Новае ў блогах
Артыкулы
Форум
Блогі
Фотаальбом
Подпісы да форумаў
Афіша
Паштоўкі
Жывы слоўнік
Наша мапа
Каляндар
Рэгістрацыя
Пошук па форуме
Сябры і Групы
Пашпарт
» Уваход
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       
адпачынак у намётах 2009

Пераход да іншай старонкі: 1, 2, 3  наступная » 

Спіс форумаў Нашыя дзеткі » Адпачынак
 
Аўтар Паведамленне
Nadzeyka

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 20.02.2007
Паведамленні: 1378
Адкуль: Менск, Серабранка

ПаведамленнеДададзена: 30.03.09 21:26    Загаловак паведамлення: адпачынак у намётах 2009 Адказаць з выцемкаю

Папярэдняя інфармацыя: гэтым летам на Браслаўскіх азёрах. З 28 чэрвеня па 4 ліпеня Сьмешка Далучаемся, хто жадае Сьмешка


Мы заўсёды на Абстэрна адпачывалі. Але там арганізаваныя месцы для намётаў, і побач суседзі хутчэй за ўсё могуць быць. Калі хто ведае лепшыя месцы, з здавальненнем бы паехалі туды Сьмешка Парайце, калі ласка..


Ну і сэнсу на выходныя ехаць на Браславы не бачу, але калі хто раптам паедзе, паспабуем скінуць каардынаты, ці дзе на трасе сустрэць.
Па досьведу мінулага году, не на машыне так ніхто і не паехаў, ... але калі хто-небудзь наважыцца паехаць на аўтобусе, у Браславе сустрэнем і адвязем да месцаСьмешка
(калі вельмі-вельмі захочацца, будзе спрыяць надвор'е, і раптам будзе ў каго магчымасць застацца і яшчэ на тыдзень, то я б з дзецьмі засталася, галоўнае каб было каму дровы пілаваць Сьмешка ))


колькі ж "калі" атрымалася.. Да лета вызначымся Міргаю

_________________
Кастусь (10), Васіль ( 8 ), Анэля (2)
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
taciana

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 21.01.2007
Паведамленні: 62
Адкуль: Miensk

ПаведамленнеДададзена: 31.03.09 12:59    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Спадзяемся далучыцца да Вас. Сьмешка
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
nata

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 23.04.2006
Паведамленні: 283
Адкуль: Менск, Уручча

ПаведамленнеДададзена: 31.03.09 18:07    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

А чаму не з 27 (СБ) па 5 (НД)? Сьмешка

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
Lisa

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 10.02.2007
Паведамленні: 332
Адкуль: Маладэчна

ПаведамленнеДададзена: 2.04.09 0:01    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

А вы маеце досвед адпачынку ў намётах з малымі дзецьмі? Мне хочацца, але крыху страшнавата.
А яшчэ зрабіце невялічкую рэкламу У двухкосьсі Браслаўскім азёрам (на Блакітных была, а там не) + раскажыце, як доўга туды дабірацца на машыне + колькі каштуюць суткі "пастою".

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
Nadzeyka

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 20.02.2007
Паведамленні: 1378
Адкуль: Менск, Серабранка

ПаведамленнеДададзена: 2.04.09 12:48    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

taciana, мы таксама спадзяемся на вашу кампанію Сьмешка
Выцемка:

А чаму не з 27 (СБ) па 5 (НД)?

Таму што трэба сабрацца ў дарогу, пабегаць па крамах, у пятніцу тое зрабіць цяжка Сьмешка Але калі атрымоўваецца выехаць толькі ў суботу, то я магу напружыцца і пазьбіраць рэчы раней. Ну і на працу ў панядзелак мужуСьмешка Трэба яшчэ ж і пасля такога адпачынку адпачыцьСьмешка
Выцемка:

А вы маеце досвед адпачынку ў намётах з малымі дзецьмі? Мне хочацца, але крыху страшнавата.

Lisa, вось тэмка з мінулага года. Як усё пачыналася і чым скончылася) http://dzietki.org/forum/viewtopic.php?t=1085
У фотаальбоме ёсць фотаздымкі Сьмешка
Выцемка:

раскажыце, як доўга туды дабірацца на машыне + колькі каштуюць суткі "пастою".

калі паедзем на Абстэрна, то там бясплатна. Толькі рыбалка была раней платная. Колькі каштуе на іншых стаянках на тэрыторыі парка, можа хто іншы падкажаСьмешка Ехаць 250 км, гадзіны 4 прыкладна..

_________________
Кастусь (10), Васіль ( 8 ), Анэля (2)
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
nata

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 23.04.2006
Паведамленні: 283
Адкуль: Менск, Уручча

ПаведамленнеДададзена: 2.04.09 16:07    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Выцемка:

А чаму не з 27 (СБ) па 5 (НД)?

Ну, гэта я, шчыра кажучы, так, тэарэтычна Упс...
Выцемка:

Але калі атрымоўваецца выехаць толькі ў суботу

Бо ў мяне хутчэй за ўсё атрымаецца толькі ў панядзелак. Калі ўвогуле атрымаецца...
А вось назад я б у НД усё ж такі, хаця і мне ў ПН на працу.
Ну да мы гэта з Лёшам можам абмеркаваць на працы за кубачкам кавы, бо пакоі ж насупраць. Вельмі шчасьлівы

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
julcik

Адміністратарка


Зарэгістраваны: 15.03.2006
Паведамленні: 7683

ПаведамленнеДададзена: 2.04.09 16:42    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Магчыма ў нас атрымаецца на пэўны час далучыцца (хаця тэрмін і "стрёмный")

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
stasia

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 28.04.2006
Паведамленні: 1568

ПаведамленнеДададзена: 2.04.09 17:11    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Магчыма мы. Вось толькі дакладна не ведаю

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Alaksandar




Зарэгістраваны: 27.09.2007
Паведамленні: 9
Адкуль: Асаналіеўшчына

ПаведамленнеДададзена: 6.04.09 15:55    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Народ! Браславы далёка! Я супраць! І мая сям'я таксама. Нават пытаньне з машынай не так напружвае як адлегласьць ад Менску і нармальнай лякарні (калі што якое). Я проста бліна катэгарычна супраць. Мы на браславы пры ўсёй нашай да іх любові не паедзем. Зараз так з ходу наконт альтэрнатыўнага месца не скажу, але чым дрэнныя Іслач Нёман і Вяльля? Трэ пасядзець над мапай трохі, але тым ня менш, мая пазыцыя такая
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Lisa

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 10.02.2007
Паведамленні: 332
Адкуль: Маладэчна

ПаведамленнеДададзена: 7.04.09 0:21    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Выцемка:

Браславы далёка!

З гэтым я згодная. Мы б вельмі хацелі далучыцца, але гэта сапраўды вельмі далёка. Сумнік

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
Nadzeyka

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 20.02.2007
Паведамленні: 1378
Адкуль: Менск, Серабранка

ПаведамленнеДададзена: 14.06.09 0:02    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

усім ку-ку Сьмешка
Кампанія на Браславах нам будзе?Сьмешка
Мы едзем на Абстэрна на мяжы Браслаўскага і Міорскага раёнаў, бо іншых прапаноў не было). Але не ў тым складзе. Мужу такі не далі адпачынак ((. Але я з дзецьмі еду. Са мной паедзе як мінімум свякроўка. Таму без дадатковай кампаніі я на будні не застануся))
Мы выязджаем 27га, разбіваем лагер. Муж у нядзелю едзе ў Менск і вяртаецца да нас на вялікія выходныя 3-5 ліпеня)). Ну і разам пасля дадому.
Таму летнік будзе з 27 чэрвеня па 3-5 ліпеня.

_________________
Кастусь (10), Васіль ( 8 ), Анэля (2)
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
taciana

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 21.01.2007
Паведамленні: 62
Адкуль: Miensk

ПаведамленнеДададзена: 14.06.09 11:14    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Мы можам далучыцца 2 (3) ліпеня.
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
lizzy

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 30.05.2007
Паведамленні: 388
Адкуль: Крупіца, Менскі раён

ПаведамленнеДададзена: 15.06.09 22:46    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

і мы з вамі паедзем! якраз ужо збіралася пісаць тут ды пытацца ці хто варушыцца, каб на браславы паехаць Сьмешка будзем усім сямействам 2 дарослых і міраславік Сьмешка можа захопім яшчэ з сабой сяброўку з дзеткай 1,5 год. але далучыцца зможам толькі 29 ці 30 ліпеня

_________________



жж - lizzytaki.livejournal.com
мой блог доулы і кансультанта па гв - nursing-lizzy.livejournal.com
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
Nadzeyka

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 20.02.2007
Паведамленні: 1378
Адкуль: Менск, Серабранка

ПаведамленнеДададзена: 16.06.09 0:19    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

lizzy, супер! Тады мы разбіваем лагер на выходных, а муж вернецца позна ў нядзелю - зможаце сустрэцца, ён на мапе пакажа, дзе нас шукаць Сьмешка Ці калі кропкі на гуглз фота з космаса будзе дастаткова, зможа выслаць каардынаты).

_________________
Кастусь (10), Васіль ( 8 ), Анэля (2)
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
lizzy

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 30.05.2007
Паведамленні: 388
Адкуль: Крупіца, Менскі раён

ПаведамленнеДададзена: 19.06.09 14:17    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Nadzeyka,
у мяне вось тут пытанні ўзніклі па зборах. што вы з сабой бралі летась і што будзеце браць для дзяцей? а калі дождж? дзе можна для малеч гумавыя боты ды дажджавік купіць? якія рэчы былі проста неабходны, а якіх не хапіла ў мінулым годзе? і яшчэ, можа што нам трэба ўзяць каб вам лягчэй было? а, вельмі цікава што вы з ежай рабілі. мы думаем кацялок узяць ды гатаваць якія супчыкі ды бульбу тушыць. а там жа напэўна можна куды пад'ехаць у краму мяса якога купіць на раз прыгатаваць, напрыклад, а то наш татка без мяса зачахне Сьмешка я яшчэ раз ыорум леташні перачытаю каб ведаць больш падрабязна. ужо хочацца пахутчэй адпачыць. ну і спадзяюся з надвор'ем нам пашэнціць Сьмешка

_________________



жж - lizzytaki.livejournal.com
мой блог доулы і кансультанта па гв - nursing-lizzy.livejournal.com
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
Паказаць паведамленні:   

Распачаць новую тэмуАдказаць на тэмуprinter-friendly view    Спіс форумаў Нашыя дзеткі -> Адпачынак Часавы пояс: GMT + 3
Пераход да іншай старонкі: 1, 2, 3  наступная »
Старонка 1 з 3.

 
Перайсці:  
Вы не можаце распачынаць тэмы
Вы не можаце адказваць на паведамленні
Вы не можаце рэдагаваць свае паведамленні
Вы не можаце выдаляць свае паведамленні
Вы не можаце галасаваць у апытанках
Вы можаце далучаць файлы
Вы можаце сцягваць файлы

Падобныя тэмы
 Тэмы   Адказы   Аўтар   Праглядаў   Апошняе паведамленне 
Няма новых паведамленняў Калі адпускаць на вуліцу аднаго? 48 Volja 48269 31.05.16 22:17
гануля-мамуля Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў [ Апытанка ] Калі пры вас б'юць дзяцей 56 julcik 78562 29.11.10 18:38
mama Halja Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Калі аддаваць дзіця ў школу? 134 Тэлевіталь 152837 30.10.09 0:51
momto4 Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў У беларускамоўнай групе у ДС №570 есьць 3 вакантных месцы 32 adelka 37423 20.04.09 12:27
adelka Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Калі чужыя выхоўваюць тваё дзіця? 7 stasia 31870 29.10.07 11:37
momto4 Паглядзець апошняе паведамленне
 
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       


Board Security

Каталог TUT.BY Rating All.BY Internet Map