Новае ў блогах
Артыкулы
Форум
Блогі
Фотаальбом
Подпісы да форумаў
Афіша
Паштоўкі
Жывы слоўнік
Наша мапа
Каляндар
Рэгістрацыя
Пошук па форуме
Сябры і Групы
Пашпарт
» Уваход
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       
Шыльды "з разыначкай"

Пераход да іншай старонкі: 1, 2, 3, 4  наступная » 

Спіс форумаў Нашыя дзеткі » Мова
 
Аўтар Паведамленне
Palina007

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 02.03.2007
Паведамленні: 2291
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 26.03.09 0:39    Загаловак паведамлення: Шыльды "з разыначкай" Адказаць з выцемкаю

Колькі гадоў таму была ў Мазыры на канферэнцыі. Блукаючы па горадзе, натхнілася назвай [кавярні? крамы? сцерлася з памяці] "СУЗОРЬЕ".
Кшталту "і вашым, і нашым".
А насамрэч ні да танца, ні да ружанца.

Карацей. Збірайма калекцыю адметных шыльдаў!
Ілюстрацыйны матэрыял вітаецца Міргаю

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
Palina007

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 02.03.2007
Паведамленні: 2291
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 26.03.09 0:53    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

А гэтая шыльда красуецца на вул. Старажоўская. Мабыць, нейкая ўласная назва, бо слова "кафэтэрый" я не знайшла ні ў адным слоўніку, як ні шукала. А "кавярня" - вядома ж, занадта рэвалюцыйна Razz


_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
Renessaince




Зарэгістраваны: 10.05.2009
Паведамленні: 46
Адкуль: Пружана

ПаведамленнеДададзена: 2.05.10 21:14    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Palina007, магчыма, то ад слова "кафэ".

Ад мяне: ёсьць у цэнтры Менску крама з цудоўнай назвай "Ўзвышша". Дык яны чамусьці вырашылі яе на дзьвярох перакласьці: "Возвышенность". Буээээээ Rolling Eyes

_________________


Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Наведаць сайт аўтара
Паўліна

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 23.04.2006
Паведамленні: 345
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 3.05.10 10:16    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

А мне недзе трапілася назва магазіна "Асобы" Сьмешка
Я часта звяртаю ўвагу на розныя назвы і ніяк не магу зразумець, як можна да такога дадумацца... Вось, каля нас, напрыклад, ёсць "Старажытны" - які сэнс у такой назве? Нічога старажытнага там не прадаецца, я, нават, вельмі спадзяюся, што ўсё зусім свежае... Вельмі шчасьлівы

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Palina007

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 02.03.2007
Паведамленні: 2291
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 3.05.10 11:55    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

          
Выцемка:
"Старажытны" - які сэнс у такой назве? Нічога старажытнага там не прадаецца, я, нават, вельмі спадзяюся, што ўсё зусім свежае...


Ха-ха, назва файная (мне падабаецца, як гучыць), але і праўда: ці дарэчы?..
Вось яшчэ ўспомніла: "Азарэнне" - нібыта і па-беларуску, але ж такім русізмам патыхае.
Renessaince, шыльду пераклалі для турыстаў Вельмі шчасьлівы

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
Black aspid

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 05.04.2009
Паведамленні: 1238

ПаведамленнеДададзена: 6.05.10 23:08    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

          [quote="Palina007"]          
Выцемка:

Вось яшчэ ўспомніла: "Азарэнне" - нібыта і па-беларуску, але ж такім русізмам патыхае.

я хаджу побач рэгулярна з таго часу як хадзіць навучылася. Раней была нетрывіяльная назва ГАСТРОНОМ, а мы гэтую краму паміжсобку называлі "сляпыя", "у сляпых", бо там побач сляпыя працуюць і інтэрнат сляпых. Так што чым там ад слова "Азарэнне" патыхае...
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Alenka

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 28.04.2006
Паведамленні: 2261
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 6.05.10 23:29    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Паварот з в. Азярышча на могілкі ў Калодзішчах, стаіць шыльда "Кладбішча". Rolling Eyes
Зьбіраюся сфатаграфаваць, але фоцік увесь час забываюся.

_________________


Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
julcik

Адміністратарка


Зарэгістраваны: 15.03.2006
Паведамленні: 7682

ПаведамленнеДададзена: 7.05.10 0:02    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

На кладбІшчы вецер свішча.... (быў калісьці такі вулічны фальклёр, памятаеце?)

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
Vita

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 04.01.2011
Паведамленні: 185
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 4.01.11 22:31    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Ля суседняй з маёй роднай вёскай вісела шыльда : "БАРЩОЎКА"))))))доўга вісела....гадоў 10....
(з вёскай усё у парадку - памылку выправілі))))

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Наведаць сайт аўтара
LaVita

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 13.06.2006
Паведамленні: 1778
Адкуль: Гомель

ПаведамленнеДададзена: 5.01.11 18:40    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Vita, гэтая Баршчоўка не пад Гомелем?

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Наведаць сайт аўтара
Vita

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 04.01.2011
Паведамленні: 185
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 5.01.11 23:55    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Ну, недзе там, але бліжэй да Жлобіна)) - Ля вёсак Кірава (Святое), Бабоўка, Майскае....
А мы цёзкі? Міргаю)
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Наведаць сайт аўтара
лешка




Зарэгістраваны: 13.10.2010
Паведамленні: 18
Адкуль: менск

ПаведамленнеДададзена: 6.01.11 0:42    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

мы жывем недалёка ад таго "азарэння" у Кунцаўшчыне. дзіця ніяк не магло запомніць назву гэтай крамы і увесь час казала: "пойдзем па хлеб у "паражальнік"?". але чаму такая назва, мне стала зразумела, калі я ў гэту краму пачала хадзіць увечары. як сцямнее, там тусяць тутэйшыя апіякі (ці апоі -- гэтыя абодвы словы ходзяць у народных гаворках на вёсках). прычым няма такога вечара, каб іх не азарыла на "выпіць". А можа варта пісаць не толькі пра смешны шыльды, але і пра смешныя назвы.. вы толькі зірніце на назвы "чарніла", "гарэлкі", на шыльдачкі у крамах. для прыкладу гарэлка "норма", чарніла "фантазія". ці вось яшчэ знаёмыя кажуць, што набылі туалетную паперу з надпісам "наррі еnd".
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Lisa

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 10.02.2007
Паведамленні: 332
Адкуль: Маладэчна

ПаведамленнеДададзена: 6.01.11 11:33    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Ааа. Дык вось куды трэба было класці такую фотку. А я ў свой блог паставіла.

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
Palina007

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 02.03.2007
Паведамленні: 2291
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 6.01.11 17:23    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

лешка пісаў(-ла):
А можа варта пісаць не толькі пра смешны шыльды, але і пра смешныя назвы..


Мяркую, назвы - таксама ў нейкім сэнсе шыльды.
А шыльды - у большасці сваёй назвы )))

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
Наста

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 29.07.2006
Паведамленні: 1716
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 6.01.11 22:54    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

          
лешка пісаў(-ла):
ці вось яшчэ знаёмыя кажуць, што набылі туалетную паперу з надпісам "наррі еnd".


Ржунімагу

_________________


Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
Паказаць паведамленні:   

Распачаць новую тэмуАдказаць на тэмуprinter-friendly view    Спіс форумаў Нашыя дзеткі -> Мова Часавы пояс: GMT + 3
Пераход да іншай старонкі: 1, 2, 3, 4  наступная »
Старонка 1 з 4.

 
Перайсці:  
Вы не можаце распачынаць тэмы
Вы не можаце адказваць на паведамленні
Вы не можаце рэдагаваць свае паведамленні
Вы не можаце выдаляць свае паведамленні
Вы не можаце галасаваць у апытанках
Вы можаце далучаць файлы
Вы можаце сцягваць файлы

Падобныя тэмы
 Тэмы   Адказы   Аўтар   Праглядаў   Апошняе паведамленне 
Няма новых паведамленняў Гурток "Ветахі" 42 pink_by 87162 27.09.10 2:38
pink_by Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Купляйце "Світанак" 23 наталька 64723 3.02.09 0:18
Наста Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў мой муж не хоча займацца "бабскімі" справамі 17 Lida 49039 9.10.06 12:01
Kryscina Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў 2 квіткі на "Сымона-музыку" 15.09 3 Kryscina 28206 13.09.06 11:51
Kryscina Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Набуду "Дамініку" 15 Lida 50279 2.07.06 11:43
Kryscina Паглядзець апошняе паведамленне
 
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       


Board Security

Каталог TUT.BY Rating All.BY Internet Map