Новае ў блогах
Артыкулы
Форум
Блогі
Фотаальбом
Подпісы да форумаў
Афіша
Паштоўкі
Жывы слоўнік
Наша мапа
Каляндар
Рэгістрацыя
Пошук па форуме
Сябры і Групы
Пашпарт
» Уваход
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       
Як адвучыць дзіця цягнуць усё ў рот?

 

Спіс форумаў Нашыя дзеткі » Выхаванне і Адукацыя
 
Аўтар Паведамленне
julcik

Адміністратарка


Зарэгістраваны: 15.03.2006
Паведамленні: 7682

ПаведамленнеДададзена: 6.07.06 16:12    Загаловак паведамлення: Як адвучыць дзіця цягнуць усё ў рот? Адказаць з выцемкаю

Як адвучыць дзіця цягнуць усё ў рот?
Нешта аніяк не магу адвучыць Яніка. Ён разумее, што гэта нельга, але ўсёроўна робіць. Калі я пачынаю тлумачыць, чаму нельга - ніякай рэакцыі, калі сварыцца - яго гэта забаўяе, калі стукну па попе - таксама альбо будзе сьмяяцца, альбо плакаць. Нават калі плакаць - праз 10 секундаў зноўку пачне шукаць, што ў рот запхаць Сумнік

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
pink_by

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 24.04.2006
Паведамленні: 1336
Адкуль: Менск-Гомель

ПаведамленнеДададзена: 6.07.06 17:23    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Можа ў яго зубкі лезуць? Тады трэ набыць спецыяльную часалку такую гумавую. Ё ў дзіцячых таварах для маленькіх і аптэках. А ўвогуле да трох год дзеці вельмі часта на густ спрабуюць, таму кітайцы пішуць Не для дзяцей да трох год... Ё дробныя дэталі Вельмі шчасьлівы Так што дай яму часалку гэтую, хай ён яе жуе... Razz

_________________
на форуме не бываю. таму калі выпадкова нехта ўсё ж захоча са мной звязацца - прыватная скрыня ці пазначаныя кантакты.

skype pink_by
http://pink-by.livejournal.com/
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Наведаць сайт аўтара Yahoo Messenger MSN MessengerНумар ICQ
Kryscina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 23.03.2006
Паведамленні: 9054
Адкуль: Miensk

ПаведамленнеДададзена: 6.07.06 22:56    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

На жаль, звычайна дзеці ад адмысловых штучак для кусання адмаўляюцца. А цягнуць усё ў рот -- сапраўды ўзроставае. Зараз ён у першую чаргу пазнае рэчы на смак, а ўжо потым аналізуе пах, знешні выгляд, вагу, гукі.
Мы прыблізна да 1,6 год стараліся проста прыбіраць з поля зроку ўсё небяспечнае. Але самыя цікавыя кніжкі цяпер маюць дзірачкі на памяць. Ну і што? Зрэшты найбольш сыну хацелася займець у роце мамінага малачка, а гэта заўжды было калі ласка. Пустышку ён толькі як цацку для трымання ў ручках успрымаў.
Паспяхова перараслі. Ужо ў паўтара, як у садок ішлі, праблемы не было. Хаця груднічком Мірця заставаўся да году і 9 месяцаў.
Вядома, гэта выключна нашая сітуацыя. Можа ў каго ёсць свае хітрыкі, калі прыблема была больш вострай.

_________________
Хто хоча зрушыць свет, хай пасуне сябе. Сакрат


Апошні раз рэдагавалася: Kryscina (6.07.06 23:02), усяго рэдагавалася 1 разоў
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Наведаць сайт аўтара Yahoo Messenger
julcik

Адміністратарка


Зарэгістраваны: 15.03.2006
Паведамленні: 7682

ПаведамленнеДададзена: 6.07.06 22:59    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

pink_by, у нас ёсьць нейкія для зубікаў цацкі, але Яніку падабаецца менавіта маленькае ў рот браць - каб цалкам было ў роце. Вось ён шукае што дзе ёсьць і цягне ў рот Сумнік

А зубкі мабыць лезуць, бо вылез адзін карэнны і адзін клык. Адпаведна яшчэ 6 зубікаў чакаем Вельмі шчасьлівы

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
Kryscina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 23.03.2006
Паведамленні: 9054
Адкуль: Miensk

ПаведамленнеДададзена: 6.07.06 23:10    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Адна знаёмая мамка адмыслова з морквы, варанага бурака, скарынак хлеба, бульбы выразала розныя цікавыя штучкі і клала навідавоку ў дачкі, а тая радасна знаходзіла і ела. Потым гульня ўскладнілася: трэба было здагадацца, што ў роціку -- бульбачка ці бурачок?
Абедзьве былі задаволеныя. Але гэта метад не для занятых іншый працай мам.

_________________
Хто хоча зрушыць свет, хай пасуне сябе. Сакрат
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Наведаць сайт аўтара Yahoo Messenger
julcik

Адміністратарка


Зарэгістраваны: 15.03.2006
Паведамленні: 7682

ПаведамленнеДададзена: 6.07.06 23:13    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Хлеб Янка сам раскідвае, а потым знаходзіць і есьць, я праўда, стараюся адвучыць яго з падлогі нават хлеб есьці. Ён кажа на хлеб з падлогі "Кака", паказвае на сьметніцу, але есьць Сьмешка
А моркву мы толькі пачынаем есьці. Я яшчэ яблыкі даю - зручна, ад іх плямы не застаюцца на мэблі, аднак жаваць крышачку ад флэшкі, чамусьці, значна цікавей Сумнік

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
Tanya

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 28.04.2006
Паведамленні: 1921
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 6.07.06 23:52    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Хаваць ўсё небяспечнае і адцягваць увагу на што-небудзь іншае. У маіх знаёмых дачка доўгі час запіхівала ўсё ў нос, тлумачэнні не дапамагаюць, калі вельмі хочацца так цяжка ўтрымацца. У майго сынулі бывае адна рука цягнецца каб выключыць пральную машыну, а другая яе адцягвае. Звычайна першая перамагае Вельмі шчасьлівы

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Vola

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 17.05.2006
Паведамленні: 1686
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 6.07.06 23:57    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

А мы таксама спрабуем адцягваць увагу. Заўжды зьязляецца што-небудзь значна больш цікавае, таму вострай праблемы няма.

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
pink_by

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 24.04.2006
Паведамленні: 1336
Адкуль: Менск-Гомель

ПаведамленнеДададзена: 7.07.06 12:11    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Ну калі не хоча гумкі, тады давайце проста бублікі ці сухарыкі. Нам дапамагала (праўда нам і кусайкі гумавыя былі дарэчы). У роце змесціцца і не зашкодзіць арганізму Вельмі шчасьлівы

_________________
на форуме не бываю. таму калі выпадкова нехта ўсё ж захоча са мной звязацца - прыватная скрыня ці пазначаныя кантакты.

skype pink_by
http://pink-by.livejournal.com/
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Наведаць сайт аўтара Yahoo Messenger MSN MessengerНумар ICQ
julker

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 23.05.2006
Паведамленні: 1384
Адкуль: Таронта

ПаведамленнеДададзена: 8.07.06 10:54    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Ага. Я так сама, папросту, вельмі шмат рэчаў, якія можна браць у рот, тады трымала на бачных мейсцах. Сушкі ды сухары былі проста выратаваньнем. І морква цэлая (абабраная) была ласункам. А крышачкі ад флэшак, ці навушнікі ад мабільніка, ці асадкі - гэта самае, самае смачнае. І ўратаваць гэтыя рычы, можна толькі хаваючы.
Рада дагэтуль можа задумленна перажоўваць дробныя гумовыя дэталькі. Але я зараз даю ёй жуйкі, і здаецца часткова патрэба жаваць вырашаецца. На вуліцы рот лепей загадзя заняць. Бо там шмат ТАКОГА, смачнасьць якога вам ніколі не зразумець, у адрозненьне ад вашага чада Сьмешка))

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
Паказаць паведамленні:   

Распачаць новую тэмуАдказаць на тэмуprinter-friendly view    Спіс форумаў Нашыя дзеткі -> Выхаванне і Адукацыя Часавы пояс: GMT + 3
Старонка 1 з 1.

 
Перайсці:  
Вы не можаце распачынаць тэмы
Вы не можаце адказваць на паведамленні
Вы не можаце рэдагаваць свае паведамленні
Вы не можаце выдаляць свае паведамленні
Вы не можаце галасаваць у апытанках
Вы можаце далучаць файлы
Вы можаце сцягваць файлы

Падобныя тэмы
 Тэмы   Адказы   Аўтар   Праглядаў   Апошняе паведамленне 
Няма новых паведамленняў Калі адпускаць на вуліцу аднаго? 48 Volja 60257 31.05.16 22:17
гануля-мамуля Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў [ Апытанка ] Калі пры вас б'юць дзяцей 56 julcik 89592 29.11.10 18:38
mama Halja Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Калі аддаваць дзіця ў школу? 134 Тэлевіталь 174714 30.10.09 0:51
momto4 Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Наваградак — ня Леніна, але Міндоўга! 0 Wojsza 17968 8.07.09 9:38
Wojsza Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Калі чужыя выхоўваюць тваё дзіця? 7 stasia 35028 29.10.07 11:37
momto4 Паглядзець апошняе паведамленне
 
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       


Board Security

Каталог TUT.BY Rating All.BY Internet Map