Новае ў блогах
Артыкулы
Форум
Блогі
Фотаальбом
Подпісы да форумаў
Афіша
Паштоўкі
Жывы слоўнік
Наша мапа
Каляндар
Рэгістрацыя
Пошук па форуме
Сябры і Групы
Пашпарт
» Уваход
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       
Парайце добры крэм для твару

 

Спіс форумаў Нашыя дзеткі » Хатняе
 
Аўтар Паведамленне
Halina

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 23.06.2006
Паведамленні: 237
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 17.03.09 16:01    Загаловак паведамлення: Парайце добры крэм для твару Адказаць з выцемкаю

Пачало моцна сушыць скуру, асабліва на твары. Мае ўлюбеныя сродкі не спраўляюцца Rolling Eyes
Парайце што добрае-працуючае зь мясцовага асартыменту, га. Трэба 2 крэмы для твару, начны і дзенны, для скуры да 30. Гм... раней скура была мяшанага тыпу, а зараз і ня ведаю Зьбянтэжаны??

_________________



"Нашае грамадзтва спрадвеку імкнецца зразумець сусьвет. Але чалавеку ў гэтай бязьмерна складанай справе найперш трэба зразумець сябе," - Васіль Быкаў
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
julcik

Адміністратарка


Зарэгістраваны: 15.03.2006
Паведамленні: 7682

ПаведамленнеДададзена: 17.03.09 16:08    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Мне калі моцна сушыць скуру дапамагае алей жажаба. Я туды яшчэ крыху алею ружовага дрэва дадала.
З крэмаў нічога параіць не магу - амаль не карыстаюся.

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
CheGirl

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 01.12.2008
Паведамленні: 289
Адкуль: Менск, Чыжоўка

ПаведамленнеДададзена: 18.03.09 10:51    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Я таксама алеям жажаба карыстаюся, на сваю мяшаную скуру дадаю эфірку мяты ды размарына. Паспрабавала - ды адмовілася ад крэма

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
Halina

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 23.06.2006
Паведамленні: 237
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 18.03.09 17:30    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Дзяўчаты, а дзе алей жажаба можна набыць у Менску?

_________________



"Нашае грамадзтва спрадвеку імкнецца зразумець сусьвет. Але чалавеку ў гэтай бязьмерна складанай справе найперш трэба зразумець сябе," - Васіль Быкаў
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
Palina007

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 02.03.2007
Паведамленні: 2291
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 18.03.09 23:06    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Halina, толькі што ратавалася ад такой жа праблемы. Дапамог звычайны аліўкавы алей. Толькі яго папярэдне пракіпяціць трэба.
Карыстаюся ранкам і ўвечары.

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
CheGirl

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 01.12.2008
Паведамленні: 289
Адкуль: Менск, Чыжоўка

ПаведамленнеДададзена: 19.03.09 11:41    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Halina, алей жажаба прадаецца ў аптэках, мне на выходных сястра прывезла, каштуе каля 20 тыс за 100 мл. Мне ён падабаецца больш за аліўкавы, бо гусцейшы, лепш усмоктваецца ды не пакідае бляску Сьмешка . А 100 мл хапае ельмі-вельмі надоўга

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
mama Halja

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 24.01.2007
Паведамленні: 1718
Адкуль: USA (а раней Менск)

ПаведамленнеДададзена: 19.03.09 17:11    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Алеямі ніколі не карысталася, мне, чамусьці, здаецца, што яны надта тлустыя. Я карыстаюся двума рознымі крэмамі: нос, лоб - для тлуст скуры, а шчокі - для сухой. Апошні не благі патрапіўся - POND'S dry skin cream. Не ведаю, ці ён прадаецца ў Беларусі - мусіць, напэўна.

_________________


Sow a thought reap an action. Sow an action reap a habit.
Sow a habit reap a character. Sow a character reap a destiny
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Наведаць сайт аўтара
kropka

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 12.05.2006
Паведамленні: 1501
Адкуль: Чэхія

ПаведамленнеДададзена: 20.03.09 9:44    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Выцемка:

алей жажаба прадаецца ў аптэках, мне на выходных сястра прывезла, каштуе каля 20 тыс за 100 мл.

нешта для сапраўднага алею жажаба затанна. у нас за такі кошт толькі 10мл.

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
julcik

Адміністратарка


Зарэгістраваны: 15.03.2006
Паведамленні: 7682

ПаведамленнеДададзена: 20.03.09 13:39    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Я купляла 25 мл прыкладна за 15 тыс.

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
Halina

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 23.06.2006
Паведамленні: 237
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 21.03.09 18:57    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Мае пошукі алея жажаба працягваюцца - была ў 5-ці аптэках - такога алею пакуль не знайшла. Але, знайшла аблепіхавы алей (50 мл за нейкія 5120), які, як напісана на бутэлечцы, таксама зьмягчае скуру. Пастрабавала ўчора нанач - клас! Вельмі добра зьмягчае скуру, няма бляску, натурнальны пах, самыя прыемныя адчуваньні. І добра ўпітваецца - мажаш яго, мажаш, а скура яшчэ просіць Сьмешка. Жоўты колер алею абсалютна не бачна на скуры. Нават пад касметыку паспрабавала - таксама добра.
Дзякуй за раду наконт алеяў!!!! Супер! Пераходжу! (ну, жажаба я раней ці пазьней знайду Сьмешка).

А можа хто яшчэ ведае добрыя правераныя рэцэпты натуральнай касметыкі (акрамя масак)? Напрыклад, штосьці для змываньня макіяжу?

_________________



"Нашае грамадзтва спрадвеку імкнецца зразумець сусьвет. Але чалавеку ў гэтай бязьмерна складанай справе найперш трэба зразумець сябе," - Васіль Быкаў
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
julcik

Адміністратарка


Зарэгістраваны: 15.03.2006
Паведамленні: 7682

ПаведамленнеДададзена: 21.03.09 19:45    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Halina, яшчэ ён добра пры апёках, альбо горла мазаць падчас ангіны.

Алеі акрамя аптэк прадаюць у гіперах, звычайна стаяць асобныя стэнды з бутэлечкамі ў каробачках. Алей зародышаў пшаніцы прыкольны. Ён нібыта пругкасць скуры паляпшае.

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
Наста

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 29.07.2006
Паведамленні: 1716
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 22.03.09 9:06    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

А я хачу выказаць задавальненьне так званым "ручным мылам" stenders. Яно робіцца ў Літве. Якасьць вельмі добрая. Праўда ня ведаю, ці можна нешта падабраць для сухой скуры. Але я сабе на Новы год купіла мыла "козье малако з крэмам". Мыю ім твар вось ужо тры месяцы і вельмі давольная - ня сушыць, ня тлушчыць. Ім можна нават касьметыку змываць і выкарыстоўваць для інтымнай гігіены (першае практыкую, другое не)).
Прадаецца яно ў сталіцы, Рызе, Бігзе. Прадаецца на вагу (кіло - 17 000), але яго на доўга хапае. Асартымент вельмі шырокі, ёсьць цытрусавыя, травяныя і розныя пахнучыя (накшталт ванілі і г.д.). Ёсьць яшчэ такое, у якім унутры мачалка з люфы (дзярэ супер!).
Я па ім зафанацела. Вельмі "смачнае" ваніль, трускаўка з крэмам і макам, сьліва, грэйпфрут з люфай.
Нядаўна купіла з травамі: рамонка (класна мыць твар), лаванда (перад сном...))), ліпа (таксама добра для твару).
Прычым дзеўчына казала, што рамонку і лаванду часта бяруць для дзетак. Мыла славіцца сваім добрым складам і чамусьці мне здаецца што ў ім меньш хіміі, чым у дзіцячай пене для ванны))).

_________________


Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
CheGirl

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 01.12.2008
Паведамленні: 289
Адкуль: Менск, Чыжоўка

ПаведамленнеДададзена: 23.03.09 13:28    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

kropka, ёcwm эфирны алей, а ёсць...ну, кшталту расліннага... эфірны прадаецца па 1,5 і 10 мл, ён даражэйшы, але ім не памажашся, яго трэба куды-небудзь дадаваць па некалькі кропель. А мой сястра ў сябе ш аптэцы набывала, думаю, там усё нармуль

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
Halina

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 23.06.2006
Паведамленні: 237
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 24.03.09 15:37    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

А Stenders я ведаю Сьмешка. Я яшчэ у Польшчы зь ім пазнаемілася, калі ў Беларусі яшчэ не было. Мае ўлюбенае з ружы і з ружы з крэмам! Толькі твар я ім не мыла. Трэба будзе паспрабаваць Сьмешка

_________________



"Нашае грамадзтва спрадвеку імкнецца зразумець сусьвет. Але чалавеку ў гэтай бязьмерна складанай справе найперш трэба зразумець сябе," - Васіль Быкаў
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
Паказаць паведамленні:   

Распачаць новую тэмуАдказаць на тэмуprinter-friendly view    Спіс форумаў Нашыя дзеткі -> Хатняе Часавы пояс: GMT + 3
Старонка 1 з 1.

 
Перайсці:  
Вы не можаце распачынаць тэмы
Вы не можаце адказваць на паведамленні
Вы не можаце рэдагаваць свае паведамленні
Вы не можаце выдаляць свае паведамленні
Вы не можаце галасаваць у апытанках
Вы можаце далучаць файлы
Вы можаце сцягваць файлы

Падобныя тэмы
 Тэмы   Адказы   Аўтар   Праглядаў   Апошняе паведамленне 
Няма новых паведамленняў Сядушка для ровара 61 Volha 85530 24.03.15 10:28
AndreyUK Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Музыка для дзетак 63 julcik 98246 3.05.13 22:13
Kryscina Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Кніжкі для самых маленькіх 459 julcik 405723 1.10.12 0:46
Palina007 Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Карысныя гульні для нашых дзетак 26 pink_by 49698 28.03.12 13:28
CheGirl Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Ідэя для ТБШ 3 наталька 15692 21.06.06 1:11
Kryscina Паглядзець апошняе паведамленне
 
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       


Board Security

Каталог TUT.BY Rating All.BY Internet Map