09 0:15    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Ну, я сваіх да году вучыла жэрці самастойна, хадзіць, ды піць з кубку. Можа вашыя ўсё гэтае ўмеюць і ім так сумна, што хочацца чытаць.

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
hormashyki

Вельмі актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 24.05.2006
Паведамленні: 912

ПаведамленнеДададзена: 8.05.09 7:26    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

rasiczka, сапраўды... дзіцёнку зараз ранавата гэтым загружаць галаву. Вось пасля года можыце спрабаваць літаркі паказваць. А зараз лепей займайцеся агульнымі фізічнымі дасягненнямі характэрнымі для ўзроста. Заадно па музеях можаце павадзіць, ці разглядаць фотаальбомы з рэпрадукцыямі.

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
kropka

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 12.05.2006
Паведамленні: 1501
Адкуль: Чэхія

ПаведамленнеДададзена: 8.05.09 10:11    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Я сваёй Паўлінцы да трох галаву літарамі не забіала, нават не паказвала адмыслова. Мы маляваць вучыліся, выразаць, ляпіць, шнуркі завязваць, апранацца, гузікі зашпільваць. Карацей, практычным жыццёвым рэчам, без якіх цяжка ў садку і дома. А літары мы пачалі вучыць ў 4 гады. Затое вывучылі хутка. У 5 Паўлінка ўжо ўмела чытацт і пісаць друкаванымі літарамі. А да года вучыць навошта? Да года то і размаўляць дзеткі нармальна ня могуць.

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
julcik

Адміністратарка


Зарэгістраваны: 15.03.2006
Паведамленні: 7682

ПаведамленнеДададзена: 8.05.09 10:17    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Мы да году вучылі літары, але не так, як яны гучаць, каб было менш абстрактнай інфармацыі, а спачатку літары на якія пачынаюцца імёны сваякоў - "літара бабы Веры", напрыклад. Янка яшчэ не размаўляў, але літары добра запомніў і паказваў. Потым да сваякоў далучыліся жывёлы розныя.

Потым я намалявала яму буквар і мы вучыліся чытаць. Аднак узнікла праблема - яму не надта цікава Сьмешка) То бок ён можа нешта нескладанае прачытаць, калі вельмі прасіць, а так каб сам імкнуўся - няма такога. Мабыць рана.

Увогуле я ўпор рабіла на матэматыку (у мяне мабыць прафесійная дэфармацыя Сьмешка)). Там шмат неабстрактных паняткаў. "На шарыках" можна нават памнажаць і дзяліць. Здаецца, гэта карысней, чым вучыць незразумелыя значкі.

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
Nadzeyka

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 20.02.2007
Паведамленні: 1379
Адкуль: Менск, Серабранка

ПаведамленнеДададзена: 8.05.09 11:10    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

rasiczka, вы маеце на ўвазе методыку чытва з пялюшак, калі дзіцю проста паказваюць словы? Я спачатку захапілася, нават набрала бел словы, але не раздрукавалаСьмешка Пабыла на лекцыі па ранняму развіццю дзетак, паглядзела, што нават той жа аўтар методыкі пасля напісаў кнігу, дзе даваў рэкамендацыі бацькам не захапляцца чытвом\лічэнням з ранняга ўзросту. Не таму што не пацягне, а таму што бацькі забываць пра эмацыянльнае развіццёСьмешка У плане, у такім узросе закладваецца што такое дрэнна і што добра, шо трэба любіць, радаваца, смяяеца, плакаць, здзіўляцца, захапляцца... Не хаціце вырасцць "бесчувственного інтелектуала" - чытайце казкі, паказваеце разнастайныя чалавечыя адносіны, да тое ж паесць-дапамгчы як умею выцерці са стала, пакарміць птушак, паразглядаць муршоў.. Калі пасля гэтай абавязковай праграмы ў Вас хопіць цікавасці і на чытво як маленечкі дадатак да ведаў відаў птушак, дрэў, каменчыкаў, то менавта я нічога дрэннага не бачу)))

зы: методыкі прыносяць грошы (ведаеце ж мабыць колькі каштуюць гэтыя таблічкі). Як любыя рэчы на продаж, зроблены ў першую чаргу дзеля гэтагу продажу. Пра тое, як можа адбіцца такое навучанне на дзіцёнке не кажуць, бо зніжае продаж) (там даволі шмат тонкіх псіхалагічных момантаў пачынаючы ад рэакцыі навакольных на чытаючага 3хгодку) Кнігі з засцяражэннем не прыносяць грошы - таму і не папулярныяСьмешка

_________________
Кастусь (10), Васіль ( 8 ), Анэля (2)
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
mama Halja

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 24.01.2007
Паведамленні: 1718
Адкуль: USA (а раней Менск)

ПаведамленнеДададзена: 8.05.09 16:13    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Nadzeyka, наконт "бесчувственного інтелектуала" - гэта праўда. Сустракаюцца часам такія ўжо інтэлектуалы, IQ зашкалівае, усё ведаюць, а ў адносінах з людзьмі - проста элементарнага ня ведаюць, проста самых простых рэчаў не назіраюць і не бачаць, могуць пакрыўдзіць чалавека і нават не ўяўляць сабе што такія рэчы казаць не можна.

_________________


Sow a thought reap an action. Sow an action reap a habit.
Sow a habit reap a character. Sow a character reap a destiny
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Наведаць сайт аўтара
julcik

Адміністратарка


Зарэгістраваны: 15.03.2006
Паведамленні: 7682

ПаведамленнеДададзена: 8.05.09 23:48    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

mama Halja, зусім не факт, што апісаныя паводзіны звязаныя з тым, што дзіця няправільна выхоўвалі - можа ўсё было наадварот, можа дзіця нарадзілася з пэўнай доляй аўтызму, напрыклад. Ім ўласцівыя і несацыяльныя паводзіны, і высокі ўзровень інтэлекту.

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
rasiczka

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 23.02.2008
Паведамленні: 280
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 9.05.09 0:52    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

О, не чакала столькі адказаў
Сьмешка Я тут нядаўна, будзем паступова знаёміцца. Кожнаму, напэўна, не адкажу, звярнуся да ўсіх адразу. Дзякуй julcik, якая адказала па тэме Сьмешка
Што здзівіла, дык тое, што я пыталася пра ваш пазітыўны ці негатыўны вопыт, а не пра яго адсутнасць. Тым не менш многія падзяліліся менавіта адсутнасцю вопыту.
julker, я таксама вучу сваё дзіця (7 месяцаў) есці самастойна, а зтакой з'явай, як соска ці бутэлечка, я яго нават і не знаёміла, так што няма патрэбы прывучаць з кубка піць, даўно ўмее.
Не разумею, навошта супрацьпастаўляць разумовае і фізічнае развіццё? У сваім жыцці я іх неяк сумяшчаю няблага пакуль што. Ёсць у майго дзіцяці трэнажоры.
Наогул не разумею, адкуль такое негатыўнае ўспрыманне самой ідэі.
Nadzeyka, я мела на ўвазе не канкрэтна методыку Глена Домана. Больш за тое, я не лічу яе прымальнай. Іх шмат. І методыка - гэта не метадычныя матэрыялы, за якія трэба грошы плаціць. Напрыклад, некалькі складоў у Вордзе набраць і патраціць 1 хвіліну ў дзень, каб іх паказаць іх дзіцяці, абыходзіцца цалкам бясплатна. Дарэчы, глядзіць з захапленнем. Ва ўсякім выпадку, шкоды гэта дакладна не зробіць.
Мяне цікавілі больш тонкія рэчы: колеры складоў, памеры, словы альбо склады і г.д.

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
rasiczka

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 23.02.2008
Паведамленні: 280
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 9.05.09 0:54    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

" Я сваёй Паўлінцы да трох галаву літарамі не забіала, нават не паказвала адмыслова."
Вы што, кнігі ад яе хавалі? Літары ж паўсюль, няўжо дзіця не цікавілася?

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
momto4

Вельмі актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 23.10.2007
Паведамленні: 595
Адкуль: Miensk-Vancouver

ПаведамленнеДададзена: 9.05.09 1:47    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Выцемка:

Наогул не разумею, адкуль такое негатыўнае ўспрыманне самой ідэі.

Існуюць даследванні, якія сцвярджаюць, што дзеці якіх зарана пачыналі "вучыць" чытаць, у больш познім узросце, гадоў у 8-9 адстаюць па развіцці ад сваіх аднагодкаў. У прыватнасці, магу узгадаць даследванні доктара Рэйманда Мура і яго жонкі, Дораці (Dr. Raymond Moore and Dorothy Moore), якія яшчэ ў 1975 годзе апісалі праблему заранняга напічквання дзяцей акадэмічнымі ведамі.

_________________



"No one can go back and make a brand new start.
Anyone can start from now and make a brand new ending."
-Carl Bard
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Наведаць сайт аўтара
momto4

Вельмі актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 23.10.2007
Паведамленні: 595
Адкуль: Miensk-Vancouver

ПаведамленнеДададзена: 9.05.09 2:08    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

rasiczka,
Выцемка:

Вы што, кнігі ад яе хавалі? Літары ж паўсюль, няўжо дзіця не цікавілася?

А Вы ўпэўнены, што Вашае дзіця цікавіцца менавіта літарамі, а не, скажам, малюнкамі ў кнізе, ці магчымасцю пасядзець у мамы на каленках і паглядзець, як зіхаціць экран манітора? Распячатайце кніжку з адных толькі літараў, палажыце побач з іншымі кніжкамі і паглядзіце да якой кніжкі пацягнецца Вашае дзіця. Калі дзетка перыядычна будзе цягнуцца да літараў і намагацца "вывучаць" іх, то гэта й сапраўды той рэдкі выпадак, калі дзіця ўжо у 7 месяцаў ведае, што менавіта гэта яму цікава. І тут ужо любая методыка падыйдзе. А вось калі дзіця, як большасць дзетак, яшчэ не гатовае ў такім узросце да навучання чытанню, то ад любой методыкі бяды будзе болей, чым карысці. Не дапамогуць ні колеры, ні памер літараў.

_________________



"No one can go back and make a brand new start.
Anyone can start from now and make a brand new ending."
-Carl Bard
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Наведаць сайт аўтара
Kryscina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 23.03.2006
Паведамленні: 9054
Адкуль: Miensk

ПаведамленнеДададзена: 9.05.09 9:25    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

rasiczka, цалкам падтрымліваю!
Пра пазітыўны досвед: я сама чытаю з трох год. Г.зн., што ў 3 я ўжо чытала казкі сабе і малодшым услых, а не проста магла скласці пару гукаў у склад. У садок не хадзіла, у школе ўсе прадметы вывучала не па праграме, а паглыблена. І з'яўляюся пры гэтым ШЧАСЛІВЫМ чалавекам!
Выцемка:

у 8-9 адстаюць па развіцці ад сваіх аднагодкаў
Ржунімагу Смеху варта!

Мой досвед як мамы: мы паказвалі і тлумачылі дзіцяці з першых дзён жыцця ўсё, што яго атачала. Натуральна, у нас вельмі шмат кніг, на сценах вісяць календары, гадзіннікі, г.зн. вялікія лічбы і літары. На вуліцы акрамя траўкі і казюрак таксама сустракаюцца літары (на нумарах машын, на шыльдах). Былі кубікі, з якіх можна не толькі вежу скласці, але і знайсці літарку. Такім чынам літары Мірон ведаў у 1,5 гады. Некаторыя кароткія альбо важныя словы (кшталту "кот", "Мірон", "мама", "тата", "дзед"...) пазнаваў таксама.
Мы ніколі не прапаноўвалі яму наўмысна чытаць. Але часам, складаючы літаркі, ён рабіў невялічкія адкрыцці. Азбуку, якую зрабіла Юля, Мірон прачытаў за 2 вечары і потым не вяртаўся да гэтага, не цікава было, мабыць запозна. Больш цікава чытаць надпісы на пакунках з сокам ці малаком, назвы планет у кнізе пра космас, надпісы на майках, назвы мульцікаў на скрыначках з дыскамі і г.д. Так, я ў ягным узросце чытала больш і лепш. Але мне было не надта цікава пісаць, а яго захапіла менавіта пісанне: малюе і падпісвае малюнкі. Бываюць памылкі кшталту: слова "пелікан" ён напісаў як "пельікан", "Макс і Рубі" напісаў зправа налева... - але я лічу пакуль што, што гэта не падстава для хваляванняў.

_________________
Хто хоча зрушыць свет, хай пасуне сябе. Сакрат
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Наведаць сайт аўтара Yahoo Messenger
stasia

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 28.04.2006
Паведамленні: 1568

ПаведамленнеДададзена: 9.05.09 11:07    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Kryscina,
Тое, што ты апісваеш з Міронам -- гэта натуральны расклад. У прынцыпе, тое, што апісала Кропка. Ніякага ранняга чытання тут няма.
І Агата, і Алесь Клікуноў і шмат хто іншы праходзілі менавіта такім шляхам. І гэта шлях натуральнага прыходу да свядомай цікаўнасці чытаннем.

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Паказаць паведамленні:   

Распачаць новую тэмуАдказаць на тэмуprinter-friendly view    Спіс форумаў Нашыя дзеткі -> Выхаванне і Адукацыя Часавы пояс: GMT + 3
Пераход да іншай старонкі: 1, 2, 3, 4  наступная »
Старонка 1 з 4.

 
Перайсці:  
Вы не можаце распачынаць тэмы
Вы не можаце адказваць на паведамленні
Вы не можаце рэдагаваць свае паведамленні
Вы не можаце выдаляць свае паведамленні
Вы не можаце галасаваць у апытанках
Вы не можаце далучаць файлы
Вы не можаце сцягваць файлы

Падобныя тэмы
 Тэмы   Адказы   Аўтар   Праглядаў   Апошняе паведамленне 
Няма новых паведамленняў Калі адпускаць на вуліцу аднаго? 48 Volja 62333 31.05.16 22:17
гануля-мамуля Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў [ Апытанка ] Калі пры вас б'юць дзяцей 56 julcik 91347 29.11.10 18:38
mama Halja Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Калі аддаваць дзіця ў школу? 134 Тэлевіталь 178891 30.10.09 0:51
momto4 Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Калі чужыя выхоўваюць тваё дзіця? 7 stasia 35511 29.10.07 11:37
momto4 Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Якія новыя-традыцыйныя фэсты патрэбныя? 1 Mann Kurt 11370 20.10.07 20:25
Mann Kurt Паглядзець апошняе паведамленне
 
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       


Board Security

Каталог TUT.BY Rating All.BY Internet Map