Новае ў блогах
Артыкулы
Форум
Блогі
Фотаальбом
Подпісы да форумаў
Афіша
Паштоўкі
Жывы слоўнік
Наша мапа
Каляндар
Рэгістрацыя
Пошук па форуме
Сябры і Групы
Пашпарт
» Уваход
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       
21-27 студзеня — Тыдзень Лацінкі

Пераход да іншай старонкі: 1, 2  наступная » 

Спіс форумаў Нашыя дзеткі » Мова
 
Аўтар Паведамленне
Wojsza

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 10.01.2009
Паведамленні: 234
Адкуль: Miensk

ПаведамленнеДададзена: 15.01.09 19:40    Загаловак паведамлення: 21-27 студзеня — Тыдзень Лацінкі Адказаць з выцемкаю

Шаноўнае панства, маю нагадаць — штогод
21 студзеня сьвяткуем Дзень Лацінкі.

Падрабязнасьці, тлумачэньні й кансультацыі:
«21―27 studzienia — Tydzień Łacinki 2009» :)
http://nicolaev.livejournal.com/1000648.html

Тамака-ж — у камэнтах — знойдзем разгорнуты адказ на пытаньні: «Чаму Дзень Лацінкі — 21 студзеня? З якой нагоды і дзеля якой мэты вы жадаеце правесьці тыдзень лацінкі на інтэрнэт-прасторы? Колькі чалавек, на вашую думку, могуць прыняць удзел у праекце? Ці шмат карыстальнікаў, напрыклад, гэтага сэрвісу, вы ведаеце, якія з упэўненасьцю вас падтрымаюць? Якую падтрымку можа аказаць чалавек, які першы раз чуе пра лацінку? Якія перспектывы мае сёння лацінка ў Беларусі? Што, па вашым назіраньням, адбываецца зараз ў байнэце, лацінка набывае папулярнасьць ці, наадварот, страчвае яе? Ці не застанецца яна назаўсёды толькі ў карыстаньні юзэраў інтэрнэту? Што значыць лацінка менавіта для вас?».

_________________
Gente Lithuanus natione Albaruthenus


Апошні раз рэдагавалася: Wojsza (18.01.10 15:11), усяго рэдагавалася 1 разоў
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Наведаць сайт аўтара
Kryscina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 23.03.2006
Паведамленні: 9054
Адкуль: Miensk

ПаведамленнеДададзена: 15.01.09 20:04    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Wojsza, а які рытуал святкавання? Міргаю

_________________
Хто хоча зрушыць свет, хай пасуне сябе. Сакрат
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Наведаць сайт аўтара Yahoo Messenger
Wojsza

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 10.01.2009
Паведамленні: 234
Адкуль: Miensk

ПаведамленнеДададзена: 15.01.09 20:13    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

          
Kryscina пісаў(-ла):
Wojsza, а які рытуал святкавання? ;-)


Pracawaci, pracawaci i ’szcze raz — pracawaci! :))
Rytualnaja tałaka dziela zbudowy Chramu Łacinki —
jo najlapiejszym z imawiernych rytuałaŭ :))

_________________
Gente Lithuanus natione Albaruthenus
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Наведаць сайт аўтара
Wojsza

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 10.01.2009
Паведамленні: 234
Адкуль: Miensk

ПаведамленнеДададзена: 15.01.09 20:15    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю


_________________
Gente Lithuanus natione Albaruthenus
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Наведаць сайт аўтара
Wojsza

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 10.01.2009
Паведамленні: 234
Адкуль: Miensk

ПаведамленнеДададзена: 21.01.09 11:51    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

21 studzienia — Dzień Łacinki

Panowie, winszuju ź Dniom Łacinki
j paczatkam Tydniu Łacinki!

Пра акцыю «Тыдзень Лацінкі 2009»
чытайма ў посьце і ў камэнтах:
«21―27 studzienia — Tydzień Łacinki 2009».
http://nicolaev.livejournal.com/1000648.html

_________________
Gente Lithuanus natione Albaruthenus
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Наведаць сайт аўтара
mama Halja

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 24.01.2007
Паведамленні: 1718
Адкуль: USA (а раней Менск)

ПаведамленнеДададзена: 21.01.09 15:42    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Wojsza, a čamu 'Panovie' a nie 'Spadarstva' ?

_________________


Sow a thought reap an action. Sow an action reap a habit.
Sow a habit reap a character. Sow a character reap a destiny
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Наведаць сайт аўтара
Wojsza

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 10.01.2009
Паведамленні: 234
Адкуль: Miensk

ПаведамленнеДададзена: 21.01.09 15:57    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

          
mama Halja пісаў(-ла):
Wojsza, a čamu 'Panovie' a nie 'Spadarstva' ?

Bo mnie tak bližej i ja henak kazać užo zvyksia : ))
Choć kali kaho kryŭdzić, dyk mnie nie pryncypova kazaci j „Spadarovie” : )
Tolki zabycca mahu, bo henak kažu zaredka : )

Пані й панове!
http://nicolaev.livejournal.com/735529.html
Пан, Госпад, Спадар?
http://nicolaev.livejournal.com/878809.html

_________________
Gente Lithuanus natione Albaruthenus
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Наведаць сайт аўтара
mama Halja

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 24.01.2007
Паведамленні: 1718
Адкуль: USA (а раней Менск)

ПаведамленнеДададзена: 21.01.09 20:35    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Ну, Wojsza! 'kryŭdzić' - ні ў якім разе! хіба можна пакрыўдзіць зваротам 'Panovie' ?!!! мне вельмі падабаюцца многія адносна новыя словы 'спадар', 'спадарыня', 'габрэі' (не люблю калі кажуць жыды, бо гэтым можна пакрыўдзіць чалавека, так сталася, што гэта слова пад уплывам апошніх 90 гадоў абсалютна забрудзілася)... Для мяне 'пан' - пальшчызм. Скарына, вядома, 'спадар' не казаў, яле ён не казаў 'Жыве Беларусь' і ягоную мова ўсё ж такі адрозьнівалася ад сучаснай беларускай. Мова, урэшце рэшт жыве і мяняецца.

Многія бел эмігранты ў Амэрыцы хутчэй скажуць 'гасподзь', чым пан, бо ў заход Беларусі палякі вельмі актыўна вынішчалі ўсё беларускае (вядома, што ім па зьверству да бальшавікоў з усходу вельмі далёка), але мяне цягне да сярэдзіны, далей ад пальшчызмаў і русізмаў і ўсіх іншых ізмаў таксама. Я так мяркую, што ёсьць жа нармальны беларускі, абсалютна не заангажаваны ні з праваслаўем, ні з рымакатолікамі зварот 'спадар' - чаму б ім і не карыстацца?? Хаця мне асабіста падабаюцца звароты як паненка і г.д., але ў нейтральным сэнсе я заўсёды сьхіляюся да 'спадар'.

_________________


Sow a thought reap an action. Sow an action reap a habit.
Sow a habit reap a character. Sow a character reap a destiny
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Наведаць сайт аўтара
Wojsza

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 10.01.2009
Паведамленні: 234
Адкуль: Miensk

ПаведамленнеДададзена: 21.01.09 20:50    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Ja Litvin, katalik i sympatyk kultury Rečy Paspalitaj,
bo dziady sa šlachciukoŭ, tamu zanhažavany : )
Mnie padabajucca litvinizmy, połonizmy, łacinizmy : )
A „pan” — naš, tutejšy, litvinski. U Litvie — taksama „pan”.
„Spadar“ — čaściej za ŭsio źviartajusia da chto taho choča : )

_________________
Gente Lithuanus natione Albaruthenus
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Наведаць сайт аўтара
Wojsza

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 10.01.2009
Паведамленні: 234
Адкуль: Miensk

ПаведамленнеДададзена: 18.01.10 15:12    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

21-27 studzienia — Tydzień Lacinki 2010

Радыя паведаміць, што 21 студзеня — адбудзецца Dzień Lacinki, а 21-27 студзеня — чарговы, трэці, Tydzień Lacinki! Традыцыя «Тыдню Лацінкі» была запачаткаваная аматарамі Лацінкі й карыстальнікамі Жывога Журналу ў студзені 2008-га http://community.livejournal.com/by_mova/327849.html і працягнутая ў студзені 2009-га. http://nicolaev.livejournal.com/1000648.html

У гэны час паслугуймася з Лацінкі як мага болей, але дзе дарэчна й без блазьнёрства. 21 студзеня можна напісаці ў сваех ЖЖ пра Лацінку й Дзень/Тыдзень Лацінкі. Не абавязкова пісаць Лацінкаю ўвесь пост — можна-ж проста асобныя фраґмэнты рабіць лацінкавымі, каб не перагружаць галовы чытачом; альбо можна лацінкавы тэкст дубляваць кірылкаю. Таксама можна пакідаць [часткова] лацінкавыя камэнты ў сваім і чужых ЖЖ, суполках, форумах, сацыяльных сетках, ледзь што — распавядаючы пра Лацінку й Тыдзень ейны. Гэнкім чынам пашырана паслугуймася з Лацінкі ўвесь тыдзень — ад 21 да 27 студзеня 2009-га ўлучна.

Тыдзень Лацінкі ладзіцца ня толькі дзеля рэґулярнага сьведчаньня прысутнасьці лацінкі ў інфармацыйнай і медыйнай прасторы, але й каб дапамагчы кожнаму з вас даведацца пра Лацінку болей, навучыцца чытаць яе, пісаць ёю і даць магчымасьць папрактыкавацца ў гэным правапісу ў адносна спрыяльных умовах, калі ня будзеце пачуваць сябе ў адзіноце, а, літаральна кажучы, можаце паэкспэрымэнтаваці з Лацінкай наўпрост пад гэтым допісам у камэнтах…

Хто ’шчэ ня мае лацінкавай раскладкі клавіятуры, прапануем зусім новую, вельмі зручную, раскладку ад Ліґі Монархічнай Вялікага Княства Літоўскага, http://tonkoblako-9.net/docs/kbdlt-09.html дзе ў наяўнасьці ўсе літары лаціны, беларускае лацінскае абэцэды, польскае, літоўскае, латгальскае, яцьвяскае, жамойцкае, латыскае, эстонскае, нямецкае моваў і найзначнейшыя тыпаґрафскія сымбалі. http://nicolaev.livejournal.com/1022355.html Без праблем інсталюецца, як раскладка для літоўскае мовы.

Download Keyboard Lithuaniae 1009-2009!
http://tonkoblako-9.net/docs/kbdlt-09.zip

«Інструкцыя па транслітарацыі геаграфічных назваў Рэспублікі Беларусь літарамі лацінскага алфавіту» http://be-x-old.wikipedia.org/wiki/%D0%86%D0%BD%D1%81%D1%82%D1%80%D1%83%D0%BA%D1%86%D1%8B%D1%8F_%D0%BF%D0%B0_%D1%82%D1%80%D0%B0%D0%BD%D1%81%D1%8C%D0%BB%D1%96%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%B0%D1%86%D1%8B%D1%96 — гэтыя правiлы нараджалiся ў бясконцых спрэчках на працягу пяцi год. У большасьцi выпадкаў сябры тапанiмiчнай камiсыi пры НАН імкнулiся не адыходзiць ад традыцыйнасьцi, і беларуская Лацiнка набыла свой, ужо не дарадчы, а нармаваны выгляд. Дзякуючы намаганьням спецыялiстаў, што працавалi ў камісыі, беларуская Лацiнка была зацьверджаная на мiжнародным узроўнi ў ААН. http://www.zviazda.by/ru/archive/article.php?id=48534&idate=2009-12-03 Гэта само па сабе ўжо дасягненьне, бо калi ранейшая спроба зацьвердзiць так званы беларуска-англiйскi варыянт (той, якi цяпер маем магчымасьць бачыць у нашых пашпартох) скончылася фiяска, дык варыянт традыцыйнай Лацiнкi пайшоў, як кажуць, «на ўра».

Азначаны вышэй стандарт транслітарацыі, http://www.pravo.by/pdf/2007-159/2007-159(027-028).pdf зь якога ўжо паслугуюцца добрая частка прыхільнікаў Лацінкі, ужо, досыць падставова, можна назваць сучасным унармаваным кшталтам беларускага лацінскага пісьма, які, прадусім, раім усім вам для знаёмства, вывучэньня й карыстаньня! Апрача таго, шмат хто з аматараў паслугуецца г. зв. «Клясычнаю беларускай Лацінкаю». http://be-x-old.wikipedia.org/wiki/%D0%9B%D0%B0%D1%86%D1%96%D0%BD%D0%BA%D0%B0 У літвінскім асяродзьдзі часам ужываецца, прынамсі «для душы», г. зв. „staralitoŭskaja”, альбо „litoŭska-biełaruskaja” Лацінка. http://litua.livejournal.com/2271.html?style=mine

Адказы шмат на якія пытаньні ўжо прагучалі:
http://nicolaev.livejournal.com/1000648.html
http://nicolaev.livejournal.com/1000648.html?thread=4710344#t4710344
http://lacinka.wordpress.com/2008/11/27/jak-lohka-i-prosta-pisac-lacinkaj/
http://lacinka.wordpress.com/2008/11/27/lacinizatary-u-siecivie/

ŽYVIE LACINKA!

_________________
Gente Lithuanus natione Albaruthenus
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Наведаць сайт аўтара
Wojsza

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 10.01.2009
Паведамленні: 234
Адкуль: Miensk

ПаведамленнеДададзена: 21.01.10 13:07    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

21-27 studzienia — Tydzień Lacinki 2010

Радыя павіншаваці чытачоў і паведаміць, што 21 студзеня — Dzień Lacinki, а 21-27 студзеня — чарговы, трэці, Tydzień Lacinki! Традыцыя «Тыдню Лацінкі» была запачаткаваная аматарамі Лацінкі й карыстальнікамі Жывога Журналу ў студзені 2008-га і працягнутая ў студзені 2009-га. У гэны час паслугуймася з Лацінкі як мага болей, але дзе дарэчна й без блазьнёрства. 21 студзеня можна напісаці ў сваех ЖЖ пра Лацінку й Дзень/Тыдзень Лацінкі. Не абавязкова пісаць Лацінкаю ўвесь пост — можна-ж проста асобныя фраґмэнты рабіць лацінкавымі, каб не перагружаць галовы чытачом; альбо можна лацінкавы тэкст дубляваць кірылкаю. Таксама можна пакідаць [часткова] лацінкавыя камэнты ў сваім і чужых ЖЖ, суполках, форумах, сацыяльных сетках, ледзь што — распавядаючы пра Лацінку й Тыдзень ейны. Гэнкім чынам пашырана паслугуймася з Лацінкі ўвесь тыдзень — ад 21 да 27 студзеня 2009-га ўлучна. Тыдзень Лацінкі ладзіцца ня толькі дзеля рэґулярнага засьведчаньня прысутнасьці лацінкі ў інфармацыйнай і медыйнай прасторы, але й каб дапамагчы кожнаму з вас даведацца пра Лацінку болей, навучыцца чытаць яе, пісаць ёю і даць магчымасьць папрактыкавацца ў гэным правапісу ў адносна спрыяльных умовах, калі ня будзеце пачуваць сябе ў адзіноце…

Падрабязнасьці пра акцыю, пра тое, што можаце зрабіць вы, і як увогуле пісаць Лацінкаю…
http://nicolaev.livejournal.com/1350631.html
http://nicolaev.livejournal.com/1352795.html

Dalučajmasia!
ŽYVIE LACINKA!

_________________
Gente Lithuanus natione Albaruthenus
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Наведаць сайт аўтара
mama Halja

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 24.01.2007
Паведамленні: 1718
Адкуль: USA (а раней Менск)

ПаведамленнеДададзена: 21.01.10 17:51    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Wojsza, 21 студзеня - дзе ж вашая лацінка????

_________________


Sow a thought reap an action. Sow an action reap a habit.
Sow a habit reap a character. Sow a character reap a destiny
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Наведаць сайт аўтара
Wojsza

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 10.01.2009
Паведамленні: 234
Адкуль: Miensk

ПаведамленнеДададзена: 21.01.10 17:56    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

          
mama Halja пісаў(-ла):
Wojsza, 21 студзеня - дзе ж вашая лацінка????


U tekście pasta joś fragmenty Lacinkaju : )
Varta kab Lacinki bylo paboliej, alie nie zašmat.
Akcyja raźličanaja, pradusim, na pryvablieńnie novych prychiĺnikaŭ.
Tamu, kab jany — patencyjnyja lacinkafily — nie prahartali staronku —
pišu dlia jich kirylkaju z lacinkavymi fragmentami.
A chto ŭžo boĺš-mienš ciamić Lacinku —
tym, jak bačycie, kamenču Lacinkaju : )

_________________
Gente Lithuanus natione Albaruthenus
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Наведаць сайт аўтара
Juan

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 13.10.2006
Паведамленні: 1527
Адкуль: Miensk

ПаведамленнеДададзена: 23.01.10 0:38    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Achvoci! Zazirnuła sonca i ū majo vakonca!..
Сьмешка

_________________
Ars longa, vita brevis!
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Wojsza

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 10.01.2009
Паведамленні: 234
Адкуль: Miensk

ПаведамленнеДададзена: 23.01.10 8:57    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

: ))

_________________
Gente Lithuanus natione Albaruthenus
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Наведаць сайт аўтара
Паказаць паведамленні:   

Распачаць новую тэмуАдказаць на тэмуprinter-friendly view    Спіс форумаў Нашыя дзеткі -> Мова Часавы пояс: GMT + 3
Пераход да іншай старонкі: 1, 2  наступная »
Старонка 1 з 2.

 
Перайсці:  
Вы не можаце распачынаць тэмы
Вы не можаце адказваць на паведамленні
Вы не можаце рэдагаваць свае паведамленні
Вы не можаце выдаляць свае паведамленні
Вы не можаце галасаваць у апытанках
Вы можаце далучаць файлы
Вы можаце сцягваць файлы

Падобныя тэмы
 Тэмы   Адказы   Аўтар   Праглядаў   Апошняе паведамленне 
Няма новых паведамленняў Сядушка для ровара 61 Volha 91186 24.03.15 10:28
AndreyUK Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Музыка для дзетак 63 julcik 104850 3.05.13 22:13
Kryscina Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Кніжкі для самых маленькіх 459 julcik 436083 1.10.12 0:46
Palina007 Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў [ Апытанка ] Якія лекцыі Вам цікавыя? 16 Дзядова Сьвятлана 19580 4.03.12 15:02
Дзядова Сьвятлана Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Якія новыя-традыцыйныя фэсты патрэбныя? 1 Mann Kurt 10934 20.10.07 20:25
Mann Kurt Паглядзець апошняе паведамленне
 
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       


Board Security

Каталог TUT.BY Rating All.BY Internet Map